• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Было гэта зімой 1986 году, а вясной у красавіку 1987 году Вінцук накіроўваецца, і бярэ мяне з сабой, у Нью Джэрзі залагодзіць справу паховінаў у тамтэйшым паха-вальным доме, ды закупіць мейсца на беларускім могіль-ніку Жыровіцкае Божае Маці ў Іст Брансвіку. Задаткі на мейсца на магілкі Вінцэнт даў ўжо даўно, першы раз Ta-708
    ды, як могілкі купляліся, а другі раз колькі год пазьней. Справу арганізацыі беларускага могільніка ў Канадзе, не-дзе ў Таронта, парушаў ён у ЗБК і ККБК даўно, але ў лю-дзей ня было зразуменьня гэткай патрэбы, і ў Канадзе бе-ларускага могільніку няма. Ен-жа хацеў быць пахаваным між сваіх людзей, на беларускім могільніку. Ен верыў, што беларускі могільнік патрэбны, ён лучыць людзей у смутку, у малітве, а калісь будзе сьведчыць аб прысутнась-ці беларусаў на амэрыканскім кантынэнце, аб беларускім народзе, аб беларушчыне. I не адабраў, калі на нашым могільніку на помніку было напісана прозьвішча белару-скага нябошчыка польслай, а не беларускай, транскрып-цыяй. Казаў з абурэньнем: «Калісь скажуць, што гэта польслія могілкі!»
    У Нью Джэрзі заехалі мы да спадарства Аліны й Вало-дзі Курылаў, Вінцуковых сяброў яшчэ з Англіі, з ЗБВБ. Дай Божа ім добрага здароў’я й доўгага, шчасьлівага жыцьця. Валодзя сустрэў нас на Ньюворк лётнішчы й пасьля вазіў усюды сваім самаходам: і на могілкі й у па-хавальны дом, пакуль мы не заладзілі ўсіх нашых спра-ваў. Завёз ён нас таксама й да Ханяўкаў, дзе два дваюрод-ныя браты - Чэсь і Вінцук - бачыліся апошні раз на гэ-тым сьвеце. Чэсь памёр 2-га ліпеня 1988 году, (у дзень фэсту сьв. Марыі ў Будславе), Вінцук - 14 лютага 1989 году. Хацелася тады Вінцуку паехаць яшчэ й у Нью Ерк, у Амэрыканскі Камітэт, куды, як Старшыня Рады БНР, будучы часта ў Нью Ерку, бывала, заўсёды заходзіў, бачыўся й гутарыў там з праф. А. Адамовічам, др. Я. Запруднікам, сп-няй Яняй Каханоўскай, з сп. А. Шукелойцем, а па суседзтве ў “Public Library” на 5th Avenue з спадарствам Вітаўтам і Зорай Кіпелямі, ды др. В. Тумашам... Што й казаць, добрыя былі тады часы... Ды гэтым разам яму ў Нью Ерк на разьвітаньне заехаць не ўдалося...
    Вярнуўшыся ў Канаду, Вінцук хутка захварэў, дастаў запаленьне лёгкіх, быў у гошпіталі й моцна цярпеў, але неяк паправіўся, бо не закончана была яшчэ ягоная місія. Яшчэ трэба было яму памагаць Paice, даваць рады й па-рады, у арганізацыі 18-яй Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі ў Таронта ў верасьні 1988 году, у арганізацыі Канфэрэнцыі прадстаўнікоў беларускіх асяродкаў Кана-ды, кіраваць пабудовай Памятнага Беларускага Крыжа, што адзначаў бы 1000 год хрысьціянства ў Беларусі, і што
    709
    сьведчыў бы сотні гадоў пасьля нас аб тым, што ў Канадзе ў 2-ой палове 20-га стагодзьдзя былі беларусы... і ня толькі былі, а й тварылі; працавалі, каб жыла Беларусь.
    Сьвята 25 Сакавіка для Вінцука было заўсёды асабліва важным, заўсёды ён падкрэсьліваў патрэбу ўрачыстага яго адзначэньня. Першы раз ён сьвяткаваў першага 25 Сакавіка, будучы 15-ці гадовым вучнем Беларускай Гім-назіі, у 1918 годзе ў родным Будславе, а апошні раз - 70-я ўгодкі 25 Сакавіка ў 1988 годзе - ў Таронта ў Канадзе. Я была старшынёй ЗБК і кіраўніком урачыстага сходу. Нехта чытаў даклад, і як апошнімі гадамі сталася мод-ным, гаварыў, як кажуць, аб усім, толькі не аб падзеях, што прывялі да паўстаньня Акту 25 Сакавіка, бо «аб гэ-тым усе ведаюць». Пасьля дакладу др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч папрасіў слова, як гэта ня раз бывала ў міну-лым, для прывітаньня. Прывітаў прысутных з найболь-шым нашым нацыянальным сьвятам, з 70-мі ўгодкамі Акту 25 Сакавіка, і спакойным, сумна лірычным голасам, з задуменьнем у вачох стаў расказваць пра падзеі 1917 і 1918 гадоў у Менску ды ў Беларусі. Ягоны плаўны расказ ліўся не з нататак, і здавалася, не з галавы, а недзе з глыбіні душы й сэрца, як запавет, каб ніколі не забывалі, не страцілі зь віду «пуцьцяводнай зоркі» - незалежнасьці Беларусі.
    Гэтак закончыў Вінцэнт Жук-Грышкевіч свае сьвятка-ваньні 25 Сакавіка - Дня Незалежнасьці Беларусі.
    Беларускі Крыж
    Стараньні аб узьнясеньне Беларускага Крыжа ў Про-шчы Паўночна-Амэрыканскух Пакутнікаў у Мідлянд, што ў Канадзе, пачаліся восеньню 1987 году. Ды дазвол на гэта атрымалі мы толькі ў студзені 1988 году. Дырэктар “Martyrs’ Shrine” айцец Джэймс Фаррэлл прыслаў нам ліст наступнага зьместу:
    710
    “MARTYRS’ SHRINE MIDLAND, ONTARIO L4R 4K5
    January 6, 1988
    Dr. Raisa Zuk-Hryskievic
    54 Mary Street
    Barrie, Ont.
    L4N 1T1
    Dear Dr. Raisa Zuk:
    It is sometime now since you visited Martyrs’ Shrine regarding a Byelorussian pilgrimage. I think you mentioned Saturday, September 10th as a possible date. That date is fine with us. Other dates are also available.
    You also mentioned the erection of a Byelorussian Cross on the shrine grounds. We looked at various sites. I have looked at other sites since you were there. I have enquired about a cross in fibreglass or a nice cross in wood. It has to be able to weather all kinds of climates. The total cost would be about $3,000.00 erected on the grounds.
    You spoke of the millennium of Christianity. This would be a nice monument to mark it. We would be happy to have the monument on the grounds and to welcome the pilgrimage to the Shrine. I look forward to hearing from you.
    Blessings for the New Year, 1988.
    Sincerely yours,
    James J. Farrell, S.J., Director”
    Атрымаўшы дазвол на пабудову беларускага крыжа ў прошчы ў Мідляндзе, без адвалокі мы выдалі да белару-скага грамадзтва за мяжой такі заклік:
    Пабудова Беларускага Крыжа
    Сёлета адзначаем 1000-годзьдзе хрысьціянства ў Бела-русі. Гэты важны юбілей хочам уславіць узьняцьцем Бела-рускага Крыжа ў Канадзе, у сьвятым мейсцы паўночна-амэрыканскіх мучанікаў, што завецца Martyrs’ Shrine,
    711
    Пакланяльня Мучанікам. Знаходзіцца гэтая прошча ў мясцовасьці Мідлянд, міляў 80 на поўнач ад гораду Та-ронта, над возерам Гюран на маляўнічым лясістым узгор-ку. На самай гары стаіць касьцёл, а навакола яго, на пло-шчы колькі гэктараў лесу-парку, разьмешчаныя крыжы або алтары розных нацыянальнасьцяў: італьянцаў, парту-гальцаў, славакаў, харватаў, палякаў, летувісаў, славен-цаў, філіпінцаў... беларусаў тымчасам няма... Увесну, улетку, увосень штотыдня там адбываюцца палонміцтвы, тысячы людзей наведваюць прошчу Мучанікаў.
    Думка, каб узьняць там і наш беларускі Еўфрасінеўскі крыж, нуртавала ў нас даўно, аж пакуль не дасьпела ў су-вязі зь сёлетнім тысячагодзьдзем хрысьціянства.
    На крыжы мог-бы быць выбіты напіс: «Крыж гэты ўзь-несены беларусамі (дата) ў тысячныя ўгодкі прыняцьця хрысьціянства ў Беларусі на славу Богу й Бацькаўшчы-не». Гэта паангельцку. А далей ішоў-бы беларускі тэкст малітвы «Магутны Божа».
    Як паінфармавала нас дырэкцыя прошчы, крыж гэткі будзе каштаваць тры тысячы даляраў.
    Горача зьвяртаемся да вас, Дарагія Суродзічы, спры-чыніцца фінансава да ўжыцьцяўленьня гэтага праекту, узьняцьця Беларускага Крыжа, які быў-бы годным адзна-чэньнем сёлетняга вялікага юбілею 1000-годзьдзя хрысьці-янства ў Беларусі ды адначасна стаўся-б трывалым сьле-дам нашага нацыянальнага жыцьця на паўночна-амэры-канскім кантыненце.
    Ахвяры, за якія будзерм Вам шчыра ўдзячныя, просім слаць на адрас (выпісваючы чэк на Byelorussian Cross):
    Dr. Raisa Zuk-Hryskievic
    54 Mary St., Barrie, Ont., L4N 1T1 Canada
    Арганізатары праекту
    «Беларускі Крыж»
    («Беларус», Нью Ёрк, 344, люты, 1988.)
    Фактычны кошт пабудовы Крыжа быў значна большы: Сам крыж	-	$3,000.00
    мэмарыяльная з бронзы дошка	-	$1,578.95
    “Landscaping” - уладжаньне	вакол крыжа -	$2,157.00
    Усё разам каштавала	-	$6,735.95
    712
    I ў студзені 1988 году мы энэргічна прыступілі да рэа-лізаваньня нашай задумы. Часу было мала, бо трэба было, каб Крыж быў узьнесены да 18-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, якая адбудзецца 3-5-га верасьня 1988 г. у Таронта, каб у часе яе правесьці ўрачыстае пасьвя-чэньне Крыжа пры лічным удзеле беларусаў з розных ча-стак сьвету - удзельнікаў пабудовы яго.
    У травені 1988 году ў часе 19-ае Сэсіі Рады БНР у Нью Ерку адзін сябра зь недаверам у голасе спытаўся мя-не:
    - Ну, а што з Крыжам?! -
    - Будуецца - адказваю, а ў думцы пытаньне, ці пась-пеем да Сустрэчы, бо справа пасоўваецца марудна, не так, як хацелася-б, ды пасьля былі яшчэ й камплікацыі з мэмарыяльнай дошкай. Кампанія абяцала зрабіць яе на канец верасьня, а нам трэба-ж на пачатак яго. Мусілі шу-каць іншае кампаніі, у іншай правінцыі. На зямлі кіраў-ніком пабудовы Беларуслкага Крыжа быў др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, а ў небе - Бог. Ён дазволіў узьнесьці Крыж да Сустрэчы БПА, дазволіў Вінцуку быць 5-га ве-расьня на высьвячэньні Крыжа й пасьля яшчэ адведаць яго разам з паэткай Натальляй Арсеньневай, якая й апе-ла наш - «гэткі родны ўжо сэрцу Крыж».
    Высьвячэньне Беларускага Крыжа
    На трэці дзень 18-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амэрыкі, 5-га верасьня 1988 году, удзельнікі яе: з Баць-каўшчыны, Аўстраліі, Эўропы, ЗША й Канады - зрабілі паломніцтва ў прошчу, што каля Мідлянд, блізу 200 км. напоўнач ад Таронта, каб быць удзельнікамі ўрачыстасьці высьвячэньня Крыжа - беларускага Манумэнту - пастаў-ленага беларусамі для адзначэньня 1000 гадоў хрысьціян-ства ў Веларусі на славу Богу й Бацькаўшчыне-Беларусі.
    Перад сьв. літургіяй, адпраўленай айцом Аляксандрам Надсонам, Апостальскім Візытатарам для Беларусаў, ай-цец Джэймс Фаррэлл, Дырэктар прошчы, што завецца Martyrs’ Shrine in Midland, прывітаў паломніцтва белару-саў, вітаў пабудову беларускага Манумэнту ў прошчы й ацаніў гэту гістарычную падзею як узмоцненую сувязь з Усявышнім у малітвах за зьдзейсьненьне нашых ідэалаў. А гэтак, як у паломніцтве бралі ўдзел й канадыйцы, пры-яцелі беларусаў з Бэры, а. Надсон прамаўляў і паангель-
    713
    Памятны. Крыж Тысячагодзьдзя Хрысьціянства у Беларусі ў Сьвятыні Пакутнікаў, Мідлянд, Канада. Пасьвячаны 5-га верасьня 1988 г.
    714
    ску, ды зазначыў, што багаслужба будзе ў беларускай мове, бо важна, каб наша малітва йшла да Бога ў нашай роднай мове. Толькі сьв. Эвангельле, апрача пабеларуску, прачы-таў паангельску а. Фаррэлл, які быў у саслужэньні з ай-цом Надсонам. Апостала чытаў др. Вітаўт Рамук з Чыкага. Да багаслужбы пяялі ўсе пад кіраўніцтвам сп. Зьмітра Ці-ханюка, кіраўніка царкоўнага хору ў Гайнаўцы, гітары-стага ансамблю «Дубіноў», з удзелам такіх выдатных гала-соў, як сп. Данчыка Андрусышына, др. Алы Орса-Романо, сп-ні Галіны Ганчарэнка, сп-ні Веры Заморскай, др. Язэпа Сажыча, спадарстваў Махначоў, Рамукоў ды іншых.