• Газеты, часопісы і г.д.
  • А часу больш, чым вечнасьць  Масей Сяднёў

    А часу больш, чым вечнасьць

    Масей Сяднёў

    Памер: 147с.
    Нью Йорк 1989
    10.91 МБ
    Дыхніце ў струны майго смутку — яны зайдуцца болем ціхім і скаргаю няспоўненых жаданьняў, хоць ведаю — адразу і замруць мэлёдыяй жалобнай.
    Ды вось аднойчы ў залатыя струны арфы няшчадна вецер моцны ўдарыў і струны, зазьвінеўшы ў страху, маю душу трывогай скалынулі: бурлівы вецер ружы ў садзе страсянуў — чульлівыя, яны пялёсткамі бялюткімі сыпнулі мне пад ногі.
    СУЦЕШНАСЫДЬ
    Так, шчасьце, што служыла мне, пакінула мяне, нарэшце.
    — Так, найбліжэйшыя сябры мае пакінулі мяне таксама.
    Найгорш — і міласэрныя Багі, што памагчы маглі-б, сваю сьпіну мне паказалі. Што мне рабіць? Зьлічыць майго жыцьця панылыя часіны і папрасіць у служкі нож або атруту? О, не! Павінен з сэрцам я сваім дайсьці да паразуменьня!
    Да сэрца прамаўляць свайго я стаў: Давай трымацца мы адзін аднога, бо-ж ведаем адзін аднога, як ластаўкі сваё гняздо, як цытра — сьпевака, як меч і шчыт сябе саміх.
    Такую пару хто разлучыць?
    Як гэтае я ўсё сказаў — о, Божа! — сэрца падскочыла ў маіх грудзёх, што напачатку плакала няўцешна.
    ПАДЧАС АДНОЙ ВАНДРОЎКІ
    У гарадок прыемны я ўступіў. Заход у вуліцах гарэў, назьдзіў.
    3 вакна адчыненага гукі, Чароўныя, усьцяж плылі.
    I нейчы голас, поўны жарсьці, мукі Быу райскім сьпевам на зямлі. Радваліся краскі Ад сьпеваў райскіх — Яны сінім полымем зацьвілі.
    Заварожаны, стаяў я доўга, мусіць, — Раптам за варотамі як апынуўся, Я не ведаў добра й сам.
    Паказаўся іншым сьвет маім вачам. Неба затрымцела пурпуровым бляскам, Горад у мігценьні залатым тануў. Поўнілася сэрца незямною ласкай, Я адчуў: дазваньня Мройнага каханьня Подых маё сэрца скалынуў.
    3 ДАЛЕЧЫНІ
    Дзьміце! Дзьміце, ранішнія ветры!
    Занясеце слова маёй любай!
    Перад горадам, куды ты з праважатым на асьле паехала заўчора, цэлымі гадзінамі сяджу я ў засмучэньні, як той цень пры зыркім сонцы.
    Hi той радасьці, якою-б рад быў, ні бяды той, што са мною дружыць, толькі тое, што ў маіх ты думах, толькі тое, што цябе няма са мною.
    Ёсьць той камень, што нага твая ступала, або птушка, што, магчыма, цябе знае, на базары ў кожнай бабы запытаў-бы і прад ёй заплакаў-бы прылюдна.
    Дзьміце! Дзьміце, ранішнія ветры!
    Занясеце слова маёй любай!
    Мушу я ў таварыша шукаць ратунку?
    Але ці шчасьлівы можа мне парадзіць?
    Можа як і я, з такім пазнацца?
    Але нават і ў такіх я заўважаю зайздрасьць.
    У карчме, дзе п’юць яны увечар, грае дзеўчына прыгожая на арфе.
    У карчму я не магу пайсьці, сяджу адзін я, нібы певень хворы на крусадні.
    Просяць на балкон мяне дзяўчаты: "Пойдзем, паглядзім лрыгожых хлопцаў, міма йдуць што у страі вайсковым." Неахвотна йду я, сумны, невясёлы.
    Дзьміце! Дзьміце, ранішнія ветры! Занясеце слова маёй любай!
    Я каралі тыя з тваёй шыі, што на разьвітаньне ты мне падарыла, тысячу разоў на дзень цалую, уначы кладу на мае грудзі.
    Ладанку з бальзамам залатую мушу з сэрца зьняць я, сіраціна: я баюся — галава закружыцца ад чараў, водырам каханьня буду я забіты.
    Адну ноч трымаў цябе ў руках я на грудзёх сваіх у пацалунках. Цьвіў жасьмін у чорных тваіх косах, прахалодай вецер з вокан дзьмухаў.
    Сёньня ў ложку, як прышлі сутункі, я ляжаў у думках аб каханай і міжволі цалаваў, як ты цалуеш, сам руку сваю і горка плакаў.
    Дзьміце! Дзьміце ранішнія ветры! Занясеце слова маёй любай!
    3 МІКЭЛАНДЖЭЛА
    Вярні мне час, калі свабодны й сьмелы, сьляпой я жарсьці ход даваў.
    Калі на сьвеце ўсё я бласлаўляў і быў гатоў абняць сьвет цэлы.
    Дай ты маёй душы і крокам анямелым той гарт, што я калісьці знаў. Пашлі мне чар і зваблівасьць уяў, калі я ўскрэсну зноў душой і целам.
    Але, Амур, у жарсьці тваёй вечнай, заўжды салодкай, небясьпечнай, дай мары маёй іншай збыцца: калі на беразе другім я апынуся, заб_.ўшы ўсе твае спакусы, паходняй іншага каханьня асьвяціцца.
    (з нямецкай)
    Ня толькі сьмерць, а страх прад ёй, прад ейнай звабна-д’ябальскай рукой, што ў кожны міг схапіць цябе гатова, ці падманіць надзеяй новай — ня толькі гэта ўсё: страшней, што не ўваскрэсьнеш ты з адвечнай нематы, I падманіць сябе ўжо нечым, бо там, дзе сьмерць — Амур там гасіць сьвечы.
    (з нямецкай)
    АМУР
    Я тысячы разоў ня толькі пераможан — сьмяртэльна ранен быў тваёй стралой. Пашто-ж цяпер, калі блішчу я сівізной, падманьваеш мяне ты жарсьцяю бязбожнай?
    Ты ведаеш, ня быў з табой я асьцярожны: і сэрца забіраў маё ты і спакой.
    Нізрынуць шпораю сваёй ты пагражаў мне ў хвілі кожнай.
    Амур, ты той, каго я вінавачу, пашто, пасьля маіх усіх няўдачаў, ты цэліш у мяне свой стрэл пусты?
    Агню ён не запаліць. I нягодна паддацца мне тваёй мане нязводнай.
    Пашто-ж маю душу дарэмна спакушаеш ты?
    (пераклад з нямецкай)
    To кіне мяне ў жар, то ў холад — і мукі гэтыя павінна зносіць маё сэрца. 3 пякельна-змрочнаю надзеяй я спасьцігаю будучыню у сваім мінулым. Хвілін шчасьлівых кароткацечнасьць гняце маю душу, бядой згінае.
    За лёс, што мілы мне і адначас нямілы, за ўсё благое й добрае удзячны я Табе, Ўсявышні. Спасьціг я, стомлены: багаславеньне і шчасьце у жыцьці — ня больш, як хуткабежныя часіны, і толькі сьмерць нас вызваляе ад усіх клапотаў.
    (з нямецкай)
    Пад цяжкасьцю грахоў маіх і летаў стаміўся я і ў жарсьці злой застыг. Сьмерць наступіць гатова ў кожны міг — спакутванае сэрца сьведчыць мне пра гэта.
    Ўжо песьня лебядзіная мая адпета, час, негатовага мяне, насьціг.
    3	вышыняў Нейчы голас ловіць слых — то набліжэньня верная лрыкмета.
    Душу маю Ты йшчэ, як сьлед, ня справіў, яна йшчэ не зрабілася яскравай, хоць і гатовая да вечнага спачынку.
    О Божа, каб лягчэй было ёй перабрацца у ціхасьць гойную Тваіх палацаў, малю я — скараці туды сьцяжынку.
    (з нямецкай)
    3 Р. ЛЕВІНЗОН
    В немецком, тесном городке. Леоннд Ржевскмй
    Заснуў нямецкі гарадок. Ды ў ім, як здань якая, ліхтар — міглівы аганёк — кагосьці у двары шукае.
    Той гарадок мне сьніцца уначы, шпілямі коліцца праз мілі: мяне там мучылі і білі, а потым гэта ўсё забылі, сказалі: ”Ня было. Маўчы! — то выдумка няўцешная твая. Даўно наўкол усё тут ціха, тут толькі сьпевы салаўя і ня было ніякага тут ліха”.
    Што мне сказаць? Жывой я засталася, і травой пазарасталі ямы, гаці.
    Ды з іх крычаць мільёны няведамых імёнаў і цягнецца дзіця да маці.
    Будзь, дзе хочаш на гэтай зямлі — зоркі ў небе твой шлях зьберагуць. Будзь, з кім хочаш на гэтай зямлі, толькі, родны, мяне не забудзь.
    Будуць грудзі мае саграваць дні каханьня ў час ночны і муць. Весел будзь — гэта мне гараваць, весел будзь, ды мяне не забудзь.
    Будзе час яшчэ плён сабіраць і адвечнае часу адчуць.
    Ты жыві. Гэта мне паміраць.
    Ты жыві. ды мяне не забудзь.
    3 ДЖУДЫ ПОЛКАЎ
    ОЙЧА НАШ
    Ойча наш,
    Каторы жыве між нас,
    Няхай мы пачуем музыку імя Твайго,
    Няхай прарасьце жыцьцё Тваё
    I ласка Твая
    У жыцьцях нашых
    Падчас як мы молім Цябе,
    Дай нам сёньня
    Патрэбу ў чым маем,
    Дай спаўна нам, даўжнікам Тваім, Гэтаксама як мы спаўна
    Дамо даўжнікам нашым,
    I вядзі нас у царства сьвятла Твайго I пазбаў нас
    Ад ценю нашага ўласнага,
    Бо-ж Ты ёсьць жыцьцё наша I спадзяваньне наша,
    Назаўсёды,
    Во цяпер
    I навекі вечныя
    (з ангепьскай)
    МОЛІМ ЦЯБЕ, МАРЫЯ
    Твар твой, Марыя, увесь ў сьвятліні, Сьвеціш вясёлкаю ты з вышыні, Мацерка Бога нашага ты. Як галінкі лагоду вятроў, Гэтак чуем тваю мы любоў.
    Міласэрнымі рукамі сваймі. Зямлю нашу гаротную абымі. Прытулі нас усіх да сэрца свайго, Загаі сьвету гэтага боль.
    Навучы зразумець нас на гэтай зямлі, Што усе ад цябе мы пайшлі, Што усе мы, гаротныя, як адзін, Што у роду людскога адзіны сын.
    I калі страху жудкага цень Зацьміць сонца, зачэрніць дзень, Ты падай нам руку і нас, Маці наша, ў сьмяротны той час Накіруй у ахоўную хату тваю.
    (з ангельскай)
    ЗАМЕСТ УСТУПУ
    Апавітыя горам і славаю, доўга п’ём мы з пакутнае чашы. Ў цямрыні агнямі плаваюць нязгасныя вокны нашы.
    Мы сонца страчаем працаю, сябе не шкадуем, караем.
    Ды ўсё-ж застаецца нацыя наша Паўдзённым Краем.
    Спраўлялі ня раз нам паховіны. Брылі мы, няпэўныя, ў муках. Няўжо мы новыя Бэтховіны, што пішуць, ня чуючы гукаў?
    А можа — як з гор ПатагоніТ лявіна ў сваім імкненьн: — пад рытмы нашых сымфоніяў наперад памкнуць пакаленьні?
    У ІМЯ жыцьця
    Гарыць Бэрлін. Гудзе цяжкі агонь.
    I дзень і ноч гул бомбаў ня сьціхае. Далоні прыціскаючы да скронь, бягуць у падзямельле паліцаі.
    Зьлятаюць з цягнікамі хісткія масты, палацы прагараюць да паркетаў. Сягоньня просіш толькі ты вады, а ўчора сам тапіў паўсьвета.
    Твае арлы, што зьзьялі ў вышыні, заплюшчылі ў агні свае павекі. Нямала й нас загіне ў тым агні, але-ж і ты згарыш у ім навекі.
    Няхай кварталы жудасна ляцяць і сьняць аб славе учарашняй.
    У гэтым пекле у імя жыцьця багаславіць і сьмерць нястрашна.
    (3 кнігі "За мурамй Берліну")
    ЛЮДЗІ
    У сьнежнай пустыне — аленя трывожны крык. Голыя скалы стынуць: скаваў ледавік.
    Мароз зьверх цярпеньня, з часоў абледзяненьня.
    Якая ты дзіўная краіна у сьнежнай акіяніі!
    Табе-б цяплынь з Украіны, сонца з Іспаніі!
    Хоць няма цяплыні тут наскай і іспанскага сонца агня, сагравае мяне на Алясцы сэрцаў людскіх цяплыня.
    (3 кнігі "Смак сонця")
    НА ІНШАЙ ЗЯМЛІ
    Быццам турэцкі султан, іду па зямлі Марока. Пальмаў брыдзе караван, губляючы ў дзюнах крокі. Старэнькая ў беднай чалме хаваецца хутка за дзьверы. Пазіраючы на мяне, французскія йдуць афіцэры.
    Арабскім мігціцца пісьмом і сумна глядзяць мінарэты. Панове, супольна мы йдзём, ды з вамі ня йдуць паэты. Ў пясок зарываецца краб... Набок я іду сваім крокам: я сам — украінскі араб і я — за Марока ў Марока!
    (3 кнігі "Із еспанського зшйтка")
    ЗВОНКАЯ ЦІШЫНЯ
    Пасьля гулу матораў, бяз смутку і жалю, Ў цішыню уваходжу, бы ў салю.
    Сіньню возера — дзіва якое! —
    Углядаецца ў мяне, нямое.
    Індыянін сьмяецца нягучна, У каяк сядаючы зручна.
    Выплываем неяк нясьмела.
    Кропля ўпала — і ўсё зазьвінела!
    Зазьвінела і тут-жа растала, Ў навакольлі цішэй яшчэ стала.
    Ціша цішу як-бы калыша — Гэтак шэпча толькі ціша.
    Бугі-вугі і рок-ен-ролі!
    Вы ня зьведаеце ніколі
    I ніхто для вас не напіша
    Найзванчэйшую
    Песьню
    Цішы.
    (3 кнігі "Смак сонця")
    МАЛІТВА ПРЫРОДЫ
    Бе цішыня у срэбны звон. Пара — кадзілам з глыбінкі. Аленьчыкі бяруць разгон.
    У белых рызах — ялінкі.
    Сьцішылася ўсё чыста.
    Прыйшло ўсё да згоды: творыцца ўрачыста малітва Прыроды.
    (3 кнігі "Смак сонця")
    ЧАЛАВЕК
    Па бруку йдзе, захутаны у паліто — хісьлявыя, няўпненыя крокі.