А часу больш, чым вечнасьць  Масей Сяднёў

А часу больш, чым вечнасьць

Масей Сяднёў
Памер: 147с.
Нью Йорк 1989
10.91 МБ
Паэт Масей Сяднёў шукае словаў выключных, непаўторных, словаў яшчэ "нікім няўжытых”, але адначасна "самых простых словаў”, словаў пра "кашулнэ з свайго пляча”, пра бульбу, пра жыта, пра закаханыя вочы, лра хату, тлен, без чаго, як ён кажа, ’’жыць ніяк немагчыма”. I такія словы паэта знаходзіць. Натхненныя словы, гаворыць паэта, "нараджаюцца няўзнак і сьвярбяць, як кароста’’4. У вадным сваім ’’турэмным’’ вершы (пра вершы, складзеныя ў турме, мы будзем гаварыць пазьней) паэта зьвяртаецца да свае песьні-Музы, каб яна паслала яму ’’суладзьдзе новых песень”, якія дыхалі-б "сьвежасьцяй ад грымотаў”, каб ”па радкох, нібы па жылах, кроў гарачая хадзіла”.5 Цыкль маладых, пачатных, раньніх вершаў, напісаны ”надосьвітку”, і становіць сабой такое ’’суладзьдзе песень”. Да гэтага цыклю, прыкладам, належаць такія вершы, як "Пастушка”, ’’Сонцу”, "Адзінства хараства", "Жаданьне”, ’’Хвала вясьне, дажджу і грому”, "Вятрак”, "Сосны”, ”У дарозе”, ’’Хутчэй, зара”, ’’Сьнегапад”, ’’Маленства”, "Каханьнем называецца яно”6 і інш.
Поўны сугуччаў, акрылены імі, Масей Сяднёў накіроўваецца ў сваю родную сталіцу — Менск у надзеі заявіць і пра сваё слова. Паступае ў Вышэйшы пэдагагічны інстытут на літаратурна-лінгвістычнае адзьдзяленьне, узмоцнена працуе над сабой — вучыцца і піша вершы, — малітвы свае душы. Вершы Сяднёва зьяўляюцца ў розных пэрыядычных выданьнях, у тым ліку у часапісе "Полымя рэвалюцыі” і ў газэце ’’Літаратура і мастацтва”. Паэта-пачатковец зьяртае на сябе, як тады гаварылася, увагу грамадзскасьці. Для маладога паэта гэта быў час вялікіх спадзяваньняў, поўны творчых задумаў. Ды рэдактары пачалі патрабаваць ад паэты ’’актуальных твораў”, ’’сугучных эпосе”. Гэтых вымогаў Сяднёў ня мог задаволіць, ён усё углядаўся ў "глыбіню нябёсаў”, ягонае слова было прызначана для нечага іншага, Сяднёву было наканована сказаць сваё собскае слова.
Пачатныя вершы Сяднёва, што зьявіліся ў друку у 19341935-1936 гадох, на шэрым фоне казённай беларускай паэзіі, прапараванай паводля ўсіх правілаў мэтаду сацыялістычнага рэалізму, вызначаліся навізной, непадробным лірызмам, нечаканай мэтафарай, арыгінальнасьцяй думкі, нарэшце дасьпелай культурай вершу. Гаворачы аб гэтых вершах Сяднёва, літаратуравед і крытык У. Глыбінны (Сядура) адзначыў: ’’Беларуская паэзія ў асобе Масея Сяднёва набыла глыбокага лірыка з немалымі паэтычнымі сродкамі. Лірыка Масея Сяднёва — добрая школа для многіх нашых, так сказаць, "'дарослых’ паэтаў”.7
Першымі літаратурнымі настаўнікамі Сяднёва былі нашыя клясыкі — Янка Купала і Якуб Колас. Але майстэрству верша Сяднёў вучыўся перш за ўсё у Максіма Багдановіча. 3 неайчынных настаўнікаў адзначым Пушкіна, Лермантава, Ясеніна. Верш Сяднёва ляканічны, тугі, афарыстычны. Як зазанчыў сам паэта — ”тугі, нацэлены і порсткі”.8 У фармальным дачыненьні верш Сяднёва у васноўным традыцыйны, але ў гэтай традыцыйнасьці, дзякуючы нейкаму асабліваму хараству, лірычнаму строю і адухоўленасьці, верш Сяднёва пазначаны навізной, ён пярвічны, робіць узьдзеяньне на чытача. Згадваны ужо намі крытык У. Глыбінны гаворыць: "Лірычная экспрэсія вершаў Сяднёва нагэтулькі вялікая, што становіць яго ў шэраг з лепшымі беларускімі паэтамі нашай эпохі”.9 Маладыя вершы Сяднёва былі сугучны чытачу, але ня сугучны ’’эпосе”, як нясугучная была творчасьць бальшыні пісьменьнікаў і паэтаў, што ўваходзілі ў аб’яднаньне "Узвышша” — аб’яднаньне, мэтай якога было стварэньне літаратуры, якую пачулі-б ’’вякі і народы". Яно першым было разгромлена органамі НКВД. Ягоныя творцы былі абвінавачваны у "буржуазным нацыяналізьме” і ўрэшце зьнішчаны. У лік "буржуазных нацыяналістаў” трапляе і Масей Сяднёў. Восеняй 1936 году Масей Сяднёў, студэнт чацьвёртага (апошняга)
курсу Вышэйшага пэдагагічнага інстытут, у веку 22 гадоў, быў арыштаваны і такім парадкам выдалены з літаратурнага працэсу роднай яму Беларусі.
У вершы "Сьледам за песьняй’’ Сяднёў адтварае момант, калі агенты НКВД вядуць яго зьняволеную Музу із зьвязанымі ззаду рукамі і як яна, безабаронная, пакорна аддаецца сваёй наканаванасьці:
Турэмшчыкі аднойчы на двары
забачылі яе: ад мукі стаіць, пакорлівая, на двары і ззаду зьвязаныя рукі.10
У вершы "Майму вершу” паэт гаворыць, што ягоны верш ”ахрып на цэмэнце ў казэмаце”, ’’хруснуў касьцьмі”. Ды воля паэты ня зломленая. Паэт, гаворачы пра сваю паэзію-песьню, упэўнена сьцьвярджае:
Дармо: хоць білі у цішы
і пхалі нанач у задуху —
ня выбілі зь яе душы
і песеннага духу.
Ці яшчэ:
Ці йна была на Калыме,
ці ў камэры вільготнай, цеснай, ці сьмерць была ў яе наўме — яна была заўсёды песьняй.”
Паэт верыць, што ягонае слова "жыцьцём дыхне на холад часу”, бо яно, гаворыць паэт, заўсёды было гатова "раскуць той холад і лёд". Гаворачы, што ён мала напісаў, паэттым ня менш прадказвае:
Але і так жыцьцём дыхнуць на холад часу мае словы. Бо холад той і лёд раскуць яны заўжды былі гатовы.12
Творчасьці "сьвятыя мукі” апраўдаюць сябе, паслужаць адраджэньню духа. Масей Сяднёў разглядае творчасьць менавіта як "сьвятыя мукі”13, на ягонунэ думку толькі такая творчасьць дзейсная, здольная адраджаць духоўны пачатак у чалавека. У цытаваным намі вершы "Сьледам за песьняй” гаворыцца: ”не для пацехі й забыцьця — мне песьня дадзена для мукі”.14 Але гэтыя мукі прыносяць радасьць паэту — радасьць ад усьведамленьня зьдзейсьненага ім творчага замыслу. Толькі ў такім выпадку ён можа сказаць: "Я багаты і шчасьлівы — мне нічога больш ня трэба”.15
Цікава, што гэтыя радкі ўзьніклі ў паэта на другім этапе яго творчасьці — турэмным, на этапе ’’патушаных зораў”, калі, здавалася-б, для такога сьцьверджаньня не дазвалялі ўмовы ягонага быту. Творы гэтага этапу і далі назоў цэлай, вялікай кнізе Масея Сяднёва "Патушаныя зоры”. Мімаходам адзначым, вобраз ’’патушаных зораў” — скразны ў Сяднёва, гэта ня толькі турма, лягеры, гэта матыў, які суправаджае паэта на ўсім шляху з часу страты ім свае Бацькаўшчыны. Знаходзячыся па-за Бацькаўшчынай, паэт тым ня менш жыве ёю, ён, напрыклад, ня лічыць нават патрэбным для сябе пазнаць якую-небудзь іншую мову, паэт жыве ”у сваёй мове”, з гэтай ’’мовы”, з сваёй роднай мовы, ён стварае свой асобны сьвет і жыве ў ім, быццам на іншай плянэце:
Бы з сабою у змове думаю толькі ў сваёй мове. Цэлы сьвет стварыў зь яе я, у душы яна не слабее.
I сяджу я ў гэтым сьвеце, як на новай плянэце. Між людскога прыбою застаюся сам сабою.
У самоце такой пякельнай існую нібы паралельна: сьвет ідзе дарогай сваёю, я таксама — сваёю.16
Вобраз ’’патушаных зораў”, як мы ўжо адзначалі, найбольш непасрэдна праглядаецца ў цыклі турэмных, лягерных вершаў пад тым-жа назовам "Патушаныя зоры”. Цыкль поўны болю, жалю, скаргаў, роспачы, але адначасна і абурэньня. Паэт кідае выклік магутным сьвету гэтага:
Чакайце-ж вы, сьляпыя совы, ня сьмейцеся, што я ў мурах: як пяруном, адзіным словам вас разьмяту я ўпух і ўпрах.17
Пад гэтымі вершамі няма датаў, абазначаныя толькі мейсцы, дзе яны ўзьніклі: Менск, турма. Новасібірск, канцлягер, Калыма і г.дВершы гэтыя ня пісаліся на паперы — папера і алавікі былі забароненыя — вершы гэтыя складаліся паэтам у памяці, не зважаючы на ўмовы: у турме, у лагеры, на працы, пад канвоем. Гэта, калі хочаце, падканвойныя вершы. У. Глыбінны гаворыць: ’’Масей Сяднёу у сваіх вершах пакінуў глыбокія чалавечыя дакуманты аб пакутах духу”18. Усе вершы этага цыклю паэта захаваў у сваём памяці на ўсё жыцьцё. Здольнасьць складаць вершы ў памяці — быў адзіным мэтадам у паэты ў цяжкіх, нялюдскіх абставінах. Паэта недзе сказаў, што яго выратавалі вершы, як свае ўласныя, гэтакт і вершы Купалы, Шэўчэнкі, Пушкіна,
Лермантава, творы якіх ён ведаў напамяць і шаптаў іх, як малітвы.
У нас няма магчымасьці спыняцца на кожным цыклі вершаў, што склалі асноўную кнігу паэзіі Сяднёва ’’Патушаныя зоры”. Для нагляднасьці пералічым толькі гэтыя цыклі: ”На досьвітку”. ’’Патушаныя зоры”, ”На маршрутах”, ”Як спажытак штодзённы", "Роздум”, "Слова”, ”На спынку”, ’’Паэмы”. Зьвязвае гэтыя цыклі ў вадно выразна акрэсьленая асоба іхнага аўтара, ягоная няштодзённая індывідуальнасыдь. ’’Масей Сяднёу, — гаворыць вядомы украінскі паэт Леонід Полтава, — чутллвлй, вытонченмй лірнк. Навіт у короткому разміром творі уміе податм цілмй океан почуттів, гаму кольорів стану душі або мінлмвість настрою, філософську думку, узагальнення чн й крнлату фразу”19.
Спынімся коратка тут на значэньні гэтай выдатнай кнігі для беларускай паэзіі ў цэласыді. Паэзія Масея Сяднёва — новая зьява, новая ў тым сэньсе, што яна — можна сьмела сказаць — упяршыню за цэлыя дзесяігодзьдзі панаваньня казённай паэзіі сканцэнтравала ўвагу на ўнутраным стане чалавека, зьвярнулася да ягонай сутнасьці, загаварыла чалавечаю моваю і ў гэтым сэньсе становіць сабою ўзор сапраўднай гуманнай паэзіі. Паводля сваіх матываў і мастацкіх якасьцяў паэзія Ma­cefl Сяднёва — гэта немалы ўклад у беларускую паэзію, у паэзію, аб якой марылі і якую тварылі найболыв таленавітыя паэты літаратурнага аб’яднаньня ’’Узвышша”, аб паэзіі', якую пачулі-б ”вякі і народы”. Даючы ацэнку паэзіТ Масея Сяднёва, літаратуравед, крытык, лінгвіст прафэсар Ю. Шэрэх (Шэвялёў) пісаў: ’’Поэт смілмво розбмвае інерцію вірша, ідоб схопнтм інтонацію жнвоі розмовм. Через тэ, mo Сядньов не боіться жнвпх інтонацій і знае, ьцо справжній поэт уміе перетопмтм на поэтмчне золото всякі слова, він охоче надае своім віршам формн
оповіді, діялогу, ліста. На цьому ж богатстві інтонацій і простоті размовноі лекснкл внростають більші творі поэта (”В океані ночі”, "Тінь Янкм Купалл”, ’’Забраннй Менськ”, ”На край світла”)... На шляху скреідення пісенного з говорнмм Сядньов зробмв богато. Шлях, ідо нлм іде Сядньов, здается нам пліднмм для білоруськоі поэзіі і цікавмм для украінського чмтача, якому мм гаряче радммо збірку ”В океане ночі”20 Адзначаючы асаблівасьці пачатнай лірыкі Сяднёва, поафэсар Ю. Шэрэх (Шавялёў) працягвае: ’ТІоэзіі М. Сядньова ... напнсані надзвнчайно просто: побутова лексмка, звмчайна спнтакса, ноткм народньоі пісні — і раптом автор дае відчутм в цьому суто субектмвну тонку лірмчність, глмбоко інтммні пережмвання, a далі в цій лірмчності пробмваеться іронія — і вірш кінчается мало не гайнівською пуантою. Так у простоті влявлеться вмразна складаність, так у традпційні білоруські формм вносмться оновлене звучання, так вмтворюеться білоруське облмчча білоруськоі' поезіі”.21