А часу больш, чым вечнасьць  Масей Сяднёў

А часу больш, чым вечнасьць

Масей Сяднёў
Памер: 147с.
Нью Йорк 1989
10.91 МБ
Ад ружовага колеру дрэваў у садзе заружавелася мая душа.
У часе няма часу, ёсць толькі — бясконцасьць.
Пісьменьнік Казько абяцаў мне прыслаць сваю кніжку, але ня прыслаў. Чалавек спраўджаецца, калі ён верны самому сабе.
1988
ЯНУК ВАЛОШЫН
(Сцэны з драмы)
Ноч. Менск увесь у руінах. У цемры ягоныя руіны — як прывід, пагрозьлівы і злавешчы. Камэнданцкая гадзіна. Цішыня. Толькі гырканьне патрульных немцаў. Янук Валошын прабіраецца праз друзы да Рывы. Кватэра ейных бацькоў засталася цэлай. Павісьлі толькі над прадоньнем адареаныя дзьверы, што выходзілі на абрушаны цяпер балькон. 3 панадворку Валошын узыходзіць па сходках на чацьвёрты паверх ацалелага дому. Стукае ў дзьверы. Яму адчыняе Рыва. Кінулася яму на шыю.
Рыеа. Мама, ня турбуйся. Гэта Янук.
Аднекуль голас маці: ’’Праходзь. Праходзь. Мы рады табе, Янучок. Запалі-ж, дачушка, сьвечку. Ды не забудзь найперш зацямніць вокны”.
Рыва запальеае сьвечку. Пры сьеятле зардзеўся, ўспыхнуў ейны теар. Вейкі зайскрыліся і ўся яна — маленькая, зграбная — паказалася ўеасабленьнем надзеычайнага хараства.
3 спальні еыходзіць маці Рывы, заклапочаная / ўстрыеожаная.
Маці Рывы. (Зірнуўшы на Валошына). Нешта-ж ты пануры нейкі. Ці мо што дрэннае, Янучок? Я-ж усё пра сваё — штб гэта будзе з намі? Божухна ты мой. Зганяюць-жа ў гета. А што будзе пасьля гета? (Запытальна глядзіць на Валошына, быццам просячы ў яго адказу на сваё пытаньне). Ну, сядай-жа. Зараз і стары прыкалдыбае. Занядужаў, небарака. Ня есьць і ня п’ець. (Да дачкі). Пачаставала-б чым дарагога госыдя.
Рыеа. Што гэта ты, мая матулечка, гасьцём яго называеш. ёнжа ў нас больш, як госьць. (Зьеярнулася да Валошына)Праўда, ’Тосьць”?
Маці Рывы. Ды нягож. Ведаю. Ведаю. Памажы вам Божа. 3-за шырмы выходзіць бацька Рывы. ГІрывітаўся з Валошыным. Садзіцца побач яго. Змарнелы, нядужы, ён гаеорыць ціхім голасам, траха ня шэптам.
Бацька Рывы. Нешта ты каторы дзень ня ў нас. Можа й ты ўжо баісься заходзіць да нас? Нас-жа зракліся ўсе нашыя знаёмыя. Ды я не пра гэта, Янук. Я пра тое, што навісла над намі. Што яны думаюць рабіць з намі? Ці гэта ўсё праўда, што яны робяць з намі? Ты-ж, можна сказаць, пры іх і ведаеш іх дух. Выпускаеш газэту і ўсе новасьці праходзяць праз твае рукі. Мы-ж сядзім тут, як у якім катуху, як на якой і алубятні. Узьбіраецца хто па сходах — дрыжым: думаем ідуць забіраць нас. He паехалі во. Засталіся. Людзечкі разумныя каторыя — уцяклі і можа ўцалеюць. Зьберагуцца. А нам ужо, відаць, позна. Скажы, Янук, нам ужо позна? Праўда, што людаед ужо распачаў сваё дзела?
Рыеа. Ну што ты, татуля, глядзіш на ўсё так чорна. Ня трывожся. Неяк-жа будзе (абнімае, цалуе бацьку). Янук-жа казаў — ты сам чуў — самае горшае — пасадзяць у гета. Дык гэта-ж яшчэ нічога. Ды й з гета, чула, выпушчаюць. Бяруць на работу.
Бацька Рывы. На якую?
Рыва. Нават і на інтэлігентную. I ты, як выздаравееш, пойдзеш на сваю працу. Янук табе дапаможа.
Бацька Рыеы. (3 ноткай дакору) Янук твой ужо дапамог мне. Угаварыў: немцы культурныя, заставайся, не зачэпяць. Дый ты, мая дачушка, хараша: ”Нё паеду. He паеду. Застануся. Нікуды не паеду. Ты хочаш разлучыць нас з Януком? Людзі-ж застаюцца”. Вось і засталіся. (Зірнуў на Валошына') Што ты цяпер скажаш?
Валошын. (Суроеа) Што й казаў — перачакаць. Ня кідацца самім у пастку. Трэба будзе — перапраўлю ў лес, калі вам тая лясная улада падабаецца. А пра сябе скажу — у лес не пайду. Застануся там, дзе я ёсць. I такім, якім я ёсьць — адданым.
Бацька Рывы. Каму?
Валошын. (Узьняўшыся, моўчкі падае руку Рыве, тая становіцца вобак яго, еысокага і дужага. Яны міжсобку пераглянуліся. Сашчапілі свае рукі. Сталі перад бацькам) Ня ведаеце — каму? {Цалуе Рыву) На жыцьцё і на сьмерць...
Маці Рыеы. (спалохана) Ды што гэта ты, Янучок, ”на жыцьцё і сьмерць”? Крый ты, Божа! Сьмерць прыйдзе сама, а за жыцьцё трэба стаяць. Супакойся, Янучок. (Цалуе яго / дачку). А ты стары, не вярзі чаго папала, а ўзьніміся й благаславі дзяцей у гэты грозны для нас час.
Рывін бацька. Ды я што? Сказаў толькі. Сядайце за стол. Чаго ўзьняліся?
Драўляная, малапрыкметная хата цёткі Нядзьеедскага на ўскраіне Менску, побач нейкага еялікага заводу. Ноч. Лямпа на стале ледзь асьвятляе маленькі пакой з ложкам ля глухой сьцяны. На ложку сядзяць Рыва і Нядзьведскі. Перад імі на стале выпітыя шклянкі з-пад віна. Нядзьведскі хоча прытуліць да сябе Рыву, але тая не даецца і тады Нядзьведскі сіламоць валіць яе на ложак, у жарсьці смокча ейные вусны, у сваёй азьвярэласьці задзірае ў яе сукенку. Рыва наеотмаш выцяла яго кулаком у пераносіцу і, вызваліўшыся, парывіста скочыла з ложку.
Нядзьведскі. Ня хочаш мяне? (Разьюшаны і грозны, наступае на Рыву, маленькую, зграбную, апе бездапаможную. Напалоханая, яна туліцца ад яго ў кутку).
Рыва. Хочаш зьесьці мяне?
Нядзьведскі. He калаціся. Думаеш, патрэбная ты мне? Mary абыйсьціся. (Супакоіўшыся) Хадзі. Сядзем. He зачаплю.
Рыва ня слухаецца / тады Нядзьведскі згроб яе і сіламоць усадзіў побач сябе на ложку. У гвалтоўных абдымках дамагаецца свайго. Абясьсіленая, Рыва заходзіцца плачам.
Рыва. Думаеш, калі ты выратаваў мяне, дык усё можаш рабіць са мною? Я забавязана табе сваім жыцьцём і жыцьцём маіх бацькоў, але я не магу плаціць табе сваім целам. Гэта агідна! (Вырываецца з ягоных рук). He! He! Я лепш вярнуся ў гета чымся быць згвалчанай табою (Рашуча) Ты ўздумаў гвалціць мяне і маё дзіця ва мне? (Зайшоўшыся, кідаецца да дзьеярэй).
Нядзьеедскі. (Стрымліеаючы яе) Што ты трызьніш? Якое дзіця?
Рыва. Якое? Хамідла ты, а не чалавек. Ня ведаеш ты, зь кім я жыву і каго люблю?
Нядзьведскі. Ведаю, ведаю, каго ты любіш! Здрадніка і душыцеля твайго роду. Нямецкага халуя і хрыстапрадаўца! Вось Ka­ro ты любіш. I ты зачала дзіцё ад яго?
Рыва. He ад цябе-ж!
Нядзьеедскі (Стрымана, мужна) Кпіць зь мяне? (Спакойна падйходзіць да дзьвярэй, адчыняе іх на деор у цемру) А ну — шагай! (Пхнуў Рыеу / зачыніў за ёю дзьееры).
Завылі сырэны. Здрыгнулася зямля — бомба за бомбай. Выбух за выбухам. Пад самымі сьценамі хаты. Скогат і выцьцё бамбавікоў. Нядзьведскі выбягае на деор — у небе вісяць сьвечкі, у полыме / дыме корчыцца заеод. Рэха страляніны. Далёкія і блізкія галасы. Горад у сполаху і трывозе. Гаснуць сьеечкі. Цемра замкнулася. Нядзьведскі, падняўшыся зь зямлі, гукае: Рыва-а-а! Рыва-а-а!. Ды ніхто не адгукнуўся на ягоны голас.
ПЕРАКЛАДЫ
3 ГЁТЭ
БОГ I БАЯДЭРА
Магадэва, Бог магутны, к нам зыйшоў у нейкі век зьведаць радасьць і пакуты як звычайны чалавек.
Жыць пачаў між нас бясьпечна і ня дбаў пра варацьцё. Назіраў па-чалавечы чалавечае жыцьцё.
I быццам вандроўнік, аглядам заняты, пабачыўшы бедных людзей і багатых, ён з гораду рушыў падвечар далей.
Ажно бачыць пры дарозе хату. Што за насланьнё? — Пры той хаце ў зграбнай позе прыгажуня-дзеўчанё. — Добры вечар.
— Гонар маю...
— Хто ты будзеш?
— Я?
Я гасьцей, як ты, прыймаю і хацінка вунь мая.
Цымбалы ўхапіла і б’е у цымбалы і ліпне, і кружыць у танцы з запалам і тут-жа прыгожыя кветкі ўручае.
Заманіла да парогу ды і ў хату завяла. — Замарыўся за дарогу бяз прытулку, бяз вугла? Што, скажы мне, ты жадаеш? Усяго ты, любы, варт. Што захочыш, атрымаеш — супачынак, насалоду, жарт.
Усяк спакушае. Нічога ня значыць ёй Бог. Ды вандроўнік наш бачыць — у ейнай сапсутасьці й добрае ёсьць.
I прыслугу ён заклікаў — няма помачы тае.
Яна з любасьцяй вялікай да яго ўсё прыстае.
Кроў — ня скажаш Ягамосьці пачакай, астынь траха. Станавілася ўжо госьцю недалёка й да граха.
А яна спакушае ўсё болей і болей, даводзіць яго аж да самага болю сваёй весялосьцяй і жарсьцяй сваёй.
Дакрануўся вуснаў чула, і было ужо ня ў моч.
I дзяўчына тут адчула жарсьці нязвычайнай моц.
На калені яна стала, задаволеная ім, і начы ужо чакала, калі ляжа зноўку зь ім.
I ноч зрыхтавала для шчаснаго ложа усё, што яна зрыхтаваць толькі можа — гадзіны салодкай уцехі і забыцьцё.
Ноч усю — не ў паняверцы, а адна ў адну любосьць.
А прачнулася — на ейным сэрцы мёртвым спачывае госьць.
3 крыкам ратаваць яго ўзялася, ды яго ўжо не вярнуць.
Людзі ў адмысловай апранасе цела у вагонь яго нясуць.
Па мёртваму чуе сьвятарскія сьпевы, кідаецца ў роспачы ўправа і ўлева. ”Хто гэткая ты?” у натоўпе пытаюць.
Прад труной зьлягла нядужай, і з апошняй сваёй сілы крыкнула: "Аддайце мужа!” і па любаму ўсё галасіла. "Мусіць попелам ён стацца, Богам дадзены? О, не!
Мой ён быў! 3 ім разьвітацца немагчыма мне.”
Сьпявае сьвятарства: Усіх мы хаваем — старых і малых. Да ўсіх літасьць мы маем. Хаваем усіх, як астыгнуць яны.
He даем табе мы веры. Ён ня муж табе. Ты хлусіш. Ты жывеш, як Баядэра, клапаціцца ты ня мусіш. Хто ты, нам то не байдужа, сьвятасьць ёсьць і ў сьвеце тым. Толькі жонка йдзе за мужам, слава й гонар толькі ім.
Вазьвясьці ты, труба, пра сьвятую ахвяру! Дар прымеце, Багі, найдарожшы дар з дараў! Юнака у вагні палымяным прымеце да вас!
Сэрца сьціснулася ў камень. Зыркая ў вачох плыла сьцяна. 3 распасыдёртымі рукамі кінулася ў полымя яна.. Ды юнак, нябеснаму адданы, з полымя сябе узьнёс і ў руках з сваёй каханай ён узьвіўся да нябёс.
Цешыцца Боскасьць з дзяцей пакаянных, знайшлі што у сэрцы сваім супакой.
Дзяцей, што зблудзілі, бясьсмерце узносіць у неба сваёй палымяннай рукой.
ЗАЎВАГА
"Бог і Баядэра” — баляда, заснаваная на індыйскай легэндзе. Партугальскае "баядэра” азначае літаральна — танцоўшчыца, дзіця весялосьці. ”Бог і Баядэра” гэта так званая Гётаўская "Erlosungsbalade", баляда збаўленьня, выратаваньня. Бог выратаваў грэшніцу дзеля ейнага моцнага, шчырага сэрца.
3 ГАЙНЭ
РАЗУМНЫЯ ЗОРКІ
Кветкі лёгка трапляюць пад ногі, і з іх, не адна з іх растаптанаю застаецца.
Чалавек няўвагаю топча іх
і,	растоптаныя, яны не кранаюць ягонага сэрца.
На дне морскім пэрлінкі сьпяць, ды адтуль чалавек іх дастаць умее. Запушчае ў глыбіні ядвабную сетку ён і, натужны, сквапны, цягне іх з глею.
Трымаюць разумныя зоркі сябе далёка ад нашай плянэты горкай. На нябесным шатры, як сьвету ліхтар, вечна й надзейна стаяць разумныя зоркі.
3 МЁРЫКЕ
ДА ЭЛОВАЙ АРФЫ
Прыдзі, малю цябе, народжаная ветрам Муза, сядзь побач ты мяне, на струнах тваіх таямнічых пачні свой сьпеў, зноў адгукніся мэлядыйнай скаргай.
Вятры, я заклінаю вас, дзьмухніце з таго узгорку, што быў любы мне. Дарогай дакранайцеся вясеньніх кветак, іх водыр увабраўшы, духмянасьцяй маё спатольце сэрца.