• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
    Гаспадыня:
        Добра спяваеце, а зараз паглядзім, як танцуеце. Запрашаю ўсіх на польку. Але мая полечка незвычайная.
    Гаспадыня:
        Пачынаем усё з кружочку
        Рукі ўнізе ў замочку
        Гэй, музыка, рэж нам ох!
        Польку дробну, як гарох
        Полька ўлева, полька ўправа
        (Усе танцуюць)
        А цяпер, каб не згубіцца, Трэбалокцем зачапіцца. Полька ўлева акуратна, Полька ўправа дэлікатна. (Усе танцуюць) А цяпер такія рэчы Бярэмся за суседа плечы Полька ўлева, полька ўправа (Усе танцуюць) Ножкі цэлы? (Адказ) Ручкі не стаміліся? (Адказ) Самі вы не зажурыліся? (Адказ) Аб’яўляю разам з тым, Што цяпер у нас інтым!
        Хлопцы ды паненкі, Бяромся за каленкі. Полька ўлева, полька ўправа, А цяпер пайшлі ў скокі Круціцеся ва ўсе бокі.
        Гаспадыня: Добра вы спявалі, добра і плясалі, Вось за гэта ў пячы я напёк вам калачы Свежыя, гарачыя, ды к таму ж і смачныя!
    
    210
    
        Добра Багач сустрэлі, а зараз не грэх і пачаставацца.
        (Усіх гледачоў частуюць караваем).
        Але трэба ўжо несці да іншых двароў.
    Гаспадыня:
         Mae ж вы дзетачкі, дочачкі, сыночкі,
         Вялікі дзякуй, што вы ўсе сюды прыйшлі.
         Дай Бог вам долі, мае каласочкі,
         Каб усё жыццё вы ў шчасці правялі!
         (Гучыць музыка, гаспадыня развітваецца і забірае Багач. Гучыць мелодыя з песні “А ў садочку цвіла лілея ”).
    
    
                Жаніцьба Цярэшкі
    
    
         (Пасля полечкі гледачы застаюцца на пляцоўцы.) Лявон.
         А ці будзем сёння Цярэшку жаніць?
    Усе.
        Так, будзем!
    Лявоніха.
        Хто Цярэшку жаніць будзе, той у золаце хадзіць будзе!
    Дзяўчына.
        А хто ў нас будзе за бацьку?
    Музыка.
         А няхай Лявон. Ён у нас самы сталы і ў такіх справах вельмі ўдалы!
    Лявон.
         Добра, буду вам за бацьку, вас у абіду не дамо, а калі што дзе ні то, то і дубца дам пабацькоўску.
    Музыка.
        А Лявоніха няхай будзе за матку, згодны?
    Лявоніха.
        Ну, ставайце, дзеткі, у рад, каб Бог быў рад!
    Лявон.
        Станьце, хлопчыкі, радком, пагаворым мы ладком!
         (Лявоніха з Лявонам выстройваюць моладзь на пляцоўцы так, каб атрымаўся клін.) Музыка.
         А зараз трэба бацьку і маці ў “Лявонісе” скруціць!
         (Гучыць “Лявоніха ”, гаспадары танчаць.)
         Лявон і Лявоніха спяваюць “Божа ж мой...”
         Лявоніха (выводзіць дзяўчыну з радоў).
    
    211
    
         Ёсць у мяне дачка Волечка — тоненькая, як бярозка, а салодкая, як цукерка. Адшукай ёй, бацька, добрую пару!
    Лявон.
         Калі твая дзяўчына сохне ад кручыны, то мой Вадзік якраз ёй да пары — вясёлы, добры хлопец.
         (Гучыць “Лявоніха ”, у танцы маладых падводзяць адзін да аднаго.)
         Лявон і Лявоніха спяваюць “Вадзімка — сынулечка...”
    Лявон (выводзіць дзяўчыну з зала).
         Вось у мяне дзяўчына дык дзяўчына! Абцерушыце пыл з вушэй, каб не запарушыў вачэй. Такіх дзяўчат шукаюць гадамі, у замежных краінах за марамі, а яны вось тут, разам з намі.
    Хлопец.
         Татуля, аддай Таццянку за мяне замуж!
    Лявон.
         Вось і добра, ты, Яўгенка, хлопец працавіты. Танечка, згодна?
         (Дзяўчына згаджаецца, гучыць “Лявоніха ”, маладыя падыходзяць да першай пары, якая знаходзіцца на апошнім плане пляцоўкі.)
    Лявон.
         Ой, мае вы даражэнькія, вы толькі паглядзіце, які хлопец, як тваё імя? (Хлопец адказвае.)
    Лявоніха.
         А мая прыгажуня Галечка якраз яму да пары.
         Спяваюць “Галечкадушачка”, усе астатнія пары ўтвараюць “ручаёк”, ідзе гульня, адна дзяўчына застаецца без пары.
    Лявоніха.
         Пагляньце, якая перад вамі дзяўчына, і адна, без пары!
         (На пляцоўку ідзе Бахур.)
    Бахур.
         Мне спадабалася гэтая дзяўчына, я даўно яе ўгледзеў!
         (Становіцца з дзяўчынай у “ручаёк ”.)
    Лявоніха.
         Дай вам Бог шчасця ў нянасці і харошую долю ў волю!
         (Пары з ручайка разыходзяцца ў паўкола, Шчодра выносіць пірог, гурт спявае “ЦярэшкаЦярэшачка... ”, гаспадары абносяць пірагом пары.) Лявоніха.
         Пойдзем жа ў карагодзе, каб шчасце нас не мінала!
    Лявон.
         Пойдзем жа ў карагодзе, каб жыццё наша лепшым стала!
    Лявоніха.
         Пойдзем жа ў карагодзе, каб не спыніўся вечнага жыцця круг, Усе.
         Каб ачысціўся наш дух!
         (Усе ідуць у карагодзе і спяваюць “У карагодзе мы былі ”.)
    
    212
    
         Пасля карагода ўсе спяваюць калядную развітальную песню “Будзь ваша здароўе”.
    
    
                Пакроўскае ігрышча
    
    
         На пляцоўцы стаяць два кошыкі: у адным — паленне, у другім — бульба. 3 аднаго боку стаіць свечка, каля яе ляжаць яшчэ некалькі свечак, з другога боку на ручніку — печаныя булачкі. Па цэнтры на задніку вісіць вяночак. На стале стаяць чаравічкі, ляжаць бубен і дудачка.
         (Гучыць беларуская танцавальная мелодыя. На пляцоўку выходзіць жанчына, якая выконвае ролю Свахі.)
    Сваха.
         Добры дзень, людзі добрыя! Са святам Пакровы! Кажуць, на Пакровы заўсёды былі свахі, якія хадзілі і сваталі дзяўчат, ладзілі знаёмствы. Дык вось, гэту справу буду сёння рабіць я. Так што запрашаю ўсіх — і старых, і малых, дзяўчат і хлопцаў — пакаштаваць бліноў, на свяце пабываць, сябе паказаць, у гульні пагуляць, паспяваць і вясёлы настрой не губляць!
         (Музыка змаўкае.)
    Сваха.
         Вось і прыйшлі Пакровы. А яны спытаюцца — ці да зімы гатовы? Ці ёсць у каморы і ў аборы? Ці пажалі жыцечка? Ці пакапалі градачкі? Паказалі парадачкі? Вось паслухайце, як было здаўна. Свята Пакроў адзначалася кожны год глыбокай восенню, калі заканчваліся ўсе работы ў полі. Гаспадары рыхтавалі смачныя стравы да святочнага стала. Казалі людзі: “Прыйшоў Пакроў з усім дабром!”. Няхай, дарагія людзі, будзе ўсім сытна і ў кожнага будзе духмяны хлеб з новага ўраджаю!
         (Гучыць вясёлая танцавальная музыка.)
    Сваха.
         Песні сыплюць, нібы зоры,
         Сэрцу хочацца прасторы...
         Прыходзьце, хто толькі хоча, да нас на свята. Усім будзе і прывет, і пачастунак шчодры... Я ўжо бачу: завіталі да нас суседзіцыганы. Рады вам, далучайцеся да ўсіх.
         (Гучыць народная песня “Ой, на гары цыганы стаялі”.)
         Ой, на гары цыганы стаялі, 2 р.
         Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.
         Цыганачка малада.
         Ён цыганачку сабе выбірае 2 р.
    
    213
    
         Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.
         Цыганачка малада.
         Ты, цыганачка, будзь мая каханка,2 р.
         Стаяла, думала цыганачка малада, 2 р.
         Цыганачка малада.
    Сваха.
         Бсз вясёлых цыганоў свята не свята. А дзяўчатыцыганачкі якія прыгожыя, могуць і паваражыць.
         (Гучыць мелодыя “Цыганачка”.)
         А вось і “Цыганачка” запрашае паскакаць. Ці здольныя дзяўчаты да скокаў? Калі здольныя, то мы зараз пабачым: хто як працуе, той так і танцуе. А вы, хлопцы, глядзіце, каму якая падабаецца. Заўсёды на Пакроў сваталіся хлопцы да дзевак, дамаўляліся аб шлюбе. Я сваха, буду вам падказваць, з якой вёскі дзяўчына і якога роду. Дамовіліся? Калі так, то пайшлі скакаць!
    Сваха.
         Добра скакалі нашы дзеўкі! Ну вось, я бачу, што знайшлася першая пара, мабьшь, і ўсе нашы дзяўчаты не застануцца без суджаных. Вы знаеце, калісьці на Пакроў гулялі ў гульню з чаравікамі.
         Хлапец становіцца на адно калена псрад дзяўчынай, трымаючы ўруцэ пару чаравікаў, і кажа: “Ці падабенькі пасталенькі?”. Калі яна згодна пайсці за яго замуж, то кажа: “Падабенькі”. А калі не, то я, сваха, запрашаю другую пару.
         (Гучыць беларуская народная песня “Лявоніха ”. дзе гульня.)
         Тыя, хто падабраў сабе пару, танцуюць “Лявоніху”.
    Сваха.                                     '
         На Пакроў заўсёды было весела, шмат збіралася народу. І сёння так. Прыйшлі і прыехалі і нават з сабою прывезлі новыя прыпеўкі. Зараз паглядзім, якія вы спрытныя ў прыпеўках.
         (Ідзе конкурс прыпевак,выканаўцы атрымліваюць узнагароды — кошык бульбы.)
         На Пакровах я была,
         Бачыла Міхася.
         Ён хацеў пацалаваць,
         А я не далася.
         Ой, Пакроўскі кірмаш!
         Даражэнькі ты наш,
         А што грошы палучыла —
         Я ў краму падарыла.
         Як па восені ў нас
         Быў Пакроўскі кірмаш.
         Прадавалі, таргавалі —
         Хлопцы дзевак выбіралі!
    
    214
    
         Хлопцы дзевак выбіралі,
         Іх да шлюбу рыхтавалі,
         Падарункі ім куплялі,
         Моцна, моцна цалавалі.
    Сваха.
         У дзень Івана Шаптуна, псрад Пакровамі, свахі патаемна дамаўляліся зжаніхамі наконт нявест, падказвалі, якую брань замуж, а якую не. Прыказка сцвярджае: “Прыходзяць Пакровы — равс дзеўка, як карова”.
         Дык вось, каб дзеўкі не плакалі, а былі радасныя — ёсць я. Сваю справу я ведаю. Зараз я запрашаю да сябе аднаго хлопца і як мага больш дзевак. Хлопец становіцца тварам да гледачоў, а дзяўчаты ззаду яго па чарзе кажуць: “Я — твая нявеста”. Хлапец павінен па голасу пазнаць сваю. Затым падыходзіць другі хлапец, трэці... Усе па чарзе павінны пазнаць па голасу сваю нявесту.
         (Праводзіцца гульня “Я— тваянявеста ”.)
    Сваха.
         Ого, колькі пар атрымалася! Прыміце ў падарунак па свечцы. t памятайце, што я, сваха, пачэсны госць на вяселлі. А якая ж дзеўка не хоча выйсці замуж?! Ці хлапец знайсці пару на ўсё жыццё?
         Звычайна ў дзень Пакрова дзяўчаты хадзілі ў царкву, ставілі свечку перад іконаю Пакрова са словамі: “Святы Пакроў пакрыў зямлю і ваду — пакрый і мяне, маладу!”.
         А яшчэ варажылі. Дык вось я прапаную вам гульнюваражбу “Паленне”.
         (Раскідваюцца паленні. Дзяўчаты разам хуценька пачынаюць збіраць. Потым пачынаюць лічыць. Чым больш паленняў збярэ дзяўчына, тым багацейшы будзе ў яе жаніх.)
    Сваха.
         Ну вось, цяпер вы, дзяўчаткі, ведаеце, што чакае вас у жыцці.
         (Гучыць вясёлая музыка.)
         Вось і музыка гучыць, скора чакаць шмат шчаслівых вяселляў. A зараз я запрашаю дзяўчат і хлопцаў. Дзяўчаты, станавіцеся па адзін бок, а хлопцы — па другі. Пагуляем у “Дудку самадудку”. Гуляюць і хлопцы, і дзяўчаты. Хлапцы спяваюць песню пра свята, а дзяўчаты стаяць кругам і перадаюць з рук у рукі “дудкусамадудку” да таго часу, пакуль спяваецца песня. Па заканчэнні песні тая дзяўчына, у якой застанецца дудка, пераходзіць на бок хлопцаў і дапамагае спяваць.
         (Ідзе гульня.)
         У нашага свата галава
         І яшчэ вялікая барада.
         А ў нашага свата доўгі нос,
         І яшчэ за годзік ён падрос. .
    
    215
    
         Песня паўтараецца некалькі разоў. У выніку застаецца адна дзяўчына.