Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Бязумоўна будзем Вам удзячны, калі прышлеце нам, Радзе БНР, траціну выданых Вамі юбілейных марак БЗП. Мы ім дамо ход, і яны адыграюць сваю ролю. Калі добра Вас зразумеў, гэта будзе каля 60-ці лістоў?
3 Вашага ліста мне трудна было зарыентавацца, які ёсьць кошт, скажам, аднаго ліста марак. Ведаю, Вы ветліва кажаце, што беларускае грамадзтва за мяжой ня ёсьць пе-рад Вамі забавязана. Я ўважаю, што яно ёсьць забавязана, і то ня толькі грашова! I я ўпэўнены, што беларусы за мяжой дацэньваюць Ваш уклад на карысьць беларускай справы.
Далучаю да ліста грашовы пераказ на $225.00 за ла-скава надасланыя Вамі нам 22 лісты беларускіх марак, у тым ліку 8 лістоў юбілейных, і пачтовыя наклейкі. За-праўды ня ведаю, ці мяркаваньне маё справядлівае. Быў бы ўдзячны, калі-б Вы паказалі на маю памылку.
3 найлепшымі пажаданьнямі й прывітаньнямі ад нас абоіх застаюся
Ваш
Вінцэнт Жук-Грышкевіч
Старшыня Рады БНР
Guy de Picarda, Esq.
The Cloisters, Temple
London, EC4Y 7AA
Great Britain»
664
На жаданьне Спадара Пікарды даход з прадажы ма-рак павінен ісьці на карысьць Скарбу Рады БНР.
26-га верасьня Старшыня Рады БНР паведамляе сп. Пікарду аб тым, што: «Фатакопіі Камунікату Беларускай Замежнай Пошты разам з экзэмплярамі марак і сваім лі-стом высылаю праф. А. Адамовічу, др. Я. Запрудніку дзе-ля інфармацыі, ды ў газэты «Беларус» і «Беларускі Час» для апублікаваньня».
У нумары «Беларуса» за лістапад-сьнежань 1978 году падана кароткая зацемка:
«Беларуская Замежная Пошта
Пад гэткім назовам зарэгістраванае сёлета ў травені ў сталіцы Вялікабрытыаніі Лёндане незалежнае прадпры-ёмства (паангельску: B.Z.P. Dispatch Company), якое пача-ло сваю дзейнасьць афіцыйна 19 жнівеня 1978 году.
Мэта Беларускае Замежнае Пошты (БЗП) - забясьпе-чыць пастачаньне пачкаў, газэтаў, абежнікаў ды, пры пэўных умовах, прыватных паведамленьняў і лістоў, упа-асобку паміж беларускімі арганізацыямі й асобамі. БЗП мае канторы ў Лёндане, Дубліне (Ірляндыя) й Парыжы (Францыя). Пастачаньне пасылак забесьпячаецца кур’ера-мі або камбінацыяй кур’ераў і мясцвовае паштовае служ-бы. БЗП мае свае маркі, пячаткі й налепкі ў ангельскай і беларускай мовах.
Па ўсе далейшыя інфармацыі трэба зварачацца на ад-рас:
The Administrator
Bieiaruskaja Zamieznaja Posta
60 Quentin Road
London, SE 13 (England)»
(«Беларус», Нью Ёрк, 159-260, 1978)
Дзіўна, што ў зацемцы ані слова пра 60-ці гадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі, для адзначэнь-ня якога, у гонар якога арганізавана была: «Юбілейная Пошта БНР 1918-1978», ані слова пра юбілейныя маркі БНР...
На пачатку лістапада Старшыня Рады БНР атрымаў наступнага зьместу прывітаньне:
665
«БЕЛАРУСКАЯ ЗАМЕЖНАЯ ПОШТА
Greetings on the occasion of the first operative day of the BNR Jubilee Postal Service 1918-1978.
The Administrator
20-X-1978”
18-га сьнежня, 1978 году аўтар гэтых радкоў піша ліст да Старшыні Сэктару Рады БНР у Канадзе сп. М. Гань-ка:
Вельмі Паважаны Сп. Старшыня:
Як Вам ведама, адным із спосабаў адзначэньня 60-тых угодкаў БНР было заснаваньне Беларускай Замежнай Пошты з галоўнай яе канторай у Лёндане ў Англіі. БЗП выдала Юбілейныя Маркі БНР. Некаторыя зь іх маюць напіс: «Юбілейная Пошта БНР 1918-1978», некаторыя та-кога напісу ня маюць.
Большую колькасьць гэтых марак Старшыня Рады БНР атрымаў на рукі толькі 15 сьнежня, 1978. Дзеля таго толькі ўчора й сяньня рассылаю іх па ўсіх сэктарах Рады БНР дзеля распаўсюджваньня марак сярод беларусаў.
Вам залучаю 90 марак з юбілейным напісам й 125 без такога напісу. (Зь юбілейным напісам марак ёсьць куды меней.)
Маркі прадаваць па 20 цэнтаў кожную. Прыход з пра-дажы марак пойдзе ў Скарб Рады БНР. Калі-б хто быў за-цікаўлены купіць адзін аркуш — 50 марак, цана яго была-б $8.00.
Мы абое жадаем Вам і спадарыні Марыі Вясёлых Ка-ляд і Шчасьлівага Новага Году!
3 прывітаньнем,
Р. Жук-Грышкевіч
Сакратар Сэктару Рады БНР у Канадзе.
666
15-я Юбілейная Сэсія Рады БНР
15-я Юбілейная Сэсія Рады БНР адбылася 25-га ліста-пада 1978 году ў будынку Фундацыі Крэчэўскага, 166-34 Gothic Drive, Jamaica, New York, 11432, USA.
У сваім дакладзе з дзейнасьці Рады БНР на працягу 60-ці год, ды асабліва ў пэрыядзе між двума апошнімі войнамі, Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч па-казаў хвальшывасьць бальшавіцкай прапаганды, быццам бы БНР пасьля І-ай Сусьветнай вайны зьліквідавалася. Прапаганда гэта пранікае ў беларускае грамадзтва за мя-жой і выкарыстоўваецца БЦР-аўцамі, якія, фаварызава-ныя газэтай «Беларус», паўтараюць: раз БНР зьліквідава-лася, застаецца толькі створаная гітлероўцамі БЦР. I хоць так казаць могуць толькі людзі палітычна няграматныя, усё-ж такое прапаганды ігнараваць нельга.
Ды ня гледзячы на ўсякага роду шкодніцтва, дзякую-чы дзейнасьці Рады БНР і БНР-аўцаў, беларуская вы-звольная справа здабывае ў сьвеце ўсё мацнейшыя пазы-цыі.
Сёлета ўгодкі аднаўленьня незалежнасьці Беларусі бы-лі адзначаныя юбілейным прыняцьцем у Вашынгтоне з прысутнасьцьцю амэрыканскіх сэнатараў і кангрэсмэнаў, прадстаўнікоў уладаў ды іншых народаў.
У Англіі 60-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Бела-рускай Народнай Рэспублікі былі адзначаны ўрачыстым прыняцьцем у Палацы Лёрдаў, у Вэстмінстэр Палацы ў Лёндане, ды сарганізаваньнем ганаровым грамадзянінам БНР сп-ром Гай дэ Пікардам, у паразуменьні із Старшы-нёю Рады БНР, Юбілейнай Пошты БНР у Англіі з галоўнымі яе паштовымі канторамі ў Лёндане (Англія), Парыжы (Францыя) і Дубліне (Ірляндыя). Беларуская За-межная Пошта выдала юбілейныя маркі чатырох дэнамі-нацыяў. Матывам марак ёсьць Пагоня, напіс БЕЛАРУСЬ ды адна з лічбаў - 5, 10, 25 або 50. Колеры марак - чыр-воны, сіні, жоўты й зялёны. Частка марак кажнай дэнамі-нацыі мае напіс: «Юбілейная Пошта Б.Н.Р. 1918-1978». Бе-ларуская Замежная Пошта афіцыйна зарэгістравана ў Лёндане, Англіі, пад нумарам РБН2305515.
Заснаваны ў лютым гэтага году ў Канадзе «Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця», апрача брашу-ры «25 Сакавіка», перавыдаў выданую ў 1919 годзе ў Бэр-ліне карту Беларускай Народнай Рэспублікі.
667
Ад Галоўнай Управы Беларуска-Амэрыканскага Задзі-ночаньня вітаў Сэсію старшыня яе сп. Антон Шукелойць. Ён дзякаваў Прэзыдыюму Рады БНР за субсыдыю, дзяку-ючы якой БАЗА адзначыла 60-я ўгодкі абвешчанья неза-лежнасьці БНР імпрэзай у Вашынгтоне з удзелам кан-грэсмэнаў й санатараў. Пра гэту імпрэзу сяньня піша «Зьвязда». БАЗА бярэ ўдзел у працы Канфэрэнцыі Воль-ных Беларусаў. Аддзелы БАЗА з асаблівай стараннасьць-цю адзначылі юбілей БНР.
Ад Галоўнай Управы Згуртаваньня Беларусаў Канады вітаў Сэсію заступнік старшыні ЗБК др. Барыс Рагуля.
Др. Янка Запруднік, вітачюы Сэсію ад Беларускага Ін-стытуту Навукі й Мастацтва ў Нью Ёрку, зазначыў, што Рада БНР стаіць на моцнай гістарычнай базе. Ен дзяка-ваў Радзе БНР за фінансавую дапамогу БІНіМ для вы-даньня прац з гісторыі ВНР. Зазначыў таксама, што ў БССР ажывае вывучэньне гісторыі беларускага руху ў ча-се Першае Сусьветнае вайны.
Справу Канфэрэнцыі Вольных Беларусаў прадставіў старшыня яе др. Барыс Рагуля. Два гады таму назад прадстаўнікі балцкіх і ўкраінскае сусьветных арганізацы-яў запрасілі беларусаў Канады далучыцца да іх, каб узяць удзел у апрацаваньні мэмарандуму да Галоўнае Асамблеі Задзіночаных Нацыяў у справе дэкалянізацыі Савецкага Саюзу.
У нарадах і працах прадстаўнікоў вышэй названых арганізацыяў, што адбываліся ў Таронта, Канадзе, ад бе-ларусаў браў удзел сп. Паўлюк Пашкевіч, заступнік стар-шыні Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады, які ў гэтай справе стала канфэраваў з Старшынём Рады БНР др. В. Жук-Грышкевічам.
Дзеля сапраўднага ўдзелу беларусаў у гэтай справе патрэбна была нейкага роду сусьветная арганізацыя, ства-рэньне якой сталася сьпешнай неабходнасьцьцю. Пасьля паразумленьня з беларускімі арганізацыямі ў ЗША, Ан-гліі, Нямеччыне й Аўстраліі створана была «Канфэрэнцыя Вольных Беларусаў», у якой Канаду рэпрэзэнтуе Каарды-нацыйны Камітэт Беларусаў Канады. У Управу «Канфэ-рэнцыі» ўвайшоў як сакратар сп. Паўлюк Пашкевіч, магі-стар палітычных навукаў (мае Master’s Degree in Political Science), a на старшыню плянавалася некага з ЗША. Але таму, што ў ЗША такой асобы не знайшлі, функцыю стар-шыні прыняў другі беларус з Канады - др. Барыс Рагуля, 668
старшыня Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Кана-ды.
У выніку двухгадовай працы прадстаўнікі 5-ёх сусьвет-ных арганізацыяў апрацавалі й выдалі ў Таронта ў Кана-дзе мэмарандум у справе дэкалянізацыі Савецкага Саюзу, у форме кнігі на 150 бачын з далучанымі дакумэнтамі, скіраваны да Галоўнай Асамблеі Задзіночаных Нацыяў:
To THE UNITED NATIONS GENERAL ASSEMBLY A RESOLUTION with appended Documents concerning THE DECOLONIZATION of the UNION OF SOVIET SOCIALIST REPUBLICS submitted by THE CONFERENCE OF FREE BYELORUSSIANS, THE ESTONIAN WORLD COUNCIL, THE LITHUANIAN WORLD COMMUNITY, THE WORLD CONGRESS OF FREE UKRAINIANS, THE WORLD FEDERATION OF FREE LATVIANS. Toronto - New York, 1978.
20 лістапада, 1978 г., адбылася ў Нью Ерку ў гэтай справе прэсавая канфэрэнцыя, а 22-га лістапада - пера-дача Мэмарандуму адпаведнай Камісіі Задзіночаных На-цыяў. Сябра Канадзкага Парлямэнту сп. У. Шымко пры гэтай нагодзе зазначыў, што гэта справа вялікай вагі й раней ці пазьней справа гэтага Мэмарандуму будзе па-стаўлена на парадку дня Галоўнай Асамблеі.
(Паводле пратаколу 15-ай Юбілейнай Сэсіі Рады БНР, 25 лістапада, 1978).
75-ты Юбілей др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Угодкавы Грамадзкі Камітэт на просьбу Юбіляра заснаваў ВЫДАВЕЦКІ ФОНД УСПАМІНАЎ ЗЬ БЕЛАРУСКАГА ЖЫЦЬЦЯ й выдаў адозву наступнага зьместу:
«Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця
Дарагія Суродзічы!
10-га лютага 1978 году споўніцца 75 гадоў ад нара-джэньня й 55 год нацыянальна-грамадзкай дзейнасьці др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча, Старшыні Рады БНР.
На просьбу Юбіляра, Угодкавы Грамадзкі Камітэт за-снаваў Выдаведкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыць-ця. Аб патрэбе й значэньні выдаваньня гэткіх успамінаў выясьняе сам Юбіляр у ніжэй паданым артыкуле.
669
У Выдавецкі Фонд Успамінаў зь Беларускага Жыцьця ўваходзяць, між іншымі: Старшыня Беларускага Інстыту-ту Навукі й Мастацтва ў Канадзе сп-ня Івонка Сурвіла ды старшыня Угодкавага Камітэту сп. Янка Сурвіла.