• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Такім чынам, асновай плянавай працы Рады БНР ёсьць:
    1.	ідэялягічныя дадставы, 2. роля Рады БНР, 3. роля сяброў радных, 4. фінансавае забясьпечаньне і 5. падзел працы. Бяз гэтай асновы ў Радзе БНР ня можа быць нар-мальнай плянавай працы.
    II.	Плян працы Рады БНР
    Каб мець магчымасьць выконваць свае заданьні, мы ў першую чаргу мусім заняцца далейшай разбудовай кіраў-ніцтва, а асабліва-ж выканаўчага апарату Рады БНР. Па-раграф 23 статуту Рады БНР кажа: «Старшыня Рады БНР паклікае Сакратарыят Рады БНР у патрэбнай колькасьці асобаў».
    1.	Прэзыдыюм Рады БНР
    Прэзыдыюм Рады БНР, як пастанаўляючы ворган па-між сэсіямі, спраўляецца з сваімі заданьнямі добра і, у выпадку недахопу людзей у выканаўчым воргане (Сакра-тарыяце), мог бы, хоць часткова, запоўніць гэты недахоп. Гэта пажаданьне варта ўзяць пад увагу ў пляне працы.
    2.	Выканаўчы ворган Рады БНР (Сакратарыят)
    Цяпер у выканаўчым воргане Рады БНР выканаўчую работу праводзяць Старшыня Рады БНР, скарбнік Рады
    633
    БНР сп. В. Кажан і сакратар вэтэранаў гэнерал др. Я. Са-жыч. Есьць яшчэ два сакратары: дакумэнтацыі БНР - др. Я. Запруднік і інфармацыі — маг. Я. Сурвіла. He хапае нам яшчэ старшыні Сакратарыяту й трох сакратароў: вон-кавых дачыненьняў, культуры й асьветы ды нутраной ар-ганізацыі.
    Некаторым сакратаром неабходна мець у сваіх рэсор-тах аддзелы: сакратар інфармацыі творыць аддзел прапа-ганды й прэсы, які зьбірае весткі, што піша пра БНР і бе-ларусаў рознамоўная заходняя й савецкая прэса ды выдае свой інфармацыйны бюлетэнь.
    Сакратар дакумэнтацыі БНР мае архіўны аддзел, які зьбірае матар’ял БНР і пра БНР ды матар’ялы пра страты беларускай культуры й людзкія страты ў Беларусі. Сакра-тар нутраной арганізацыі дбае пра сэктары Рады БНР, мае аддзел пэрсанальны й кадраў актыву, зьбірае матар’я-лы пра ўсе беларускія арганізацыі й іхнюю дзейнасьць ды выдае «Камунікаты».
    Сакратар асьветы й культуры дбае пра беларускія школы й беларускае ўзгадаваньне моладзі ў беларускіх асяродках вольнага сьвету й утрымлівае сувязь з вучыце-лямі й беларускімі асьветнымі арганізацыямі.
    Калі-б не знайшлося кандыдата на старшыню Сакра-тарыяту, яго мейсца можа спалучыць са сваім адзін з дзе-ючых сакратароў.
    Усе сакратары маюць сваіх супрацоўнікаў у сэктарах Рады БНР, пры помачы якіх праводзяць сваю працу на мясцох.
    Нам неабходна арганізаваць і агульную канцылярыю Рады БНР, якая падлягала-б старшыні Сакратарыяту, a арганізатарам і кіраўніком яе быў бы шэф канцылярыі БНР.
    Таксама неабходна арганізаваць і выдавецтва Рады БНР, што падлягала-б старшыні Сакратарыяту, і хоць ма-ленькую друкарню пры ім, пачынаючы ад машынкі «Вэ-рытайпэр».
    3.	Сэктары Рады БНР
    Маем 10 сэктараў Рады БНР: 4 у ЗША, 1 у Канадзе, 1 у Аўстраліі й 4 ў Эўропе. Актыўнасьць іх і ўдзел у працы Рады БНР няроўная — незалежна ад колькасьці сяброў і
    634
    адлегласьці ад кіраўніцтва цэнтру Рады БНР. Слабейшыя зь іх гэта тыя два, што дагэтуль ня выбралі свайго кіраў-ніцтва й тыя, што ня зьбіраюць сяброўскіх складак нацыя-нальнага падатку. Гэтыя недахопы сэктараў трэба выраў-няць у першую чаргу. Наагул жа дзейнасьць сэктараў па-вінна мець два напрамкі: мясцовы (па лініі ўзроўневай) і агульна-бээнэраўскі (па лініі старчмовай).
    У мясцовым напрамку - сэктары, як арганізаваны ак-тыў, стымулююць і каардынуюць беларускую работу на сваім абшары. У выпадку непаразумленьняў ці супярэч-насьцяў у грамадзе і мясцовых грамадзкіх арганізацыях яны стараюцца заладзіць ці залагодзіць непаразумленьні й супярэчнасьці. Сама мясцовая дзейнасьць пакажа рад-ным, які мае быць падзел працы між імі.
    У агульна-бээнэраўскім напрамку сэктары ўключаюцца ў мясцовую работу згодна зь дзейнасьцяй і інструкцыямі сакратароў выканаўчага воргану Рады БНР. У гэтым вы-падку самі сэктары ў паразумленьні са сваімі сябрамі ўстанаўляюць падзел працы, хто зь якім рэсортам мае су-працоўнічаць, нпр.: са скарбнікам Рады БНР, сакратарамі вонкавых дачыненьняў, інфармацыі ці іншымі. Некато-рыя рэсорты ўжо маюць устаноўленае супрацоўніцтва з раднымі на мясцох. Так, усе скарбнікі сэктараў супрацоў-нічаюць са скарбнікам Рады БНР, рэпрэзэнтанты у Пары-скім Блёку.й Льезон Груп у Лёндане супрацоўнічаюць з сакратаром вонкавых дачыненьняў (пакуль яго няма - са Старшынём Рады БНР). Пажадана, каб у большых сэкта-рах знайшліся супрацоўнікі з усімі рэсортамі, а ў меншых - прынамся са скарбнікам Рады БНР, сакратарамі вонка-вых дачыненьняў і да спраў вэтэранаў.
    У далейшым само жыцьцё й праца пакажуць, што й як рабіць. Магчыма, трэба будзе апрацаваць адумысловую інструкцыю ў гэтай справе, як і ў справе працы ўсіх вор-ганаў Рады БНР. Але ўжо цяпер відаць, што без разбудо-вы выканаўчага апарату мы ня зможам выконваць за-даньняў Рады БНР, і таму трэба адразу прыступіць да рэ-алізацыі прапанаванага тут пляну працы.
    В. Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР»
    («Камунікаты» нр. 6) Кастрычнік, 1974 год.
    635
    12-я Сустрэча Беларусаў Паўночнае Амэрыкі
    адбылася 4-6 верасьня, 1976 году ў Нью Брансвіку, Нью Джэрзы ў ЗША. У сваім прывітаньні Сустрэчы Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч гаварыў:
    «Лічу за вялікі гонар і шчасьце вітадь вас ад імя Рады БНР на 12-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, прысьвечанай 200-годзьдзю ЗПІА й 200-годзьдзю белару-скай эміграцыі ў гэтыя Штаты.
    Сьвяткаваньне 200-годзьдзя ЗША праносіцца глыбокім і гучным рэхам па ўсім сьвеце, і не дарма: гэта волялюбная, магутная й слаўная нацыя на працягу двыхсот год рабіла й робіць вялізарны ўплыў на ўвесь сьвет, на разьвіцьцё й захаваньне ў ім свабоды, свабоды адзінак і народаў.
    Вызваленьне 13-ці амэрыканскіх правінцыяў з каляні-яльнага ярма й утварэньне з іх вольных незалежных Злу-чаных Штатаў у 1776 годзе папярэдзіла Францускую Рэва-люцыю й мела на яе вялікае ўзьдзеяньне, а праз францус-кую рэвалюцыю й беспасрэдна мела ўзьдзеяньне на Эўропу й увесь сьвет.
    Маркіз Ляфает, які, так як і наш зямляк Касьцюшка, браў чынны ўдзел у вызваленьні Амэрыкі, быў праняты ейнымі свабодалюбнымі ідэямі й пазьней стаўся адным з галоўных дзеячоў францускай рэвалюцыі. Апіраючыся на амэрыканскую канстытуцыю, ён склаў «Дэклярацыю пра-воў чалавека й грамадзяніна», якая была прынятая ў 1879 г. Францускім Рэвалюцыйным Надыянальным Схо-дам і ўвайшла ў францускую канстытуцыю. Амэрыкан-ская канстытуцыя сталася ня толькі асновай французкай канстытуцыі, але па сёньняшні дзень ёсьць асновай пра-воў чалавека - (Human Rights).
    Бяз вызваленьня Злучаных Штатаў Амэрыкі й бяз узь-дзеяньня іх на жыцьцё цэлага сьвету на працягу двухсот год — гэта жыцьцё было-б куды горшым і цяжэйшым, і наш лёс, як і лёс усіх паняволеных Масквой народаў, сяньня быў бы бадай безнадзейным.
    Будзем спадзявацца, што й надалей ЗША будуць дбаць ня толькі пра сваю свабоду, але, паколькі свабода ёсьць непадзельнай, яны будуць дбаць і пра свабоду нашу й ін-шых паняволеных народаў і ў выніку нашых высілкаў і высілкаў іншых народаў ды й помачы ЗША й гэтыя наро-ды даб’юцца поўнага вызваленьня й незалежнага дзяр-жаўнага жыцьця, як 200 год таму назад дабіліся свайго 636
    вызваленьня й незалежнай дзяржаўнасьці 13 амэрыкан-скіх калёніяў.
    Дарагія Суродзічы! Гераічныя чыны амэрыканскіх ка-лёніяў - хай будуць для нас натхненьнем у нашым зма-ганьні за вызваленьне нашай Бацькаўшчыны-Беларусі. Мы мусім узяць глыбока да розуму й сэрца прыклад Амэ-рыкі. Памятайма, што й мы станем вольнай беларускай нацыяй толькі тады, калі будзем змагацца за незалежную беларускую дзяржаву і асягнем гэту мэту. Бо толькі праз нацыянальную й палітычную сьведамасьць ды змаганьне за сваю незалежную дзяржаву народ стаецца нацыяй, a не толькі якойсьці этнічнай групай...
    ХАЙ ЖЫВЕ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА!
    В. Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР»
    14-я нечародная Сэсія Рады БНР
    На 14-ай Сэсіі Рады БНР, што адбылася 27-га лістапа-да 1976 году ў будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Го-тык Драйв, Джамэйка, Нью Ёрк, ЗША, др. В. Жук-Грыш-кевіч быў выбраны Старшынём Рады БНР на наступную кадэнцыю шасьці гадоў.
    На гэтай Сэсіі між іншых спраў разглядалася справа Фундацыі Крэчэўскага.
    Старшыня Фундацыі Крэчэўскага інж. Мікола Гарош-ка даў наступную справаздачу: Фундацыя Крэчэўскага ку-плена ў 1964 г., прадстаўляе сабой два будункі, а чатыры дамы, якія цяпер за 12 год патрабуюць шмат догляду, але й даюць пэўны прыбытак. Фундацыя Крэчэўскага дала пад грамадзкае карыстаньне памешканьне на бібліятэку й на грамадзкія сходы; часткова фінансуе «Запісы», часткова сфінансавала выданьне «Прыказак з Лагойшчыны» ды да-памагае ў іншых выданьнях. На грамадзкія мэты разам з карыстаньнем гэтага будынку Фундацыя Крэчэўскага да-ла дзесяць тысяч даляраў. Прыватныя даўгі сплачаны.
    Фундацыя Крэчэўскага
    «Паміж Радай БНР і Фундацыяй Крэчэўскага існуе ўмова, падпісаная Радай Дырэктароў Фундацыі Крэчэў-скага ды Старшынём Рады БНР і заступнікам яго. Павод-
    637
    ле гэтай умовы Фундацыя Крэчэўскага забавязалася арга-нізаваць архіў-музэй беларускі, ды да таго, што на пасе-джаньні дырэктароў Ф. К. мусяць быць запрошаны сябры Прэзыдыюму Рады БНР, якія не належаць да Рады Ды-рэктароў Фундацыі Крэчэўскага, Рада БНР павінна дбаць, каб гэта ўмова выконвалася.»
    («Камунікаты» нр. 8. сакавік, 1977)
    «Рада БНР ніколі не ліквідавалася
    Камуністычная прапаганда цьвердзіць, што Рада БНР зьліквідавалася, калі ў 1925 годзе, на г. зв. Бэрлінскай канфэрэнцыі тры БНР-аўскія міністры - Цьвікевіч, Пра-кулевіч й Заяц зракліся БНР, прызналі БССР і выехалі ў Менск. Тую-ж самую ілжу аб ліквідацыі БНР паўтараюць БЦР-аўцы. Супярэчаць гэтай ілжы наступныя факты:
    1.	Дзеля адыходу трох міністраў ня можа ліквідавацца ўсё дзяржаўнае кіраўніцтва, тым больш, што ўспомненыя тры міністры падаліся ў дэмісію перад Бэрлінскай канфэ-рэнцыяй.
    2.	Нават калі ўвесь урад адыходзіць, дзяржаўнае кіраў-ніцтва не ліквідуецца, а на месца адышоўшага ўраду Прэзыдэнт паклікае новы ўрад. У нашым выпадку, пась-ля выезду трох міністраў у БССР, у Празе застаўся Стар-шыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі з сваім заступнікам і некалькімі раднымі, які перад сьмерцяй перадаў свае паўнамоцтвы свайму заступніку Васілю Захарку, а Стар-шыня Рады БНР В. Захарка перадаў свае паўнамоцтвы інж. М. Абрамчыку, які пасьля вайны аднавіў Раду БНР, і яна існуе па сяньняшні дзень.