Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
Пад гармошку нарасхват.
Хлопец.
Вочы вы вочы,
Тыя дзявочы,
Мне без іх няма жыцця,
Узяў бы замуж, ды ня хоча.
Ах, ты долечка мая.
(Інсцэніроўка куплета песні “Барада Алёнка.
Яснавокі, слаўны, мілы
І падцягнуты заўжды
І яго я пакахала б,
Каб ён быў без барады.
Ой, бяда, бяда, бяда,
Што ў хлопца барада.
(Хлопец пакідае сцэну.)
Таццяна.
Алёнка, навошта так крыўдзіць хлапцоў? І так ужо не першы раз здараецца.
Алёнка.
He ведаю, што са мною, Таццяначка. Можа гэта ад таго, што я сон бачыла.
Таццяна.
Ну раскажы, што ж ты там бачыла?
Алёнка.
Быццам ідзем мы... з нейкім незнаёмым хлапцом па дарозе, ад царквы да дому. А дарога доўгаядоўгая, а мы ідзем побач і нам так хораша, навокал такі прастор — кветкі цвітуць, птушкі шчабечуць. У мяне так сэрца трапятала, хацелася, каб дарога гэта ніколі не канчалася.
Таццяна.
Прыдумала нейкага незнаёмца, дзе ж ты яго шукаць будзеш?
177
Што раз пабачыш, другі раз не ўбачыш.
Гаспадыня.
Ніякіх варожб, дзяўчаткі. Хто гадае — той лёс прагадвае. Я прашу прабачэння — незнарок пачула вашу размову. І вы не адны адзінокія ў гэтай зале. Тут знаходзіцца шмат дзевак і хлапцоў, якія б хацелі знайсці сабе пару. Ці не так? Калі дазволіце — я пачну знаёміць вас так, як знаёміла мая матуля. І вось у нашай праграме хлопцы выбіраюць сабе нявест па працавітасці, асабліва па ўменні прасці і вышываць ручнікі.
Алёнка.
Чаму ручнікі?
Гаспадыня.
Таму што ручнік — гэта дзявочы сімвал, сімвал чысціні, цяпла роднай хаты. Сапраўдны ручнік могуць вышыць дзяўчаты з чыстай душой, шчырым сэрцам і з цеплынёй пачуццяў.
Дзяўчаты.
Мы згодныя. Але няўжо мы будзем вышывацьтакія ручнікі, яку вас. Вы іх самі выраблялі?
Алёнка.
Гэта ручнікі маёй матулі, і калі вы спытаеце яе, яна вам шмат чаго аб іх раскажа. Але, можа, нашы гледачы могуць штонебудзь аб іх расказаць. Ну хаця б аб тым, дзе яны выкарыстоўваюцца.
(Прысутныя расказваюць.)
Гаспадыня.
Вельмі рада, што вы так шмат ведаеце аб ручніках. Але ж, каб ручнік атрымаўся, трэба шмат папрацаваць. І праца гэта нялёгкая. Нездарма наш народ злажыў шмат прымавак і прыказак аб працы. Давайце іх успомнім. Я называю першую частку, а вы — другую.
Дзе няма ахвоты/там няма работы.
Работусловам / не заменіш.
Зямлю грэе сонца / а чалавека — праца.
Хто адзін аднаму дапамагае, / той у працы перамагае.
Дзе гультай ходзіць, / там зямля не родзіць.
Малайчынкі! Добра ведаеце прыказкі і прымаўкі аб прайы. І не спужаліся работы. Мы запрашаем усіх дзяўчат у гэтай зале, хто жадае павучыцца, хто паспяваць — ну і, канешне, любай стаць.
(Уключаецца фанаграма.)
Падымайся на сцэну,
Падымайся сюды.
Усіх дзяўчат мы запрашаем,
Усе сядайце вось сюды.
Гаспадыня.
Як вы лічыце, каб атрымаць такую кудзелю, што мы спачатку
178
павінны зрабіць? Сапраўды — пасеяць лянок. Давайце яго пасесм у пссні “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”.
(нсцэніроўка песні.)
Ох, і сеяла Ульяніца лянок,
Ох, і ссяла Іванаўна лянок,
Ох, сэрца лянок,
Мая радасць ты, лянок,
Бслы, слаўны кужалёк!
Ох, і рвала Ульяніца лянок,
Ох, і рвала Ульяніца лянок,
Ох, сэрца лянок,
Мая радасць ты, лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
А сарваўшы, у снапочкі сабрала,
А сарваўшы, у снапочкі сабрала,
Ох, сэрца лянок,
Мая радасць ты, лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Ох, і мяла Ульяніца лянок,
Ох, і мяла Ульяніца лянок,
Ох, сэрца лянок,
Мая радасць ты, лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Ох, і прала Ульяніца лянок.
Ох, і прала Ульяніца лянок.
Ох, сэрца лянок,
Мая радасць ты, лянок,
Белы слаўны кужалёк.
Гаспадыня.
Дзякуй вам за падтрымку, добра ведаеце, як сеюць лянок. А зараз праверым, ці ўмееце вы працаваць. Лянок мы пасеялі, вырвалі, крыху паваражылі над ім, і ў нас атрымалася вось такая кудзеля. А каб ніткі атрымаць, павінны вы яе спрасці. Вось вам кудзеля, верацяно — прынімайцеся за працу. А каб вам нс было сумна, мы з залай пагуляем у гульню “Беларускія песні”. А ну, музыканцік, падыграй нам.
(Зал дзеліцца на дзве часткі. дзе конкурс, хто каго перапяе.) Гарманіст.
Хопіць, хопіць, болсй не магу гармошку дзяржаць — прытаміўся.
179
Дайце адпачыць. А заадно і на дзяўчатак паглядзець, не ведаю, якая болей падабаецца.
Гаспадыня.
Можа пасля гэтай гульні выбярэш, бо зараз нашы дзяўчынкі павінны ніткі з верацён у клубкі зматаць.
Гульня “Хто хутчэй”.
(Пад фанаграму хуткай беларускай музыкі.)
Гаспадыня.
Ну як, Міхасік, не выбраў яшчэ нявесту. А можа, цябе хто выбярэ. Бо наступны конкурс — узор для ручніка. Дзяўчынкі напралі столькі цудоўнай пражы, зматалі яе ў клубкі. Можна ўжо і вышываць, толькі ўзору няма. Цяпер, хлопцы, ваша чарга паказаць, на што вы здольныя, праявіць сваю фантазію. Вам патрэбна намаляваць узор для ручніка. А рабіць гэта будзем такім чынам: вось вам алоўкі, каляровая папера, нажніцы, з дапамогай іх вы павінны намаляваць элементы беларускага арнаменту, выразаць іх і злажыць у адзінае цэлае.
Конкурс “Узор для ручніка”.
Гаспадыня.
А каб нашы гледачы не сумавалі, мы правядзем гульню “Слуцкія паясы”, бо наша старонка славіцца не толькі ручнікамі, але і паясамі.
1. У якім горадзе знаходзілася фабрыка знакамітых паясоў?
2. Каму належала гэта фабрыка?
3. 3 якіх нітак былі сатканы паясы?
4. У чым адрозненні слуцкіх паясоў ад іншых?
5. У якім стагоддзі фабрыка перастала існаваць?
(Віншуе пераможцаў.)
Гаспадыня.
Ну вось, нашы хлопцы справіліся з заданнем. Дзякуй вам. Цяпер засталося вышыць гэты ручнік на белым палотнішчы.
Конкурс “Вышыўка”.
Алёнка.
Матулечка, адкажы, калі ласка, што гэта мы вышываем сцяблінкі чорным колерам. Здаецца, нетактрэба.
(Фанаграма песні “Слуцкія паясы ”.)
Гаспадыня.
Ой, маладыя вы, неразумныя. Слухайце. Вось чорны колер — гэта Зямля. Толькі яна ў нас адзіная і нязменная, на ёй мы працуем, час надыдзе — паміраем. Чырвоны колер — гэта жыццё, самі павінны здагадацца. А жоўты што азначае, ведаеш? Гэта надзея, яе чалавек нясе ў сэрцы праз усё жыццё.
180
Алёнка.
Ого! Дык гэта ж цэлая грамата і пішацца яна на белым палотнішчы.
Гаспадыня.
Так, правільна, на белым палотнішчы, бо белы колер — колер Хрыста.
Алёнка.
Вось яно як... А я ніколі не задумвалася, што на ручніку не толькі малюнкі, а цэлы расказ.
(Уключаецца фанаграма, ідзе паказ відэаслайдаў.) Дыктар (за кадрам).
Вазьму я сонечны прамень
І вільгаць ад крыніц.
Паўдзённую спякоту І звонкі шчэбет пціц.
Зары вячэрні свст, яе красу, На кветачцы — дрыжачую расу. Духмянае паветра луга і стагоў. І не забуду прыгажосць садоў. Складу ў ручнік я восені дары, Подых зямлі, яе пары.
Укладу часціцу сэрца я свайго...
Гаспадыня.
А зараз давайце праверым вашы малюнкі. Гаспадыня.
Дарагія сябры! Мы вельмі ўдзячны ўсім тым, хто прыняў актыўны ўдзел у нашай гульні. А паколькі я спадзяюся, што кожны жаніх ужо выбраў сабе нявесту, то цяпер ладком, мірком — ды і за вяселлейка.
(Стук у дзверы, уваходзяць хлопцы. дзе інсцэніроўка песні “Ручнікі ”.) У суботу Янка ехаў ля ракі, Пад вярбой Алёна мыла ручнікі:
— Пакажы, Алёна, броды земляку, Дзе тут пераехаць на кані раку.
— Адчапіся, хлопец, едзь абыкуды, He муці мне толькі чыстае вады.
У маркоце Янка галавой панік: Упусціла дзеўка беленькі ручнік. — Янка, мой саколік, памажы хутчэй. Ой, плыве, знікае ручнічок з вачэй.
— Мілая Алёна, я вады баюсь, Пацалуй спачатку, што, як утаплюсь.
181
Супыніўся гнеды пад вярбой густой,
Цалаваў Алёну Янка над вадой.
Стала ціхаціха на ўсёй зямлі, Па рацэ далёка ручнікі плылі...
Гары, не згасай, зорка любові!
На фоне музыкі М.Тарывердзіева з кінафільма “Зорны хлопчык”, чытаючы верш Я. Янішчыц, вядучая раздае рознакаляровыя паветраныя шары.
Вядучая.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві.
На дарозе жыцця шырокай
Пачынаецца ўсё з любві —
Псршы поспсх і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі
Там, дзе выбеглі у даль канавы,
Пачынаецца ўсё з любві —
Адчуджэнне і боль, і нянавісць.
Ты пакліч мяне, пазаві.
100 дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві —
А іначай і жыць немагчыма.
Прывітанне! Я запрашаю ўсіх вас у чароўнае падарожжа, зорнае падарожжа любові. Мудрыя кажуць, што калі яднаюцца два сэрцы — у небе загараецца зорка, якая іскрыцца, мігае на маятніку часу дні, месяцы і нават стагоддзі. У вас у руках паветраныя шары. Усіх, хто іх атрымаў, я запрашаю да сябе вось на гэтую пляцоўку.
(Гучыць музыка.)
Вядучая.
Увага! Гучыць першы зорны салют у гонар любові і шчасця.
(Па камандзе вядучай праколваюцца шары. У іх знаходзяцца маленькія зорачкі, на якіх напісана частка прыказкі ці прымаўкі аб каханні.)
Вось і знайшоў кожны сваю зорачку шчасця. Але, ці разгарыцца яна, ці знойдзе свой шлях да вянка любові, залежыць толькі ад вас. Калі ласка, я папрашу кожную дзяўчыну, якая атрымала зорачку,
182
зачытаць пачатак народнай мудрасйі (які знаходзіцца на адваротным баку зоркі), а юнакоў — другую яе палову.
(Зачытваюць.)
Вядучая.
Вось і з’ядналіся дзвс зорачкі ў адно цэлае сузор’е, якому быць разам можа хвіліны, можа дні, а калі пашчасціць — нават цэлае жыццё. Бо толькі ад вас саміх залежыць, якія фарбы ўпляцеце ў вянок вашых адносін.
А зараз гучыць вальс знаёмства, на працягу якога кожны як мага лепсй павінен запомніць сваю новую знаёмую (знаёмага) — ад колера вачэй да нейкай пэўнай характарыстыкі яе і яго асобы.
(Гучыць вальс.)
Вядучая.
Я прашу першую пару стаць у процілеглыя напрамкі адзін ад аднаго і хутка, не раздумваючы, адказаць на пытанні.