Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
У глыбокай пашане
Др. Вітаўт Тумаш Праф. Ант. Адамовіч
Натальля Арсеньнева
Др. Янка Запруднік Др. Вітаўт Кіпель.»
Ад быўшага Першага Заступніка Старшыні Рады БНР сп. Аляксандра Стагановіча:
«Яго Міласьці Прэзыдэнту Б.Н.Р.
Спадару Вінцэнту Жук-Грышкевічу!
У дзень Вашага 70-годняга жыцьця дазвольце зла-жыць Вам мае сардэчныя зычэньні і пажаданьні на даў-гія гады добрага здароўя, шчасьця й усякай памыснасьці ў Вашай працы за вызваленьне нашай Бацькаўшчыны Маці-Беларусі, паняволенай крамлёўскай чырвонай сот-няй сярпа-молата.
3 Глыбокай Пашанай.
А. Стагановіч.»
7. 2. 1973 г.
603
“BIELARUAS
Byelorussian Newspaper of North America.
Нью Ёрк, 4 лютага 1973
Доктару Вінцуку Жук-Грышкевічу
Бэры, Канада.
Вельмі Паважаны Спадар Доктар!
У дзень Вашага 70-годзьдзя й 50-ых угодкаў белару-скай нацыянальна-палітычнай, грамадзкай і культурнай дзейнасьці прыміце ад мяне самыя гарачыя вітаньні й шчырыя пажаданьні жыцьцёвае памыснасьці, здароўя й доўгага жыцьця, а таксама плённасьці ў працы для на-шае сьвятое нацыянальна-вызвольнае ідэі.
3 глыбокаю пашанаю
Др. Станіслаў Станкевіч»
Ад паэты Юркі Віцьбіча:
«Глыбокапаважаны Спадар Доктар Жук-Грышкевіч!
На глыбокі мой жаль, асабіста не знаёмы з Вамі, як зь сьвятое й незабыўнае памяці Прэзыдэнтам Абрамчыкам, які ветліва завітаў да мяне ў Саўт Рывэры, але-ж тое -асабістае - ці гэтак ужо й патрэбнае, каб добра Вас ве-даць, разумець і паважаць.
Сардэчна вітаю вас зь сёляташнімі 70-мі ўгодкамі на-радзінаў і, даруйце за спазьненьне, леташнімі 50-мі ахвяр-нае нацыянальнае працы, жадаю здароўя й духовай ня-зломнасьці. Няхай будзе прыкладам для ўсіх Вашая адда-насьць нацыянальнаму.
Дай Божа Вам найбольшае дабрыні,
Ваш Юрка Віцьбіч
8. 2. 73 г. Саўт Рывэр.»
Колькі год пасьля, калі паэт Юрка Віцьбіч быў хворы, Вінцэнт адведаў яго ў Саўт Рывэры.
604
Ад Сэктару Рады БНР у Аўстраліі прывітаньні падпі-саны старшынёй Сэктару сп-няй А. Каранеўскай, калісь-няйшай вучаніцай Юбіляра ў Віленскай Беларускай Гім-назіі.
Ад Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі прыві-таньні падпісаны страшынём Галоўнай Управы сп. Ян-кам Міхалюком.
Ад Сэктараў Рады БНР у Заходняй Эўропе:
«Я. М. др. В. Жук-Грышкевічу
Старшыні Рады Б.Н.Р.
у Канадзе
Высокапаважаны Спадар Старшыня,
Высокадастойны ЮБІЛЯР,
Сэктары Рады Б.Н.Р. у Заходняй Эўропе й спэцыяль-на ў Бэльгіі лучаць свой голас да ўдзячнага водгуку бела-рускага грамадзтва на чужыне ў высокай ацэне Вашай доўгай і плённай працы на нацыянальна-грамадзкай ні-ве, з нагоды 70 угодкаў Вашага ахвярнага жыцьця.
Просім прыняць нашы шчыра-беларускія жаданьні Вам, Высокадастойны Юбіляр, каб у добрым здароўі яшчэ шматлікія годы змаглі прыносіць Вашы служэньні на ахвярнік Бацькаўшчыны як дасьведчаны сэньёр у зма-ганьні за беларускае імя й за беларускую праўду.
Няхай Усемагутны Бог пашле Вам свае багатыя ласкі ў асабістым Вашым жыцьці й багаславіць Вашы добрыя пляны й дзейнасьць.
3 глыбокай пашанай,
протоп. др. Аўген Смаршчок, II Заст. Старш. Рады Б.Н.Р.
Старш. Сэктару Рады ў Бэльгіі
Бэльгія, 10 лютага 1973 г.»
605
Ад Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью Джэрзі:
«7-га лютага 1973 году
Яго Міласьці Прэзыдэнту Рады Беларускай Народнай Рэспублікі др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу.
Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт:
Ад імя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью Джэрзі лічу сабе вялікім гонарам Вас вітаць, Спадару Прэзыдэнце, з нагоды 70-х угодкаў ад Вашага нараджэнь-ня. Адначасна вітаю Вас з 50-мі ўгодкамі Вашай нацыя-нальна-грамадзкай дзейнасьці на Беларусі, а таксама бес-перапыннай й на выгнаньні.
Шлем Вам нашыя найшчырэйшыя пажаданьні й жы-чым Вам Сто Год добрага здароўя, каб далей плённа пра-цаваць на беларускай ніве.
Няхай Вас Усемагутны мае ў сваёй апецы.
Жыве Беларуская Народная Рэспубліка!
У сапраўднай пашане
Расьціслаў Войтанка - Старшыня»
Ад Сэктару Рады БНР у Нью Джэрзі, ЗША:
«3-га лютага, 1973 г.
Яго Міласьці Доктару Вінцэнту Жук-Грышкевічу Старшыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.
Вельмі Шаноўны Спадар Старшыня!
Радныя Рады БНР - Сэктару ў Нью Джэрзі складаюць Вам свае найшчырэйшыя пажаданьні з нагоды Вашага 70-ці годзьдзя.
Няхай Усемагутны пашле Вам яшчэ на доўгія годы здароўя і вытрываласьці ў працы дзеля вызваленьня Па-няволенае Бацькаўшчыны.
3 глыбокай пашанай да Вас М. Васілеўская - сакратар 606
В. Стома - старшыня.»
Ад Сэктару Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Чыкага:
«Чыкага, 7 лютага, 1973.
Вельмі Дастойны Прэзыдэнце!
3 нагоды Вашага слаўнага юбілею 70 гадоў жыцьця й 50 гадоў плённай працы на карысьць незалежнасьці БНР, свабоды й дэмакрацыі ды вызваленьня ад чужакоў, ад імя сэктару і ў лучнасьці з усімі сябрамі, перасылаю Вам нашы стойкія ды найлепшыя пажаданьні, хай Усе-магутны трымае Вас у асаблівай сваёй апецы, хай дасьць Вам фізычныя й духовыя сілы, каб мы ўсе пад сьцягам БНР змаглі як найлепш спрычыніцца да паслабленьня нацыянальнага ярма нашага народу ды наблізіць час яго-най свабоды. Мы верым у Вашую мужнасьць, каб мы пад Вашым кіраўніцтвам змаглі выканаць нашае нацыяналь-нае пасланьніцтва.
У імені Сэктару
В. Пануцэвіч»
Ад Задзіночаньня Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў у Нью Джэрзі:
«6-га лютага 1973 году.
Яго Міласьці др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу, Прэзыдэнту Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на Выгнаньні.
Высока Паважаны Спадар Прэзыдэнт:
Кіраўніцтва й Сябры Задзіночаньня Беларуска-Амэры-канскіх Вэтэранаў у Нью Джэрзі горача Вас вітаюць з 70-мі ўгодкамі Вашага нараджэньня, а таксама з 50-мі ўгод-камі Вашай нясупыннай нацыянальна-грамадзкай працы на зямлі роднай Беларусі й на выгнаньні.
Шлем Вам нашыя найшчырэйшыя пажаданьні - доў-гага жыцьця і добрага здароўя, каб далей плённа праца-ваць на беларускай ніве.
Жыве Беларусь!
Сяргей Гутырчык - Старшыня»
607
Ад Аддзелу ЗБВБ і Беларускага Клюбу ў Манчэстары, Ангельшчыне:
«5-га лютага 1973.
Яго Міласьці Спадару Прэзыдэнту
В. Жук-Грышкевічу
54 Мэры Стрыт
Бэры, Антарыё, Канада.
Высокапаважаны Спадар Прэзыдэнт:
У сувязі зь вялікай нагоды 70-ці годзьдзем Вашага жыцьця і 50-мі ўгодкамі нацыянальнае дзейнасьці, паз-вольце мне прывітаць Вас і пажадаць Вам усяго найлеп-шага ад аддзелу ЗБВБ і сяброў Беларускага Клюбу ў Ман-чэстары.
Прашу лічыць на наша супрацоўніцтва й дапамогу ў Вашай дзейнасьці й працы на карысьць вызваленьня на-шае Бацькаўшчыны.
Сто год! Прыяжджайце ў госьці, чакаем!
3 глыбокай пашанай,
X. Кажаневіч
Старшыня Аддзелу ЗБВБ і
Радны Б.Н.Р.»
Ад Рады Беларускае Аўтакэфальнае Праваслаўнае Царквы ў Вялікай Брытаніі:
«10-га лютага, 1973 г.
Вельмі Паважанаму Спадару Прэзыдэнту
Рады Б.Н.Р.
Др. В. Жук-Грышкевічу ў Канадзе.
Вельмі Паважаны Спадар Прэзыдэнт!
Ад Настаяцеля, сяброў Рады й вернікаў БАПЦ у Ан-гельшчыне просім прыняць нашыя найшчырэйшыя па-жаданьні з нагоды 70-х угодкаў Вашага жыцьця й 50-х 608
угодкаў Вашай грамадзка-палітычнай працы, накірава-най для дабра нашай Бацькаўшчыны-Беларусі.
Няхай Бог Вам памагае, сьцеражэ й захоўвае Вас у добрым здароў’і на доўгія годы.
Астаюся з пашанай да Вас,
Янка Калбаса
Сакратар Рады Б.А.П.Ц. у Англіі»
Ад Выдавецтва «Родны Край» даўжэйшы прывітальны ліст падпісаны К. Якубам.
Ад др. Віктара Сенькевіча:
«Гішпанія, 6. II. 1973.
Вельмі Паважаны Спадар Прафэсар,
3 нагоды 70-х угодкаў з дня Вашага нараджэньня па-звольце пажадаць Вам як Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі добрага здароўя і вытрываласьці, a як свайму Настаўніку ў нацыянальна-арганізацыйна-па-літычнай дзейнасьці шчырае «многае лета» і памыснасьці ў Вашым прыватна-асабістым жыцьці!
Ваш заўсёды шчыры й адданы
В. Сенькевіч»
Тэлеграма з Францыі:
«ПІчырыя прывітаньні. Сто Год! Шыманцы.»
Тэлеграма зь Нью Ерку:
«Многая лета. Запруднікі.»
«Урачысты вечар і прыняцьце ўдаліся надзвычайна...» - піша ў сваім дзённіку Юбіляр - «На другі дзень на сьне-даньне засталося нас яшчэ дванаццаць асоб. Дзякаваць Богу за Ягоную ласку...»
609
На другі дзень пасьля юбілейнай бяседы. Зь лева на права: на падлозе ся-дзяць Ганулька й Паўлінка Сурвілы. У другім радзе: Эва Пашкевіч, Мі-хась Пашкевіч, Галіна Тумаш, Івонка Сурвіла, Раіса й Вінцук Жук-Грышкевічы, Натальля Арсеньнева, Валя Пашкевіч, Паўлюк Пашкевіч й Янка Сурвіла.
«Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае...» 3 таго часу мінула 17 год. Кажуць, што Вінцу-ка ўжо няма, што ён закончыў сваю работу, што ўсе яго-ныя турботы й клапоты, усе ягоныя цярпеньні скончылі-ся...А мне здаецца, што ён цяпер таксама, як і я, перажы-вае, сумуе, што яго ўжо няма ў жывых на гэтым сьвеце -сонечным і хмурным, радасным і сумным, спакойным і бурным, нэгатыўным і пазытыўным, усім тым, што робіць жыцьцё бясцэнным і непаўторным. Кожнай добрай вест-кай зь Беларусі хачу дзяліцца зь Вінцуком і шкадую, так шкадую, што ён не дажыў да часу, калі ў Менску ізноў за-шумелі бел-чырвона-белыя сьцягі... Бо як-бы там яшчэ ня было блага, як бы там яшчэ не паношыліся цёмныя «чыр-вонай сотні» сілы - Беларусь - паўтараючы словы Вінцука - «як фэнікс з папялішчаў» з духовага й фізычнага Чарно-былю - «падымаецца да нацыянальнага жыцьця».
610
«Падручнікі перш за ўсё»
- Піша В. Жук-Грышкевіч, старшыня Рады БНР, у «Камунікатах» Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР нр. 4, за люты 1973 год:
«Але, але, падручнікі перш за ўсё, бо без падручнікаў бадай што нічога нельга навучыцца. А што-ж казаць пра вывучэньне беларусклай мовы й беларусаведы — жывучы ў чужамоўным акружэньні. 3 падручніка можна вучыцца ня толькі ў школе, але й самому дома. А беларусаведы трэба вучыцца ня толькі дзецям, а й дарослым, бо рэдка хто з нас вучыўся ў беларускай школе. У першую чаргу трэба вучыць беларускай мовы дзяцей і моладзь...
Народ наш знаходзіцца ў савецкай няволі, дзе белару-скія школы ператвараюць у расейскія, перасьледуюць бе-ларускую мову, перасьледуюць нашых суродзічаў за тое, што яны гавораць пабеларуску. Масква стараецца выні-шчыць усё беларускае, зрусыфікаваць край і народ бела-рускі. I напэўна ў нашым народзе ёсьць надзея на нас, што жывем у вольным сьвеце ў свабодзе й дастатку, што можам бяз ніякіх абмежаваньняў культываваць сваю мову й культуру, узгадоўваць кадры сьведамыя нацыянальна беларускай інтэлігэнцыі...». I канчае свае разважаньні В. Жук-Грышкевіч гэтак: «Заклікаю беларускае грамадзтва складаць шчодрыя ахвяры на выданьне беларускіх пад-ручнікаў і ў першую чаргу зьвяртаюся з гэтым заклікам да сяброў Рады БНР».