Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
681
4) Аднэй з важнейшых справаў, што разглядаліся на канфэрэнцыі, была справа сустрэчы Беларусаў Заходняй Эўропы. Справа гэта была вельмі важнай і ажыцьцяў-леньне яе прызнана было абавязкавым, што выявіла ды-скусія ўдзельнікаў канфэрэнцыі. Заняцца гэтай справай маюць ня толькі сэктары Рады БНР, але й беларускія гра-мадзкія ды культурныя арганізацыі ў краінах Заходняй Эўропы.
5) Яшчэ адзін пункт, якога нельга ня ўспомніць, - гэ-та гасьціннасьць лёнданскіх беларусаў. Удзельнікаў кан-фэрэнцыі зь іншых краінаў Лёнданцы - гаспадары кан-фэрэнцыі - спатыкалі на лётнішчы або станцыях, адразу бралі пад сваю апеку й давалі ім закватэраваньне. Доўга застанецца ў памяці ўдзельнікаў канфэрэнцыі цудоўная вялікодная бяседа, якую зладзіў для іх сэктар Рады БНР у Вялікай Брытаніі.
Да гэтых сьціплых заўвагаў далучаю сваю шчырую па-дзяку Кіраўніцтву Беларускай Бібліятэкі й Музэю імя Франьцішка Скарыны ў Лёндане за гасьціннасьць, Кіраў-ніцтвам Сэктару Рады БНР у Вялікай Брытаніі й ЗБВБ за дапамогу ў арганізацыі канфэрэнцыі й усім Сэктарам Рады БНР у Заходняй Эўропе за тое, што яны адгукнулі-ся на мой заклік і прыслалі сваіх прадстаўнікоў, а сябры Сэктару Рады БНР у Бялікабрытаніі зьявіліся на канфэ-рэнцыю ўсе грэміяльна, нават радныя з Манчэстару й Брадфарду.
Вялікі Вам дзякуй, Дарагія Сябры!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА!
Др. В. Жук-Грышкевіч Старшыня Рады БНР»
(«Час», Фляшынг, Н. Ё. 20, [4] 1979.)
Вярнуўшыся з Ангельшчыны, Старшыня Рады БНР застаў у Канадзе праблему: было выкрыта ў Атаве, што ў дакумэнтах Крыніц Статыстыкі Канады ад пачатку SO-
682
тых гадоў беларуская мова фігуруе як дыялект расейскай. Гэтая скандалічная памылка абурыла ўсіх беларусаў. У выніку стараньняў - ліставаньня з Галоўным Статысты-шыным др. П. Кіркгамам памылка была выпраўлена. (Глядзі Рзьдзел XV - ККБК).
У сувязі з XVIII-m Кангрэсам Беларуска-Амэрыканска-га Задзіночаньня Старшыня Рады БНР атрымаў ліст на-ступнага зьместу:
«BYELORUSSIAN-AMERICAN ASSOCIATION, Inc. NATIONAL HEADQAUARTERS
166-34 Gothic Drive
Jamaica, N. Y. 11432
10 верасьня, 1979 r.
Яго Эксцэленцыі
Старшыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі
Др. Вінцуку Жук-Грышкевічу у Канадзе.
Ваша Эксцэленцыя!
Ад імя ўдзельнікаў XVIII-ra Кангрэсу Беларуска-Амэ-рыканскага Задзіночаньня, што адбыўся 1-2 верасьня 1979 году ў Гайлэнд-Парку, Нью-Джэрзы, перадаем Вам найшчырэйшыя прывітаньні і пажаданьні добрага зда-роўя ды плённых далейшых дасягненьняў у Вашай адказ-ной працы на карысьць дзяржаўнага адраджэньня Бела-РУСІ.
(Подпіс)
Янка Запруднік, старшыня Кангрэсу
(Подпіс)
Зора Кіпель, сакратар Кангрэсу»
У сувязі з 16-ай Сэсіяй Рады БНР Старшыня яе др. В. Жук-Грышкевіч атрымаў ад др. Віктара Сенькевіча, сяб-ры Рады БНР з Гішпаніі, ліст наступнага зьместу:
683
«Палямос, 23. XL 79.
Дарагі і Паважаны Спадар Прафэсар,
Спадзяюся, што Вы атрымалі маё кароценькае пісьмо зь Лёндану, скуль я вярнуўся зусім нядаўна. «Камунікат» нр. 12 толькі што атрымаў. Ішоў ён амаль што месяц! Я думаю, што гэта віна гішпанскай «дэмакратычнай» пош-ты. У сувязі з гэтым высылаю гэты ліст на адрас Фунда-цыі Крэчэўскага, бо такім чынам існуе надзея, што Вы яго яшчэ атрымаеце перад Сэсіяй.
Падарожжа маё ў Мюнхэн, затым у Бэльгію і ў Ангель-шчыну было надзвычай цікавае і карыснае. Шмат чаго і пра што даведаўся, а асабліва ўзрадвала мяне вестка з Бацькаўшчыны: зьяўленьне першага самвыдавецкага да-кумэнту пад загалоўкам «Пісьмо да расейскага сябры», тэкст якога трымаю у сваіх руках і змог пазнаёміцца да-кладна зь ім. Гэта штосьці, чаго мы даўно чакалі. Даку-мэнт гэты, на маю думку, стане вехавой, пераломнай зья-вай у нашым нацыянальным жыцьці. Ен будзе гатовы
Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевіч, на сьцяне партрэт Вінцэнта ра-боты Пётры Мірановіча. На юбілейнай бяседзе 60-тых угодкаў жыцьця Раісы Жук-Грышкевіч. Бэры, 22 кастрычніка, 1979.
684
Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Бэры, 22 кастрычніка, 1979.
праз пару тыдняў, калі не раней (ён цяпер перакладаец-ца на ангельскую мову). Зь яго мы можам шмат што даве-дацца пра сучасны стан нашай беларускай справы наагул і на бацькаўшчыне, у асаблівасьці. Дакумэнт гэты даказ-вае, што, ня гледзячы на страшэннае вынішчэньне на-шых нацыяяальных кадраў бальшавікамі, на страшэнную русыфікацыю, беларуская нацыянальная справа жыве й мацнее з кожным днём, што яе нельга ўжо больш ні спы-ніць, ні зьнішчыць! Нашым абавязкам цяпер будзе разум-на дакумэнт гэты пашырыць і нарабіць шмат шуму вакол яго. Паколькі я даў слова, што пакуль ён ня будзе пада-дзены да публічнага ведама, ня буду пра яго шмат гава-рыць, дык абмяжуюся толькі тым, што дакумэнт гэты (21 старонка машынапісу) ёсьць адным з сотняў, якія сёньня распаўсюджваюцца на Беларусі, а гэта павінна напоўніць нас аптымізмам і даць нам сілу волі і дынамізму да да-лейшае дзейнасьці тут на эміграцыі. Калі да ўсяго гэтага дадаць яшчэ весткі, атрыманыя ад мастака Міколы Паў-лоўскага, які нядаўна пастанавіў не вяртацца на Бела-русь (ён цяпер жыве ў Францыі), дык сапраўды мусім це-шыцца, што справа наша на вельмі добрай дарозе. (Пра
685
ўсё гэта я меў намер напісаць шырэй, аднак у сувязі з тым, што мала часу засталося да Сэсіі, дык абмяжоўваюся вось толькі да сказанага тут).
Калі гэты ліст дойдзе да Вас перад Сэсіяй, дык буду прасіць вас вітаць усіх Радных, прысутных на ёй, ад май-го імя і, адначасна, жадаць плённай працы на карысьць нашае Бацькаўшчыны Беларусі. Прашу Вас таксама пры-няць маё ўпаўнаважаньне. У выпадку, калі-б Вы мелі аж некулькі іх ад іншых сяброў, дык прашу перадайце яго Спадарыні Paice.
На гэтым і кончу. Жадаючы Вам і Спадарыні ўсяго найлепшага, застаюся Ваш заўсёды шчыры
В. Сенькевіч.»
16-я звычайная чародная Сэсія Рады БНР
16-я Сэсія Рады БНР адбылася 24-га лістапада 1979 г. у будынку Фундацыі Крэчэўскага ў Нью Ерку. У сваім звароце да Сэсіі Старшыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч гаварыў:
«Высокі Сход Рады Беларускай Народнай Рэспублікі!
Я чуюся вельмі шчасьлівым, што мы змаглі сабрацца на 16-ю Звычайныю Чародную Сэсію Рады БНР, каб уз-моцніць нашу арганізацыю і вырашыць найважнейшыя пытаньні, якія высунула наша палітычная сытуацыя й дзейнасьць Рады БНР.
Жывём мы й працуем у вельмі неспрыятлівай міжна-роднай атмасфэры. Перажылі мы часы суіснаваньня па-між вольным дэмакратычным Захадам і камуністычнай дыктатурай Усходу ды трапілі ў яшчэ горшую міжнарод-ную сытуацыю гэтак званага дэтанту. У часе гэтай ня-спрыятлівай сытуацыі для паняволеных бальшавікамі на-родаў нельга лічыць ня толькі на падтрымку вольных дэ-макратычных дзяржаваў, але нават на зацікаўленьне імі.
У гэткай сытуацыі цяжка было лічыць на ўдачы ў на-шай вонкавай палітыцы. Прышлося абмежыцца да высы-ланьня мэмар’ялаў і лістоў ад Рады БНР у Задзіночаныя Нацыі ды да ўрадаў дэмакратычных дзяржаваў. Пэўную актыўнасьць праявілі нашы прадстаўнікі: Заступнік Стар-шыні Рады БНР на Эўропу сп. Уладзімір Бортнік у «Эўра-пэйскай Канфэрэнцыі Правоў Чалавека й Самавызна-
686
чэньня» ў Люцэрне і сп. сп. П. Асіповіч і Я. Міхалюк у «Юропіен Льезон Груп» у Лёндане ў Англіі.
Найбольш рацыянальным для Рады БНР было зьвяр-нуць увагу на падрыхтоўку да лепшых часоў, на рэарга-нізацыю нашай дзейнасьці, на ўзмацненьне й палепшань-не нашай арганізацыі, на ўзмацненьне нашай палітыч-най сьведамасьці й вырабленасьці.
Што-ж нам удалося зрабіць у гэтым напрамку? - Мы ажывілі Раду БНР, рэарганізавалі яе, паставілі яе на моц-ных праўна-статутовых асновах і вызначылі рацыяналь-ны падзел працы між ворганамі Рады БНР - ды ўзмоцні-лі склад яе новымі маладзейшымі сіламі.
На вялікі жаль ня ўсе нашы ворганы Рады БНР поў-насьцьцю працаздольныя. Нам не ўдалося стварыць поў-нага выканаўчага воргану - Сакратарыяту Рады БНР. Мы маем толькі трох сакратароў: фінансаў, вэтэранаў і дакумэнтацыі, а на іншых сакратароў, як вонкавых дачы-неньняў, інфармацыі й прапаганды, нутраных дачынень-няў і асьветы, у нас не знайшлося ахвотнікаў. I таму такія важныя дзялянкі нашай дзейнасьці, як вонкавая паліты-ка, інфармацыя й прапаганда ды нутраныя суадносіны, занядбаныя. Ня маем мы таксама БНР-аўскага друкава-нага воргану, які-б прапагаваў ідэялёгію БНР ды інфар-маваў пра дзейнасьць Рады БНР. Няма ў нас таксама па-літычных арганізацыяў ці партыяў.
Добра, што ў нашым грамадзтве ажывілася этнічна-ма-стацкая дзейнасьць у форме фэстываляў, і хоць яна шы-рокая, прыгожая й узьнёслая, аднак ніколі яна ня зможа замяніць палітычнай дзейнасьці.
У кажным вызвольным руху й ягоным змаганьні лі-чацца толькі зь сілай, гэта значыць зь сілай палітычнага арганізаванага жыцьця й змаганьня (Падкрэсьлена мною, Р. Ж.-Г.). На вялікі жаль наша грамадзтва да справы па-літычных арганізацыяў ці партыяў ставіцца абыякава. Нават нашы радныя, калі напатыкаюцца на шкодныя для Рады БНР факты, ці шаптаную процібээнэраўскую прапаганду, не праяўляюць ніякай рэакцыі, так як быц-цам бы іх гэта не датычыла.
А тымчасам міжнародная сытуацыя мяняецца на на-шых вачох. Дэтант паміж дэмакратычнымі дзяржавамі й Савецкім Саюзам ператвараецца ў замаскаваную бараць-бу, якая можа зьмяніцца ў сьцюдзённую, ці нават гарачую вайну. Да гэтага мы мусім быць падрыхтаваны.
687
Зразумелая рэч, што мы ня маем права й надалей за-ставацца «апалітычнымі», незарганізаванымі палітычна й абыякавымі ў адносінах да зьменаў у міжнароднай сытуа-цыі.
Дык што-ж нам рабіць? - Гэта пытаньне нам трэба добра прадумаць і прадыскутаваць. Але ўжо цяпер можна праводзіць некаторыя мерапрыемствы. Нам трэба пра-вясьці да канца рэарганізацыю ў Радзе БНР і палітычную арганізацыю ў грамадзтве. Калі ня будзе магчымасьці ар-ганізаваць поўнага сакратарыяту, трэба будзе пашырыць Прэзыдыюм Рады БНР і перадаць яму абавязкі сакрата-рыяту. Гэта ўжо мы можам зрабіць. Тады й іншыя спра-вы лягчэй будзе правесьці. Толькі ня можна быць абыяка-вым да гэтых справаў і ня можна апускаць рук.»
(Пратакол 16-ай Сэсіі Рады БНР).
Ды сярод радных бытавала й думка, што Рада БНР павінна быць толькі сымбалем, а ня добра зарганізава-ным, з падзелам працы, дзейным і эфэктыўным палітыч-ным ворганам, падрыхтаваным даць у адпаведнай сытуа-цыі дапамогу змагаром за незалежнасьць Беларусі на Бацькаўшчыне.
688