• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча  Раіса Жук-Грышкевіч

    Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

    Раіса Жук-Грышкевіч

    Памер: 798с.
    Таронта 1993
    284.43 МБ
    Вось чаму было абвешчана на ўвесь сьвет у пачаткыу 20-ых гадоў, што толькі ў БССР будуецца «Беларускі Дом» і што - у пашыраных тады межах - БССР ёсьць адзінай сапраўднай беларускай дзяржавай. I таму ж пачалася са-праўдная беларусізацыя БССР. Паміма прапаганды такія відавочныя факты, як пашырэньне межаў БССР і белару-сізацыя яе, былі моцнымі аргумэнтамі за прызнаньне БССР беларускай дзяржавай.
    Але ў сапраўднасьці гэта будаваньне «Беларускага До-му», як пабачым далей, аказалася пасткай для зьнішчэнь-ня беларускага вызвольнага руху, а перадусім беларускага нацыянальнага актыву, што ачольваў гэты рух.
    Усё гэта рабілася згодна з бальшавіцкай дыялектыкай «крок наперад — два назад». Тады пачалася ўзмоцненая кам-панія за ліквідацыю Рады й Ураду БНР на эміграцыі. Пра-водзілася настырная прапаганда, каб сябры Рады й Ураду БНР ды іншыя беларускія эмігранты, уключна са студэнта-мі, ня трацілі на пуста час і энэргію, а зьмянялі палітычныя вехі ды ехалі ў БССР будаваць «Беларускі Дом», які чакае на іх - так патрэбныя беларускія культурныя сілы.
    Прапаганда дала нязначныя вынікі. Толькі Цьвікевіч, Пракулевіч й Заяц паехалі з Прагі ў Бэрлін на скліканую там прадстаўнікамі БССР канфэрэнцыю, склаўшы перад выездам дэмісіі з займаных становішчаў на рукі Прэзы-дэнта Крэчэўскага. Паехала й некулькі студэнтаў з Прагі дзеля цікавасьці. Там былыя міністры прызналі БССР і паехалі ў Менск.
    650
    Што далей зь імі сталася - нам ведама. Праз пару год былі яны замучаны ў бальшавіцкіх засьценках сьмерці. У міжчасе ўрад БССР абвесьціў на ўвесь сьвет, што Рада й Урад БНР ліквідаваліся й больш ня існуюць. Падае гэта й Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя (т. 2, б. 227).
    Ды гэта была бязсорамная бальшавіцкая ілжа. Сябры Сакратарыяту не маглі ліквідаваць Раду й Урад БНР. Ла-стоўскі пераехаў з Коўна ў Менск незалежна ад іх на год пазьней. У Празе засталіся прэзыдэнт Пётра Крэчэўскі, ягоны заступнік Васіль Захарка, сакратар сельскай гаспа-даркі Тамаш Грыб, прадстаўнік на Чэхаславакію М. Вяр-шынін, Я. Мамонька, П. Бадунова (лідар беларускіх эсэ-раў), Б. Русак, Ермачэнка, Шышкоўскі. Усе яны былі рад-ныя БНР, як і цэлая група старэйшых студэнтаў зь Янкам Станкевічам і Ігнатам Дварчанінам начале. Дык было кім папоўніць сакратарыят, і Рада БНР была пра-цаздольнай і чыннай, аж пакуль гітлероўцы не занялі Прагі. Па сьмерці прэз. П. Крэчэўскага ягонае мейсда за-няў прэз. В. Захарка, які перад сьмерцяй перадаў стар-шынства прэз. Міколу Абрамчыку. Што было далей - вы ведаеце.
    Нават, калі-б усе міністры паехалі ў БССР, і тады-б ня перастала існавадь Рада БНР, пакуль быў Старшыня Ра-ды й была група радных, якімі можна было папоўніць са-кратарыят.
    Мы жывём у дэмакратычным сьвеце і ведаем, што ка-лі нават увесь урад краіны адыходзіць - на яго месца га-лава дзяржавы паклікае новы ўрад. Дык бальшавіцкая ілжа пра ліквідацыю БНР увайшла ў канфлікт з прынцы-памі дэмакратычнага ладу.
    У такой сытуацыі, як Рада БНР, знаходзіцца УНРа-да, Польскі ўрад у Лёндане й іншыя ўрады паняволеных народаў. Таму трэба дзівіцца, што на эміграцыі зна-йшлася група беларусаў, якая ўпорыста паўтарае баль-шавіцкую ілжу, што Рада БНР ня існуе, што яна ліквіда-ваная.
    Адначасна з прапагандай аб ліквідацыі БНР і ўпэў-ніўшыся, што беларуская незалежніцкая дзейнасьць звон-ку ім ужо не пагражае, бальшавікі распачалі вострае зма-ганьне з усім тым, што магло спрычыніцца да незалеж-най беларускай дзяржаўнасьці ў межах БССР. У 1929 годзе пачалі пагром г. зв. «нацдэмаўшчыны». На працягу доўгага часу праводзілі масавыя арышты беларускай інтэ-
    651
    лігэнцыі й сялян, ачышчалі зь беларускага нацыянальна-га духу школьніцтва й Менскі ўнівэрсытэт, нішчылі бела-рускую культуру й дзеячоў яе. Нават грамадаўскія паслы ў польскі сойм і сябры КПЗБ, што папалі ў БССР з Заход-няй Беларусі, былі зьнішчаны.
    I тут, як згаварыўшыся, Польшча дапамагала бальша-віком у зьнішчаньні беларускай інтэлігэнцыі. Яна ствара-ла для яе немагчымыя жыцьцёвыя варункі ў Заходняй Беларусі, дык тая шукала выхаду з цяжкой сытуацыі ў Саветах, а там, замест лепшай сытуацыі, трапляла ў са-вецкія лягеры сьмерці. Пераканаўшыся, што ніхто не ста-новіцца ў абарону беларусаў, польскія ўлады пазачынялі ўсе беларускія школы й арганізацыі ды стэрарызавалі ўсякую беларускую нацыянальную дзейнасьць.
    А ў часе апошняй вайны палякі - былыя ўрадаўцы ў Заходняй Беларусі - паддабраліся немцам, каб трапіць у паліцыю ці нямецкія ўстановы, дзе рабілі даносы на бела-русаў, што яны камуністы, каб немцы іх зьнішчалі.
    Як было пад нямецкай акупацыяй, вы ведаеце лепш за мяне. Добра, што была БЦР і дбала пра ўсё беларускае й рабіла, што магла. Але БЦР была толькі адміністрацый-най інстытуцыяй, падпарадкаванай нямецкай вайсковай уладзе, а не дзяржаўным ворганам хоць бы ў такой ступе-ні, як урады Славацкі й Харвацкі. I паклікана БЦР была пры канцы 1943 г., калі ў немцаў ня было ўжо ніякай на-дзеі на перамогу. Беларусы ў часе апошняй вайны пацяр-пелі найбольшыя страты ў людзях і маёмасьці за ўсе іншыя народы. Спрычыніліся да гэтага: геапалітычнае палажэньне Беларусі, нямецкая палітыка тварэньня «ле-бэнсраўму», вынішчаньне беларусаў бальшавікамі, але й наша слабая арганізованасьць.
    3 усяго вышэй сказанага бачым, што цяжкія шэсьць-дзесят год мела Беларуская Народная Рэспубліка. Хоць змаганьне за яе вызваленьне — у тэй, ці іншай форме, у тым ці іншым часе й мейсцы - ня спынялася, і мы маглі навучыцца, як трэба вясьці гэта змаганьне, галоўнае Hama заданьне наперадзе.
    Пацяшаючым усё ж ёсьць тое, што вольны дэмакра-тычны сьвет лепш пазнаў і адчуў пагрозу бальшавізму ўсяму сьвету, дык змушаны будзе мацней ёй супрацьста-віцца, і мы знойдзем у яго лепшае зразуменьне й падтры-маньне ў нашай справе, якая сталася ўжо міжнароднай і мусіць завяршыцца поўным вызваленьнем Беларусі.
    652
    ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ Й НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСПУБЛІКА!
    СЛАВА ЗМАГАРОМ ЗА ЯЕ ВЫЗВАЛЕНЬНЕ!
    Жадаю шмат удачы 13-ай Сустрэчы Беларусаў Паўноч-нае Амэрыкі.
    В. Жук-Грышкевіч
    Старшыня Рады БНР.»
    На 13-ай Сустрэчы БПА ў Таронта ў часе застольнай бяседы. Зьлева на права: др. Раіса Жук-Грышкевіч, Мітрапаліт БАПЦ Уладыка Ан-дрэй, Старшыня Рады БНР др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, паэтка На-тальля Арсеньнева. БР-ГЦ у Таронта, 3-га верасьня, 1978.
    653
    Рагнеда Аляхновіч, дачка Вінцэнта Жук-Грышісевіч з дочкамі Арыяднай і Алёнай, Менск, 1978.
    Беларуская Замежная Пошта
    Каб адзначыць 60-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Актам 25 Сакавіка, га-наровы грамадзянін Беларускай Народнай Рэспублікі сп. Гай дэ Пікарда, юрыст па прафэсіі, плянуе арганізаваць прыватную юбілейную пошту. Ды для апэраваньня яе пат-рэбны яму дазвол - ліцэнцыя Ураду БНР, бо ў Англіі, дзе ён жыве, гэта правам дазволена. I вось-жа ў сваім лісьце да Старшыні Рады БНР ён між іншага піша:
    «60th Jubilee Postal Service 1978
    To mark the 60th anniversary of BNR it is proposed to run a private jubilee postal service for one or two days from London to Paris, and from London to, say, Manchester. Existing English legislation permits the operation of private delivery services of this kind, provided that in time and scope they do not impinge upon the Post Office’s monopoly. Would the BNR be prepared to grant such a postal service (which would in effect be the old Posta ZBVB), a limited licence to operate “na cuzynie” for a period of, say, one week? Such a service would
    654
    continue the tradition of a separate Byelorussian service, and would, apart from providing an interest for philatelists, be a useful propaganda venture. If a licence is granted, it could be granted to Mr. Michaluk in the form of a letter signed by the appropriate authority, perhaps in the form enclosed herewith.”
    Ліцэнцыю для апэраваньня «Юбілейнае Пошты БНР 1918-1978» ніжэй паданага зьместу Старшыня Рады БНР др. В. Жук-Грышкевіч выдаў 30-га травеня, 1978 году:
    “RADA OF THE BYELORUSSIAN DEMOCRATIC REPUBLIC (in Exile)
    54 Mary Street Barrie, Ontario Canada, L4N 1T1
    30th May 1978
    Guy de Picarda, Esq.
    The Cloisters
    Temple
    London, E.C.4.
    Great Britain
    Dear Sir:
    B.N.R. Jubilee Postal Service 1918-1978
    Subject to existing legal regulations governing postage between England and other countries, or internal postage in the United Kingdom, you are hereby granted a limited licence to operate a commemorative postal service as an overseas agency of the B.N.R., for a period not to exceed three days running consecutively or otherwise, and not extend beyond 31st December 1978. It is understood that this licence is granted on the exclusive liability of the postal service concerned.
    Yours faithfully,
    Vincent Zuk-Hryskievic
    President»
    655
    Ліцэнцыя была далучана да ліста наступнага зьместу:
    «СТАРШЫНЯ РАДЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ
    President of the Rada of the Byelorussian Democratic Republic (in Exile)
    54 Mary Street
    Barrie, Ontario
    Canada L4N 1T1
    30 травеня 1978.
    Спадар Гай дэ Пікарда
    The Cloisters, Temple
    London, E. C. 4.
    Great Britain
    Вельмі Паважаны й Дарагі Спадар Пікарда!
    Маё прызнаньне Вам, Грамадзяніну Беларускай На-роднай Рэспублікі, прыяцелю беларускай калёніі ў Вялі-кай Брытаніі, ды шчыра дзякую Вам за, як мне ведама, частую фаховую параду й канкрэтную дапамогу пры шматлікіх нагодах!
    Вашае зацікаўленьне рознымі аспэктамі нашага бела-рускага жыцьця й актыўны ў ім удзел мы высока цэнім і лічым за гонар мець Вас як нашага прыяцеля.
    Дзякую за фаховую рэдакцыю далучанага афіцыйнага ліста адносна юбілейных паштовых марак ды за самую ідэю іх выданьня
    Я асабіста ніколі ня меў філятэлістычных зацікаўлень-няў й нажаль ні ў чым не магу Вам памагчы - даць ад-каз на Ваш апытальнік. Як Вам хіба ведама, у нас спадар Часлаў Будзька з гэтымі справамі найбольш азнаёмлены.
    Калі-б выданьне Юбілейных Паштовых Марак БНР было зрэалізавамым, мы асабіста хацелі-б набыць іх якую сотню, калі гэта магчыма.
    3 найлепшымі пажаданьнямі й шчырымі прывітань-нямі Вам з сям’ёй, ад нас абоіх -
    3 пашанай да Вас,
    Вінцэнт Жук-Грышкевіч»
    656
    У лісьце з 28-га чэрвеня 1978 году сп. Пікарда піша:
    “Dear Dr. Zuk-Hryskievic,
    I now enclose for your approval the art-work for a proof stamp with a blank left in the base for values to be inserted as appropriate. These will be expressed in numbers only... There will be four values: