Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
За сталом па цэнтру ад уваходу знаходзіцца невялікае ўзвышэнне, дзе будуць выступаць фальклорныя ансамблі. На эстраднай пляцоўцы — фігура скамароха, у роце якога ўманціраваны радыётранслятар, з яго псрадаюцца беларускія народныя і сучасныя песні зімовай і веснавой тэматыкі.
Светлавое афармленне карчмы “Зіма з Вясною сустракаюцца”: ля ўваходу гарыць падсвечаны знутры самавар са снегу, злева ад уваходу — тры ўсмешлівыя бліны, справа — падсвечаныя знутры ледзяныя выявы гародніны, фруктаў, кветак.
У 11 гадзін раніцы ў адкрытых аўтамабілях, на тройках, у санным
54
поездзе з музыкай і песнямі скамарохі праязджаюць па горадзе. Яны прыпыняюцца ля людных месцаў, робяць аб’явы:
— Зіма са снегам, Вясна са смехам Сышлі з дарожкі — Бяруцца ў рожкі.
— Усім людзям Паглядзіннічка, Усім людзям Пагуляннічка!
— Добрыя людзі, Спяшайце за намі!
У парку прыбудзе Чарга за блінамі!
— Да дванаццаці гадзін Спячом комам першы блін. Да дванаццаці гадзін Сабірайся як адзін!
— Масленка, маслёнка!
Бывай, зіма красненька!
Пачастуй блінком, Напаі чайком.
Як белы сняжочак, Дай сыру кусочак, Масленка, маслёнка!
— Аб’ядзенняў густа Налюбыя густы.
Кожнаму роту
Знойдзем работу —
Каму масла,
Каму сыр, Хто заплаціць — Таму пір!
— Дранікігаладранцы Плаваюць у смятанцы.
— Галушкі, як цялушкі, — He справішся без дружкі!
— На шашлык!
Трыццаць тры бакі
Аддалі бакі, І стала свінак — Для каўбас і вяндлінак!
— Па гэткай пагодзе —
55
Катанні на лёдзе,
А транспарт у шырокім выбары —
На конях,
На лыжах,
На санях
I ў цэбары!
— Ёсць шанцы змяняць карбаванцы:
Латарэяспортлато —
Хутка выйграеш хоць што!
— Да дванаццаці гадзін
Спячом комам першы блін!
Да дванаццаці гадзін
Сабірайся як адзін!
Зіма з Вясной стрэнуцца
Людзям на пацеху!
12.00 гадзін.
Скамарохізазывалы, якія прыбылі да цэнтральнага ўваходу парку, паўтараюць сваю рэкламную праграму і запрашаюць людзей на свята.
Пачынае работу святочны кірмаш. Уздоўж гандлёвых радоў ходзяць карабейнікі, якія прапануюць удзельнікам свята ласункі, марожанае, арэхі, фрукты, цукеркі. У цэнтры гандлёвай плошчы пачынаецца конкурс блінапёкаў, на які кожнае прадпрыемства грамадскага харчавання выстаўляе свайго ўдзельніка. Умова конкурсу: на працягу гадзіны спячы як мага больш смачных і прывабных бліноў рознай рэцэптуры.
У дзіцячым гарадку — конкурс снежнай скульптуры, на які калектывы некалькіх прадпрыемстваў і школ раёна выстаўляюць сваіх прадстаўнікоў. Бацькі дапамагаюць дзецям ляпіць квнкурсныя скульптуры.
На снежнай горцы адкрываюцца катанні. Каманды саннікаў, якія прадстаўляюць прадпрыемствы, установы, школы, праводзяць трэніроўку перад будучымі спаборніцтвамі. На другой ледзяной дарожцы катаюцца ўсе жадаючыя, спецыяльна для іх загадзя падрыхтаваны “сані” з падмарожаных рэшатаў, цэбраў і да т. п.
13.00 гадзін.
Да зімовай эстрады на тройцы пад’язджаюць месяцы Снежань, Студзень і Люты. Гучаць пазыўныя фанфар, ганцы Зімы абвяшчаюць яе з’яўленне:
(Разам)
Боты ў полі звоняць меддзю,
56
Вецер свішча наўздагон.
Развітацца Зіма едзе
У...........раён!
Снежань.
Сіні лёд дрыжыць,
Белы конь бяжыць,
На санях Зіма
У кажусе ляжыць.
Студзень.
Яна едзе даль
На апошні баль,
І за гэта ёй —
Ледзяны медаль.
Люты.
Ля новых варот
Робіць паварот,
Гэй, дарогу дай,
Расступіся, народ!
Гучаць бомы, іх гукі пераходзяць у бадзёрую мелодыю песні “Мяцеліца”. На верхняй пляцоўцы снежнай гары з’яўляецца тройка, запрэжаная ў сані. 3 саней выходзяць сняжынкідзяўчынкі ў белых футрах. Яны выстройваюцца “калідорам” на схіле гары, трымаючы ў руках запаленыя бенгальскія агні. Скрозь дарогу агнёў павольна праходзіць Зіма — жанчына ў святочным белым футры і бліскучай кароне.
Узышоўшы на эстраду, Зіма падымае жазло. Гучаць урачыстыя фанфары, і ўгору ўздымаюцца агні салюта.
Зіма.
Шанаванне добрым людзям,
Хай вам радасці прыбудзе.
Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты,
Запрашаю вас на свята!
Пра мяне ў вас, па праўдзе,
Часта йшла гаворка:
Што снег белы вочы крадзе,
Вабяць ноччу зоркі,
Ранак ясны і прыгожы,
Дымы з печы — свечы...
Эх, зіма пацешыць можа
Сэрца чалавеча.
У яе так многа ў штаце
Мастакоў і ткалляў,
Што зімою — як на свяце,
57
Крочыш снежнай даллю.
Свята гэтага часцінка
Сёння паміж намі.
Дазваляю прычасціцца
Чаем і блінамі!
Гучыць вясёлая мелодыя. Сняжынкі частуюць гледачоў блінамі і чаем. Частуючы, яны прыгаворваюць:
— У нашага бліна дармавая цана!
— Чай чабаровы — будзеш здаровы!
— Колькі прымуць вашы шчочкі —
Самавары надзве бочкі!
Зіма прадстаўляе гледачам зімовыя месяцы:
У маёй арцелі
Служаць тры брацельнікі:
Снежан ьзамятун,
Студзенькалатун
І Лютылятун.
He сядзяць на дачы,
He ляжаць у пасцелі —
Дайце справаздачу,
Што зрабіць паспелі!
Снежань.
Як мне і належыць,
Я быў вельмі снежным.
Болей снегу — болей хлеба,
Разгружаў вагоны з неба,
І з усіх нябесных баз
Я свой вычарпаў запас.
Студзень.
Я ж сцюдзёнаю парою
Выпускаў сняжынкі роем.
Я ахутаў кожны кусцік,
Лёд каваў у звонкай кузні,
Каб па стужцы цвёрдых рэк
Мог катацца чалавек.
Люты.
Як я з братцам ні стараўся,
У адной справе промах даў:
Усе рэчкі замарозіў,
А адной не ўтаймаваў —
Малочная рэчка цякла і цячэ
I, кажуць, вясною прыбудзе яшчэ.
Зіма.
58
Прашу паказацца, хто сярод вас
За белую рэчку трымае адказ.
Бо сёння ўшанована будзе рука,
Што ў дом ваш прыносіць стакан малака.
12 гадзін 30 хвілін.
Зіма.
Слухайце маю аб’яву:
Абяцаю ўсім забаву,
Зараз будуць песні, скокі —
Выступаюць скамарохі!
Гучаць вясёлыя найгрышы дуды. 3 ледзяной гары на падмарожаных рэшатах, у цэбрах, на санях з’язджаюць скамарохі. Вясёлым гуртам яны ўзбягаюць на ледзяную эстраду.
Скамарохі.
— А мы масленку дажыдалі,
Гару сырам набівалі,
— Зверху маслам палівалі.
— Хто з гары пракоціцца,
Той яшча вароціцца.
— Масленка ж катліва —
Пакатацца міла.
— He зважайце на мундзіры,
Выступайце ў турніры!
— Зараз будзем строіць смешкі —
Запрашаем на пацешкі!
— Пасмяяцца ўсе запрошаны —
Пачынаем скамарошыны!
3 вясёлымі воклічамі скамарохі рассыпаюцца па гульнёваму полю, накіроўваюцца да атракцыёнаў. Пачынаюцца народныя забавы — турніры Зімы. Каля правай ледзяной горкі арганізаваны пункт пракату саней і дзіцячых санак, падмарожаных рэшатаў, лядзянак і інш. На левай дарожцы скамарохі праводзяць беларускае спартыўнагульнёвае дзевяцібор’е ‘Тара — не гора, а радасці мора”. На гэты турнір кожная школа, прадпрыемства і ўстанова выстаўляюць сваю каманду з трох чалавек.
Каля ледзяной эстрады распачынаюць работу палескі і гродзенскі прызавыя слупы, у папярэдне выбраных месцах — атракцыёны “Калаўрот”, ледзяная карусель, ледзяны конус, гарызантальны ледзяны слуп.
У зоне Зімы праводзяцца спартыўныя праграмы “Лыжны фестываль”, “Вакол хакея”, “Камбінаваная эстафета”, а таксама гульнёвая праграма “Снежныя забавы народаў СССР”.
59
На дзіцячай пляцоўцы адкрывасцца пункт пракату, дзе арганізуецца катанне на тройках і санным посздзе. Пачынас работу снежны цір.
На ледзяной эстрадзе — фестываль мастацтваў. Яго заключным нумарам з’яўляецца харэаграфічная сюіта “Завіруха”.
14 гадзін 30 хвілін.
Раздаецца піратэхнічны выбух, і ў паветра ўзлятаюць сотні бліскучых сняжынак, зробленых са срабрыстай фольгі.
Зіма.
Годзе, сняжыначкі,
Сыпацца з неба!
Цёплага сонца
Чакае ўжо глеба.
Мы нагуляліся
3 вамі ўволю,
Баб наляпілі
Са снегудаволі.
Хутка растопяць вас
Сонца праменні:
Рэк, ручаёў
Мы пачуем бурленне.
Удосталь нап’ецца
Матулязямліца
Свежай, сцюдзёнай
Вясенняй вадзіны.
(Я. Журба. Зімой) Снежань.
М ы жылі ў добрай згодзе
Увесь сезон суровы.
Час сказаць у гэтым годзе
Развітання словы.
Студзень.
Хай у пару будуць засеўкі,
Акрыяюць лозы,
Хай трашчаць вашы засекі,
Як зімой марозы!
Люты.
Рукі хай кажух бухматы
Вырастае ў стагі.
Хай багаты будуць хаты
Так, як зімы на снягі!
Зіма.
60
Галаву вядзе да сну,
Моц акоў маіх слабее,
Але з вамі йшчэ паспею
Адамкнуць Вяснукрасну!
Фальклорны ансамбль выконвае бсларускую веснавую песню “Жавароначкі, прыляціце!”. Затым усе ўдзельнікі фальклорных груп, рухаючыся да вяршыні гары, чытаюць:
Вылеці, вястун вясны,
Вынесі залатыя ключы,
Замкні халодную зіманьку,
Адамкні цёплае лецечка!
Гучыць урачыстая мелодыя. На верхняй пляцоўцы ледзяной гары на белым кані з’яўляецца Вястун Вясны, апрануты ў беларускі нацыянальны касцюм, элементам якога з’яўляецца зялёная світка з чырвоным арнаментам. Ён падносіць да губ дудусурму, і тройчы разносіцца прызыўны сігнал (магчыма фанаграма).
Вястун Вясны.
Гэй, народ!
Вясна ля варот,
Я — вястун яе
І абвяшчаю
Юнай Вясны прыход!
Гучыць мелодыя “Вясновай казкі” Я. Глебава. На верхняй пляцоўцы ледзяной гары з’яўляюцца тры юнакі — месяны Сакавік, Красавік і Май, апранутыя адпаведна ў блакітны, зялёны і чырвоны касцюмы з элементамі беларускага арнаменту. У руках веснавых месяцаў — запаленыя каляровыя дымавыя шашкі, якія ствараюць яркі фон. Праз вароты, утвораныя веснавымі месяцамі, праходзяць дзяўчатывяснянкі з доўгімі каляровымі стужкамі. У гэты час гучаць вершы:
Ідзе вясна ў шумлівых водах,
У звонкім срэбры ручаёў
І разлівае мяккі подых,
Як песню нейкую без слоў.
Звініць паветра і гамоніць
А даль так свежа, так ясна.