Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
(Ідзе гульня.)
Пасля заканчэння пераможца атрымлівае прыз — пірогз макам, а фігурку Ката дзеліць на ўсіх удзельнікаў.
Усе ідуць з пляцоўкі.
Шчодра.
Шчодра, Шчодра, шчадраўніца,
Прыляцела ластавіца.
Стала сабе шчабятаці,
Усіх людзей у танцы запрашаці.
(Гучыць полькавесялуха, усе танцуюць.)
Каза (пасля танца).
3 песняй шчыраю калядуем мы
У святую ноч пад шатром зімы
Шчодра.
Мы прыйшлі да вас пажадаць дабра,
Ад усёй душы, як сваім сябрам
Каза. Каб прынёс год новы вам
Дабрабыт і плён,
Многа радасці, веру светлых дзён.
Шчодра.
Няхай збудзецца, што жадаецца,
Што задумана — прыдбаецца.
Каза. Дзякуй вам за добры прыём,
Цераз лета і восснь ізноў к вам прыйдзём
Разам.
Усяго вам добрага,
Да пабачэння!
(Гучыць вясёлая мелодыя, усе разыходзяцца.)
18
Калядкі Дзеда Мароза
Гучыць вясёлая музыка. Выбягаюцьскамарохі, вітаюцца з дзецьмі за руку, раскідваюць канфеці, паветраныя шары, падымаюцца на эстраду.
Скамарох 1.
Зіхаціць на небе сонца,
Ранак разгараецца,
А ў дзятвы нашай вясёлай
Свята пачынаецца!
Скамарох 2.
Сышліся на свята
І нам тут не цесна,
Бо ўсе з аднаго мы,
3 вясёлага цсста.
Скамарох 3.
Што такое Новы год?
Гэта — дружны карагод,
Гэта — смех сяброў вясёлых,
Гэта — свята каля ёлак!
Скамарох 1.
Хай да нас у карагод
Стануць дзеці ўсіх шырот!
(Вядзе карагод.)
Скамарох 2.
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда вылепілі з снегу!
Скамарох 3.
Замест рук — уткнулі палкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Hoc — чарэпак з гладыша,
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша!
Скамарох 1.
Ну і дзед! Відань яму
Цешыць нас усю зіму.
(Музыка. З’яўляецца Снегавік. Спявае.) Снегавік.
Я спяваю ў карагодзе,
Каб увесь пачуў народ,
19
Ды шкада, што навагоддзе Толькі раз на год!
Сёння, ідучы да вас, Сто загадак я прыпас! Той розум мае, Хто іх адгадае!
Белы, лёгкі і пушысты, Ён укрыў зямлю ўсю чыста. Я прынёс яго ў дом — Ён разліўся ручаём. (Снег.) Сее, вее, падсявае, След зімою замятае. (Завіруха.) Ён нарадзіўся на страсе, Вялікім вырас пакрысе, На сонцы грэцца ледзь пачаў, Заплакаў моўчкі і прапаў. (Лядаш.) Раку за ноч замураваў t вокны ўсе размаляваў, Вавёрку ўшчыкнуў за нос.
Завуць яго, сябры, (мароз). Што за беленькая мушка Апусцілася на вушка, Ледзь чутно паказытала, Штосьці вушку пашаптала І праз міг яе не стала. Паглядзеў і я туды, — А там кропелька вацы. (Сняжынка.) Снегавік.
І да нас сняжынкі заляцелі. Цэлы рой сняжынак, прывяла іх старэйшая сястрычка — Снягурка.
Давайце разам пазавем іх:
Сняжынкіпушынкі, ляціце да нас!
Сняжынкіпушынкі, з’явіцца вам час!
(Дзеці завуць сняжынак. Снягурка вядзе сняжынак у залу, і тыя водзяць вакол ёлкі свой зімовы карагод.) Снягурка.
Вось сняжынкі разам селі, Вось сняжынкі паляцслі, Спыніліся ля варот, — Усіх клічуць у карагод!
(Раздаецца шум: гэта скрозь натоўп прабіраецца Ляшачка.) Ляшачка.
20
Ну, чаго? Чаго штурхасшся? (Далей — на эстрадзе.) Усё мас харошанькас адзсннс пакамечылі.Мяне — душачку, добрую дзевачку, патаўклі! Гэта ўсё дзяўчынкі завідушчыя нс хацелі мянс на свята пусціць, бо я надта прыгожая! Праўда, дзеці?.. Ай, вой, паглядзіце: гэта ж ялінка! Т чаго толькі няма на яе галінках! Няма цуксрак! Так? Няма талерак! Так? Няма бліскучых шарыкаў!? (Ёсць!) Шкляных ліхтарыкаў!? (Ёсць!) Вой, дзіва якое: зайцы на ёлцы і ў карагодзе пад ёлкай, ліскі ды мядзведзі, Снягуркі ды сняжынкі. t ў зале, і на ялінцы! А... а... гэта што за цуд такі заморскі?!
(Паказвае на Кузю.)
Кузя.
Дзівіся, Снягурка, дзівіцеся, школьнікі, якія ў мяне цудоўныя штонікі!
Я на Ігрышча хадзіў,
Па модзе штонікі ўкараціў.
Я сярод вас наймаднецкі!
А разумны! Што сам Жванецкі!
Снягурка.
Нс хваліся, Кузя! Хай цябе дзеці пахваляць!
Кузя.
Можа і дзеці гэтыя таксама ўсе разумнікі?.. Тады адкажыце мне, калі ласка, хто
На ўсе рукі майстар здатны,
Ён дарожнік, ён і шкляр,
І мастак з яго выдатны,
І цудоўнейшы цясляр,
Раку за ноч замураваў
І вокны ўсе размаляваў.
Вось працаўнік ён, вось мастак!
Завуць яго... Хто скажа як?.. (Мароз.'Дзед Мароз.) Ляшачка.
Чаго крычыце так моцна? Зараз Дзед Мароз пачуе, прыйдзе сюды і ўсіх памарозіць!
Снягурка.
Ты што, Ляшачка! Дзеці сюды прыйшлі, каб з добрым Дзядулем Марозам сустрэцца, а ты іх палохаеш! Ды вось нешта не едзе да нас дзядуля. Дзядзька Снегавік, ці не ведаеш, чаму Дзядулі Мароза няма? Снегавік.
He хвалюйся, плямснніца! Зараз мы з дзятвой паклічам твайго дзеда! Як я падыму ў*ору рукі (паказвае), дык дзеці гучна скажуць: Дзе ты, добры Дзед Мароз? А нутка, дзеці, парэпеціруем! Добра атрымоўваецца! Увага! Гукаем!
Дзеці.
21
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Снегавік.
Можа ў лесе ты замёрз?
Што да нас ты не прыходзіш?
Снягурка.
Ці валёнак нс знаходзіш?
Ці вавёрка спрытнай лапкай
У цябе схапіла шапку?
Дзеці.
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
(Звіняць званочкі.)
Снягурка.
Коні імчацца! Што за крос!
Гэта едзе
Дзеці.
Дзед Мароз!
Скамарох 2.
І на ранішнік да нас прыйдзе Дзед Мароз як раз!
Музыка.
У суправаджэнні Снягуркі, сняжынак Дзед Мароз абыходзіць залу, вітаецца з гасцямі, з’яўляецца на эстрадзе. 3 прывітаннямі яго сустракаюць усе псрсанажы прадстаўлення.
Дзед Мароз.
Год за годам — карагодам,
І ўжо сёння з Новым годам
Я сардэчна, ад душы
Вас віншую, малышы!
А чаго ж я вам жадаю?
Зараз, зараз прыгадаю...
Каб бадзёрымі былі вы,
Каб разумнымі раслі вы,
Каб прынёс вам Новы год
Многа радасных прыгод
І здароўя ў вашы хаты,
Каб былі здаровы самі,
Каб былі здаровы мамы,
Каб былі здаровы таты,
Каб не ведалі напасці,
Каб шчаслівым кожны рос!
3 Новым годам! 3 новым шчасцсм
Вас віншус Дзсд Мароз!
(Музыка. Дзед Мароз кланяецца.)
Скамарох 1.
22
Новы год! Новы год!
Скамарох 2.
Каля ёлкі карагод!
Скамарох 3.
Дзед Мароз яго вядзе.
Снег блішчыць у барадзе!
(Карагод.)
Кузя.
Водзіць з намі карагод
Сам Мароздзядуля.
Многа казак у яго
І вясёлых гульняў!
(Дзед Мароз, Снегавік і Снягурка праводзяць гульню “Два Марозы ”.) Ляшачка.
Вой, які гармідар падняўся! Кузечка, будзь сябрам, згуляй з гэтымі крыкунамі ў маўчанку!
Кузя.
Добра! Згуляем! Увага, мае дзетачкі!
Я ішоў з Дземяшоў.
Гэта было ўночы.
Сядзіць жаба на калку,
Вылупіўшы вочы.
Хто першы крыкне,
Той жабу лыкне!
(Вядзе гульню. Скамарохі дапамагаюць.)
Ляшачка (раптам крычыць).
А вось ён крыкнуў, жабу лыкнуў! Дзед Мароз! У зале было ціха, а восьты, міленькая, крыкнула, а значыцца і жабу лыкнула! Нуну, не крыўдуй: гэта ж гульня!
Ляшачка і Кузя вядуць зацею “Танчым” і карагод “Усе разам мы прысядзем”.
Снегавік.
Ну вось: гулялі з дзецьмі, спявалі, танчылі, а пазнаёміцца забыліся.
Кузя.
Мяне завуць Кузя. А вас? Грамчэй!.. Яшчэ грамчэй!.. Ляшачка.
Нс, нічога не зразумела. Давайце зробім пераклічку. Наташы ёсць?.. Сашы ёсць?.. Дзімы?.. Максімы?.. Светы?.. Катлеты?.. Алёшы?.. Галёшы?.. Цукеркі?.. Ого! І катлеты ёсць, і галёшы, і цукеркі! Я надта цукеркі люблю!
Дзед Мароз.
Я люблю дзецям задаваць цікавыя пытанні. Адкажыцетка мне:
23
— У якой казцы сустракаюцца разам усе 12 месяцаў? Хто напісаў гэту казку? (“12 месяцаў”. С.Маршак.)
— Хто напісаў для нас з вамі казку “Пані Мяцеліца”? (Браты Грым.)
— А “Снежную каралеву”? (Г.Х. Андэрсен.)
— У якім мультфільме галоўныя героі спяваюць песеньку “Расскажм, Снегурочка, где была...” (“Ну, пачакай”.)
— Гераіня якой цудоўнай казкі Аляксандра Мікалаевіча Астроўскага прысутнічае сёння на нашым свяце? (Снягурка.) Скамарох 1.
Калі б не было вады,
He было б і кружкі,
Калі б не было Снягуркі,
Хто б нам спеў частушкі.
Снягурачка.
Галасочкам не хвалюся,
Так пяю, як можацца,
Зараз песню заспяваю,
А вы мне паможыце.
Хто гэта мне падпявае? (Прыслухоўваецца.) Сябры мае, ці вы чуеце званочкі? Гэта ж едзе Каляда на сівенькім канёчку, на маляваным вазочку!
Дзед.
Дзеньдобры ў хату! Іду ад пана нашага. Ідучы, пытаю, што сказаці маю свайму пану Году, што носіць бароду шыроку, як лапата, сіву ды касмату. Ці шырокі сцены, каб нам патанцаваці? Ці добрыя гаспадары, каб пачаставаці?
Нука, каза, стань, расхадзіся,
Пану хазяіну пакланіся,
Пані хазяйцы пакланіся,
Каб ласкавая была,
Каб шчодрая была,
Каб унеслі каўбасу
Ды кусок сала,
Каб каза весялей стала!
Маладзіца.
Дзе каза ходзіць,
там жыта родзіць,
Дзе каза рогам, там жыта стогам!
(Маладзіца вядзе карагод “Пакажы, вясёлы козлік... ”. Каза з дзецьмі танчыць.)
Дзед.
24
Адпачні, козанька! А вы, музыканцікі, пагуляйцетка нам. Хай маладзічанька карагод завядзе!
(Грае шумавы аркестр. Усе вядуць карагод “Дзе хадзіў карагод ”.) Цыган.
Кланяюся вам нізка, і Мішка таксама кланяецца. А цяпер, Мішачка, пакажы, як Ляшачка ходзіць. А як Снягурка танцуе? Малайчына! А цяпер запрасі ўсіх танцаваць!
А вы, дудачкі, іграйце, іграйце,
А вы, дзевачкі, гуляйце, гуляйце,
А вы, хлопчыкі, свісціце, свісціце,
А вы, дзетачкі, пляшыце, пляшыце!
Усе персанажы прадстаўлення пабралі дзяцсй за рукі, утварылі маленькія колцы ды танцуюць польку “Танцавала рыба з ракам”.
Мішачка ды Козанька абыходзяць гасцей, падаючы мех для пачастункаў. Кланяюцца, адыходзяць убок.
Дзед.
Ішла Каляда па вуліцах да дзетак на свята навагодняе! Дык Каляду трэба частаваць. Казе ды Мішачку грошы ды цукеркі ў торбачку кідаць, а яшчэ кідаць цукерачкі, ды каўбаску на талерачцы, пернікі, сушкі, пірагі, ватрушкі!