• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
         Пайшла Каляда калядуючы,
         Гэй Каляда, Каляда.
         Пайшла Каляда ў адну хату.
         Гэй, Каляда, Каляда.
         А ў гэтай хаце куццю таўкуць.
         Пайшла Каляда ў другую хату,
         А ў гэтай хаце серабро звініць.
         Пайшла Каляда ў трэцюю хату,
         А ў гэтай хаце сала шыпіць.
         Пайшла Каляда ў чацвёртую хату,
         А ў гэтай хаце золата блішчыць.
         Пайшла Каляда ў пятую хату,
         А ў пятай xaue каўбасу пякуць.
         Гэй, Каляда, Каляда!
    Шчодра.
         А ў нас сёння сход Каляд, сабірайцсся ўсе ў рад.
         Адну зіму пссні пяяць, будзсм іх у рэшаты складаць,
         У рэшаты складаць, ды вас, паночкі ды панснкі, частаваць.
         Куццю варыці ды на ёй варажыці.
    Шчодра.
         Танчыць, у гульні гуляць, ды з калядамі...
         Усе. Паздраўляць!
    Шчодра.
         Пайшла Каляда, Каляда,
         Вінаградная, красная, зялёная.
         Выхадзілі, гулялі калядоўшчыкі,
         Прыхадзілі, прыгулялі к гаспадараву дварцу.
         Усе. А дзе ж самі гаспадары?
         (Калядны гурт разыходзіцца, пад музыку выходзяць гаспадары: Лявон, Лявоніха і іх дачка Зосечка.)
    Усе.
         А вось і гаспадары: Лявон, Лявоніха і іх дачка Зосечка!
    Шчодра.
         Ой, добры вечар, хазяін. Засцілай сталы, кладзі пірагі. Да будзе к
    
    37
    
    табс да трое гасцей: а першая госць — жарка сонейка, а другая госць — ясен месячык, а трэцяя госць — дробен дожджычак. Чым пахваліцца жарка сонейка?
    Сонейка.
         Як узыйду я рана на зарэ — узрадуюцца неба і зямля, неба і зямля і ў лузе трава.
    Шчодра.
         Чым пахваліцца ясен месячык?
    Месячык.
         Як узыду я позна з всчара — узрадуецца купец у дарозе, а звер у дуброве.
    Шчодра.
         Чым пахваліцца дробен дожджычак?
    Дожджычак.
         Як узыду я рана і з вясны — узрадуецца жыта, пшаніца, усяка пашніца.
         (Гурт спявае “На нова лета ”.)
         На нова лета хай родзіцца жыта
         Шчодры вечар, багаты вечар.
         Жыта, пшаніца, усякая пашніца.
         Жадаем табе, слаўны гаспадару.
         Піва варыці, сынкоў жаніці.
         Пасаг збіраці, дочак выдаваці.
         Залезь на баляску, дастань каўбаску.
         Стань на драбінку, дастань саланінку.
         Кошычак маку да таго прысмаку.
         Шчодры вечар, багаты вечар!
    Шчодра.
         Шчадрыцеся, гаспадары, жывіце год да ста так,
         Хай едуць у вашыя двары прыбытак і дастатак!
         А каб добра было жыць, трэба нам паваражыць!
         Нясі, Лявоніха, калядную куццю, зараз паглядзім, ці чакае цябе дабрабыт у наступным годзе.
         (Лявоніха выносіць куццю, якая стаіць на падносе з саломінкамі, пакрытымі ручніком. Зосечка адчыняе накрыўку, усе глядзяць у гаршчочак.) Шчодра.
         Ой, добрая куцця атрымалася — разварыстая, а пах які — проста цуд. Чакае цябе, Лявоніха, дабрабыт на ўвесь год! (Звяртаецца да гаспадара) А ты, гаспадар, чаго стаіш, з нагі на ногу перамінаешся? Хадзі сюды, зараз твая чарга — цягні саломінку зпад ручніка, даведешся, які ўраджай будзе.
         (Лявон цягне саломінку і дастае доўгую, поўную зярнят.)
    Шчодра.
    
    38
    
         Гляньце, якая доўгая ды поўная зярнят саломінка! Радуйся, гаспадар, весяліся, ды добраму ўраджаю дзівіся! (Звяртаецца да гледачоў.) А вы, даражэнькія гаспадарочкі, паспытайце свой лёс, паваражыце на ўраджай і дабрабыт.
         (Лявоніха падыходзіць да гледачоў і прапануе цягнуць саломінку.)
         Лявоніха.
         Цягні, калі ласка, гаспадар, саломінку.
         (Гаспадар цягне поўную зярнятак саломінку.)
    Лявоніха.
         Ой, добрая саломінка, адразу бачна — сапраўдны гаспадар, дык і ўраджай у цябе будзе багаты, а адсюль і шчасце ў тваім доме.
         (Лявоніха падыходзіць да другога гаспадара.)
    Лявоніха.
         Цягні і ты, гаспадарок, саломінку.
         (Гаспадар цягне доўгую, але пустую саломінку.)
    Шчодра.
         А вам, шаноўны, трэба добра працаваць, каб вялікі ўраджай сабраць.
         (Лявоніха ідзе да трэцяга.)
    Лявоніха.
         А зараз ваша чарга, цягніце саломінку.
         (Гаспадар цягне маленькую пустую саломінку.)
    Шчодра.
         Ой, не пашанцавала! Але не хвалюйцеся: не народзіцца хлеб, дык народзіцца бульба. Дзякуй, даражэнькія, што паспыталі свой лёс, і нс сумуйце, калі крышачку не пашанцавала. Памятайце, хто старанна працуе, той мір мацуе! А мы ведаем, што ў пана гаспадара дачушка ёсць, а прыгажунечка, нібы каліна красная. Выйдзі, Зосечка, павярніся нам, калядоўшчыкам, пакланіся.
         (Выходзіць Зосечка. Калядны гурт спявае “Улузе каліна ”.)
         А ў лузе, лузе, каліна красна. Шчодры вечар, каліна красна.
         Ой, ясней красней, Зосечка, у таты.
         На двор хадзіла — увесь двор скрасіла.
         У сені ўвайшла — сені заззялі.
         У хату ўвайшла — паны стаялі.
         Паны стаялі, шапкі здымалі.
         Шапкі здымалі, у яе пыталі.
         Ці ты князёўна, ці каралеўна.
         Я не князёўна, не каралеўна.
         Таткава дачка красна паначка.
         Мамчына дачка, як ягадачка.
         Мы ж цябе красну не зневажаем.
         І з калядою мы паздраўляем!
    
    39
    
    Шчодра.
         Табе, Зосечкапрыгажунсчка, песня спета. Песня спета, ды насупраць лета, каб вялікая расла, ды замуж пайшла, бацьку з маткай вяселлем страсла... А давайце паглядзім, які ў яе муж будзе.
         ( Калядоўшчыкі становяцца ў два колы, ідуць у карагодзе і спяваюць.)
         Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок,
         Маслена галовушка, шоўкава бародушка.
         Што ж ты рана ўстаеш, дзеўкам спаць не даеш,
         Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок.
         (Чатыры дзяўчыны выносяць талеркі з вадою, зернем, люстэркам, кнігай.)
    Шчодра.
         Ну, Пеця, пакажы, які муж будзе ў гэтай прыгажунечкі.
         (Певень падыходзіць да талеркі з зернем, клюе і кукарэкае.) Шчодра.
         Ой, добры мужык будзе, працавіты, а кашалёкдык поўны даляраў. Мабьшь, бізнесмен ці рэксцір! Я бачу, што яшчэ шмат дзяўчат хочуць паваражыць. Пеця, запрасі вось гэтую прыгажунечку.
         (Певень выводзіць дзяўчыну ў цэнтр карагода, калядоўшчыкі спяваюць “Пеця Петушок ”, пасля песні певень падыходзіць да талеркі з люстэркам і кукарэкае.)
    Шчодра.
         Гляньце, Певень люстэрка дзяўбе, а гэта азначае, што муж твой будзе прыгожым. Трымай гэтае люстэрка, хай твой хлопец прыхарошваецца, ды на другіх дзяўчат не заглядваецца.
         (Певень запрашае наступную дзяўчыну.)
    Шчодра.
         А ты, ластаўка, чаму такая сумная? Хадзі і табс паварожым!
         (Певень падыходзіць да талеркі з вадой.)
    Шчодра.
         Гляньце, певень ваду п’е, мабыць, піць мужык будзе... Але ж не хвалюйся, піцьгуляць, не гора гараваць, хай то будзе не з нягоды, a з шчаслівага жыцця. Трымай гэтую талерачку, хай твой мужык апахмяляецца ды розуму набіраецца.
         (Певень запрашае наступную дзяўчыну.)
    Шчодра.
         А ты, красачка, даведайся, што табе за муж дастанецца!
         (Певень падыходзіць да кнігі і кукарэкае.)
    Шчодра.
         Гляньце, певень кнігу дзяўбе. Гэта азначае, што мужтвой будзе вельмі разумны. Трымай гэтую кніжку, хай твой “прафесар” чытае ды пра цябе не забывае!
         Вось мы і даведаліся, які будзе суджаны, а адкуль ён з’явіцца,
    
    40
    
    хочаце даведацца? Лявоніха, нясі сюды калядныя бліны. Але класці мы іх будзем не ў рот, а на галаву. Хлопцы, нясіцс качаргу, сядуць дзеўкі на яе вярхом і пракацяцца ладком, павярнуцца вакол сябе тры разы і скажуць магічныя словы:
    Усе.
         Што рабілася — разрубісь, што круцілася — раскруцісь, што шылася —расшыйся, адкуль будзе мілы, дай знаць!
    Шчодра.
         3 якога боку забрэшуць сабакі — адтуль і мілага чакаць.
         (Запрашае дзяўчыну з каляднага гурта.)
    Шчодра.
         Бачу, Ірыначка вельмі хоча даведацца, з якога боку ёй сватоў чакаць! Сядай на качаргу, трымай блінец, пачынаем!
         (Дзяўчына паварочваецца вакол сябе тры разы, гурт кажа магічныя словы, брэша сабака, брэх грубы і здалёк.)
    Шчодра.
         Нешта зусім не чуваць гэтага сабакі. Мабыць, сваты не скора з’явяцца, але ты не сумуй, чую, што голас сапраўднага мужчыны. Падрасці крыху, пасаг збяры, а там глядзі і сватоў сустрэнеш.
         Дзяўчаткі, запрасіце, калі ласка, вунь тую прыгажунечку, хай таксама паварожыць.
         (Дзяўчаты з каляднага гурта запрашаюць гледачоў.)
         Сядай на качаргу, трымай блінец, пачынаем.
         (Чуецца брэх шчаня.)
         Людцы добрыя, хто гэта там цукае і, здаецца, зусім блізка. Мабыць, сёння і знойдзе цябе. А будзе ён з Мінскай вобласці, з вёскі Пухавічы. А зараз я запрашаю ўсіх дзяўчат, якія яшчэ не паваражылі.
         (Дзяўчаты з гурта выводзяць на пляцоўку некалькі дзяўчат.) Сядайце хутчэй на качаргу, уладкаваліся? Пачынаем!
         (3 розных бакоў чуецца брэх сабак.)
         Ну што, кожная пачула свайго сабаку? Ну вось і добра, чакайце сваіх суджаных, яны абавязкова да вас прыйдуць!
         Весела музыка йграе,
         Усіх на польку запрашае!
         (Усе танчаць польку.)
    Шчодра.
         Давайце апладысментамі падзякуем студэнтам 114 групы універсітэта культуры, кафедры рэжысуры святаў.
         (Гледачы апладзіруюць.)
    Шчодра.
         А Каляда паехала далей!
         Ніводны двор не мінае, Са святам усіх вітае!
    
    41
    
         (3 песняй “Паехала Каляда ’’калядны гурт Універсітэта культуры накіроўваецца на сезонны рынак, дзе праводзяць гульнёвую праграму “Калядныя варожбы.)
    Шчодра.
         Дай не адну нядзельку я не даспала, пакуль Каляд дачакалася! Шаноўныя сябры! Павіншаваць вас са святам прыехалі вельмі цудоўныя хлопцы і дзяўчаты — навучэнцы школ Савецкага раёна. Паглядзіце! Тут і гаспадары, і цыганы, і мядзведзь, і конь, і каза, і жораў, і музыкі, адным словам — калядоўшчыкі. Ну, а які гурт сёння на свяце будзе найбольш цікавейшы — вызначыць напрыканцы свята наша журы, з членамі якога я вас і пазнаёмлю:
         Жызнеўская Людміла, студэнтка кафедры рэжысуры святаў;
         Каваленка Валянціна Пятроўна, кіраўнік фальклорнага гурта “Валошкі”;
         Шэвялёў Уладзімір Мікалаевіч, галоўны спецыяліст па культуры Савецкага райвыканкама.
    Шчодра.
         Я бачу, нашы дзевачкі спяваць хочуць, нашы хлопчыкі пагуляць хочуць. Запрашаю на сцэну калектыў 130га ліцэя, кіраўнік Глушаніна Аляксандра Вітальеўна.
         (На сцэне стаіць стол, накрыты ручніком, лава. Гаспадыня папраўляе на стале стравы. Здалёк гучыць мелодыя песні “Паехала Каляда ”.) Гаспадыня (звяртаецца да гледачоў).
         Шаноўныя сябры! Дзівадзіўнае адвечнае адбылося тры дні назад — павярнулася сонца ад зімы на вясну. А пакуль яшчэ стаяць маразы, кружаць мацеліца і завіруха, людзі чакаюць вясну і святкуюць! (Прыслухоўваецца. Музыка ўзмацняецца.)Няўжо калядоўшчыкі да мяне завіталі?