А часу больш, чым вечнасьць  Масей Сяднёў

А часу больш, чым вечнасьць

Масей Сяднёў
Памер: 147с.
Нью Йорк 1989
10.91 МБ
Літаратуравед, крытык і гісторык беларускай літаратуры Р. Склют (Антон Адамовіч) у сваім артыкуле пра трох паэтаў (М. Кавыль, Я. Юхнавец, М. Сяднёў), надрукаваным у часапісе ”Конадні” — Vigils, Нью Ёрк, 1955, адзначыў ’’завойстранасьць” і унівэрсальнасьць паэзіі Масея Сяднёва: ’’Якасьць, што найбольш, і то дадатня, вылучае Сяднёва з іншых паэтаў — (гэта) якасьць вайстрыні, ці завойстранасьці... Тая "разнастайнасьць фармальных рэальнасьцяў”, што была выяўленая Бабарэкам у Дубоўкавым творсьцьве, а ў узвышэнскіх ’’Тэзах” вызначаная за адзін із шляхоў дасягненьня мастацкіх узвышшаў, можа быць прасочаная і тут”22 (у зборніку ”Ля ціхай брамы”, Т.К.).
Масей Сяднёў як-бы падхапіў страчаную цяперашняй беларускай лаэзіяй ніць клясыка Максіма Багдановіча, які марыў і шмат зарабіў для таго, каб і беларусы, як ён сказаў, "уклалі
нешта і сваё у скарбніцу сусьветнай культуры”. Для гэтай скарбніцы працуе і паэзія Масея Сяднёва. Аб гэтым сьведчыць і другая вялікая паэтычная кніга Масея Сяднёва "Ачышчэньне агнем”.
Характэрна, што і гэту кнігу паэта пачынае з роздуму над словам. Слова, гаворыць ён, сёньня начынена хлусьнёй, што ў "слова залатой аснове” зьвіла сабе гняздо мана і страляе ў нас дзень і ноч. Такое слова, на ягоную думку, страшней атама. У вершы "Малітва” ён моліць Усявышняга "агнём ачысьціць слова”, каб яно зноў сталася словам адкрыцьця, словам Божым:
Пашлі мне сілу — пад Тваёй аховай ад пустазельля ніву прапалоць, каб ажыло нанова слова, як дзеяньне, як адкрыцыдё і плоць.23
У сьвеце набралася гэтулькі хлусьні, маны, што яна пагражае выбухам абурэньня, "памножанага на атам нецярпеньня”. Паэта закліканы дзеля гэтага абнавіць слова, каб яно сапраўды сталася "глаголам”, што й паліў-бы людскія сэрцы, інакш паэта будзе звольнены самім часам ("Звальненьне паэта”).24
Тэма маны асабліва зырка выражана ў сымбалічным творы Сяднёва "Хлусьлівыя вусны”. Эпіграфам да гэтага твору паэта ўзяў словы прарока Ісайя: ”...1 вялікае спусташэньне будзе на гэтай зямлі... але як ад таравінфа і як дуба, калі яны сьсечаныя, застаецца корань іхны, гэтак сьвятое семя будзе коранем ейным”.25
У паэме ’’Хлусьлівыя вусны” гаворка ідзе аб тым, як прарок Ісайя разам з серафімамі у ’’рызе нябеснай” зыйшоў на зямлю, каб навочна пераканацца, наколькі людзі захавалі слова Божае, хлусяць яны, ці гавораць праўду, іншымі словамі сьцьвердзіць "Ступень хлусьні”, хлусьні, што паводля рапарту
серафімаў, пакрыла ўжо тоўстым пластам усю паверхню зямлі. Пры дапамозе серафімаў Ісайя запрасіў самых славутых прамоўцаў і папрасіў кожнага зь іх выступіць перад мікрафонам з кароткай прамовай. Прыслухаўшыся да іхных прамоваў, Ісайя, на вялікае ягонае зьдзіўленьне, навочна пераканаўся ў хлусьлівасьці іхных прамоваў, у бессаромных і нахабных іхных паводзінах. Ад грубай хлусьні прамоўцаў у Ісайя ’’вялі вушы” і ён вырашыў пакараць хлусоў: кожнаму зь іх Ісайя абпальваў вогнівам вусны, і яны, ачышчаныя ’’нябесным агнём” ад хлусьні, адыходзіліся ад яго пакорлівымі, як ягняці. Але каб канчальна пераканацца, што хлусы сапраўды ачысьціліся, сталіся праведнымі, Ісайя папрасіў іх выступіць з прамовамі зноў. Кожны зь іх па чарзе падбягаў да мікрафону і пачынаў сваю прамову. I што-ж, яны, як і раней, грукаючы кулакамі па трыбуне, крыўляючыся і ламаючыся, хлусілі яшчэ з большым імпэтам. Тут і ня вытрымаў прарок Ісайя: заклікаў сілы нябесныя раскалоць зямлю на дзьве палавіны. I гэтак сталася: дзьве палавінкі зямлі рассунуліся, у выніку чаго узьнікла прадоньне, ’’гіена вогненная”. Яна й праглынула ўсё жывое на зямлі.
Толькі нейкая уцалелая птушка крыльмі лопала.
На зямлі-ж нічога ня было, апроч — попелу.26
Але Бог літасьцівы: зыйшліся рассунутыя палавінкі зямлі і Нехта, у прямяністым сьвятле, сеяў зь нябёсаў поўнаю жменяй насеньне, насеньне новае, ’’прарасьці гатовае”.
Праз апакаліпсыс — да выратаваньня, праз ачышчэньне —, да абнаўленьня. Вось сымболіка паэмы ’’Хлусьлівыя вусны”. Ці
не адгэтуль вывеў паэта і сам назоў для свае кнігі ’’Ачышчэньне агнём”?
Паэма "Хлусьлівыя вусны” цікава і ў фармальным дачыненьні: верш набліжаны да гутарковай мовы, рытмічна абноўлены, зьвяртаюць на сябе увагу нязвычайныя сынтаксычныя канструкцыі. Названыя якасьці характэрныя і для цыклю ”Памяць”, мастацкія сродкі якога сьведчаць аб новых пошуках паэты ў дасягненьні як найбольшай экспрэсыўнасыді. У вершах гэтага цыклю паэта распрацоўвае тэму народнага побыту, узьнімаючыся да філязофскага асэнсаваньня. Для прыкладу можна назваць такія творы з цыклю, як "Памяць”, ’’Кросны”, ’’Сказ пра нашу кабылу”, "Бабулька” і інш.
У кнізе ’’Ачышчэные агнём” мы знаходзім — упряшыню у Сяднёва — цыкль санэтаў. Некаторыя зь іх распрацоўваюць тэмы антычнасьці, але цікава, што гэтыя тэмы часамі беларусызуюцца, як, напрыклад, тэма Арфея. Праводзіцца паралель паміж Арфеем і рамантычным героем паэмы Якуба Коласа "Сымон Музыка”. Абодвы яны — і Арфей і Сымон Музыка — натхненныя песьняры, музыкі, пад узьдзеяньнем якіх ’’ясьнеюць абшары”, да іхных сьпеваў прыслухоўваюцца ня толькі людзі, а й жывёлы, нават зьвяры робяцца ад гэтых сьпеваў добрымі. Звычайна, кожны санэт у Сяднёва трымаецца на нейкай значнай, філязофскай думцы, што надае ім асаблівую вагу. Побач санэтаў Максіма Багдановіча і У. Жылкі санэты Сяднёва становяць сабой бадай найлепшы ўзор гэтага жанру ў беларускай паэзіі.
Апрача собскіх санэтаў, у кнізе зьмешчаны майстэрны пераклад вялікага цыклю санэтаў Гётэ, — дарэчы ўпяршыню ў беларускай літаратуры.
Зьвяртае на сябе ўвагу і такі цыкль у кнізе, як ’’Прароцтва сывілаў”. Тут узьнімаецца тэма лёсу, фатуму, як гэты лёс па-
ставіўся да асобы паэта. Але гэты цыкль можна разглядаць як у пляне асабовым, гэтак і грамадскім, калі мець на ўвазе перасьлед беларускіх літаратараў у трыццатых гадох.
Хіба ня будзе перабольшаньнем, калі скажам, што на фоне "застойнай”, казённай паэзіі' "асабовая” паэзія Сяднёва становіць сабой зьяву прыкметную, асьвяжальную, вершы Сяднёва — прыклад сумленнага служэньня беларускаму слову, натхненнаму слову. У меру сваіх сілаў Сяднёу робіць заяўку на слова, якому можа наканавана застацца, калі не ”ў вякох”, дык прынамсі ў залатым фондзе беларускай нацыянальнай паэзіі. Паводля матываў творчасьці, у аснове сваёй лірычнай, ськіраванай да нутранога сьвету чалавека, творчасьць Масея Сяднёва — гэта свайго роду рэакцыя на бяздуховасыдь сучаснай беларускай паэзіі.
Паэзія Масея Сяднёва, таксама, як і ягоная проза (мы маем на ўвазе ягоныя два раманы ’’Раман Корзюк” і ”1 той дзень надыйшоў”, да разгляду якіх мы вернемся іншым разам) — гэта сапраўднае мастацтва. Слова Сяднёва знойдзе свайго чытача, дойдзе на сваю Бацькаўшчыну — Беларусь, дзе яно нарадзілася, але дзе было здушанае ў самым зародку.
Нам зразумелая сьціпласьць паэты:
Хвалююся, сумую і пішу, натхненьне пераводжу ў форму, а мб калісь чыюсь душу кране мой верш нерукатворны,27
зразумелыя ягоныя сумлевы, але вершы, прадыктаваныя натхненьнем сапраўднага паэты, ня могуць быць незаўважанымі, ня могуць не "кранаць” душы чытача.
Тамара Казевіч
ЗАЎВАГІ ДА АРТЫКУЛУ
1.	"Патушаныя зоры", б. 166
2.	”А часу больш, чым вечнасьць”, б. 118
3.	’’Патушаныя зоры”, б. 7
4.	там-жа, б. 180
5.	там-жа, б. 52
6.	там-жа, бб. 11-12-13-14-15
7.	"Раніца” Бэрлін, 1944
8.	"Патушаныя зоры”, б. 175
9.	"Раніца”, Бэрлін, 1944
10.	’’Патушаныя зоры”, б. 175
11.	там-жа, б. 172
12.	там-жа, б. 175
13.	там-жа, б. 52
14.	там-жа, б. 172
15.	там-жа, б. 172
16.	"Ачышчэньне агнём”, б. 108
17.	’’Патушаныя зоры”, б. 47
18.	’’Раніца”, Бэрлін, 1944
19.	’’Вмзвольннй шлях”, Лёндан, 1976
20.	"Украінські вісті”, Ульм, 1948
21.	там-жа
22.	’’Конадні”, Нью Ерк, 1955
23.	"Ачышчэньне агнём, б. 15
24.	там-жа, б. 17
25.	Біблія, кн. прарока Ісайя, розьдзел 6
26.	"Ачышчэньне агнём”, б. 207
27.	там-жа, б. 20
ЗЬМЕСТ
Стр.
Замала часу 	 9
”3ь вітком гадоў...” 	 10
Сэрца 	 11
Белыя воблакі 	 14
На чужых загонах 	 15
”У адзіноце блукаў я’’ 	 16
”На чужых на загонах..." 	 17
Зорка 	 18
Дон Кіхот 	 19
Сучасныя маці 	 20
Сызыхава праца 	21
Перамога мора 	22
"Болей пісаць пра мора...” 	 23
Гора 	24
’’Бяжыць вада...” 	25
Хвалі на моры 	26
Ціхія воды 	27
"Безьліч разоў...” 	28
Восень 	29
”На дрэве, як маністье...” 	30
Зажурылася восень 	 31
Восень адмалацілася 	32
Восень-гаспадыня 	 33
’’Восень — гэта калі...” 	 34
Павуцінкі 	35
Лістапад 	 36
У парку 	 37
Дрэвы у парку 	 38
”3 начы у парку...” 	 39
"Стаміліся пад вечар....” 	 40
”Пад вечар дрэвы...” 	 41
Сустрэча ў парку 	 42
”У парку, у якім я гуляю” 	 43
"Аголеныя ў парку дрэвы...” 	 44
Падчас адыходу 	 45
Адведзіны 	 46
Маналёг Магмэта Алі Агка 	 47
Скарга бяскрылых 	 49
”У думках я часта бываю...” 	 51
”Я цэлае сваё жыцьцё...” 	 52
Выслоўі 	 53
Янук Валошын 	 54
ПЕРАКЛАДЫ
Гётэ: Бог і Баядэря” Ізь нямецкай) 	 61
Гайнэ: "Разумныя зоркі” (зь нямецкай) 	65
Мёрыке: ”Да Эолавай арфы” (зь нямецкай) 	66
Мёрыке: "Суцешнасьць” (зь нямецкай)	67
Мёрыке: ’’Падчас адной вандроўкі” (зь нямецкай) 	68
Мёрыке: ”3 далечыні” (зь нямецкай)	 69
Мікэланджэла: "Вярні мне час...” (зь нямецкай) 	71
Мікэланджэла: "Ня толькі сьмерць...” (зь нямецкай) 	72
Мікэланджэла: Амур (зь нямецкай) 	73
Мікэланджэла: ”То кіне мяне ў жар...” (зь нямецкай) .... 74
Мікэланджэла: ”Пад цяжкасьцяй грахоў..." (зь нямецкай) 75
Рына Левінсон: ’’Заснуў нямецкі гарадок...” (з расейскай) 76
Рына Левінсон: "Будзь, дзе хочаш...” (з расейскай) 	77
Джуды Полкаў: ”0йча наш’’ (з ангельскай) 	78
Джуды Полкаў: "Молім цябе, Марыя” (з ангельскай) .... 79
Леанід Полтава: "Замест уступу” (з украінскай) 	80
Леанід Полтава: ”У імя жыцьця” (з украінскай) 	 81
Леанід Полтава: "Людзі” (з украінскай) 	 82
Ляаніл Полтава: "На іншай зямлі” (з украінскай) 	 83
Леанід Полтава:"3вонкая цішыня” (з украінскай) 	 84
Леанід Полтава: "Малітва Прыроды” (з украінскай) 	85
Леанід Полтава: "Чалавек” (з украінскай) 	85
Яр	Славутыч:	"Хаціна” (украінскай) 	 86
Яр	Славутыч:	”Хата” (украінскай) 	 87
Яр	Славутыч:	"Ой, што там...” 	 88
Яр	Славутыч:	’’Візія” 	 89
Яр	Славутыч:	"Заваёунікі прэрыяў” 	 90
Яр	Славутыч:	’’Альбэрта” 	 91
ЗАБЫТЫЯ РАДКІ
Уступ 	 95