• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
         (Праводзіцца эстафета ў суправаджэнні полькі.)
    Дзяўчына.
         Вось якія малайцы! Такіх спрытных я яшчэ не бачыла.
    Хлопец.
         Такта яно так. (Да гледачоў.) Але ўсё ж такі перамагла ў нас вёска ... (Адказваюць.) He чую, якая? (Адказваюць.) Так, здаецца, Заполле (Залессе). Тым самым яны заслужылі свой першы блін. Калі ласка, апладысменты! (Памочніца кладзе ў кошык атрьшаны камандай блін.)
    Дзяўчына.
         А давайце зараз паглядзім, якая з нашых вёсак больш дружная. Вы ж ведаеце, якія ў нас завеі бываюць. А вось калі замяце ўсё навокал, ды так, што свету белага нс ўбачыш, як вы праз лес прабірацца будзеце, каб дайсці дадому, надзець шапкі, каб не змерзнуць і вярнуцца да нас на свята? А гэта зараз убачым. Каб не згубіць адзін аднаго, вам трэба трымацца за вяроўку. Вось, трымайце. (Памочніцы раздаюць вяроўкі.) Вазьміцеся за іх адзін за адным. Вам трэба, аббягаючы кеглідрэўцы, дабегчы да сваёй “хаты” (паказвае на куб, дзе ляжаць шапкі), надзень шапкі і вярнуцца на месца. Хто гэта хутчэй зробіць, той і атрымае чарговы блін. Умовы зразумелыя? Падрыхтаваліся? Пачалі!
         (Гульня праводзіцца пад мелодыю полькі.)
    Хлопец.
         Якія добрыя ў нашых вёсках псршапраходцы маюцца. Але ўсё ж такі першай камандай была вёска Залессе (Заполле). За што ім чарговы блінец.
         (Памочніца кладзе блін у кошык, які стаіць на кубе.) Дзяўчына.
         А паглядзіце, якія ў нашых вёсках хлопцыкрасаўцы. A ці маюць яны моц у плячах? (Да хлопцаў.) Маеце? (Адказваюць.) А зараз мы гэта і выявім! Падыходзьце сюды (паказвае на цэнтр пляцоўкі) па аднаму з вёскі. Зараз пагуляем у гульню “Накрыж”. Станьце адзін да
    
    75
    
    аднаго спінаю і шчапіцеся рукамі. На лік “раз”, “два”, “тры”, хто каго падыме, той і будзс пераможцам. Зразумела? Раз, два, тры!
         (Ідзегульня “Накрыж”.)
         Чарговы блін за перамогу атрымлівас вёска Залсссе (Заполле). Хлопец.
         А якія ж у нашых вёсках гаспадыні? Ці змогуць яны раніцою, калі яшчэ сонца нс ўстала і ў хаце цсмень “хоць вока выкалі”, суп для мужыка свайго зварыць? А каб суп зварыць, трэба гаршчок падчапіць. Што мы з вамі зараз і паспрабуем зрабіць, але з завязанымі вачыма. (На месца кошыкаў памочніцы ставяць па аднаму гаршку і раздаюць камандам вілкі.) Дзяўчына.
         А вы, хлопцы, станьце каля гаршкоў, толькі так, каб не перашкаджалі глядзець гледачам, і будзеце падказваць сваім дзяўчатам куды ісці. Хто хутчэй падчэпіць гаршчок за пэўны адрэзак часу, пакуль гучыць музыка, той і атрымае блін для сваёй вёскі. Зразумела? Падрыхтаваліся? Пачалі!
         (Ідзе гульня “Падчапі гаршчок ”у суправаджэнні полькі.) Дзяўчына.
         Вось якія ў нас гаспадынькі добрыя. Мужыкі іх, напэўна, ніколі не застануцца без ежы, але хутчэй справілася з задачай вёска Залессе (Заполле). За гэта вам чарговы блін.
    Хлопец.
         Так, ежу мы наварыць зможам, папрацавалі добра, а хто працуе, той і гуляе. Дыкдавайце зараз пагуляем у “Сняжкі”. Трымайце сняжкі, кожнай камандзе па 8 штук. (Памочніцы раздаюць удзельнікам сняжкі, кожнаму па два. Затым выносяць шэст, на якім зачэплены паветраны шарык.) Пытанні да мяне ёсйь? Няма. Тады лічу да трох і пачынаем. Якая з каманд больш разоў патрапіць у гэты шарык, не заходзячы за чырвоную стужку (памочніца рассцілае стужку на падлозе), тая і будзс пераможцай у гэтай гульні. Пачнём з каманды Залсссе. А вы, Заполле, калі ласка, станьце ў паўкола і будзецс дапамагаць нам сачыць за правільнасцю правядзення гульні і лічыць пападанні. (Да каманды Залессе.) Каманда, гатова? (Адказваюць.) Тады, калі ласка, першы стрэл!
         (Праводзіцца гульня “Сняжкі ”. Па яе заканчэнні хлопец падводзіць вынікі, і памочніца кладзе блін у кошык камандыпераможцы.) Дзяўчына.
         А я такую цікавую гульню ведаю, “Пінгвіны” называецца. Хлопец.
         Дыкдавай пагуляем.
    Дзяўчына.
         Хлопчыкі, станьце, калі ласка, тут (паказвае ў глыбіню пляцоўкі),
    
    76
    
    а вы, дзяўчаткі, вось тут і тут. (Паказвае на два бакі пярэдняга плана пляцоўкі). Вось вам, хлопцы, па снсгавому камяку. (Памочніцы выносяць два баскетбольныя мячы, абклееныя паперай, што надае ім выгляд снегавых камякоў і раздае па адным на пару хлопцаў. Потым чырвонай стужкай абазначае стартавую лінію.)
    Дзяўчына (да хлопцаў).
         Ваша задача — трымаючы гэтыя камякі паміж ног, дабегчы да дзяўчат і пацалавань сваю, апасля чаго вярнуцца і псрадаць камяк наступнаму ўдзельніку са сваёй каманды. Але, увага! Псрадаваць яго можнатолькі пасля псрасячэння чырвонай стужкі. Зразумсла? Тады пачалі!
         (Праводзіцца гульня “Пінгвіны ”.)
    Дзяўчына.
         Вось дык багатыры! Здаецца, за пацалунак каханай нс толькі камяк снегавы, алс і такі ж камень з месйа зрушаць. 3 такой хуткасцю ў іх усё атрымалася, што нават нс ведаю, хто быў першы.
    Хлопец.
         А, можа, вы нам дапаможацс выявіць пераможцу?.. Вёска Заполле! (Апладзіруюць). Вёска Залессе! (Апладзіруюць.) Дзяўчына.
         Здасйца мнс, глсдачы кажуць, што псрамагла вёска Залессе (Заполле).
    Хлопец.
         Хай будзе так. Вось ваш блін.
         (Памочніца кладзе блін у кошык каманды, якая перамагла.) Хлопец.
         Ну вось, у гульні пагулялі, а зараз трэба падлічыць колькасць атрыманых бліноў і вызначыць, якая ж вёска перамагла ў нашых масленічных спаборніцтвах. (Вядучыя падлічваюць колькасць атрыманых камандамі бліноў.) Аб’яўляю пераможцам вёску Залессе (Заполле)! Трымайце вашы блінцы. (ГТамочніцы раздаюць бліны з кошыкаў.) І, канечне, смачныя масленічныя падарункі для нашых псраможцаў.
         (Памочніцы частуюць пераможцаў варэнікамі з сырам.) Дзяўчына.
         Ну, усё, даражэнькія. Бывайцс,
         Варэнікі, блінцы спажывайце,
         Ды Маслснку ўспамінайце.
    Хлопец.
         Мы насвяце пабывалі,
         Масленку сустракалі.
         Наша Маслснка гадавая,
         Яна госцейка дарагая.
    Дзяўчына.
    
    77
    
         Трэба нам далей ісці.
         Трэба ўсю Зямлю прайсці.
         Людзям песенькі пяяць,
         Людзей з Масленкай вітаць.
    Хлопец.
         А вы здаровы бывайце,
         Ды праз год нас...
         Разам.... чакайце!
         (Пад інструментальную кампазіцыю “А сёння ў нас Масленка, Масленка... ’’вядучыя пакідаюць сцэну.)
    
    
                Масленічныя забавы
    
    
         (Алеся разгадвае крыжаванку, Дзед побач з ёй чытае газету.) Алеся.
         Па гарызанталі “Вясёлае народнае свята”. Першая літара “М”, што за свята? Дзядуля, ты не ведаеш?
    Дзед.
         А ці падыходзіць “Масленка”?
    Алеся.
         Зараз... Вельмі добра! Адгадала! А што гэта за свята з такою смачнай назвай?
    Дзед.
         Гэта не толькі смачнае свята, але і вясёлае! Эх, калі быў я маладым, як мы добра яго святкавалі ў вёсцы. Гэта цудоўнае свята напярэдадні вясны. У нас гаварылі:
         “Зіма з вясною сустракаецца,
         Пра здаровейка пытаецца”.
    Алеся.
         А чаму назва такая?
    Дзед.
         А таму, што вельмі смачныя бліны былі і з маслам, і з мёдам, і са смятанаю. Нават саму Масленіцу запрашалі такімі словамі:
         Мы на горцы пабывалі, пабывалі
         Ай, люлі, пабывалі.
         Масленіцу сустракалі, сустракалі
         Ай, люлі, сустракалі.
         Сырам ropy набівалі, набівалі.
         Маслам ropy палівалі, палівалі.
         (Гучыцьмузыка, з’яўляецца Масленіца
         з кошыкам у руках.)
    
    78
    
    Масленіца.
         Огогого! Хто тут мяне кліча?
    Дзед.
         А вось і Маслсніца дарагая, госцейка залатая. Павітаем яе, сябры. Масленіца.
         Даўненька ніхто не клікаў мяне.
    Алеся.
         Вось дзіва, дык дзіва. Дык твае словы, Дзеда, чароўныя, гукальныя.
    Дзед.
         Так... He думаў, не гадаў, нсчакана трапіў.
    Маслепіца.
         Ну, маленькая гаспадынька, дзе ж масленічныя бліны? Пачастуй мяне.
         (Дзед з Алесяй пераглядаюцца.)
    Дзед.
         Забаў нашу госцю, а я хуценька збсгаю да суседак — у іх кожны дзень бываюць бліны.
         (Выходзіць Дзед.)
    Масленіца.
         А мяне не трэба забаўляць. Я сама каго хочаш забаўлю.
         У нас сёння — Масленіца.
         Прыляцела ластавіца.
         Села, пала на жэрдачку,
         Шчабятала вестачку.
         (Паказвае кошык.)
         Гэта не проста кошык. Гэта скарбонка вясёлых загадак. Іхтут хопіць да самага рання. А той, хто адгадае мае загадкі, атрымае сімвал сённяшняга свята — вось такую маленькую масленіцу.
         (Асістэнты гатовы раздаваць “масленіцы ”.)
         Загадкі:
         1)      Якую краіну носяць на галаве? (Панама)
         2)      Без рук, без ног, а ўгару лезе? (Цеста)
         3)      На якое пытанне нельга даць сцвярджальны адказ? (Ты спіш?)
         4)      Хто вылазіць са скуры? (Змяя)
         5)      Хто гаворыць на ўсіх мовах? (Рэха)
         6)      У якой рэчцы прысутнічаюць тры ноты? (Місісіпі)
         7)      У жываце лазня, у носс рэшата, адна рука, ды і тая на плячах? (Чайнік)
         8)       Які востраў скардзіцца на сваю велічыню? (Ямал)
         9)       Якая птушка носіць назву танца? (Чачотка)
         10)      Нашу іх шмат гадоў, а колькасць ім не ведаю? (Валасы)
         11)      Адной рукой усіх сустракае, другой — прапускае? (Дзверы)
    
    79
    
         12)      Новая пасудзіна, а ўся ўдзірках? (Рэшата)
         13)      Пад якім дрэвам заяц спіць у час дажджу? (Падмокрым)
         14)      У якіх грыбоў шапачкі рознага колеру, але ўсс яны носяць адно імя? (Сыраежкі)
         15)      Хто два разы нараджасцца, адзін раз — гладкі, а другі раз — мяккі? (Яечка, а потым качаня)
         16)      Якая рака ў нас у роце? (Дзясна)
         17)      Што ідзе, нс рухаючыся, з месца? (Час)
         18)      Па мору ідзе, ідзе, а да бсрага дойдзе, тут і прападзс? (Хваля)
         19)      Белы, як снег, у гонары ва ўсіх? (Цукар)
         20)       Калі хлопчыка называюць жаночым імсм? (Соня)
         21)      Мяне б’юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць — я ўсё цярплю, ўсімдабром плачу... (Зямля)
         22)      Наведзена шкляное вока, пстрыкне раз і помніць вас. (Фотаапарат)
         23)       У залаты клубочак схаваўся дубочак? (Жолуд)
         24)       Нс мора, а хвалюецца? (Ніва)
         25)       3 віду — клін, развернеш — блін? (Парасон)
         (Вяртаецца Дзед з 3мя суседкамі. Яны трымаюць у руках талеркі з блінамі, на кожнай талерцы па 5 бліноў.) Масленіца.
         Ну, зараз можна і пачынаць. І тых, хто атрымаў “масленіцудзяўчынку”, я ў псршую чаргу пачастую блінамі. Калі ласка. Падыходзьцс на сцэну.
    Алеся.
         А як жа святкавалі Маслсніцу?