• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Вельмі важна, каб Рада БНР існавала ў вольным сьве-це й надалей ды вяла барацьбу за вызваленьне Беларусі, бо фактам свайго існаваньня й барацьбы за Беларусь яна рэпрэзэнтуе праўную цягласьць незалежнай дзяржаў-насьці Беларусі, што вынікла з волі народу, і цягласьць змаганьня за ажыцьцяўленьне гэтай волі. У падобнай сы-туацыі знаходзяцца эгзыльныя ўрады нашых суседзяў.
    В. Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР»
    («Камунікаты» Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР нр. 8, сакавік, 1977)
    638
    «Узнаўленьне арганізацыі Лігі БНР
    Жыцьцё й наша палітычная сытуацыя паказалі, што мы ня можам абыйсьціся без такой арганізацыі, як ЛІГА БНР. Гэта погляд шмат якіх радных, на прапанову якіх і па-станоўлена ўзнавіць арганізаваньне Лігі БНР. У Цэнтраль-ны Арганізацыйны Камітэт Лігі БНР увайшлі: Старшыня -др. В. Жук-Грышкевіч, Старшыня Рады БНР, заступнік старшыні - сп. В. Кажан, Галоўны Скарбнік Рады БНР, сакратар - сп. В. Стома, старшыня сэктару Рады БНР у Нью Джэрзі, і сп. Янка Сурвіла, скарбнік Галоўнай Управы ЗБК.
    У сакавіку 1969 г. былі разасланы ўсім радным Ідэёвыя Вытычныя Лігі БНР, Арганізацыйныя Інструкцыі Лігі БНР нр. 1, ды блянкі сяброўскіх заяваў. Просьба да сяброў радных, каб прачыталі гэтыя друкі, выпаўнілі заявы і вы-слалі іх на адрас, паданы на першай бачыне «Камунікатаў». Калі хто ня мае ўспомненых друкаў, атрымае іх, як толькі паведаміць на той жа адрас. Радных, якія маюць Арганіза-цыйную Інструкцыю нр. 1, просім, каб зараз жа прыступілі да арганізаваньня Лігі БНР згодна з гэтай інструкцыяй.
    Цэнтральны Арганізацыйны Камітэт Лігі БНР.»
    («Камунікаты» нр. 8, сакавік, 1977)
    Адна з заяваў аб прыняцьце у сябры Лігі БНР:
    «4., 4., 1977
    Глыбокапаважаны Старшыня ЦАК Лігі БНР Сп. Жук-Грышкевіч!
    Ветліва паведамляю, што Арганізацыйнай Інструкцыі Лігі БНР нр. 1, і блянкаў сяброўскіх заяваў я ня маю, пра-шу прыслаць іх мне.
    Адначасна прызнаюся, што я вельмі задаволены з асоб, ачольваючых Цэнтральны Арганізацыйны Камітэт Лігі БНР. Пакліканыя Вамі заступнік і сакратар - гэта людзі, годныя Вашага даверу. Можаце лічыць на маю поўную Вам адданасьць.
    Памажы Вам Божа! Жыве БНР.
    3 глыбокай пашанай да Вас, Аўген Трусаў.»
    639
    «У Цэнтральны Камітэт Лігі БНР
    Заява
    Ідэёвыя Вытычныя Лігі БНР адпавядаюць маім погля-дам і я згодны прыняць удзел у правядзеньні іх у жыцьцё. Таму прашу прыняць мяне ў лік чынных сяброў Лігі БНР.
    Mae дадзеныя: Прозьвішча — Трусаў, імя - Аўген, век - 66 год, адрас - Францыя (Chateau d’Avoise, 71210 Mont-chanin).
    Нарадзіўся ў (месца, краіна, павет) - Гэльсінкі (Фін-ляндыя)
    Асьвета - б. вуч. БВГ; прафэсія - зводшчык; сямейны стан — жанаты; належу да арганізацыяў: Радны БНР і ся-бра «Хаўрусу» (Францыя). Дата - 26 кастрычніка, 1977 г. Подіс - А. Трусаў.»
    «30-я ўгодкі
    Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі
    30 гадоў прайшло ад першага зьезду Беларусаў у Вялі-кай Брытаніі, які адбыўся на Вадохрышчы ў Лёндане ў 1947 годзе і заснаваў ЗБВБ. Падрыхтаваў гэты Зьезд і ар-ганізацыю ЗБВБ часопіс «На Шляху»; першы нумар якога выйшаў у лістападзе 1946 году (усяго выйшла 13 нума-роў). Чым жыла, у якіх была настроях і да чаго імкнулася беларуская калёнія ў Англіі - гаворыць перадавіца пер-шага й другога нумару «На Шляху», напісаная аўтарам гэ-тых радкоў (В. Жук-Грышкевічам, Р. Ж.-Г.) Для цікавась-ці падаём яе поўны тэкст:
    «На ПІляху, а не дома стаімо мы, выгнаныя з пад род-ных стрэх вайной і чужацкай няволяй. Мяркуем дзе пайсьці, куды кінуцца... бо аднэй няма, а шмат дарог пе-рад намі.
    Гэта адна магла-б быць толькі дарога на Бацькаўшчы-ну-
    На жаль ня можам мы сяньня пайсьці ёю, бо яна нас у няволю, на Сібір, на калыму, ці яшчэ далей завяла-б, бо не на родныя гоні, не да сваіх блізкіх...
    А пакуль-што стаімо на Шляху...
    Аднак Шлях гэты мусіць быць Шляхам натужнай, дружнай падгатаваўчай працы ўсіх беларусаў да лепшай 640
    будучыні, да волі, культуры й дабрабыту і, як такі, мусіць злучыць нас у адну вялікую сям’ю - і тых, што засталіся на Бацькаўшчыне, і нас на эміграцыі ў Вялікай Брыта-ніі, на кантынэнце Эўропы і ў заморскіх краінах...
    Толькі тады Шлях Наш будзе здаровым, творчым, жыцьцёдайнмым, - а не бездарожным.»
    Як бачым беларуская ідэйная эміграцыя ў Вялікай Брытаніі жыла 30 гадоў таму назад такімі самымі настро-ямі й падобным духовым жыцьцём, як і сёньняшняя ідэй-ная беларуская эміграцыя.
    Пры добрай нагодзе вітаю Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі з трыццатымі ўгодкамі ад імя Рады БНР і жадаю гэтай выдатнай арганізацыі шмат удачы, вытрываласьці й плённай працы і надалей — для разь-віцьця беларускай культуры, а перадусім для вызваленьня Беларусі з расейскага бальшавіцкага ярма.
    В.	Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР»
    («Камунікаты» Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР, сакавік, 1977)
    25-я ўгодкі ЗБВБ. У залі школы сьв. Кірылы Тураўскага. Зьлева на пра-ва: Я. Міхалюк, др. Р. Жук-Грышкевіч, др. В. Жук-Грышкевіч, а Я. Пя-карскі, біскуп Часлаў Сіповіч. Лёндан, Англія, 16 красавіка, 1972.
    641
    XXII. 60-ты ЮБІЛЕЙ 25 САКАВІКА
    Адзначаньне 60-тых угодкаў абвешчаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пачалося ў сакавіку 1977 г. Старшыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч у сваім звароце да Беларускага Грамадзтва ў Беларусі й вольным сьвеце вітае сваіх суродзічаў з 60-мі ўгодкамі Беларускай Нацыянальнай Рэвалюцыі, а пась-ля ў сьнежні - з 60-мі ўгодкамі Першага Усебеларускага Кангрэсу - падзеі гэтыя й завяршыліся Актам 25 Сакаві-ка, 60-ці гадовы юбілей якога сьвяткавалі мы ў сакавіку ды на працягу ўсяго 1978 году.
    60-я ўгодкі
    Беларускай Нацыянльнай Рэвалюцыі
    «РАДА БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ Rada of the Byelorussian Democratic Republic (in Exile)
    Бэры, сакавік, 1977.
    Да Беларускага Грамадзтва ў Беларусі й вольным сьвеце
    Дарагія Суродзічы!
    Ад імя Рады Беларускае Народнае Рэспублікі вітаю Вас са сьвятам 59-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці Бе-ларусі й шэсьцьдзесятымі ўгодкамі Беларускае Нацыя-нальнае Рэвалюцыі. Лютаўская Рэвалюцыя ў Петраградзе ў 1917 годзе ськінула расейскі царскі рэжым, разваліла г. зв. расейскую турму нерасейскіх народаў. Беларусы й ін-шыя народы кінуліся да арганізацыі й разбудовы свайго нацыянальнага жыцьця, сваей незалежнай дзяржаўнасьці.
    Ня гледзячы на тое, што ваенны фронт ад 1915 году перарэзаў Беларусь па лініі Дзьвінск, Смаргоні, Баранаві-чы, Пінск; што Горадзеншчына й частка Віленшчыны зь Вільняй былі пад немцамі; што столькі тысяч беларусаў былі эвакуаваны ў глыбіню Расеі; што ўсе здольныя да вайсковае службы мужчыны былі змабілізаваны ў расей-642
    скую армію й што на Беларусі было паўтара мільёна ра-сейскага войска й блізка ж сотні тысяч нямецкага - на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а нават сярод беларускіх уце-качоў у Расеі, пачаўся моцны беларускі нацыянальны рух, які быў сапраўднай беларускай нацыянальнай рэ-валюцыяй. Вякамі душанае беларускае нацыянальнае жыцьцё паднялося раптоўна ўва ўсіх сваіх галінах. Паў-ставалі беларускія грамадзкія, палітычныя, вайсковыя, рэ-лігійныя й навуковыя арганізацыі, узрастала беларуская прэса, рос лік беларускіх пастановак, паўставалі белару-скія школы; і ўсё гэта ў абставінах жорсткай вайны.
    Ужо ў лютым 1917 году зактывізавалася Беларуская Сацыялістычная Грамада, якая ўжо тады налічвала тыся-чы сяброў (Бел. Сав. Энц. падае пяць тысяч), пашырылі сваю дзейнасьць Беларускія Эс-Эр-ы, Беларускія Сацыял Дэмакраты й Беларускія Хрысьціянскія Дэмакраты. Па ўсёй лініі фронту й у тыле арганізаваліся беларускія вай-сковыя зьезды, дзякуючы якім пачалі вылучацца белару-скія вайсковыя аддзелы. Каб задзіночыць і ўпарадкаваць гэты спантанічны рух ды акрэсьліць ягоныя мэты, ужо ў сакавіку 1917 году быў створаны ў Менску Беларускі На-цыянальны Камітэт, які стаяў за ўтварэньне Беларускай Рэспублікі. У ліпені 1917 Камітэт гэты ператварыўся ў Ра-ду Беларускіх Арганізацыяў. Беларускія вайсковыя арга-нізацыі стварылі тады Беларускую Вайсковую Раду, нача-ле ўсяго беларускага руху стаяла Вялікая Беларуская Рада. Завяршэньнем гэтага магутнага руху стаўся Першы Усебеларускі Кангрэс - скліканы ў Менску ў сьнежні 1917 году.
    ДАРАГІЯ СУРОДЗІЧЫ! Адзначаючы сяньня 59-я ўгод-кі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі й 60-я ўгодкі Бе-ларускай Нацыянальнай Рэвалюцыі ды ўсьведамляючы важнасьць яе, мы мусім адзначыць належна й завяршэнь-не гэтай рэвалюцыі. Дзеля гэтага мы павінны падрыхта-вацца да годнага адсьвяткаваньня 60-ці гадовага юбілею Першага Усебеларускага Кангрэсу ў сьнежні гэтага году. Памятайма пра гэты юбілей і рыхтуймася да адсьвятка-ваньня яго.
    ХАЙ ЖЫВЕ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА!
    В. Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР
    643
    П. С. Просьба прачытаць гэта прывітаньне на сьвятка-ваньні 25-га Сакавіка.»
    («Камунікаты» Прэзыдыюму й Сакратарыяту Рады БНР нр. 8, Бэры, Канада, сакавік 1977.)
    Прывітаньне Старшыні Рады БНР
    на 60-я ўгодкі Першага Усебеларускага Кангрэсу
    «Да ўсяго Беларускага Грамадзтва
    Дарагія Суродзічы!
    Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас зь вялікім беларускім нацыянальным сьвятам - шэсьцьдзе-сяці-гадовым юбілеем Першага Усебеларускага Кангрэсу, што адбыўся ў сьнежні 1917 году.
    Адзначаючы гэты слаўны юбілей, мы мусім адначасна прызнаць вялікі беларускі патрыятызм і геройства белару-скім арганізацыям, якія склікалі Кангрэс, і дэлегатам яго, што прыбылі на Кангрэс, не зважалі на жорсткую вайну, калі Беларусь была завалена расейскім войскам і ў самым Менску было больш расейскага войска, як насельніцтва; не зважалі на тое, што бальшавікі захапілі ўладу ў Петра-градзе, а мясцовы расейскі Абласны Іспалніцельны Камі-тэт (Облнскомзап) узурпаваў уладу ў Беларусі ды змагаўся з Беларускай Нацыянальнай Рэвалюцыяй. Ен раззброіў беларускія вайсковыя аддзелы ў Менску, не дапускаў да Менску беларускія вайсковыя часткі з франтоў, перасьле-даваў арганізацыю беларускага войска й іншых белару-скіх арганізацыяў. Да таго ж камунікацыя зь Менскам была цяжкая й скамплікаваная.
    I ня гледзчы на ўсе гэтыя неспрыяльныя абставіны, усё-ж дэлегаты з усёй Беларусі гурмам зьявіліся ў Менску на Першы Усебеларускі Кангрэс у ліку 1872 і бралі ўдзел у працах Кангрэсу 15, 16 і 17 сьнежня 1917 году (паводле старога стылю), а шмат хто зь іх быў чынны цэлы ты-дзень у падрыхтаваўчых працах-нарадах Кангрэсу.