• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
    Вядучая.
         Так, апладысменты гэтай касе (гучаць апладысменты), цяпер гэтай (апладысменты).
    Вядучая.
         Па вашых апладысментах зразумела, што пераможцам стала вось гэта каманда. Яны заплялі лепшую касу. Значыць, у гэтым годзе ў вас вырасце доўгі, прыгожы лён і ўвогуле вы дачакаецеся добрага ўраджаю. (Звяртаецца вядучая да другой каманды.) А вы не бядуйце, мае даражэнькія, ачастуйцеся маімі масленічнымі блінамі. (Гучыцьмузыка, удзельнікаў частуюць блінамі, і яны займаюць сваё месца ў зале.) Вядучая.
         Бліны — галоўны пачастунак на Масленіцу, таму што яны вельмі падобныя да сонца, якому людзі вельмі рады пасля доўгай зімы. У сераду на Масленіцу цешчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх сваімі смачнымі блінамі (выносяць горку бліноў). Той, хто адкажа, колькі бліноў у мяне ў гэтай горцы, будзе лічыцца самай лепшай цешчай, ці самым лепшым зяйем (бліноў 7, так як 7 дзён у Масленіцы;) калі пераможцай стала жанчына, жадаю табе заўсёды свайго зяця такой горкай бліноў сустракаці, Kajii мужчына — а табе жадаю цешчу кахаць і часцей у яе ў гасцях бываць. (Пад музыку пераможцу ўручаюцца бліны.) Вядучая.
         Вось і надышоў чайвёрты дзень Масленіцы. Гэты дзень называўся “Дзень святого Уласа”. Лічылася, што ў гэты дзень павінен праспяваць першы раз жаваранак. У гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія пажаніліся ў гэтым годзе. А яшчэ ў гэты дзснь хадзілі ў лазню. А паколькі ў лазню больш любяць мужчыны хадзінь, то мас загадкі менавіта толькі для мужчын.
    
    86
    
         1)     Повен падпечак чырвоных яечак. (Жар, вуголле)
         2)      Зслена зялёнка, звязана галоўка. (Венік)
    Вядучая.
         Як я ўжо казала, у чацвер на Масленіцу хадзілі ў лазню. А якая ж лазня без всніка! Ці так? Вось і зараз вы павінны будзеце венік звязаць. Хто хутчэй звяжа венік, той і будзе лічыцца пераможцам. (Гучыць мелодыя песні “А я бачыў, бачыў ”. дзе гульня.) Вядучая.
         Пераможца ў нас вось гэты ўдзельнік, вось табе за гэта пачастунак (уручаецца пачастунак, ён садзіцца ў зал.) Вядучая.
         А ты пакуль што, хлопсц, застанься. На Масленіцу быў такі звычай “Калодкі вешаць”. Вешалі звычайна калодкі тым хлопцам, якія яшчэ не ажаніліся. А мы табе калодку вешаем за тое, што ў нашай гульні прайграў.
         (На ўдзельніка вешаюць калодку.)
    Вядучая.
         А калі ты ад яе пазбавіцца хочаш, то адкупляйся ці грашыма, ці пачастункамі, а калі няма, тады няхай нашы гледачы скажуць што табс рабіць, якое заданне выканаць(у^зель///к выконвае прапанаванае заданне гледачоў).
    Вядучая.
         Ну, малайчына. Цяпер, я думаю, з цябе можна калодку зняць (пад апладысменты гледачоў удзельніку здымаюць калодку і ўручаюць пачастунак).
    Вядучая.
         А цяпер я хачу зноў загадкі загадаць і зноў толькі хлопцам. Слухайце і адгадвайце:
        1      . Матка таўстуха, бацька краснуха, а сын Фядос пайшоў да нябёс. (Печ).
        2      . Мой брат Кандрат як устане, дык да неба дастане. (Дым) Вядучая.
         Прыйшоў пяты дзень Масленіцы, які называўся “Цешчыны вячэркі”. У гэты дзснь зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі. Ну а калі цешчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваці. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі? Вось і вы зараз будзеце тут для сваіх цешчаў бліны пячы (хлопцамуручаюцца патэльні). Вы павінны будзеце паставіць патэльню на пліту, але спачатку мы вам вочкі завяжам. (У залу.) А вы, паважаныя мае, не проста глядзіце, а падказвайце хлопцам, куды ісці, улева ці ўправа (хлопцам завязваюць вочы, раскручваюць, гучыць музыка, ідзе гульня).
    Вядучая.
         Малайцы, хлопцы, але вось у чым справа, не любіць цешча
    
    87
    
    бліноў, што на пліце пякліся, сй падавай бліны з печы, з пылу, з жару. Г вам патрэбна бліны ў псчы напячы. Гэта значыць паставіць патэльню пад стул, у псч (удзельнікам зноў завязваюць вочы, раскручваюць, гучыць музыка, ідзе гульня).
    Вядучая.
         Вось наш пераможца, добры зяць у йсшчы будзс, вось табе пачастунак, частуйся, калі ласка, нашымі блінамі і сядай на месца (удзельнік гулыіі пад музыку праходзіць у залу).
    Вядучая.
         А ты, хлопец, пачакай, табе трэба сярод дзяўчат нашых прыгожых, што знаходзяцца ў нашай залс,’ выбраць сабе нявесту (гучыць музыка, хлопец выбірае сабе дзяўчыну з залы).
    Вядучая.
         Вось якая ў нас прыгожая пара атрымалася! Давайце гэту пару пажэнім (дзяўчыне адзяваюць на галаву вянок). Вось у нас нявеста, a вось і жаніх, і мы папросім вас, каб вы крышку для нас патанйавалі (гучыць полечка, хлопец з дзяўчынай танцуюць).
    Вядучая.
         Дзякуй вам за полечку, так мы з вамі добра весяліліся, што дачакаліся шостага дня Масленіцы. У гэты дзень нявестка збірала да сябс ў госці ўсю мужаву радню. Вось і мы будзем збіраць усю радню да сябс. Ты, хлопсц, выберы сабе маці, а ты, дзяўчына, свёкра з зала і запрашайце іх сюда да нас на сцэну. (Гучыць музыка, удзельнікі падыходзяць да вядучай).
    Вядучая.
         Зноў танцуем полечку. (Гучыць полечка, усе танцуюць.) Вядучая.
         А цяпер збірайцс да сябе ўсю радню, дзядзсчак, цётак, братоў, сватоў, запрашайцс ўсіх на вясёлую полечку.
    Вядучая.
         Дзякуй вам, даражэнькія, за полечку. Так добра мы з вамі весяліліся, гулялі, што і да апошняга сёмага дня Масленіцы дабраліся, які называўся “Прабачальная бяседа”. У гэты вечар усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго. Звычайна казалі: “Прабач, калі саграшыў перад табой справай ці языком”. А цяпер, паколькі ў нас тут сабралася ўся сямейка, і сваты, і браты, і кумы, прыйшла пара прасіць прабачэння адзін у аднаго. Прасіце прабачэння адзін у аднаго і цалуйцеся. (Гучыцьмузыка, ідзегулыія).
    Вядучая.
         Цяпер прыйшла пара і мне прасіць прабачэння: “Прабачце, мае даражэнькія, калі чым саграшыла перад вамі, справай ці языком. Можа, каго засудзіла, ці выбачаеце вы мяне? (Лдказы ўдзельнікаў.) Дык тады і мяне цалуйце.
    
    88
    
    Вядучая.
         Дзякуй вам, даражэнькія, за спрыт, за весялосць вашу. У народзе кажуць: “Хто людзей весяліць, за таго ўвесь свет стаіць”. Вось і мы з вамі сёння добра павесяліліся. (Усіх удзельнікаў частуюць блінамі, яны праходзяць у глядзельную залу.) Вядучая.
        А цяпер бывайцс, праз год Масленку чакайце.
        3         Масленкай вас, ды з вясёлаю.
        3         вясной яснай.
        Здолечкай шчаснай!
        (Вядучая кланяецца і выходзіць.)
    
    
                Гуканне вясны
    
    
         У дзень свята з раніцы ўпрыгожваецца месца правядзення мерапрыемства згодна з эскізамі мастака. Апошняя падрыхтоўка да свята ідзе на вачах удзельнікаў і гледачоў для таго, каб больш людзей прыцягнуць да ўдзелу ў свяцс і стварыць святочную атмасферу. На галоўным мізансцэнічным пункцс — цэнтральнай пляцоўцы — устанаўліваецца вялікая канструкцыя з эмблемай свята, на якой уверсе знаходзіцца зробленая рукамі дзяцей драўляная круцёлка, упрыгожаная чатырма рознакаляровымі птушкамі. Пляцоўка абнесена чырвонай стужкай, якая прымацавана да шастоў, размсшчаных на адлегласці 2—3 метры. Папяровыя птушачкі аздабляюць гэтыя шасты. 3 правага боку размяшчаецца пляцоўка для вогнішча і месца для правядзення гульнёвых праграм. Канструкцыя вогнішча мае форму трохкутніка і нагадвае птушыны клін у небе. Злсва ад галоўнай пляцоўкі знаходзіцца зона для выстаўкі шпакоўняў пад назвай “Птушкаград”. Насупраць “Птушкаграда” размяшчаецца выстава жывых птушак “Карлуша”. Уваход на свята аформлены эмблемай і канструкцыяй, якая аздоблена дзіцячымі падзелкамі — на белай тканінс зроблены рознакаляровыя аплікацыі на веснавую тэму. На алеі паміж дрэвамі размясціліся выставы папяровых птушак і фантастычных птушыных будынкаў. Збоку, каля ўваходу на свята, працуюць гандлёвыя рады з веснавой прадукцыяй: пернікамі, печывам, булачкамі ў выглядзе птушак, лапак буслікаў, гаспадарчых прылад — сахі і бараны.
         Да пачатку свята ўдзельнікі і гледачы, фальклорныя гурты збіраюцца каля галоўнай пляцоўкі, а потым накіроўваюцца ў розныя бакі: частка гледачоў і некалькі гуртоў — на ўзбярэжжа воднага канала, а астатнія — у супрацьлеглы бок, на пагорак. Гучыць музыка М.Коншына “Беларускі танец ”, і на яе фоне ідзе дыктарскі тэкст:
    
    89
    
         Гэй, народ!
         Збірайся ў карагод!
         К нам вясна ідзе,
         Сонейка нясе!
         Спяшайцеся, людзі добрыя!
         Спяшайцеся, людзі званыя!
         Міласці просім
         Завітаць да нас у госці!
         3 намі разам пойдзем
         І вяселле знойдзем,
         Будзем песні спяваць
         Вссяліцца, гуляць
         Ды вясну гукаць!
         Гучыць народная песня “Прыйдзі, вясна” (муз. М. Сіраты), і праз некалькі хвілін па радыё дыктар запрашае:
         Хутчэй спяшайцеся, хутчэй!
         Чакаем мы ўсіх гасцей.
         Прыходзьце ўсе з адкрытаю душою,
         Каб сустрэцца нам з вясною.
         Будзем карагодзіць, усміхацца
         Ды ў гульні забаўляцца!
         Гучыцьмузыка Н.Купрыяненкі “Беларускія найгрышы ”, потым на фоне музыкі дыктарскі тэкст:
         Дазвольце, людзі добрыя,
         Вяснукрасну заклікаці!
         Благаславіце, людзі добрыя,
         Вяснукрасну загукаці!
         Гэй,народ!
         Збірайся ў карагод!
         Гэй, народ!
         Вясна ля варот!
         Дзяўчатымаладзіцы,
         Прыгажунічараўніцы,
         Прачынайцеся, падымайцсся,
         У святочныя адзенні апранайцеся!
         Будзем усе разам спяваці,
         Вяснукрасну гукаці!
         Прыйдзі, вясна!
         Прыйдзі, красна! Гуу!
         У запісу гучаць вяснянкізаклічкі ў выкананні розных гуртоў. У гэты момант з узвышша (пагорка) і з узбярэжжа канала адначасова ў 11.00 пачынаецца шэсце ўдзельнікаў свята, якія ідуць і спяваюць вяснянкі. Дзеці ў руках трымаюць зялёныя галінкі, да якіх
    
    90
    
    прымацаваны маленькія папяровыя птушачкі. Шэсце набліжаецца да галоўнай пляцоўкі і становіцца паўкругам ля яс. Гучаць пазыўныя свята — беларуская народная песня “Жавароначкі, прыляціце ”.
         ВядучыЖаваронак набліжаецца да мікрафона:
         Добры дзень вам, даражэнькія!
         Дзякуем, што на свята прыйшлі ў госці!
         Гучыць музыка М.Сіраты “Сустрэча вясны ", на яе фоне вядучыЖаваронак працягвае:
         Вясна... Якое пяшчотнае і духмянае слова. Яно звініць вясеннім капяжом, дыхае свежасцю першых пралесак. Ушануем вясну, ушануем вялікае сонца, траву росную, неба чыстае, песню шчырую! Няхай свята пяе, няхай галасы звіняць, няхай птушкі ў неба ляцяць!