Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча
Раіса Жук-Грышкевіч
Памер: 798с.
Таронта 1993
Асобную падзяку складаю Паважаным Спадарыням і Спадаром у розных краінах, што прывіталі мяне пісьмова з маімі ўгодкамі адумысловымі карткамі. Шчыра дзякую ўсім!
В. Жук-Грышкевіч
Старшыня Рады БНР»
(«Беларус», Нью Ёрк, 251, сакавік, 1978)
675
«Абвестка
10 сакавіка гг. выходзіць з друку ў Таронта брашура «25 САКАВІКА», прысьвечаная 60-ым угодкам абве-шчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Зьмест: успаміны зь Менску, Будслава, Вільні, Прагі, са-вецкай турмы, дадаткі й карта Беларускай Народнай Рэс-публікі. Выдае Выдавецкі Фонф Успамінаў зь Беларуска-га Жыцьця з дапамогай Рады БНР.
Цана брашуры 3.00 дал. плюс кошты перасылкі. За-моўленьні просім слаць на імя й адрас:
Dr. Raisa Zuk-Hryskievic, 54 Mary St., Barrie, Ont., L4N 1T1, Canada.»
(«Беларус»,Нью Ерк, 251, сакавік, 1978).
Колькі тыдняў пазьней 75-я ўгодкі жыцьця Вінцэнта Жук-Грышкевча адзначала й сям’я дома ў Бэры. На ўра-чыстасьці прымалі ўдзел, апрача звычайна прысутных ў такіх выпадках сябрроў — паэткі Натальлі Арсеньневай, сп-стваў: Пашкевічаў, Сурвілаў, Рагуляў, Касьцюкевічаў, др. Я. Сажыча - Яго Эксцэленцыя Біскуп Часлаў Сіповіч, Апостальскі Візытатар для Беларусаў і старшыня Згурта-ваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі сп. Ян Міхалюк, з сп-няй Лёляй Міхалюк з Лёндану, што ў Англіі. У часе за-стольнай бяседы сп. Міхалюк з прывітальным словам уру-чыў Юбіляру як падарак ад ЗБВБ нядаўна выданую кнігу:
“Die Literatur der Weissrussen. A History of Byelorussian Literature From its Origins to the Present Day, von Arnold B. McMillin. 1977. Wilhelm Schwartz Verlag in Giessen.”
3 наступнага зьместу дэдыкацыяй:
«Вельмі Паважанаму й Дарагому Прэзыдэнту Рады БНР, др. В. Жук-Грышкевічу, Закладчыку й Першаму Старшыні Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі, з нагоды ягонага 75ці-годзьдзя Управа ЗБВБ разам з най-лепшымі пажаданьнямі ахвяроўвае гэтую кнігу.»
Подпісы: Ян Міхалюк, А. Зданковіч, П. Наваро (й яшчэ два подпісы нячытэльныя, Р. Ж.-Г.), Лёндан, 25 Са-кавіка, 1978 г.»
На другі дзень пасьля застольнай бяседы Я. Э. Біскуп Часлаў Сіповіч ў касьцёле Сьв. Марыі ў Бэры адправіў Сьв. Літрургію на інтэнцыю Юбіляра, ягонае сям’і й усяго беларускага народу.
676
У гэтым жа 1978 годзе выйшла з друку і другая каш-тоўная, высока-мастацкага выданьня, аўтарства Біскупа Часлава Сіповіча, кніга:
“The Byzantine-Slavonic Liturgy of St. John Chrysostom” Edited with explanatory Liturgical Notes by Ceslaus Sipovic, Bishop of Mariamme, Apostolic Visitor of Byelorussians together with THE LIFE OF THEODORE SKUMINOVIC Bishop Gratianopolis Suffragan and Archdeacon of Byelorussia. The Francis Skaryna Byelorussian Library and Museum, London, 1978.”
3 нагоды Каляд Уладыка Сіповіч ласкава даруе нам гэтую цэнную кнігу з дэдыкацыяй:
«Дарагім Вінцуку й Paice Жук-Грышкевічам, няўтом-ным змагаром за лепшую долю свайго народу, ахвярую з пашанай і любоўю - Аўтар * Ч. Сіповіч, Каляды, 1978.»
677
XXIII. 1979-ты ГОД
У красавіку 1979 году Старшыня Рады БНР др. Він-цэнт Жук-Грышкешвіч адведаў беларускую калёнію ў Ан-гліі з мэтай правядзеньня канфэрэнцыі эўрапэйскіх сэкта-раў Рады БНР.
«Канфэрэнцыя эўрапэйскіх сэктараў Рады БНР
21 красавіка 1979 году ў Лёндане (Ангельшчына) ад-былася канфэрэнцыя эўрапэйскіх сэктараў Рады Белару-скай Народнай Рэспублікі. Гэта ўжо другая такая канфэ-рэнцыя, скліканая зь ініцыятывы ейнага Старшыні др. В. Жук-Грышкевіча. (Першая нарада прадстаўнікоў эўрапэй-скіх сэктараў Рады БНР адбылася, таксама ў Лёндане, 15 красавіка 1972 году).
У сёлетняй канфэрэнцыі прыймалі ўдзел прадстаўнікі ад сэктараў у Вялікабрытаніі (Лёндан, Манчэстар і Брад-фард), Бэльгіі, Францыі й Нямеччыны, а таксама прад-стаўнік Рады БНР у Гішпаніі. Канфэрэнцыя мела інфар-мацыйна-кансультатыўны характар. Яна пачалася карот-кай малітвай Уладыкі Часлава Сіповіча і хвілінай цішыні ў знак пашаны памяці радных, што адыйшлі нядаўна ў вечнасьць (палкоўнік Аўген Трусаў і інж. Мікола Гарош-ка). Пасьля прывітальнага слова Старшыні Рады БНР і абраньня сакратара канфэрэнцыі (была выбраная аднага-лосна др. Раіса Жук-Грышкевіч), др. В. Жук-Грышкевіч запрапанаваў парадак дня канфэрэнцыі зь пяцёх пунк-таў, які й быў адобраны ўдзельнікамі амаль што бязь зьменаў. Затым ён перайшоў да іх разгляду, пачынаючы ад інфармацыі пра сучасны стан Рады БНР. Ен адзна-чыў, што як і ў дзейнасьці любога дзяржаўнага арганізму, у дзейнасьці Рады БНР ёсьць плюсы й мінусы. Гэтыя апошнія выклікаюцца галоўным чынам з прычынаў ча-ста ад нас незалежных, такіх, як, прыкладам, расьцяру-шанасьць нашай эміграцыі й радных па розных краінах і кантынэнтах, факт, які ня можа не адбіцца нэгатыўна на дзейнасьці Рады й ейных органаў. Аднак у параўнаньні із станам Рады БНР перад 10-ай сэсіяй Рады БНР у 1968 678
годзе сытуацыя зьмянілася на лепшае. За гэты пэрыяд ажывіліся сэктары Рады БНР і шмат было зроблена ў роз-ных галінах нашага палітычнага, культурнага й грамадз-кага жыцьця, а таксама й на міжнароднай арэне.
Сярод недахопаў Старшыня Рады адзначыў як галоў-ныя: адсутнасьць экзэкутывы Рады БНР і свайго прэсава-га органу. У сувязі з гэтым апошнім пытаньнем адбылася дыскусія, у часе якой былі выказаны розныя меркаваньні й зроблены канкрэтныя прапановы. -
1. Аднэй зь іх было аднаўленьне газэты «Бацькаўшчы-на», выданьне якой было спыненае ў 1966 годзе. («Баць-каўшчына», між іншага, - гэта адзіная беларуская эмігра-цыйная газэта, пра якую, хоць і адмоўна, згадвае навет у сваім 2-ім томе на бачыне 189 «Беларуская Савецкая Эн-цыкляпэдыя», пры чым згадвае яе, як «орган Рады БНР»),
На канфэрэнцыі, апрача кароткіх справаздачаў па-асобных прадстаўнікоў эўрапэйскіх сэктараў Рады БНР, абмяркоўваліся таксама іншыя пытаньні;
2. як ажыўленьне дзейнасьці сэктараў;
3. дзейнасьць радыя «Свабода» й пытаньне беларускай нацыянальнай тэматыкі беларускай сэкцыі радыя;
4. дзейнасьць сяброў Рады на міжнароднай арэне і ішыя.
5. Было выказанае пажаданьне, каб з мэтаю больш скаардынаванай дзейнасьці й дзеля ўтрыманьня больш цесных кантактаў часьцей склікаліся сустрэчы эўрапэй-скіх сэктараў.
6. Заступнік Старшыні Рады БНР на Эўропу сп. Ула-дзімір Бортнік паінфармаваў пра ўдзел радных у канфэ-рэнцыі швайцарскай арганізацыі «Канфэрэнцыя Людзкіх Правоў і Самавызначэньня», якая адбылася ў студзені мі-нулага году ў Люцэрне, ды пра рэакцыю ў БССР на вы-ступленьні беларускага дэлегата (сп. Уладзіміра Бортніка).
7. Пра дзейнасьць Беларускай Сэкцыі Радыя «Свабода» паведаміў др. В. Сенькевіч, які адзначыў тыя цяжкасьці, што існуюць часамі ў штодзённай працы, ды падчыркнуў патрыятычнасьць і самаахвярнасьць ейных супрацоўні-каў.
8. На заканчэньне было закранута пытаньне летувіскіх самавыдавецкіх матарыялаў, якія нядаўна трапілі на За-хад і ў якіх гаворыцца пра «дыскрымінацыю летувісаў у БССР». Матарыялы гэтыя актыўна пашыраюць летувіскія эмігранты, якія выкарыстоўваюць іх для сваіх палітыч-
679
ных мэтаў. У рэпартажы, загалоўленым «Палажэньне ле-тувісаў у Беларускай ССР», у прыватнасьці, кажацца, што з мэтай дэнацыяналізацыі летувісаў у БССР ім забараня-ецца мець свае школы, займацца культурнай дзейнасьць-цяй, мець сваіх сьвятароў і г. д. (згаданы рэпартаж быў выдадзены самвыдавецкім спосабам у Вільні й датуецца 1978 годам). Прысутныя на канфэрэнцыі былі азнаёмле-ныя з тэкстам зацемкі-камэнтару, якая была перададзе-ная радыём «Свабода» на бацькаўшчыну і ў якой быў да-дзены адказ на закіды летувіскіх дысыдэнтаў. У згаданай зацемцы-камэнтары, між іншага, адзначалася, што палі-тыку нацыянальнай дыскрымінацыі савецкія ўлады пра-водзяць ня толькі ў дачыненьні да летувіскае мяншыні ў Беларусі. Такую-ж дыскрымінацыю церпіць і беларуская мяншыня ў ЛітССР, дзе нават паводля савецкага перапісу жыхарства 1970 году 45,5 тыс. асобаў падалі сваю нацыя-нальнасьць як «беларускую». (Паводля таго-ж самага пера-пісу ў Беларускай ССР усяго каля 8-мі тысячаў чалавек падалі сваю надыянальнасьць, як «летувіскую»). У ЛітССР існуюць, апрача летувіскіх, таксама расейскія й польскія
Удзельнікі Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Сэктараў Рады БНР у садзе Беларускай Бібліятэкі й Музэю імя Франьцішка Скарыны ў Лёндане, Англія. У першым радзе зь лева на права: А. Лашук, Біскуп Часлаў Сіповіч, Апостальскі Візы-татар для Беларусаў, др. Р. Жук-Грышкевіч, Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч, Ул. Бортнік, Л. Шыма-нец. Красавік, 1979.
680
школы, аднак там няма беларускіх, як таксама няма нія-кіх беларускіх друкаваных выданьняў, ніякіх беларускіх грамадзкіх і культурных арганізацыяў.
9. Перад закрыцьцём канфэрэнцыі было пастаноўлена выслаць на Монтэ Касына беларускую дэлегадыю, каб прыняць удзел у сьвяткаваньні 35-ых угодкаў гэтае бітвы, у якой удзельнічалі таксама шматлікія беларусы (між імі й В. Жук-Грышкевіч, Р. Ж.-Г.), частка якіх там загінула (яны пахаваныя на мясцовых вайсковых могілках). У сьвяткаваньні, якое адбудзецца 18 травеня, будуць прый-маць удзел прадстаўнікі ад усіх народаў, якія ўдзельнічалі ў змаганьні, а таксама Папа Ян Павал Другі, які адпра-віць Багаслужбу за загінуўшых і за справу міру на зямлі. В. Сенькевіч»
(«Беларус», Нью Ёрк, 266 - 1979)
Адносна канфэрэнцыі эўрапэйскіх сэктараў Рады БНР Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч падае ў газэ-це «Час» наступныя заўвагі:
«1) Што спрычынілася да скліканьня канфэрэнцыі эў-рапэйскіх сэктараў Рады БНР? 3 рэдкімі выняткамі сябры іх ня бралі ўдзелу ў сэсіях Рады БНР у Нью Ёрку, бо ад-легласьць эўрапэйскіх краінаў ад Нью Ёрку, дзе звычайна адбываюцца сэсіі РБНР, даволі вялікая, і падарожжы з Эўропы ў Нью Ёрк вымагаюць шмат часу й вялікіх кош-таў, на што радныя з Эўропы ня могуць сабе пазволіць. A абмен думак зь імі ў справах Рады БНР проста неабходны як для іх, так і для Рады БНР. I тут на дапамогу прыхо-дзяць канфэрэнцыі эўрапэйскіх сэктараў рады БНР.
2) Чаму канфэрэнцыя была склікана ў Лёндане? - Бо ў Лёндане, дзякуючы гасьціннасьці Кіраўніцтва Белару-скай Бібліятэкі й Музэю імя Франьцішка Скарыны, мож-на было без вялікіх коштаў атрымаць месца на канфэрэн-цыю й закватэраваньне для ўдзельнікаў яе, на што нельга лічыць у іншых эўрапэйскіх цэнтрах.
3) Вельмі важным быў і той факт, што ўдзельнікі кан-фэрэнцыі мелі нагоду пазнаёміцца з Беларускай Бібліятэ-кай і Музэям Францішка Скарыны, дзякуючы ветлівасьці кіраўніка Бібліятэкі a. А. Надсона, які ахвотна паказваў ім скарбы бібліятэкі й музэю. Некаторыя радныя нават мелі магчымасьць скарыстаць з матарыялаў бібліятэкі, знайшоўшы сярод шматлікіх беларускіх друкаў з розных часоў патрэбыя ім крыніцы.