Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
«Пэўне-ж ня ўсё ЗБВБ магло зрабіць - казаў даклад-чык, - што жадала й што было патрэбным. Аднак сяньня, глянуўшы на ягоную дзейнасьць з адлегласьці чверці ста-годзьдзя й ягоны стан сучасны, мы можам аб’ектыўна сьцьвердзіць, што ЗБВБ - салідная заслужаная беларуская арганізацыя на чужыне».
Было-б няпоўным апісаньне юбілейных урачыстасьцяў, калі-б мы ня ўспомнілі шматлікіх прывітаньняў, прысла-ных з розных краёў пасяленьня беларусаў. Няма магчы-масьці падаць поўнага зьместу іх, аднак хаця некаторыя хай нам будзе дазволена адцеміць.
У першую чаргу адчыняем ліст сп. Віктара Сенькевіча зь Гішпаніі, які быў адным із заснавальнікаў ЗБВБ й яго-ным першым сакратаром, а які дзеля абставінаў, ад яго незалежных, ня мог прыбыць на ўрачыстасьць. Жадаючы для ЗБВБ вялікіх посьпехаў, «яшчэ больш плённае працы на карысьць нашае Беларусі, больш згуртаванасьці, муж-насьці й ахвярнасьці», кончыў свой прывітальны ліст сло-вамі «Слава Вам, Дарагія Сябры! Няхай жыве й красуе ЗБВБ пад сьцягам БНР!»
584
3 далёкай Аўстраліі надыйшлі прывітаньні ад сп. М. Нікана - быўшага Старшыні ЗБВБ, і ад сп. М. Скабея, што вітаў ад сябе й ад імя Беларускага Цэнтральнага Ка-мітэту ў Вікторыі.
Із Задзіночаных Штатаў Амэрыкі мы атрымалі прыві-таньні ад др. В. Тумаша, Старшыні Беларускага Інстыту-ту Навукі й Мастацтва, ад др. Ст. Станкевіча, Старшыні Рэдакцыйнай Калегіі й Рэдактара заслужанай газэты «Бе-ларус», ад др. Я. Станкевіча, Старшыні Вялікалітоўскага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны.
3 Канады віталі прысутныя сп-ва Жук-Грышкевічы, a таксама прыслалі цёплыя прывітаньні й пажаданьні сябры Ўправы Клюбу «Пагоня» сп. сп. К. Акула й А. Маркевіч.
3 Францыі вітаў усіх прысутны на ўрачыстасьці сп. М. Наўмовіч, і прыслаў пісьмовае прывітаньне сп. Ул. Шыма-нец.
Зь Італіі надыйшлі прывітаньні ад а. Архімандрыта Льва Гарошкі, які цяпер працуе кіраўніком Беларускай Сэкцыі Ватыканскага радыя, і ад Пралата П. Татарынові-ча.
Зь Нямеччыны не забыліся пра ЗБВБ калішнія яго-ныя актыўныя сябры сп.сп. Ч. Кукель і П. Паўлоўскі, кампазытар А. Карповіч і сп. Ю. Попка.
3 Бэльгіі ад Саюзу Беларусаў прыслаў прывітаньні а. прат. др. А. Смаршчок.
Найбольш прывітаньняў, пэўне-ж, надыйшло ад бела-русаў, што жывуць у Вялікабрытаніі. He забыліся пра ЗБВБ і тыя, што некалі былі аднымі зь першых у радох ЗБВБ, а пасьля зь іх выйшлі. Віталі так-жа беларусы, што ніколі ня былі сябрамі ЗБВБ, але ацэньваюць ягоную дзейнасьдь ды дзеляцца з намі радасьцяй у гэты гіста-рычны дзень.
Шматлікія ангельцы былі прысутныя на ўрачыстасьці або прыслалі прывітальныя тэлеграмы. Сярод іх успомнім сп-ню Веру Рыч і ейныю матку, нашага прыяцеля сп. Г. Пікарду, які за дзень да нашай урачыстасьці ажаніўся і ня мог быць разам з намі, але пра нас не забыўся. Пры-йшлі на нашую ўрачыстасьць або прыслалі свае прыві-таньні чэхі, палякі, украінцы, летувісы, славакі, латышы, эстонцы й іншыя. Ад Радыя «Свабода» быў прысутны др. Уладзіміраў з жонкай.
Нашую рэдкую й нязвычайную ўрачыстасьць, лепш сказаць, ейную першую частку, закончылі прапяяньнем
585
беларускага гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Пасьля адбылося прыняцьцё. Смачна й густоўна прыгата-ваныя напіткі й закускі сп-няй Лёляй Міхалюк яшчэ больш прыемнымі рабілі сяброўскія спатканьні й гутаркі. Былі з намі прадстаўнікі ад розных Аддзелаў ЗБВБ: з Брадфарду, Кавэнтры, Бірмінгаму. Найбольшы гонар, але й найбольш улажылі ахвярнай працы ў падрыхтаваньні ўрачыстасьці сябры Лёнданскага Аддзелу ЗБВБ на чале зь ягоным Старшынём Янкам Сяўковічам.
Да недахопаў сьвяткаваньня трэба залічыць адсут-насьць прадстаўнікоў прэсы, канцэртнай часткі і прына-годнага выданьня-друку пра ЗБВБ. Праўда, былі сьпевы народных і патрыятычных песьняў, але гэта была толькі пахвальная беларуская стыхійная прывычка, а не пама-стацку апрацаваная праграма. Даведваемся, што прыга-таўляецца так-жа і брашура пра ЗБВБ. Лепш позна, як ніколі! А тымчасам няхай жыве й красуецца нашае слаў-нае ЗБВБ! Д-ка»
(«Беларус», Нью Ёрк, 182, 1972)
У Гішпаніі
Ды пакуль вярнуцца з Англіі й Бэльгіі ў Канаду, адве-далі мы яшчэ й Гішпанію, дзе прабылі адзін тыдзень. Гішпанія зусім адрозьніваецца ад іншых эўрапэйскіх кра-інаў і краявідам, і архітэктурай, людзьмі, парадкамі, звы-чаямі, надвор’ем. На’т неба там нейкае іншае, чыстае, празрыстае. Прыляцелі мы ў Мадрыд увечары. Асьветле-ны горад выглядаў, як сьвятыня. На другі дзень зраніцы — сонечна, цёпла, як улетку, а гэта-ж быў толькі канец красавіка. Тэлефанічана Вінцук паразумеўся з Віктарам Сенькевічам, які жыў тады ў Палямос. Спаткацца зь ім асабіста ня было магчымасьці.
Адведалі мы дзівоснае Прадо, адну з найбольшых галя-рэяў мастацтва ў сьвеце. Незабыўнае ўражаньне пакінуў агромны абраз Вэлязкэз - Лас Мэнінас, 1656, які вісіць на сьцяне, быццам ад самой падлогі да столі, у канцы даўго-га калідору. Абраз прадстаўляе цёмны, поўны людзей ін-тэр’ер пакоя, у цэнтры якога стаіць асьветленая 5-цігод-няя прынцэса Маргарыта, дачка Філіпа IV. Каля яе ўваж-лівая абслуга дам, а збоку дрэмле вялікі сабака. Вось, калі ідзеш па тым калідоры ў напраму абраза, дык здаецца, 586
што перад табой не абраз, а пакой, у які вось-вось і сам увойдзеш.
Аддзел з абразамі Гоя рабіў чуць ня прыгнятаючае ўражаньне. Навет сямейныя каралеўскія, з сабачкам і без сабачкі, партрэты, абразы прыгожых маяў, і тыя не прад-стаўлялі жыцьцярадаснасьці, а мелі ў сабе нешта цёмна-трывожнае, не казаць ужо пра «чорныя» малюнкі жахаў вайны, у якіх Гоя прадстаўляў лёс ня толькі гішпанскага народу, але й усяго чалавецтва.
3 творчасьцьцю Эль Грэка - абразамі на рэлігійныя тэ-мы - найболей пазнаёміліся мы ў Толедо, дзе ў 16-тым стагодзьдзі жыў і тварыў гэты мастак. Толедо, старажыт-ны горад, па вузенькіх вуліцах якога ня мог праехаць наш турыстычны аўтобус. Праваднік запаркаваў яго на плошчы перад горадам, а нам усім сказаў трымацца ра-зам, бо калі-б хто з нас ад групы адбіўся й зблудзіў, дык у забітым людзьмі Толедо ніхто нас ня змог-бы адшукаць. I скрозь, у касьцёлах, якія мы зьведвалі, у замчышчах, га-лярэях, усюды было маса наведвальнікаў, цесната пера-шкаджала поўнасьцьцю ўспрымаць і цешыцца здабытка-мі гішпанскае культуры. Каля самога Толедо бачылі мы, яшчэ ў адносна добрым стане, руіны старажытнага маста, які будаваў каторысь рымскі цэзар.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч з жонкай (зь левага боку). Мадрыд, красавік, 1972.
587
У Мадрыдзе папалі мы якраз на першамайскую дэ-манстрацыю, якая, гаварылі гішпанцы, бывала бурная, але гэтая была зусім спакойная, нават прыгожая - каля-рытная.
Прычынай нашай паездкі ў Мадрыд было ня толькі зьведаць Гішпанію. Старшыня Рады БНР меў пляны да-гаварвацца з гішпанскімі ўрадавымі дзейнікамі адносна беларускіх радыёперадачаў. Ён рабіў у гэтым напрамку захады, аб выніках якіх не магу сказаць нічога канкрэт-нага.
Ніводнага дня ў часе нашага побыту ў Гішпаніі ня было пахмурнага. Вярнуліся ў Канаду, як у зусім іншы, сьцюдзёны яшчэ ў травені, сьвет.
На адкрыцьці 10-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў БР-ГЦ у Таронта, 2 верасьня 1972 году. У першым радзе з права на лева: Паэт-ка Натальля Арсеньнева, Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч, праф. А. Адамовіч, а. Кэндыш, Уладыка Андрэй, Уладыка Мікалай, старшыня ЗБК др. Р. Жук-Грышкевіч, старшыня БАЗА др. Р. Гарош-ка, сп. М. Махнач.
588
10-я СУСТРЭЧА БЕЛАРУСАЎ ПАУНОЧНАЕ АМЭРЫКІ
прысьвечаная 90-тым угодкам ад нараджэньня ЯНКІ КУПАЛЫ й ЯКУБА КОЛАСА
й
450-тым угодкам
ДРУКУ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ
2, 3, 4 верасьня, 1972 Торонто, Канада
Загаловачная бачына запросінаў на 10-ю Сустрэчу БПА ў Таронта.
589
Старшыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч прамауляе на 10-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, прысьвечанай 90-м угодкам ад нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа і 450-м угодкам Друку на Беларускай Зямлі. Таронта, 2 верасьня, 1972.
590
Удзельнікі мастацкай часткі на 10-ай Сустрэчы БПА ў Таронта, верасень, 1972.
10-я Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі
адбылася 2-4 верасьня 1972 году ў Таронта, Канадзе. Ла-дзіла яе Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК), якога старшынёй тады была аўтарка гэтых радкоў, і Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА).
Дзень Герояў Беларусі й 25-я ўгодкі
Задзіночаньня Беларускіх Вэтэранаў на Чужыне
Падзеі гэтыя ў 1972 годзе былі адзначаныя адпавед-нымі ўрачыстасьцямі: 12 лістапада ў Дэтройце, 26 - у Та-ронта, і 3-га сьнежня ў Нью Брансвіку.
Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч, які браў удзел ўва усіх трох сьвяткаваньнях, у сваёй прамове між іншага гаварыў:
«...Кожны народ, каб быць нацыяй, мусіць мець сваю дзяржаўнасьць або, як у нашым выпадку, мусіць змагац-ца за дзяржаўную незалежнасьць; і мусіць ведаць, якую форму дзяржаўнасьці ён хоча мець. Яму трэба мець як найбольш патрыётаў-змагароў, вайскавікоў, якія ў адпа-ведным мамэнце гатовы збройна падняць змаганьне за сваю дзяржаўную незалежнасьць. Бяз гэтага ўсяго народ уважаецца за інэртную этнічную масу.
I наіўны быў бы той, хто-б думаў, што хопіць нам мець свае рэлігійныя, грамадзкія й культурныя арганізацыі, апранаць беларускую вопратку й сьпяваць беларускія песьні, каб быць нацыяй, а ня толькі этнічнай групай. Так, бяз сумліву, усё гэта нам вельмі патрэбна як духовая й нацыянальная аснова, але, апрача гэтага ўсяго, мы му-сім ведаць, што галоўнай справай для нас ёсьць здабыць-цё дзяржаўнай незалежнасьці, і не абы-якой незалежнась-ці, а тэй, якой мы хочам. I мы ведаем, якой мы хочам.
Усе мы прызнаем Акт 25 Сакавіка, які акрэсьлівае форму нашай дзяржаўнасьці як Беларускую Народную Рэспубліку. I мы маем за сабой даўгі шлях змаганьня за яе. За гэта мусім быць удзячны нашым Героям-Змагаром.
Аднак мы ня маем права зьменшыць напружаньне й сілу нашага змаганьня. Нам трэба зьвярнуць большую ўвагу на нашу палітычную арганізацыю й дзейнасьць ды ўзмоцніць і павялічыць лік нашых змагароў ды лік на-шых высілкаў.
592
Справа гэта нялёгкая. Усе мы людзі - з рознымі людз-кімі склоннасьцямі й слабасьцямі. Усе мы можам лічыць сябе змагарамі, але трэба нам шчыра глянуць сабе ў ду-шу, каб сказаць, ці сапраўды мы змагары. Каб быць зма-гаром, трэба патрапіць не паддацца цэлым хмарам варо-жай нам г. зв. навукі, літаратуры й публіцыстыкі, прайсь-ці туманы варожай прапаганды й ашуканства, адкінуць г. зв. «вышэйшыя» культуры ды матар’яльныя прывабы, якімі прыцягваюць нас нашы праціўнікі. Трэба панаваць над самім сабой і ставіць дабро нашай справы вышэй за свае асабістыя карысьці й амбіцыі.