Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
Калядныя варожбы
Памяшканнс святочна ўбрана пад беларускую хату. Стаіць стол, засланы абрусам, на ім свечка, рэчы для варожбы.
Гучыць бсларуская народная песня “Паехала каляда”. Пад лірычную мелодыю выходзіць дзяўчына. Папраўляс рэчы на стале, запальвае свечку і звяртаецца да гледачоў.
Вядучая.
Калядныя варожбы. Яшчэ адзін паэтычны штрых да духоўнага жыцця нашых дзядоў і прадзедаў. Яны былі ўцехаю і забаваю, бо заўсёды неслі чалавеку надзею. Згадзіцеся, каму з маладых не хацелася б пранікнуць у будучыню, даведацца пра суджанагараджанага, сямсйны лёс? Ці не так?
(Гледачы адказваюць).
Вядучая.
Вось і мы зараз з вамі паварожым. Паспрабуем акунуцца ў гэтыя таямнічыя скарбы мінулага! Пачынаем.
(Запальвае яшчэ адну свечку).
Вось гэту свсчку вы перадавайце хуценька адзін аднаму. t ў каго яна па заканчэнні музыкі застанецца — той самы шчасны на нашым сённяшнім свяце.
(Гледачы перадаюць свечку. У каго яна засталася па заканчэнні музыкі, той падыходзіць да Вядучай).
Вядучая.
Вось наша псршая ўдзельніца варожбы — самая шчасная дзяўчына на нашым свяце. Давайце зараз выберам самую прыгожую і самую вясёлую дзяўчыну. І зробім мы гэта пры дапамозе чароўнай свечачкі.
(Гледачы зноў перадаюць свечку адзін аднаму. Дзяўчаты выходзяць да Вядучай).
Вядучая.
Вось нашая самая шчасная, самая прыгожая і самая вясёлая дзяўчына. Выберыце сабе, калі ласка, яшчэ па адной сяброўцы, і мы пачнем варажыць.
(Дзяўчаты яшчэ запрашаюць з гледачоў трох удзельніц, усе падыходзяць да Вядучай).
Вядучая.
Вось нашы першыя ўдзельніцы. На калядкі ўсе дзяўчаткі вось як варажылі: выходзілі на двор, набіралі трэсак у фартух і беглі ў хату. A ў хацс лічылі трэскі: цотны іх лік — хутка быць у пары, а калі няцотны — у гэтым годзе яшчэ не стрэнецца з суджаным.
7
(Ідзе варожба з трэскамі).
Ну, вось мы і спазналі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары. Але згадзіцеся, кожнай дзяўчыне цікава ведаць, ці раней яна за сваіх сябровак замуж пойдзе. 1 вось што для гэтага рабілі: скінуўшы чаравік, мсралі ім дарогу ад покуці да парога. Чый першы ля парога апынсцца, тая напярод замуж пойдзе.
Зарвз і мы паспрабуем так паваражыць.
(Дзяўчаты здымаюць па чаравіку і ад покуці да парога адна за адной мераюць ім дарогу).
Вядучая.
Мы даведаліся, каму ў гэтым годзе ў пары быць, і хто раней замуж пойдзс. Але ж яшчэ цікава ведаць, якога нораву будзе ваш суджаны.
Адастанешся хлопцу браваму,
Хлопцу браваму, кучараваму,
Хлопцу зграбнаму і высокаму,
Хлопцу смеламу і разумнаму.
Вось у мяне, дзяўчаткі, — на стале стаяць шэсць талерачак, на кожнай ляжыць нейкая рэч, накрытая сурвэткай. Зараз кожная дзяўчына па чарзе возьме сабе якуюнебудзь талерку, і па рэчы мы даведаемся, якога нораву будзе ваш суджаны!
На талерках ляжаць:
чарка (муж будзе трошачкі выпіваць);
люстэрка (прыгажун);
зерне (працавіты і старанны);
кніга (разумны);
шчотка (злосны, з характарам);
ключы (гаспадарлівы)
Вядучая.
Ці спадабаліся вам варожбы, дзяўчаткі?
(Гледачы адказваюць).
Дзякуй вам, сядайце, калі ласка.
(Вядучая падыходзіць да стала і бярэ талерку з зернем, у якой ляжаць пярсцёнкі).
Вядучая.
Ай, дай жа, Божа, малайцатаргаўца,
Каб у будны дзень у золаце хадзіла,
А ў нядзельку ў аксаміце.
Вось у мяне, госцікі даражэнькія, талерка з зернем. Але ж яна нс простая. У гэтай талсрцы ляжаць пярсцёнкі розныя. Зараз кожная дзяўчына, да якой я падыду, возьме па жмені зерня. І па тым, які пярсцёнак ёй дастанейца, мы даведаемся аб дастатку вашага кавалера.
(Вядучая падыходзіць да дзяўчат, яны бяруць па жмені зерня, сярод
8
якога трапляюцца пярсцёнкі).
Калі дастаўся залаты пярсцёнак — значыць, сустрэнецца хлопец багатыбагаты; срэбны — прыйдзе хлопсц у сваты з сярэднім дастаткам; просты пярсцёнак — сустрэнецца вельмі шчодры хлопец, не вельмі багаты. Але ж вы будзеце моцна кахаць адзін аднаго. Пярсцёнак з камянём — сустрэнецца дзяўчыне не проста хлопен, а нават паніч. І быць гэтай дзяўчыне панснкай хутка. Калі ўзяла адно зсрне — у гэтым годзе ніякі хлопец не сустрэнецца. Але ж хто всдае — можа, яно і да лепшага? Ёсць час падумаць, удалы выбар зрабіць.
Вядучая.
Вось, дзяўчаткі, вы даведаліся, якіх хлопцаў чакаць вам у сваты. Але ж цікава, адкуль яны з’явяцца? Таму выходзьце да мянс, хто зараз варажыў і камудастаўся пярсцёнак. Зараз мы даведаемся, з якога боку сватоў чакаць!
(Да вядучай выходзяць чатыры дзяўчыны.)
Вядучая.
А раней вось як гэта рабілі.
(Вядучая бярэ доўгую палку).
Бралі кол і ставілі яго перад сабой, а затым выпускалі з рук. У які бок кол упадзе, адтуль і сватоў чакаць.
Ну, паспрабуем? (Па чарзе адпускаюць кол, а вядучая растлумачвае);
Чакай, дзяўчына, прыезжых сватоў здалёк, мо зза мяжы нават. Падобна, нейкі госць адтуль да цябе завітае.
Ну а ты, дзяўчына, не вельмі далёка пойдзеш ад роднай хаткі. Добры сусед к табе завітае.
Вядучая.
Ці спадабаліся вам варожбы? Ну, тады далей варажыць будзем! Станавіцеся, дзяўчаткі, ў паўдужжа.
Пагуляйце, дзеванькі, пагуляйце.
Пойдзеце ў чужыя людзі —
Мінецца гулянне,
Дзявочае красаванне.
Зараз, дзяўчаткі, мы даведаемся, якой жа спецыяльнасці будзе ваш суджаны. І дапаможа нам у гэтым пеўнік. Але спачатку мы разлічымся па чарзе, каб ведаць, якая дзяўчына пад якім нумарам. Уважліва сачыце за пеўнікам, што ён будзе рабіць.
(Гучыць вясёлая музыка. Да дзяўчат выходзіць пеўнік — пераапрануты хлапец. Спачатку ён ходзіць, аглядаючы кожную дзяўчыну.) Вядучая.
Бачыце, дзяўчаткі, наш пеўнік ходзіць ды паглядае. Гэта значыць, што першай дзяўчыне дастанецца мужаграном.
(Певень махае крыламі.)
9
Вядучая.
А вось другой дзяўчыне дастанецца мужлётчык.
(Певень кукарэкае.)
Вядучая.
Глядзіце, наш пеўнік спявае. У трэцяй дзяўчыны будзе мужартыст.
(Яшчэ певеньможабіцца— мужбудземіліцыянер; бегчы— спартсмен; кляваць— дырэктар рэстарана; грабсці лапай— трактарыст).
Вядучая.
Дзякуй, дарагі пеўнік, табе за дапамогу! Дзяўчаткі, давайце падзякуем пеўніку, створым вакол яго карагод, хай ён станчыць.
(Дзяўчаты водзяць вакол пеўніка каргод, і ён танчыць).
Вядучая.
Дзякуй табе, пеўнік, дзякуй вам, дзяўчаткі! Сядайце, калі ласка! Вось і ўсё, што мы паспелі.
Варажылі, як умелі, Жаніхоў павыбіралі, Ды развітвацца нам час! Шчасця зычу і кахання, Хай спаўняюцца жаданні. Зараз жа на развітанне Шчыра дзякую я вам.
Госцікі даражэнькія, да сустрэчы ў наступным годзе на Калядных варожбах!
(Развітваецца з гледачамі).
♦ * *
(3 песняй "Пайшла Каляда калядуючы "з ’яўляецца калядны гурт.) Шчодра.
А ў нас сёння сход Каляд, сабірайцеся ўсе ў рад.
Адну зіму песні пеяць, будзем іх у рэшаты складаць, У рэшаты складаць, ды вас, паночкі ды паненачкі, частаваць. Куццю варыці ды на ёй варажыці.
Танчыць, у гульні гуляць, ды з калядамі ...
Усе.
Паздраўляць!
Шчодра.
Пайшла Каляда, Каляда, Вінаградная, красная,зялёная. Выхадзілі, гулялі калядоўшчыкі, Прыхадзілі, прыгулялі к гаспадараву двару.
Усе.
10
А дзе ж самі гаспадары?
(Калядны гурт разыходзіцца, пад музыку выходзяць гаспадары: Лявон, Лявоніха і іх дачушка Зосечка.)
Усе.
А вось і гаспадары: Лявон, Лявоніха і іх дачка Зосечка! Шчодра.
Ой, добры всчар, хазяін, засцілай сталы, кладзі пірагі, да будзс к табе да трос гасцсй: а першая госць — жарка сонейка, а другая госць — яссн мссячык, а трэцяя госць — дробсн дожджычак. Чым пахваліцца жарка сонсйка?
Сонейка.
Як узыду я рана на зарэ — узрадуюцца нсба і зямля, неба і зямля і ў лузс трава.
Шчодра.
Чым пахваліцца яссн месячык?
Месячык.
Як узыду я позна з вечара — узрадуецца купсц у дарозс, купец у дарозе, а звср у дубровс.
Шчодра.
Чым пахваліцца дробен дожджычак?
Дожджычак.
Як узыду я рана і з вясны — узрадуецца жытапшаніца і ўсяка пашніца.
(Калядны гурт спявае “На нова лета ".)
Шчодра.
Шчадрыцсся, гаспадары, жывіцс год да ста так,
Хай едуць у вашыя двары прыбытак і дастатак!
А каб добра было жыць, трэба нам паваражыць!
Нясі, Лявоніха, калядную куццю, зараз паглядзім, ці чакае цябе дабрабыт у наступным годзе.
(Лявоніха выносіць куццю, якая стаіць на падносе з саломінкамі, пакрытьші ручпіком. Зосечка адчыняе накрыўку, усе глядзяць у гаршчочак.) Шчодра.
Ой, добрая куцця атрымалася — разварыстая, а пах які — проста цуд! Чакае цябе, Лявоніха, дабрабыт на ўвесь год! (Звяртаецца да гаспадара) \чы, гаспадар, чаго стаіш, з нагі на ногу перамінаешся? Хадзі сюды, зараз твая чарга — цягні саломінку зпад ручніка, даведайся, які ўраджай будзе.
(Лявон цягне саломінку і дастае доўгую, поўную зярнят.) Шчодра.
Гляньце, якая доўгая ды поўная зярнят саломінка! Радуйся, гаспадар, весяліся, ды добраму ўраджаю дзівіся’ (Звяртаецца да гледачоў.) А вы, даражэнькія гаспадарочкі, паспытайце свой лсс,
11
паваражыце на ўраджай і дабрабыт.
(Лявоніха падыходзіць да гледачоў і прапануе цягнуць саломінку.)
Цягні, калі ласка, гаспадар, саломінку!
(Гаспадар цягне поўную зярнятак саломінку.)
Ой, добрая саломінка, адразу бачна — сапраўдны гаспадар, дык і ўраджай у цябе будзе багаты, а адсюль — і шчасце ў тваім даму.
(Лявоніха падыходзіць да другога гаспадара.)
Цягні і ты, гаспадарочак, сваю саломінку.
(Гаспадар цягне доўгую, але пустую саломінку.)
Шчодра.
А вам, шаноўны, трэба добра працаваць, каб вялікі ўраджай сабраць.
(Лявоніха ідзе да трэцяга.)
А зараз ваша чарга, цягніце саломінку!
(Гаспадар выцягвае маленькую, пустую саломінку.)
Шчодра.
Ой, не пашанцавала! Але не хвалюйцеся, не народзіцца хлеб, дык народзіцца бульба. Дзякуй, даражэнькія, што паспыталі свой лёс, і не сумуйце, калі крыху не пашанцавала, памятайце, хто старанна працуе, той мір мацуе!
А мы ведаем, што ў пана гаспадара дачушка ёсць, a прыгажунечка, нібы каліна красная. Выйдзі, Зосечка, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся.