• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    «Веру», «Войча наш» і малітву перад прычасьцем:
    «Веру, Госпадзе, і вызнаю, што Ты сапраўды Хрыстос, Сын Бога жывога, што прышоў у сьвет збавіць грэшнікаў, сярод якіх я самы першы. Веру таксама, што гэта сапраў-ды Тваё сьвятое Цела й пачэсная Кроў. Малюся Табе, зжалься нада мною і даруй мне мае правіны вольныя й міжвольныя, якія я зрабіў словам і ўчынкам, сьведама й нясьведама; і дай мне бяз асуджэньня прыняць Твае сьвя-тыя Тайны для адпушчэньня грахоў і жыцьця вечнага.
    Зрабі мяне сёньня, Сыне Божы, удзельнікам Тваёй тайнай Вячэры; я ня здраджу ворагам Тваім тайны, і ня дам пацалунку, як Юда, але як разбойнік вызнаю Цябе: Успомні мяне, Госпадзе, у валадарстве Тваім...»
    - Усе гаварылі хорам уголас. I амаль усе пасьля былі «ўдзельнікамі тайнай Вячэры».
    У сваім казаньні пабеларуску а. Надсон гаварыў пра значэньне крыжа для нас, хрысьціян. Бог стаўся чалаве-кам, каб нам паспачуваць, перажыць людзкія спакусы, крыўды, перасьледы й нявінны памёр на крыжы за на-шыя віны, дзеля нашага збаўленьня. Сьмерцьцю на кры-жы перамог сьмерць. Сваім уваскрашэньнем дараваў нам жыцьцё вечнае.
    На заканчэньне гімн «Магутны Божа!» узьнімаў душы й сэрцы нашыя ўгару.
    Пасьля Літургіі, якая дзеля неспрыяльнага надвор’я ад-былася не, як плянавалася, перад Крыжам, а ў капліцы, паломнікі перайшлі да беларускага Крыжа. Ужо здалёк ві-даць было на ўзгорку паміж, бел-чырвона-белым белару-скім і з кляновым лістком канадыйскім, сьцягамі, на фоне зеляні хвояў, кароны якіх зь ветрам, здалося, пяялі песьню хвалы, з манумэнтальнай дастойнасьцьдю ўзнімаўся ў неба бронзава-залацісты шасьціканцовы Еўфрасінеўскі Крыж.
    715
    5 верасьня 1988 г. перад адкрыцьцём і высьвячэньнем Беларускага Крыжа.
    Гонар адкрыцьця мэмарыяльнай дошкі на каменнай падставе Крыжа, заслоненае бел-чырвона-белым сьцягам, айцец Надсон даручыў др. Paice Жук-Грышкевіч. Адсла-ніўся на бронзавай табліцы напіс наступнага зьместу:
    This Cross was erected by Byelorussians to commemorate the Millennium of Christianity in Byelorussia for the Glory of God with a prayer for the Freedom of Byelorussia.
    Kryz hety pastadleny Bielarusami na adznacennie tysiac-nych uhodkad Chryscijanstva й Bieiarusi na slavu Bohu j Backauscynie - Bieiarusi.
    Mahutny Boza! Uladar susvietad, vializnych soncad i sere maiych, nad Bieiarusiaj cichoj i vietlaj rassyp pramiennie Svaje chvaly.
    Daj uradlivasc zytniovym nivam ucynkam nasym pasli dmaiot. Zrabi svabodnaj, zrabi scaslivaj krainu nasu j nas narod!
    716
    This Cross was blessed and dedicated during the 18th biennial Convention of Byelorussians of North America on September 5, 1988, by Rt. Rev. Alexander Nadson Apostolic Visitor for Byelorussians.
    У часе ўрачыстай Багаслужбы (рэдакцыі а. Надсона) асьвячэньня Крыжа а. Надсон з натхненьнем гаварыў:
    «Госпадзе, Божа славы, Войча ўсемагутны... мы, слугі Твае, удастоіўшыся такой вялікай ласкі, сёньня прыносім Велічы Тваёй славы, падзяку й пакорнае пакланеньне, і просім Цябе глянуць ласкава на гэты вось Крыж, які мы паставілі на ўспамін аб ласцы веры сьвятой, дадзенай нашаму беларускаму народу тысяча гадоў таму назад. Пашлі на яго ласку Духа Твайго Сьвятога, блаславі, асьвя-ці яго і дай яму быць нам і ўсяму нашаму беларускаму народу магутнай абаронаю ад усіх супраціўнікаў бачаных і нябачаных, аховаю ад спакусаў, умацаваньнем у веры, падтрымкаю надзеі і заахвочваньнем да дабрадзействаў.
    Айцец Аляксандар Надсон, Апостальскі Візытатар для Беларусаў, моліцца перад адкрыцьцём мэмар’яльнай дошкі на падставе Крыжа. 3 правага боку ў глыбі - а. Джэймс Фаррэлл, Дырэктар Прошчы ў Мідлянд, Канада. 5-га верасьня 1988 г.
    717
    Высьвячэньне Беларускага памятнага Крыжа. Зь лева на npaea: др. В. Кіпель, Галіна Ганчарэнка, Яня Каханоўская, Натальля Арсеньнева, А. Шукелойць, др. В. Жук-Грышкевіч, др. В. Рамук, a. А. Надсон, Ул. Пра-ховіч, а. Дж. Фаррэлл.
    Будзь спагадлівы для нас усіх, якія перад гэтым Крыжам молімся, і дай нам спаўненьне просьбаў для нашага збаў-леньня. I як Крыжам сьвет быў вызвалены ад асуджэнь-ня, так і слугам Тваім, і ўсяму нашаму беларускаму наро-ду, і ўсім бацьком, братом і сёстрам нашым, якія памерлі ў надзеі ўваскрасеньня й жыцьця вечнага, асабліва тым, якія аддалі жыцьцё за свой народ, дай, каб яны былі пе-раможцамі граху, даруючы ім усё патрэбнае да збаўленьня і, настаўляючы ўсіх нас Крыжам Тваім да ўсяго добрага, прывядзі да Твайго Валадарства. Бо Ты — Крыніца й Па-давец усяго добрага і Табе славу аддаем, Айцу й Сыну і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амін.»
    Пасьля асьвячэньня Крыжа сьвятой вадой - тройчы крыжапаклонны напеў:
    «Крыжу Тваяму пакланяемся, Уладыка наш, і сьвятое ўваскрасеньне Тваё славім»
    I малітва Сьвятара: «...Прыйдзіце, верныя, паклонімся жыцьцядайнаму Крыжу... Прыйдзіце верныя, паклонімся дрэву, якім мы удастоіліся скрышыць галовы нябачаных ворагаў; прыйдзіце, ўсе народы зямлі, каб песьнямі ўсла-
    718
    віць крыж Гасподні... Сяньня мы, хрысьціяне, са страхам цалуем цябе, славім да цябе прыбітага Бога, кажучы: «Госпадзе, што быў прыбіты да крыжа, зьмілуйся над на-мі, бо Ты добры й чалавекалюбец. Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе!»
    Удзельнікі высьвячэньня Беларускага Крыжа. Прошча, Мідлянд, Канада, 5 верасьня, 1988 г.
    Сход удзячнасьці
    Урачыстасьці асьвячэньня Крыжа - беларускага ману-мэнту - сваёй прысутнасьцяй удастоілі: Дырэктар про-шчы айцец Джэймс Фаррэл, кіраўнік пабудовы Крыжа й былы Старшыня Рады БНР сьв. пам. др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Старшыня Рады БНР др. Язэп Сажыц, паэт-ка Натальля Арсеньнева, пісьменьнік Сакрат Яновіч і сп-ня Таня Яновіч з Беласточчыны, удзельнікі ансамблю «Дубіны» пад кіраўніцтвам сп. Пётры Ськепкі з Беласточ-чыны, сьпявак Данчык Андрусышын, сп-ня Івонка Сурві-ла, мастачка й адначасна старшыня Беларускага Інстыту-ту Навукі й Мастацтва ў Канадзе, др. Ала Орса-Романо, кіраўнік танцавальнага гуртка «Васілёк», кіраўнікі белару-скіх радыёперадачаў: сп. сп. Уладзіслаў Прйховіч у Бела-стоку, Міхась Лужынскі ў Сыднэі ў Аўстраліі; старшыні
    719
    Вінцэнт і Раіса Жук-Грышкевічы. каля беларускага Крыжа. Верасень, 1988.
    беларускіх арганізацыяў: сп. Антон Шукелойць - Белару-ска-Амэрыканскага Задзіночаньня, др. Вітаўт Кіпель - Бе-ларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью Ерку, сп-ня Вера Рамук - Каардынацыйнага Камітэту Беларусаў Чыкага, сп. Анатоль Храноўскі - Згуртаваньня Беларусаў
    720
    Правінцыі Квэбэку, сп. Аляксандар Палескі - Таварыства Беларусь, сп. Паўлюк Пашкевіч — заступнік старшыні Ка-ардынацыйнага Камітэту Беларусаў Канады. Нельга ня ўспомніць сп-ні Яні Каханоўскае, пляменніцы Івана й Ан-тона Луцкевічаў; прадстаўнікоў далёкага Лёс Анджылес -спадарства Каці й Славы Вініцкіх, спадарства Стусаў і сп. Язэпа Арцюха, ды зь ня менш далёкага канадыйскага Ванкувэру сп-ні Эвы Пашкевіч-Мэк Карвіл.
    Зьвяртаючыся да дастойных Айцоў і ўсіх прысутных, др. Раіса Жук-Грышкевіч, старшыня Згуртаваньня Бела-русаў Канады, аддаўшы хвалу Богу, падзякавала а. Аляк-сандру Надсону, Апостальскаму Візытатару для беларусаў (з Англіі) за Багаслужбы асьвячэньня Крыжа, а. Джэймс Фаррэлл, Дырэктару “Martyrs’ Shrine in Midland” за даз-вол пабудовы Беларускага Крыжа на тэрыторыі прошчы, сп. Рэй Пітс за фактычнае выкананьне манумэнту, усім ахвярадаўцам і прыяцелям беларусаў за маральную й ма-тарыяльную дапамогу ў зрэалізаваньні праекту Белару-скага Крыжа, маладому Рыгору Храноўскаму за задаку-мэнтаваньне падзеі на «відэатэйпе», тым, што рабілі здымкі, і ўсім прысутным, што ўзялі ўдзел у малітве й урачыстасьцях гістарычнае падзеі - высьвячэньні перша-га Беларускага Крыжа-Манумэнту ў Канадзе, ды наагул за мяжой.
    Прамаўлялі сп.сп.: Антон ІПукелойць, старшыня БАЗА, др. Вітаўт Кіпель, старшыня БІНіМ у Нью Ерку. Уладзі-слаў Праховіч, кіраўнік беларускіх радыяперадачаў у Бе-ластоку. Сёстры Галена й Ларыса Храноўскія (з Мантрэа-лю), хораша апранутыя ў беларускія народныя строі, ад імя Згуртаваньня Беларусаў Правінцыі Квэбэку ўручылі др. Paice Жук-Грышкевіч на пабудову Беларускага Кры-жа чэк на $600.00 (шэсьцьсот даляраў), прачыталі лісту 28-мі асоб-ахвярадаўцаў. ПІчырая падзяка ахвярадаўцам і прызнаньне сям’і Храноўскіх, якая пад кіраўніцтвам свай-го бацькі сп. Анатоля Храноўскага заўсёды гуляла вяду-чую ролю ў беларускім жыцьці Мантрэалю, а ў гэтым юбі-лейным годзе зарганізавала збор ахвяраў на Беларускі Крыж.
    Ды яшчэ адна дэталь. Сп. Праховіч, расказваючы пра Беларускі Музэй у Беластоку, зьвярнуў увагу на цікавы й прыгожы для Музэю экспанат, які ён угледзяў... на пля-чох сп. Анатоля Храноўскага. Халоднае было надвор’е, і сп. А. Храноўскі меў на сабе белы свэтар, упрыгожаны бе-
    721
    ларускім арнамэнтам, на сьпіне якога была выява чырво-нага канадыйскага ліста, а на ім - беларуская Пагоня! Ня гледзячы на холад, сп. Анатоль зьняў з сябе свэтар і ўручыў яго сп. Уладзіславу Праховічу як экспанат у Бела-рускі Музэй у Беластоку ад беларусаў Канады. А вязала свэтар сп-ня Крыстына Храноўская. Агульнаадсьпяванай песьняй «Люблю наш край» закончылася гістарычная па-дзея ў прошчы ў Мідлянд.
    Хто ехаў у напрамку Таронта, хоць і ўсе былі запроша-ны, затрымаўся па дарозе ў Бэры ў кватэры Жук-Грыш-кевічаў на полудзень.
    Слава Табе, Госпадзе, слава Табе! Беларускі Памятны Крыж пастаўлены, асьвячаны й апеты паэткай:
    Натальля Арсеньнева
    Крыж
    Як вокам ськінуць -сьцяг пушчаў сініх...
    За пушчай далеч, яшчэ сіней...
    А тут, на ўзвышшы, стаіць над імі
    наш Крыж прыгожы, маўляў у сьне...
    Шмат чулі сьвету крыжы маленьняў, шмат просьбаў, выкліканых бядой. Прыйшлі й мы ў Прошчу сагнуць каленьні, сьвяціць ня нечы ўжо крыж, а свой.
    «Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай краіну нашу», маліўся хор, і ўторыў натаўп, і сьпелай нівай хінуўся, ветру наперакор.
    А вецер дужаў, кудысь аблокі зусім павосеньску ўжо плылі. Маўчала прошча, унізе-ж, далёка сінелі зарасьнікі й палі.
    - «Магутны Божа», бяз слоў прасілі мы ўсе, а рукі узьняўшы ўзвыш, стаяў нязрушна на ўзгорку схіле ён, гэткі родны ўжо сэрцу Крыж.
    722
    Тут — дождж імгненны каменьне сьпляміў, рассыпаў кроплі ў траве, у лісьці...
    Няйнакш —
    і Нехта дзесь там, над намі, наш Крыж вадою сьвятой хрысьціў.
    Прошча, 5 верасьня, 1988 году.
    Другая беларуская паэтка Данута Бічэль піша: