• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Раз за разам мы сустракаемся над магіламі нашых да-рагіх суродзічаў, якія адыходзяць у сьвет вечнага спачын-ку. У працягу цэлага году мы сабраліся сяньня ўжо чацьверты раз, каб ушанаваць памяць аднаго з нашых лі-дараў, заслужанага на беларускай нацыянальнай і палі-тычнай ніве, сьветлай памяці Доктара Вінцэнта Жук-Грышкевіча, які прыбыў з Канады на сваё апошняе пры-станішча - Беларускі магільнік у Іст Брансвіку - Нью Джэрзі, які стаўся якбы сьвятым месцам для беларусаў Амэрыкі, бо ўжо амаль кожны з нас мае кагось блізкага, каму прыпаў кусочак зямлі на гэтых могілках, дый бадай усе мы з часам знойдзем там сваё ціхае, сонцам агрэтае месца.
    Аб дзейнасьці сьв. памяці Доктара Вінцэнта Грышке-віча мы ведаем нямала, аб гэтым ужо сказалі мае папя-рэднікі, а я веру, што будзе ўсё напісана ў нашай слаўнай газэце «Беларус». Сёньня, ад імя Беларуска-Амэрыканска-га Задзіночаньня ў Нью Джэрзы, я хачу скласьці глыбо-кае спачуваньне Спадарыні Доктар Жук-Грышкевіч у страце дарагога мужа, зь якім яна прыкладна працавала на дабро Беларускага Паняволенага Народу.
    Безумоўна, шкада нам кажнага суродзіча беларуса, які пакідае нас па волі Божай, аднак нам трэба верыць, што ўсе, хто працуе для іншых, для дабра свайго народу й бацькаўшчыны, яны не паміраюць, яны жывуць вечна, бо іхнія ўчынкі вечныя.
    I так, няхай жыве між намі сьветлая памяць Вінцэнта Жук-Грышкевіча й натхняе нас да далейшай дзейнасьці й змаганьня за Вольную й Незалежную Беларусь!
    21-га лютага 1989 г.
    Міхась Тулейка»
    736
    Разьвітальнае слова сп. Васіля Стомы:
    «Высокадастойныя Айцы, Вельміпаважаная др. Раіса Жук-Грышкевіч, Паважаныя Радныя, Суродзічы, Сусе-дзі!
    Таму, што мне выпала гаварыць пазьней за ўсіх, дык у мяне мімаволі паўстала думка, што можа мне ня будзе аб чым гаварыць. Але гэтая думка была ў мяне толькі лі-чаныя сэкунды, бо я адчуў, што гэта проста звычайная «трэма», якая будзе ў падобных да мяне неспрактыкава-ных прамоўцаў. Бо гаварыць аб Тым, зь Кім мы сёньня разьвітваемся назаўсёды, можна яшчэ вельмі шмат і вель-мі доўга пад умовай, што прамоўца будзе мець большыя ад мяне здольнасьці, - бо памёр ня толькі былы Старшы-ня Рады БНР, палкі Патрыёт свайго хоць Прыгнечанага, але Няўміручага Народу, памёр Настаўнік, Жаўнер, але й зь вялікае літараы ЧАЛАВЕК.
    Калі іншыя гаварылі аб Нябожчыку, успамінаючы Яго як Грамадзкага і Палітычнага Дзеяча, дык мне ня-хай будзе дазволена затрымацца на Ягоных, так сказаць, агульналюдзкіх якасьцях, якімі бываюць адораныя далё-ка ня ўсе, а толькі выбраныя людзі. Гэта быў чалавек, які вельмі рэдка, а бадай што й ніколі не гаварыў нічога благога аб іншых, хоць некаторыя зь іх і мелі пэўныя за-ганы і былі часамі настаўленыя супраць Яго. Але нават пачуўшы канкрэтныя факты іх чынаў, ён стараўся ўсё пачутае неяк зьнівэляваць і пусьціць у няпамяць. Ён быў таксама глыбока веруючым чалавекам, аднак без да-датку рэлігійнага фанатызму. Будучы сам рыма-каталі-ком, ён вельмі часта маліўся ў нашай царкве Жыровіц-кае Божае Маці.
    Я вельмі ганаруся і буду да сьмерці ганарыцца тым, што Нябожчык залічаў мяне да сваіх прыяцеляў, пачына-ючы ад 60-х гадоў і аж да канца. Вось здаецца гэтая пры-язьнь да мяне і была прычынай таго, што я свайго часу быў ім запрошаны на адзінаццаціднёвы адпачынак на цудоўнай Оттава-Рывэр (рацэ Атаве) у Канадзе. Туды быў таксама запрошаны сёньня ўжо адыйшоўшы ў вечнасьць сьв. пам. Уладзімір Бортнік, між іншым, мой недалёкі су-сед з бацькаўшчыны. Ен таксама, як і Нябожчык, быў са-праўдным Сынам свайго Народу, а пры гэтым і палітыч-на-грамадзкім дзеячом. Вось тады я меў нагоду назіраць, колькі супольнага ў сваіх характарах мелі гэтыя два са-
    737
    праўды верныя сыны Беларусі. Колькі праектаў і дыску-сіяў над гэтымі праектамі я меў нагоду тады пачуць! Гэ-тыя дыскусіі звычайна пачыналіся, калі мы ўсе разам з сонейкам выяжджалі на рыбалку і не перапыняліся нават і тады, калі ў аднаго зь іх, або нават і ў абодвух, пачына-ла «кляваць». Прадаўжаліся гэтыя дыскусіі й тады, калі мы вечарам вярталіся ў прыбярэжны «котыдж», дзе звы-чайна я браўся за прыгатаваньне скромнай рыбацкай вя-чэры, і пазьней, калі я ўжо пачынаў засынаць.
    Сягоньня-ж іх абодвых ужо няма. I яны адыйшлі як-раз у такім часе, калі праз цёмныя хмары няволі пачы-нае прабівацца кволы, а мажліва й ілюзорны агеньчык свабоды. А іх няма!
    Нябожчык заўсёды, бываючы ў асяродзьдзі бліжэйшых да сябе людзей, называў сам сябе папросту «Вінцук». I вось сёньня, наш дарагі Вінцук ужо ляжыць на гэтым, як мы прызвычаіліся яго называць, «лапіку беларускай зямелькі» ў Іст Брансвіку.
    Дык сьпі спакойна, Дарагі й Незабыўны Вінцук! Ня-хай Табе сьніцца родны Будслаў. Мы-ж Цябе не забудзем і будзем цьвёрда верыць, што мажліва ўжо хутка Твае косьці будуць з гонарам перанесены ў Вольны Менск і паложаны побач з Магілай Няведамага Жаўнера на Пля-цу Свабоды. Калі-ж да гэтага ня дойдзе, дык напэўна Тваё імя быдзе выбіта на Табліцы Герояў, на тым-жа Пляцу.
    21-га лютага, 1989 г.
    Васіль Стома»
    «3 жыцьця ў Кліўлендзе
    Паніхіда па сьв. пам. В. Жук-Грышкевічу
    У нядзелю 19 лютага ў царкве Жыровіцкай Божай Ма-ці была адслужана паніхіда за супакой душы былога Старшыні Рады БНР сьв. пам. Вінцэнта Жук-Грышкеві-ча. Паніхіду адправілі а.а. Міхась Страпко й Якуб Пэрута. У часе паніхіды радныя Андрэй Стрэчань і Янка Кава-ленка трымалі беларускі й амэрыканскі сьцягі ў гонар ня-божчыка. Пазьней за памінальным сталом было сказана колькі цёплых словаў аб памерлым сябру. Няхай раньні
    738
    вясновы вецер занясе ягоны змагарны дух на родную бе-ларускую зямельку.
    Жыве Беларусь!
    Рада сэктару Кліўленд-Дэтройт:
    Андрэй Стрэчань, Уладзімір Бакуновіч, Янка Ханенка.»
    («Беларус», Нью Ёрк, 357а, 1989.)
    12 травеня, 1989.
    Іх Міласьці Спадаром: Андрэю Стрэчаню, Уладзіміру Бакуновічу й Янку Ханенку -
    Радзе Сэктару Рады БНР Кліўлянд-Дэтройт.
    Вельмі Паважаныя й Драгія Сябры Радныя!
    Сардэчна дзякую Вам за памяць, руплівасьць, аддань-не пашаны памяці майму дарагому мужу сьв. пам. др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу, былому Старшыні Рады Бела-рускай Народнай Рэспублікі. Сардэчна дзякую Дастойным Айцом: Міхасю Страпко й Янку Пэрута за адслужэньне 19-га лютага паніхіды за супакой душы майго мужа Він-цэнта, сп. сп. Андрэю Стрэчаню й Янку Каваленку за тры-маньне сьцягоў у гонар Нябожчыка; спадарыням за нала-джаньне памінальнай бяседы, усім прысутным на паніхі-дзе й памінках, за малітвы, і «цёплыя словы», ды аўтару словаў: «Няхай раньні вясновы вецер занясе Ягоны зма-гарны дух на родную беларускую зямельку. Жыве Бела-русь!».
    3 пашанай да Вас, Сябры Радныя з Кліўлянд-Дэтройт Сэктару Рады БНР.
    Раіса Жук-Грышкевіч
    На саракавы дзень пасьля сьмерці сьв. пам. др. В. Жук-Грышкевіча, 26 сакавіка, у царкве Жыровіцкай Бо-жай Маці ў Гайлянд Парку а. Васіль Андрэюк адслужыў пры ўдзеле Радных БНР і парахвян царквы паніхіду за супакой Ягонае душы.
    739
    У 357а нумары «Беларуса» пададзена наступнае:
    «Памяці др. Вінцэнта Жук-Грышкевіча
    Заміж вянка на магілу, ахвяры на Беларускі Крыж.
    1.	Эва і Ян Мэк Карвіл (Э. Пашкевіч)..кан. дал. 100.00
    2.	Рагнеда Увітнэй (Ханяўка)	з сям’ёй.........117.23
    3.	Марыя Ханяўка...............................58.62
    4.	Галіна й Васіль Русакі......................58.62
    5.	Нікіфар і Ванда Сільвановіч.................40.00
    6.	Сям’я Стагановічаў..........................29.31
    7.	Еўфрасіньня Станяшак........................23.45
    8.	Пётра Нядзьведзкі...........................23.45
    9.	Пётра й Марыя Кажуры........................23.45
    10.	Вінцэнт Грузд..............................11.72
    11.	Аляксандра Чарнэцкая.......................11.77
    12.	Віталі й Люба Кажаны.......................35.55
    13.	Ірэна Гайдзель.............................59.25
    14.	Раіса Галяк................................59.25
    Разам.....................кан.	дал. 651.67
    15.	Нюра й Валодзя Русакі - на Бібліятэку імя Францішка Скарыны ў Лёндане.........ам. дал. 50.00
    16.	К. і С. Вініцкія - на «Беларуса»...........25.00
    Пабудова Беларускага Крыжа ў Канадзе Справаздача
    Пабудова крыжа........................кан.	дал. 3,000.00
    Мэмарыяльная дошка..........................1,578.95
    «Ляндскэйпінг»..............................2,157.00
    Разам...........................6,735.95
    Ахвяраў сабрана:
    (Глядзі «Беларус» нр.нр.: 348, 350, 351, 354,
    355, 357а)..................................4,271.69
    Раіса Жук-Грышкевіч памяці
    свайго дарагога мужа Вінцэнта Жук-Грышкевіча............................2,464.26
    Разам.............................6,735.95
    740
    Арганізатары праекту «Беларускі Крыж» шчыра дзяку-юць усім ахвярадаўцам. Асаблівая падзяка за ўшанавань-не сьв. пам. др. Вінцэнта Жук-Грышкшвіча, які быў fly-moil праекту «Беларускі Крыж» і хваліў Бога, калі ўдалося яго ўрэчаісьніць. I як напісаў у лісьце дырэктар Прошчы ў Мідляндзе а. Джэймс Фаррэлл, «Беларускі Крыж у Про-шчы стаіць, як адзін з манумэнтаў памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча», так будзе ён заўсёды манумэнтам і белару-саў на чужыне.
    Арганізацыйны Камітэт.»
    («Беларус», Нью Ёрк, 357а, Сакавік 1989 г.)
    Памінкі па др. В. Жук-Грышкевічу ў Таронта
    У нядзелю 16 красавіка ў Беларускім Рэлігійна-Гра-мадзкім Цэнтры ў Таронце адбыліся памінкі па веч. пам. др. Вінцэнту Жук-Грышкевічу, які адыйшоў у вечнасьць на 87-м годзе жыцьця 14 лютага 1989 году ў Бэры ў Ка-надзе. Народу сабралося шмат. Людзі зналі, памяталі й шанавалі Яго, як чалавека, што заўсёды быў у цэнтры бе-ларускага жыцьця, зь людзьмі працаваў і змагаўся за бе-ларускія ідэалы, зь людзьмі дзяліў годы й нягоды белару-скага грамадзкага жыцьця.
    У царкве Сьв. Кірылы Тураўскага Архіяпіскап БАПЦ Уладыка Мікалай адслучыў сьв. літургію й паніхіду. Сьпяваў хор пад кіраўніцтвам Міколы Ганька.
    Паніхіда... узьнёсла-сумныя напевы, дрыготкія ў руках агеньчыкі сьвечак... Алілуя, алілуя, слава Табе, Божа... Усьведамленьне марнасьці кароткага, як сон, жыцьця на зямлі, і няведамай вечнасьці... Адчуваньне прысутнасьці Таго, за каго молімся: «Са сьвятымі супакой, Хрысьце, ду-шу заснуўшага слугі Тваяго...»
    Малітвай Уладыкі Мікалая й напевам «Вечная па-мяць...» пачалася застольная памінковая бяседа. Кіраваў ёю заступнік Старшыні Рады БНР др. Барыс Рагуля. Ён прадставіў кароткі нарыс жыцьця нябожчыка.