• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
         Гучыць “Полечка”, усе ўдзельнікі танцуюць.
    Шчодра (пасля танца).
         А я вось выбрала лепшую пару. Хай у вас будзе шчасце, здароўе, каб гаспадарка вялася і грошы былі.
         Каб прынёс Год Новы вам
         Дабрабыт і плён.
         Многа радасці, веру светлых дзён.
         Няхай збудзецца,
         Што жадаецца.
         Што задумана — прыдбаецца.
         Усяго вам добрага!
         Пад музыку Шчодра выходзіць.
    
    
    
    
                А ў нас сёння Каляда...
    
    
        Для стварэння святочнай атмасферы гучыць беларуская музыка. Адчыняецца генеральная заслона. На задніку — выява Каляднай зоркі. Гучаць пазыўныя свята. На сцэне з трох бакоў з’яўляюцца Каляднікі. Музыка мікшыруецца.
    1 каляднік.
        Паехала Каляда з канца ў канец!
    2 каляднік.
        На Каляды калядуйце! Піць і есці не шкадуйце!
    
    31
    
    3 каляднік.
         Хай адрозніць Каляда, дзе гарэлка, дзе вада!
    1 каляднік.
         Шчадруйцеся, шаноўныя! Жывіце год да ста так!
    2 каляднік.
         Хай едзе ў вашыя двары прыбытак і дастатак!
    3 каляднік.
         І доля, і гарэлка хай будзе не горкай!
         Хай свеціць вам шчасцем!
    Разам.
         Калядная зорка!
         (Гучыць музыка. Зазывалы пакідаюць сцэну. Іх змяняюць дзяўчаты каляднымі карагодамі. 3 карагода выдзяляюцца дзве дзяўчыны— вядучыя. Усе астатнія сыходзяць са сцэны.)
    1 Вядучая.
         Добры вечар, шчодры вечар!
         Добрым людзям на здароўе!
    2 Вядучая.
         У Калядны шчодры вечар
         Усім вам шчасця і здароўя!
    1 Вядучая.
         Вітаем вас, шаноўныя, на нашым свяце!
    2 Вядучая.
         ПІчыра запрашаем вас
         3 намі калядаваці!
    1 Вядучая.
         А каб калядаваць, трэба ж нешта пра Каляды ведаць!
    2 Вядучая.
         Усім вядома, што Каляды святкуюйь з 25 снежня па 7 студзеня. А адкажыце, даражэнькія, якая магічная страва гатуецца на Каляды?
         (Адказ: “Куцця”).
    1 Вядучая.
         Так, правільна, куцця. А можа адкажаце, якія тры куцці святкуюць на Беларусі?
          (Адказ: вялікую, ійчодрую або багатую і галодную)
    2 Вядучая.
          Правільна — вялікую, шчодрую і галодную. Пра Каляды вы амаль што ўсё ведаеце. Тады выходзьце да нас усе тыя, хто правільна адказаў. Будзем разам калядаваць.
          (Удзельнікі выходзяць на пляцоўку. У гэты момант гучыць вясёлая беларуская музыка.)
    2 Вядучая.
          Станавіцеся, калі ласка, паўколам.
    
    32
    
    1 Вядучая.
         Як вядома, у час Каляд жанчыны звівалі клубкі нітак як мага лепей і больш, бо гэта спрыяла росту качаноў капусты. Абыякавая ж звіўка клубкоў знішчала ў вадоў сілу ў нагах. Таму, даражэнькія мас, я прапаную вам па прыкладу нашых бабуль звіць клубок. А для дапамогі вы можацс выклікаць сабе па сябру. Каб не толькі капуста расла вялікая, але і каб гаспадарка была добрая.
         (Дзяўчаты запрашаюць хлопцаў. Вядучыя выдаюць удзелыіікам пражу з нітак.)
    1 Вядучая.
         Хлопцы, трымайцс пражу, а дзяўчты па маёй камандзс пачынайцс віць клубкі. Раз, два, тры — пачалі!
         (Ідзе конкурсгульня. Па сканчэнні гульні вядучыя падводзяць вынікі.) 1 Вядучая.
         Я бачу, вось гэтая пара звіла раней за ўсіх.
    2 Вядучая.
         Алс ж вось у гэтай пары атрымалася лепей, значыць. капуста будзс вялікая. Хто ведае, можа, яны там кагонебудзь знойдуць?
    / Вядучая.
         А у каго не атрымалася, нс хвалюйцеся! Мы запрашаем да нас у госці Козку шэрую. Бо якія ж Каляды бсз Казы? Яна заўсёды была сімвалам урадлівасці.
         (Гучыць музыка. На пляцоўку выбягае Каза.)
    2 Вядучая.
         Кажуць, хто з Казою патанцуе, таму ў гэтым годзе пашанцуе. Станавіцеся вакол Казы ў карагод — каб дзстак у вас нарадзілася за год!
         (Гучыць музыка. Усе ўдзельнікі станоеяцца ў карагод.)
    1 Вядучая.
         Каза будзе вам рухі паказваць, а вы за ёй паўтарайцс, пры гэтым ідучы па кругу. Калі Каза кагонебудзь заказытас, той становіцца замест яе ў круг і паказвае ўжо свае рухі.
         (Ідзе гульнятанец.)
    1 Вядучая.
         Малайчына, Козачка! Добра паскакала і людзей павесяліла, a зараз ідзі па іншых хатах калядаваць.
    2 Вядучая.
         А госцікі якія малайцы, так добра танчылі, нібы ўсё жыццё ў балстнай школс правучыліся. Алс ж мне цікава, ці спрьпныя вы да гульняў?
         (Удзельнікі адказваюць.)
    I Вядучая.
         Калі так, я прапаную гульню. Вось дзяўчына — вы нібы вішанька,
    
    33
    
    такая ж прыгожая, спраўная. Станавіцеся, калі ласка, на зэдлік. Я даю “вішаньцы” саломінку, якую яна ўвесь час трымае ў вуснах, паварочваючы галаву то ў адзін, то ў другі бок. Вось такім чынам (паказвае). А ўсе астатнія будуць вадзіць вакол яе карагод. Як толькі музыка сціхне, хлопцы, якія бліжэй за астатніх стаяць каля “вішанькі” з абодвух бакоў, павінны будуць падскочыць так, каб ухапіць саломінку сваімі вуснамі. Хто першы схопіць, той у якасці падарунка атрымае пацалунак прыгажуні.
         (Ідзе гульня “Вішанька ”.)
    1 Вядучая.
         Вось якія хлопцы спрытныя, атрымлівайце ўзнагароду ад дзяўчыны.
    2 Вядучая.
         Аднак не хвалюйцеся, хто застаўся без пацалунку. На Калядках усе дзяўчаты і хлопцы павінны быць абцалаваныя. Таму хуценька станавіцеся ў круг, ды так, каб хлопец стаяў паміж дзяўчат — сусед каля суседкі. Я буду стаяць у сярэдзіне круга і кружыцца вакол сябе супраць сонца. А вы  па ходу сонца, узяўшыся за рукі і кажучы наступныя словы:
         Ты кружысь, ваўчком кружыся, І каля мяне спыніся.
         На каго я на апошніх словах пакажу рукою, у таго і спытаю:
         — Сусед, ці любіш суседку?
         (Вы можаце адказаць: “He люблю ”.)
         — А каго ты любіш?
         Вы адказваеце, напрыклад, Алену. Тады Алена і суседка павінны памяняцца месцамі, але ў гэты час я сама магу заняць месца Алены. Тады суседцы прыйдзецца весці далей гульню. Калі ж хлопец сімпатызуе сваёй суседцы, то адказвае: “Люблю” і цалуе яе (дзяўчына будзе стаяць з ім пакуль яе не выкліча хто іншы).
         (Ідзе гульня.)
    1 Вядучая.
         Добра, добра! Сусед кахае суседку. Так і павінна быць у жыцці. Але ж цікава даведацца, каго на самай справе кахаюць нашыя ўдзельнікі. Хто ў нас менш за ўсіх цалаваўся? Хадзі сюды. Зараз я завязваю табе вочы і пытаю, ці любіш ты яе, і на кагонебудзь паказваю. Аты адказваеш “так” ці “не” да той пары, пакуль не знойдзеш сабе каханую.
         (Ідзе гульня. Пасля таго, як знайшлі каханую, вядучая пытаецца)
    1 Вядучая.
         А куды ж ты хочаш яе пацалаваць: сюды (і паказвае на руку, ці на нос і інш., пакуль не адкажа “так ”).
         Пасля чаго з вачэй здымаюць хустку, вядуць да той ці да таго,
    
    34
    
    каго выбраў, і цалуе.
    1  Вядучая.
         Вось твая абраная, цалуй яе, Kajii ласка, туды, куды хацеў.
         (Называе частку цела. Гульня паўтараецца некалькі разоў.)
    2  Вядучая.
         Дзякуй вам вялікі, шаноўныя, за ўдзсл у нашых гульнях.
    1  Вядучая.
         Мы спадзяёмся, што сёння ў Калядны всчар вы знайшлі сваю каханую ці каханага.
    2  Вядучая.
         А каб замацаваць ваш саюз назаўсёды і каб добры настрой нс пакідаў вас ніколі...
    1  Вядучая.
         Мы запрашаем вас на полькувесялуху!
         (Гучыць полька. Усе танцуюць. Пасля танца)
    2  Вядучая.
         Дзякуй, даражэнькія! А зараз, хлопцы, вядзіце дзяўчат на іх месца і сядайце побач з імі.
         (Гучыць беларуская лірычная музыка.)
    1  Вядучая.
         А цяпср пара развітвацца. Мы ўсім вам жадасм жыцьпажываць і дабра нажываць.
    2  Вядучая.
         Хай шчасце вашухату не мінае!
         Каханне хай яе не пакідае!
         1  Вядучая.
         Дай вам жыць у раскошы!
         І мець торбу грошай!
         2  Вядучая.
         Каб багатыя былі!
         Каб дзеткі здаровыя раслі!
    / Вядучая.
         Гора чорнага нс знайце,
         Свайго не цурайцеся,
         Праўды трымайцеся!
         2  Вядучая.
         Жыццёлюбіце, кахайце!
         Разам. І на гэтым — бывайце!
         (Паступова даецца музыка. Зачыняецца генеральная заслона.)
    
    35
    
    
    
                Ішла Каляда
    
    
         Свята адбываецца на калярыначнай пляцоўцы Камароўскага рынку. У цэнтры плошчы стаіць вялікая ўпрыгожаная ёлка. Каля Дома мэблі, на галоўнай пляцоўцы свята, устанаўліваецца гукавая апаратура. Сцэна ўпрыгожана вялікай ілюмінацыйнай зоркай. Гучыць фанаграма калядных песснь.Удзельнікі фальклорнага фестывалю збіраюцца каля падземнага пераходу на вуліцы В. Харужай, 4.
         Гучаць пазыўныя свята. Пачынасцца шэсце калядных гуртоў школ Савсцкага раёна. Шэсйе ўзначальвае ДзедПачынальнік. Далсй ідзе Зорканоша, музыкі, псраапранутыя калядоўшчыкі. 3 песнямі і танцамі ўдзельнікі шэсця пачынаюць рухацца ад падземнага псраходу па вуліцы Харужай і накіроўваюцца да галоўнай пляцоўкі свята. Удзельнікі шэсця па камандзе ДзедаПачынальніка робяць прыпынак каля ёлкі і ствараюць вялікі карагод у гонар свята Каляды.
    ДзедПачыналыіік.
         Станавіцеся, людцы, у карагод,
         Гэта свята мы чакалі цэлы год.
         Трэба шчыра Каляду павітаці,
         У яе гонар песню праспяваці!
         Удзельнікі шэсця ствараюць карагод вакол ёлкі пад песню “Ай, калядачкі”.
         Ай, калядачкі, бліныладачкі.
         Ай, ранарана, бліныладачкі.
         Ай, калядачкі пабліжыцсся,
         Ай, ранарана, пабліжыцеся.
         Ай, каўбасачкі паніжыцеся,
         Ай, калядачкі пабліжыцеся.
    ДзедПачынальнік.
         А каляда паехала далей! Ніводны двор не мінае. Са святам усіх вітае!
         Удзельнікі шэсця накіроўваюцца да цэнтральнай пляцоўкі, дзе іх ужо сустракае Шчодра. Гучыць песня “Шчодры вячор”.
    Шчодра.
         Ой, вясёлая тая вуліца, куды калядкі ідуць! Добры дзень, паважаныя сябры! Вельмі прыемна, што вы сёння прыйшлі на гэтую плошчу, каб сустрэць разам адно з самых чароўных свят — Каляды! A з’явілася гэта свята многа год таму назад, і нашыя бабулі і дзядулі называлі Каляды — святам Сонца. Іменна ў гэты час Сонца, якое так патрэбна для людзсй, зямлі і жывёл, паварочвас налета. Нашы продкі з нецярплівасцю чакалі гэтага свята, хадзілі з песнямі па хатах, ладзілі
    
    36
    
    гульні, віншавалі ўсіх з Калядамі!
         Бачыцс! Да нас прыехала Каляда вясёлая здалёкузглыбоку, з сівых давён. А колькі сонцаў узышло! Гэта мы каляднымі зоркамі вітаем Сонцазварот. (Звяртаецца да гяедачоўЗ Даваййе сустрэнсм гэтас свята прыгожа ды спсўна, як дзяды, бабулі страчалі. Давайце будзем вясёлымі, дружнымі, добрымі. Бо сёння ўсе мы каляднікі — вясслыя ды гаманкія, на дабро не скупыя!
         3       песняй “Пайшла Каляда” на сцэну падымаецца калядны гурт Беларускага універсітэта культуры.