Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
Дзень добры вам, лясы і гоні,
Дзеньдобры, юная вясна!
(Я. Колас. Ідзе вясна)
На верхняй пляцоўцы ледзяной гары з’яўлясцца Вясна, апранутая ў блакітнае адзенне, упрыгожанае зялёным лісйем і яркімі кветкамі. У руках Вясна трымае канцы каляровых стужак вяснянак. Вяснянкі, вітаючы прыход Вясны, робяць шырокія всртыкальныя ўзмахі
61
стужкамі, ледзяная гара пераліваецца рознакаляровым морам. На фонс гэтага дзеяння і ціхай музыкі гучаць всршы:
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёплым, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.
Грай жа, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!
Выйграй з вясною і долечку мне.
3 пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі
Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!
(Я. Купала. Вясна)
Гучыць вясёлая народная мелодыя. Вясна і вяснянкі апускаюць стужкі, якія вясёлкаю пакрываюць гару.
Скамарохі.
Гэй, вяснакраснааа!
Што ты нам прыняслааа!
Вясна.
Я вам прынясла
Тры карысці ў радасці:
Шаўковую траву на вясну,
Буйное жыта на лета,
Ядрыцугрэчку на восень.
Пад вясёлую мелодыю Вясна з вяснянкамі сыходзіць наледзяную эстраду, якая ажывае лесам зялёных галінак. Пачынаецца танец вяснянак, які спыняецца стопкадрам, у цэнтры яго — Вясна. У неба ўзлятаюць дзесяткі галубоў.
Зіма.
Вясну з прыходам я вітаю
І перад тым, як трон аддаць,
Хачу я адрапартавайь:
Тры месяцы маёй работы
Мы працавалі без ляноты
I, каб зямліца ўрадзіла,
Снягамі я палі ўкрыла
І тэхніку рамантавала.
Каб ты сяўбу хутчэй пачала,
Надзейна зерне зберагла,
Што Восень мне перадала.
Бачыш крэпасць лсдзяную —
Мой апошні бастыён.
Дзед Мароз яе пільнуе,
Зерне сцеражэ там ён.
Моц сваю каб даказаць,
62
Ты павінна крэпасць узяць!
Вясна.
Вястун! Слухай мой загад!
(Да эстрады пад ’язджаюць Вястун Вясны і веснавыя месяцы.) Асілкаў смелых, моцных, дужых Заві пад сцяг вясновы мой, Каб даць Зіме апошні бой, Прагнаць мяцеліцы і сцюжы, Прыход Вясны ўшанаваць І зерня людзям перадаць!
Вястун трубіць у дуду.
Вястун Вясны.
Тых, хто адвагай ганарыцца, Заву ўсіх я за сабой
На штурм! На крэпасць! Грамадой!
Гучыць заліхвацкая мелодыя. Вястун, веснавыя месяцы, Вясна, Зіма, скамарохі і гледачы спяшаюцца на штурм крэпасці.
15 гадзін 30 хвілін.
...3за ледзяных бастыёнаў снежнай крэпасці выглядаюць адмоўныя казачныя персанажы. Вястун трубіць у дуду, і пад гукі польківссялухі грамада скамарохаў і гледачоў ідзе на штурм крэпасці. Паміж удзельнікамі тэатралізаванага бою пачынаецца перастрэлка снежкамі.
На полі бою з’яўляюцца Вястун Вясны і веснавыя месяцы з запаленымі факсламі ў руках. Праскакаўшы вакол крэпасці, яны кідаюць факелы ў сярэдзіну.
У крэпасці запальваюцца каляровыя дымавыя шашкі. Вароты крэпасці адчыняюцца, і на поле з паднятымі рукамі выходзяць казачныя персанажы, якія разбягаюцца ў розныя бакі. Уверх падымаецца страла спецмашыны, у люльцы якой стаіць Вястун Вясны і трубіць перамогу.
3 крэцасці выходзіць Дзед Мароз. У яго руках — чаша з адборным зернем. Ён падымаецца на ўзвышэнне каля крэпасці і аддае чашу Зіме. Зіма (звяртаючыся да Вясны).
Ты моц маю перамагла, Зімовыя знікаюць чары. Бяры зярно і засявай Палёў шырокія абшары. Перадае чашу з зернем Вясне: Я ж ад’язджаю на пакой У паўночны край любімы мой. Хай цёплы дзень смялей ступае— Табе пасад я ўступаю.
63
Хай новы дзень здабыткам будзе —
Нясе вам шчасце, радасць, людзі!
Зіма са світай ад’язджае.
Вясна.
He спяшайце адыходзіць —
Зараз будзем карагодзіць
На маёй, на веснавой паляне.
Будзем гушкаць дзяўчат,
Весяліць мам і тат —
Запрашаю ка мне на гулянне!
Гучыць музыка. Вясна, несучы чашу з зернем, пачынае шэсце па сваёй зоне. За ёй ідуць веснавыя месяцы, вяснянкі, скамарохі і гледачы. У час шэсця вяснянкі водзяць карагод “Пляцень”. Падышоўшы да веснавой эстрады, вяснянкі выстройваюцца на прыступках.
Гучыць веснавая мелодыя ў выкананні цымбалаў. Вясна перадае чашу з зернем вяснянкам, і кожная з іх прымацоўвае да яе сваю каляровую стужку. Павольна і ўрачыста чаша плыве па руках дзяўчат і ўстанаўліваецца на падстаўку ў форме чалавечых далоней, якія трымаюць хлебнае поле ў кароне лясоў. Гучаць вершы:
Зямля Беларусі! Ты ў граяхвяснянках,
Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў,
Ты песня сама ад крыніц да заранкі,
Ад зорак паўночных да сіняга ранку,
Ты — наша паэма з бурштынавых слоў!
(П. Броўка. Беларусь) Вясна.
О, зямля!
Ты ўся ў абновах!
Ты ў мільён званочкаў звоніш.
Ты на ста пявучых мовах
Песняй радасцю гамоніш.
Ты смяешся так шчасліва,
Што адразу стала ясна,
Як ты даўна, як цярпліва
Свята гэтага чакала!
(Н. Плевіч. Свята вясны)
Вясна.
Ты ўздыхаеш на поўны грудзі —
У полі будуць скібы ўзняты.
Засявайце ж нівы, людзі,
Прынімай, зямля, зярняты!
16 гадзін.
64
Гучынь лірычная мелодыя. Сакавік.
Вясна спрадвску
прыносіла дзве святыя надзсі: на ўраджай і на каханне.
На тое, што будзе на жытачка род і на статачак плод.
I на тое, што акрые дужыя плечы сароч ка вы ш ы ван ка з дзявочых рук:
“Насі, мілснькі, штонядзелькі, успамінай мяне штогадзінкі!”.
Красавік.
Вясна спрадвеку прыносіла надзсю на тое, што ў шчодрую восень на таку будзе ўмалотна, у арудзе прысыпна, а на стале краіста, а ў цечы пячыста, а ў дзяжы падыходна,
Май.
Вясна спрадвску прыносіла надзсю на тос, штб заручаць вас шлюбам, як голуба з галубай.
Таму такая дарагая
І асабліва чаканая гэта пара — пара Вясны, калі ў прыроды і чалавска адно імкненне — да працягу жыцця зернем, лісточкам, дзіцём.
Вясна.
У славянскай старане
Ёсць мне звычай любы: Аддаюць тут па вясне Шанаванні шлюбу.
65
ІІесняй дораць маладзіц,
Ходзяць у адведкі —
Кажуць, шчасце ў дом глядзіць
Каді ў люльках дзеткі.
Каб зноў чулася “люлю”,
3 веснавым стараннем,
Прыбіраю я зямлю,
Тку ўзор кахання.
І на сватаў ручнікоў
Выткала даволі —
Каб было і жаніхоў,
І нявестаў болей.
Сёння выдам я ўказ —
' Раю не пярэчыць:
Хай ўсе вядуць у ЗАГС
Сцежкі ды сустрэчы.
Вястун Вясны.
Маладыя едуць!
Зараз будуць тут!
Вясна.
Пару маладую — на пачэсны кут!
У выкананні ансамбля “Песняры” гучыць песня “Дзяўчынасардэнька”. Пад’язджае вясельны санны поезд. У гэты час гучыць тэкст (музыка мікшыруецца):
Вястун Вясны.
Едуць! Едуць!
Маладыя пад’язджаюць да веснавой эстрады, выходзяць з саней. На пляцоўку Вясны яны праходзяць скрозь алею вяснянак, якія асыпаюць іх першымі веснавымі кветкамі — пралескамі, залацістым зернем. (Працяг песні).
Вясна (да маладых).
Вітаю. Віншую. І всру:
Для вас
Шчаслівую эру
Пачне гэты час.
Вясною, зімою і летам —
Зяўжды
Каханнем сагрэтыя
Будуць гады.
Раптам з натоўпу да мікрафона выскаквае скамарох.
Скамарох.
Маладых спяшыў глядзець —
Паваліўся з горкі.
66
Узяў чаю ў раток —
Чай без цукру горкі!
Горка, гоорка!
Гледачы скандуюць “горка!”. Маладыя цалуюцца.
Вясна (выносячы шкатулку з беларускім арнаментам).
На вяселлі так вядзецца:
Маладым пасагдаецца.
Хай дабро ў хаце месціцца,
Хай адзначыць вас народ,
У шкатулцы ж будзе месца
Для працоўных узнагарод.
Вясна перадае маладым беларускую шкатулку.
Вясна.
Хай надзеі стануцьявай,
Збудуцца ўсе вашы сны.
Маладым даецца права
Запаліць касцёр Вясны!
Гучаць фанфары. Вяснянкі перадаюць маладым факелы, і яны запальваюць вогнішча.
Вясна.
Маё свята азорана,
Ды агонь не ярчэй
Заручальнага золата
І шчаслівых вачэй...
Маладым раю
Спяшыць да караваю,
А мы на іх вяселлі
Тут пагуляем.
Вяснянкі (некалькі разоў, як рэха).
Шчаслівай дарогіі!
Добрай доліі!
Пад мелодыю “Дзяўчынасардэнька” ўсе праводзяць маладых. Вясна.
Танцы й карагоды
He выходзяць з моды.
Хай лунаюць песні
У небе напрадвесні.
Гэй, народ!
Станавіся ў карагод!
Гучыць музыка. Удзельнікі фальклорных ансамбляў, вяснянкі, скамарохі і гледачы водзяць карагоды.
16 гадзін 40 хвілін.
67
Разносяцца вясёлыя найгрышы скрыпкі і дуды, заліхвацкія псраборы гармоніка, рытмічныя ўдары бубна. Пачынаецца шэсце фальклорных герояў.
На чалс грамады — Нссцсрка з кісм у руцэ і торбай за плячыма. Всрхам на кані сдуць волат, цмок, БабаЯга, воўк, лісіца, авечка, журавсль. За імі — дэкаратыўна аформленая павозка цыркавых артыстаў, якія па ходу кідаюць рэплікі гледачам, жангліруюць, паказваюць нсскладаныя фокусы. За павозкай ідуцьартысты нахадулях, важак з мядзведзем — “студэнтам смаргонскай акадэміі” (пераапрануты), павозка з шырмай і тэатрамбатлсйкай, за якой скамарохі робяць пантамімныя рухі, а таксама “жывыя батлсі” — артысты, апранутыя ў касцюмы лялек. Шэсце заканчвае група “цыганоў”, якая выконвас пад гітару танец, і фальклорная група, што спявае вясёлыя беларускія прыпсўкі.
Вясна.
He Пярун грамы абрынуў
3 бурайнавальніцай —
Гэта Нссцерка з сябрынай
Едзе весяліцца.
3 беларускага фальклору
У паход к нам рушыў —
Самы час у гэту пору
Разгавецца душам.
Артысты маляўніча размяшчаюцца на эстрадзе і вакол яе. Несцерка падыходзіць да мікрафона.
Несцерка.
Добры вечар, людзідабрадзеі!
Ехалі ж мы да вас
хто на вазе, хто на казе,
хто на кожнай назе па чарзе.
Прывсзлі ж мы вам
смеху мяшочак,
чароўны гаршчочак, на рыбу кручочак.
Вашыя вочы да дзіваў ахвочы:
глядзіце батлейку, чорну цыганейку, мішкуразумейку.
Вучан мішка не па кніжках,
але мае прэміі —