Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Зьвяртаюся да вашага патрыятызму й заклікаю ўсіх бе-ларусаў, тут прысутных і няпрысутных, каб, культывуючы гэтыя высокія якасьці, выконвалі сумленна нашыя, вы-шэй паданыя абавязкі.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ У ЗМАГАНЬНІ!»
60-я ўгодкі Ларысы Геніюш
Знаёмства з беларускай паэткай Ларысай Геніюш цяг-нецца ў нас з часоў апошняе вайны, а перапіска зь ёю ад 60-х угодкаў ейнага жыцьця. Радзілася яна 27 ліпеня 1910 году. 22 чырвеня 1970 году пішу ёй ліст:
Вельмі Паважаная й Дарагая Спадарыня Ларыса Геніюш!
Вітаем Вас з 60-мі ўгодкамі Вашага жыцьця й жадаем ад найшчырэйшага сэрца яшчэ шмат гадоў творчай і плённай працы.
Вы мяне напэўна ня помніце, але гэта ня так важна. Ваш сын тады быў можа сямігоднім хлапчуком, які сказаў: «Паэт, які ня ведае сваіх вершаў напамяць, гэта качарга, a не паэт!», і давай дэклямаваць свой верш напамяць.
Але мы Вас усе помнім, чытаем Вашыя новыя творы ў «Полымі». Трымала ў руках Ваш зборнік «Невадам з Нёма-на» й заўважыла, што «Зубры» зрэдагаваны ў ім горай, як у «Полымі».
«Куфар бабулі» - надзывычайны твор, вельмі падабаец-ца.
25 травеня выслалі Вам падарак на ўрадзіны: пера-важна матарыялы на сукенкі, свэтры Вам і Вашаму му-жу. Мой муж прасіў мяне: «Перадай Янку прывітаньні ад Вінцука». Яны разам вучыліся ў П. Вось свэтар Янку ад Вінцука. Гэта было 25-га, а 29-га травеня прыйшла тэле-грама аб сьмерці Міколы (Абрамчыка). Лётала на пахові-ны. Ягоную сьмерць перажываем цяжка, хоць неспадзеў-кай яна ня была. Заставайцеся здаровы. 3 найлепшымі пажаданьнямі й прывітаньнямі ад нас Вам абоім, застаю-ся з глыбокай пашанай да Вас - Раіса.
547
Гэтак пачалася доўгая, аж да ейнае сьмерці, перапіска з Ларысай Геніюш.
A 13 кастрычніка 1970 г. пішу да др. Тумаша, які рэ-дагаваў першы зборнік вершаў Ларысы Геніюш «Ад род-ных ніў»:
«...Дзякую за матар’ял аб творчасьці Ларысы Геніюш для дакладу на 60-ці годзьдзе ёйнага жыцьця. Даклад ад-быўся, як і плянавалася, 27-га верасьня. Уступное слова да яго меў Вінцук...»:
На 60-ыя ўгодкі Ларысы Геніюш (уступное слова)
«Ларыса Геніюш ёсьць асаблівым зьявішчам у белару-скай літаратуры. Яна неяк стаіць асобна і ад паэтаў За-ходняе Беларусі пад Польшчай, хоць сама там жыла, і ад сучасных паэтаў БССР, хоць жыве ад даўжэйшага часу ў БССР. Яе творства выйшла на яў у часе апошняй вайны, калі на Беларусі было ўсё заціснута й прыгнечана: яе першы зборнік вершаў «Ад родных ніў» выйшаў у 1942 го-дзе ў Празе.
I паходжаньнем яна крыху адменная ад бальшыні бе-ларускіх паэтаў. Ларыса Геніюш паходзіць з сям’і старога беларускага шляхоцкага роду Міклашэвічаў з Горадзен-шчыны. Я добра знаў яе мужа Янку Геніюша, зь якім у 20-х гадох вучыўся на ўнівэрсытэце ў Празе, але жонку яго - Ларысу Геніюш на жаль ня меў шчасьця пазнаць.
Ларыса Геніюш асаблівая й у сваіх вершах. Творы ей-ныя глыбокія зьместам, патрыятычныя, вызначаюцца сі-лай экспрэсіі й хараством формы. Ня дзіва таму, што ей-нымі вершамі захапляюцца ня толькі беларусы, але й украінцы. Дазволю сабе зацытаваць кароткую характары-стыку творчасьці Ларысы Геніюш украінскага крытыка Володымэра Лучука, якая была надрукавана як уступ да жмені вершаў нашай паэткі, пераложаных на ўкраінскую мову й зьмешчаных у ўкраінскім часопісе «Жоўтэнь» Но. 3, у 1970 г. у Львове.:
«Леў Талстой радзіў пісаць толькі тады, калі ўжо ня можаш ня пісаць. Ларыса Геніюш належыць якраз да тых, хто піша толькі ў сьвятых хвілінах натхненьня, зь вя-лікай патрэбы выліць душу, суцешыць сэрца ў песьні. Наша паэтка не хадзіла па параду да прарочнага графа: цяжкое жыцьцё яе дало тую самую параду. Хіба што таму 548
зь яе строфаў ня выкінеш слова. Хіба што таму белару-ская паэтка скупая на словы, затое шчодрая на пачуцьці, што нуртуюць у іх.
Паэтычны даробак Ларысы Геніюш невялікі. Выбра-ныя вершы паэткі, што выйшлі ў Менску ў 1967 годзе, зьмешчаны ў невялічкім томіку на 200 бачын. Гэта ёсьць падсумаваньнем за паўстагодні творчы шлях.»
- «...Паэтка на дзіва пасьлядоўная й у сваіх тэмах, і ў вобразным выражэньні іх. Тэмы ёй дыктавала само жыць-цё. Закінута доляй за межы айчыны (жыла ў Празе), па-этка тужыць за родным краем, за родным словам. Але гэ-та ня ёсьць туга бязрадна апушчаных рук. Паэтка верыць у лепшую будучыню, ня ў прыгожыя словы, а ў самое жыцьцё.
Воля - ня тое, што
«вольны ты» - скажуць,
Воля - то воля, якую адчую...
...Жыдьцё народу ў усіх яго аспэктах - вось сталая па-этычная тэма Ларысы Геніюш. Навет пра звычайныя буд-нія рэчы яна ўмее сказаць так, што прачытаўшы раз, не забудзеш ніколі...
Больш аб творчасьці Ларысы Геніюш скажа нам Раіса.»
Гэткім уступным словам адкрыў др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч 27 верасьня 1970 году ў Беларускім Рэлігійна-Грамадзкім Цэнтры ў Таронта літаратурны вечар, якім беларускае грамадзтва ў Канадзе адзначала 60-ты юбілей жыцьця Ларысы Геніюш. Імпрэзу ладзіла Задзіночаньне Беларускіх Жанчын Канады. Даклад аб жыцьці й твор-часьці паэткі мела старшыня ЗБЖК др. Раіса Жук-Грыш-кевіч.
А 20-га сьнежня 1970 году прыпадалі і
60-я ўгодкі др. Вітаўта Тумаша
Зь лісткоў дзённіка В. Жук-Грышкевіча:
«24. 12. 1970.
Ізноў мы ў гасьцінных спадарства Русакоў - Ганны й Валодзі. Прыехалі 18 сьнежня, каб 19-га быць на сьвятка-ваньні 60-тых угодкаў жыцьця др. Вітаўта Тумаша, калісь майго вучня ў Віленскай Беларускай Гімназіі, а цапер Старшыні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў
549
Нью Ерку, навуковага працаўніка, апякуна беларускага мастацтва за мяжой, ды перш за ўсё выдатнага Скарына-веда.
Урачыстасьць адбылася вечарам у будынку Фундацыі Крэчэўскага. Для Юбіляра была яна неспадзеўкай. Ен прыйшоў, як старшыня й дакладчык, на адну з рэгуляр-ных зборак сяброў БІНіМ. Др. Тумаш зрабіў даклад пра найнавейшыя дадзеныя этнагэнэзы беларусаў. Цікавы да-клад уважна слухала каля сарака мужчын і жанчын. Пасьля дакладу старшыня сходу праф. Антон Адамовіч перайшоў да ўрачыстай часткі вечара. У прыгожай пра-мове прывітаў Юбіляра з 60-мі ўгодкамі ягонага творчага жыцьця, падкрэсьліваючы ягоныя заслугі як Скарынаве-да ды старшыні БІНіМ. Далей даў слова др. Станіславу Станкевічу - рэдактару «Беларуса», мне як старшыні Ра-ды БНР і іншым прамоўцам. Раіса вітала Юбіляра ад Згуртаваньня Беларусаў Канады ды прачытала прысланы зь Беларусі прывітальны верш Ларысы Геніюш, прысьве-чаны 60-тым угодкам др. Вітаўта Тумаша, які рэдагаваў ейны першы зборнік вершаў <Ад родных ніў>, што вы-йшаў у Празе ў 1942 годзе.»
Зэльва, 22. X. 1970.
Вітаю Вас, Сябра, праз тысячы вёрст, як заўсёды ад шчырага сэрца: - Часам пазнаеш, адчуеш кагосьць і ўжо не забудзеш да сьмерці...
Першыя вершы мае - жураўлі, -дзякуюць Вам за апеку, дзякуй за тое, што другам былі, што заўсёды былі чалавекам!
Калі мой жыцьцёвы завузіўся круг трагэдый ліхой няўдачы, я верыла - сьледу шукаціме друг, застогне, калі не заплача.
Загублены ў далях марозных гусьляр пад тленьне нямых спадзяваньняў, я бачыла месяца роднага твар ў паўночным, разбрызганым зьзяньні.
550
Лягчэйшая ноша адчайных гадзін, няміласьць суровага лёсу, калі не забыты, калі не адзін калі ёсьць на сьвеце сяброўства!
Нічога, мой Дружа, што не маладосьць, што не зара, а сутоньне, што рук маіх сяньня, прамерзлых наскрозь, не пакласьці на Вашы далоні.
Гадоў каляровых ня вернеш назад, ужо восень жыцьцём нашым правіць, — - красуе, няхай, залаты лістапад, як некалі сонечны травень.
I хоць ужо 60 на нашым вяку, жывем для Радзімы аднойчы, таму гэта толькі пачатак шляху, калі шлях гэты дзейны й творчы!
Ваша Ларыса Геніюш
Яшчэ перад сьвяткаваньнем Ларыса Геніюш у сваім лісьце пісала: «Не магу Вам сказаць, як я рада з таго, што Вы атрымалі й ліста майго й верш. Дык буду з Вамі су-польна ў гасьціне хоць вершам.»
«Як угодкавы падарак ад БІНіМ - піша далей у дзёнь-ніку Вінцук - Юбіляр атрымаў партрэт Доктара Франь-цішка Скарыны, на якім Скарына падобны да нашага Скарынаведа др. Вітаўта Тумаша, работы мастака Пётры Мірановіча. У суседнім пакоі быў прыгатаваны пачасту-нак з закускай і выпіўкай, пры якой паважны ўрачысты настрой перайшоў у вясёлы. Прысутная была амаль уся (беларуская) інтэлігэнцыя Нью Ерку. Быў і мастак М. Ка-сак. Галіна Русак і Раіса заатакавалі яго папрокамі: як ён сьмеў аддаць беларускае Палесьсе Расеі!? У кнізе аб сваім мастацтве ўва ўступе ён кажа, што паходзіць з Палесься — Расеі.
Учора ўдалося мне зрабіць паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР на сьпех, бо Адамовіч зьбіраўся ў Эўропу. Га-лоўным пытаньем было ўстанавіць дату сэсіі Рады БНР. Так і ня было вырашана аканчальна, бо ў канцы траве-ня, калі думалі зрабіць сэсію, БАЗА робіць свой кангрэс.
551
Пастанавілі рабіць сэсію ў травені, калі БАЗА згодзіцца адступіць суботу, калі-ж не, дык склікаць яе на канецты-дня сьвята Працы - «лейбар дэй» у верасьні.
Сяньня Русакі наладзілі куцьцю. Запрасілі др. Тума-ша, Натальлю Орсіху з Галінай, ну й нас з Раісай. Госьці пачынаюць зьбірацца, дык і мне трэба канчаць пісаніну і йсьці да іх.
Каляды ў Нью Ёрку. Зь лева на права: др. Вітаўт Тумаш, Галіна Орса, др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Нюра Русак (вышэй), Натальля Орса (ні-жэй), Раіса Жук-Ррышкевіч. У памешканьні Русакоў. 1970.
26. XII. 1970.
Куцьця прайшла весела й міла. Добрае таварыстава, традыцыйныя (беларускія, Р. Ж.-Г.) закускі, добрыя на-піткі ды гутаркі й жарты. Мне ўдалося прывезьці праз граніцу вэнджанага асятра, якога сам злавіў у рацэ Ата-ве, а вывандзіў у Жоржа Харэвіча ў Ашаве, ды салёных рыжыкаў. Рыба й грыбкі, ужо прыпраўленыя Ганнай, ме-лі вялікі пасьпех.
Учора на першы дзень Каляд езьдзілі мы з Валодзем і Нюрай ў Нью Брансвік. Адведалі Ханяўкаў і Русакоў. Усь-цешыла нас, што Чэсь чуецца лепш, рукі не трасуцца, лягчэй ходзіць і мае лепшы настрой. Памагло яму новае 552
лякарства, хоць ёсьць небясьпека пабочнае рэакцыі. Зьелі сьвяточны абед - індыка з чырвонай капустай й іншымі стравамі. Падрыхтавалі абед Марыся й ейная сястра Аў-фрасіньня. Рагнеда атрымала развод ад мужа-араба. Хлоп-чык яе вельмі мілы, мае ўжо 4 гадкі. Рагнеда хварэла, але цапер ужо чуецца добра й працуе.
Некалькі гадзін былі у Русакоў. Мілыя яны з сваімі дочкамі, Людміле 12, і Натальлі 7 гадоў, ды з старымі Родзькамі. Ім ужо за 80 год, але яны поўныя жыцьця. Га-ліна Русак далей малюе й непакоіцца лёсам сьвету з пры-чыны «полюшын» й недахопу паліва. Беларускае жыцьцё ў Нью Брансвіку трымаецца добра.