• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
         Я ж казаў, што конь стары! Добрага каня прадаваць не вядуць. Цыган (звяртаецца да каня).
         Уставай, мой даражэнькі.
         (Конь матае галавой.)
    Цыган.
         А ты, пэўна, аўса хочаш?
         (Гаспадар выносіць аўса, конь пачынае скакаць.) Конь.
         Вас павіншую, аўса сабе пакалядую.
         Зычу для добрых людзей добрых надзей і спадзей.
         Каб мне скакалася, а вам плённа працавалася.
         Мне падковак новых, а вам дзетак здаровых.
         Мне новае сядзельца, а вам сала тры пудзельцы.
         Каб шчасліва жылі, заўжды вясёлыя былі.
         Кожны год калядавалі, добрых людзей віншавалі.
         (3 песняй “Ай, калядачкі, бліныладачкі” калядоўшчыкі пакідаюць сцэну.)
    Шчодра.
         Ну, а зараз паважаныя сябры, надышоў час параіцца, аб’явіць нашага сённяшняга пераможцу калядных гуртоў. А пакуль журы раіцца, запрашаем усіх на Калядныя ігрышчы!
         (На пляцоўку пад мелодыю песні “У карагодзе мы былі ” выходзяць Бахур і Рэшатуха.)
    Бахур (да Рэшатухі).
         Ой, мае даражэнькія, я зараз смачны пірог еў, мо, і ты мне такі спячэш?
    Рэшатуха.
         Калі ахвота будзе, дык, можа, і спяку.
    Бахур.
         Зараз Каляды, таму на стале павінна быць усяго досыць! А якія яшчэ стравы рыхтавалі да Каляды?
    Рэшатуха.
         А вось аб гэтым мы зараз даведаемся ў нашых гледачоў.
    (Да гледачоў.)
    
    49
    
         Даражэнькія, адкажыце, калі ласка, а якія стравы рыхтавалі на Каляды?
         (Гледачы адказваюць, да тых, хто назваў стравы, падыходзяць дзяўчаты і выводзяць гледачоў на пляцоўку.)
         Рэшатуха выстройвае ўдзельнікаў у паўкола.
    Бахур.
         А ці ведаеце вы, што на каляды існаваў такі звычай “Казла вадзіць”? (Гледачы адказваюць.) Станавіцеся ўсе за мной у дыяганаль адзін за адным. Бярыцеся рукамі за бакі суседа і пад словы: Грамада.
         Як хадзіў наш казёл ды па ельнічку,
         Хлопцу дзевак сабраў на бяседачку.
         Выбіраю я цябе.
    Бахур.
         Паўтарайце ўсе рухі за мной. На каго я пакажу, той становіцца перада мною і на лік раз, два, тры — пераварочваемся — “хвост” становіцца “галавой”, а “галава” — “хвастом”. Зразумела? Тады пачынаем.
         (Пры дапамозе гульні на пляцоўку выводзяцца яшчэ 6 чалавек.) Бахур.
         Ну вось, “Казла” павадзілі.
    Рэшатуха.
         А ці ведаеце вы, што казёл — істота вельмі рухавая? (Гледачы адказваюць.)
         W мы гэта зробім?
    Рэшатуха (да гледачоў).
         А вось як! Устаньце, мае даражэнкія, у дыяганаль. Зараз ??? будзе “галавой”, а вунь тая дзяўчына — “хвастом” (паказвае на апошняга чалавека ў дыяганалі). “Хвост” павінен уцякаць ад “галавы”. Калі “галава” дагоніць яго, тады “хвост” становіцца “галавою”. Пачынаем. Спачатку. Зразумела? Пачынаем!
         (Гучыць полька.)
    Бахур.
         Ну, вось, казла ўтаймавалі...
    Рэшатуха.
         А гэта гаворыць аб тым, што гэты год будзе шчаслівы. А якое ж шчасце без пацалункаў. Зараз пабачым, для каго гэты год будзе асабліва шчаслівым. Гэтая гульня, хлопцы, асабістадля вас.
    Бахур.
         Станавіцеся, хлопцы, у дыяганаль. (Да дзяўчат.) А вы, прыгажунечкі, глядзіцеды падтрымлівайце хлопцаў.
         (На пляцоўку ў гэты час выходзяць хлопец і дзяўчына. Яна трымае ў роце саломінку. Хлопец садзіць дзяўчыну к сабе на плечы.)
    
    50
    
    Бахур (да хлопцаў).
         Слухайце ўважліва. Зараз кожны з вас па чарзе павінен будзс падбсгчы і паспрабаваць ротам дастаць гэтую саломінку. Хто дастане — атрымас прыз не малы, ды всльмі салодкі. Зразумела? Пачынасм. (Гучыць полька.) Рэшатуха.
        А падарунак — салодкі пацалунак ад нашай прыгажуні!
         (Дзяўчына і хлопец цалуюцца тры разы.) Бахур.
         Ну вось і пацалаваліся.
    Рэшатуха.
         Але гэта яшчэ не ўсё, зараз я прапаную ўсім астатнім такую цудоўную гульню “Падушачка”. Хто не атрымаў пацалункаў, неўзабаве хутка атрымае. Станьце, калі ласка, у кола. Зараз мы з вамі пойдзем па ходу сонца, а Бахурка — супраць яго з падушачкай. Як толькі скончацца словы песні:
        Падушачка, падушачка, мая пухавая.
        Малодачка, малодачка, мая маладая.
    Рэшатуха.
        Каго люблю, каго люблю, таго пацалую.
        Падушачку, падушачку маю падарую.
         Насупраць каго спыніцца Бахур, той з ім павінен будзе пацалавацца ў коле, стоячы на падушачцы на калснях. Пасля той, з кім пацалуецца Бахур, такім жа чынам павінен выбраць сабе пару, і гэтакдалей. Зразумела? Пачынаемі (Выконваецца песня “Падушачка”.) Рэшатуха.
        Ну вось, пацалункі атрымалі. Стравы назвалі...
    Бахур.
         Але такую страву як “пячоны кот” ніхто не назваў. Можа, вы не всдаецс такой стравы? (Гледачы адказваюць.) Бахур.
         Калі не ведаецс, дык зараз даведаецеся. Станавіцеся ў дыяганаль ух.
         (Угэты часхлопец выносіць на шасце пячонага ката, у якога замест хваста— кавалачак каўбасы.)
    Бахур.
         Зараз пад словы: Еду з кута па ката — Цаплап за ката! вы павінны да яго падбегчы і паспрабаваць адкусіць кавалачак хваста. Той, у каго гэта атрымаецца, атрымае ў падарунак увесь калбасны хвосцік. Зразумела? Пачалі!
         (Гучыць музыка.) Рэшатуха.
        Малайцы! Ну дык няхай так, няхай сяк — няхай будзе
    
    51
    
    “Кракавяк”! А каб добра было скакаць, трэба ўсе рухі за мной паўтараць.
         (Гучыць “Кракавяк”.)
    Бахур.
         Добра вы сёння гулялі ды танцавалі. А за гэта трэба вас падарункамі адарыць!
         (Дзве дзяўчыны выходзяць і адорваюць гледачоў блінамі. Гучыць святочная музыка.)
    Рэшатуха.
         А зараз для ўсіх вас гучыць полечка.
         (Усе танцуюць. Затым дзяўчаты і хлопцы праводзяць удзелыіікаў на свае месцы.)
    
    
    
    
                Зіма з вясною сустракаюцца
    
    
            Састаўныя элементы свята
    
        — Марш кавалькады зазывалаў па вуліцах горада.
        — Адкрыццё святочнага кірмашу і дзіцячага гарадка.
        — Прыбыццё Зімы, рапарт зімовых месяцаў.
        — Зімовыя забавы.
        — Прыбыццё Вясны, танец вяснянак.
        — Штурм снежнай крэпасці, ад’езд Зімы.
        — Запальванне кастра Вясны, масавыя карагоды.
        — Прыбыццё герояў беларускага фальклору.
        — Веснавыя гульні.
        — Заключны маналог Вясны.
        — Феерверк.
        “Хто ўмее весяліцца, той гора не баіцца!”
        “Вас чакаюць гулні, жарты —
        Быць пахмурным тут не варта!”
        ‘Тодзе, сняжыначкі, сыпацца з нсба!
        Цёплага сонца чакае ўжо глеба”.
        Дзіцячая пляцоўка свята аформлена скульптурамі лясных звяроў. Тут жа размешчаны снежны цір, ледзяная карусель(апісанне ў дадатку да сцэнарыя), пункт пракату троек коней і дзіцячы санны поезд. На тэрыторыі дзіцячага гарадка знаходзіцца невялікая эстрада для выступленняў лялечнага тэатра і культарганізатара, а побач — аўтобус для паказу мультфільмаў. Вакол дзіцячага гарадка падрыхтаваны гурбы снегу, з якіх дзеці пазней будуць ляпіць снежныя скульптуры на конкурс.
    
    52
    
         Зона дзеяння Зімы размешчана ля снежнай гары, на якой зроблены дзве ледзяныя дарожкі для скараснога спуску, акантаваныя борцікамі. Справа ад гары знаходзіцца ледзяная эстрада ў выглядзе паўкруглай сферы з калонамі з ледзяных пліт. (Вечарам на ледзяной эстрадзе дэманструецца слайдфільм “Поры года".) Ля падножжа снежнай гары паўкругам мссцяцца беларускія зімовыя атракцыёны: “калаўрот”, палескі і гродзенскі прызавыя слупы, пляцоўка для перацягвання каната (з перагародкай са снегу пасярэдзіне), а таксама ледзяны конус, гарызантальны ледзяны слуп для спаборніцтваў, гарадошная пляцоўка на лёдзе і ледзяная дарожка (апісаннеў дадатку да сцэнарыя).
         Снежная крэпасць, размешчаная паміж зонамі Зімы і Вясны, упрыгожана ледзянымі вежамі і зубцамі, сцены яе абліты вадою, падфарбаванай блакітнай фарбай. Вароты крэпасці зроблены здрэва і прыладжаны да ледзяных слупоў.
         На валах крэпасці — піраміды снежак для будучых басў. Усярэдзіне — пляцоўкі для дзеянняў казачных персанажаў і спецмашына з пад’ёмнай стралой, прыкрытая шчытамі з фанеры. Справа ад'крэпасці — невялікая эстрада вышынёй паўтара метра.
         Зона дзеяння Вясны размяшчаецца вакол кастровай плошчы. Справа ад вогнішча вясновая эстрада, упрыгожаная гірляндамі з лісця і кветак. На эстрадзе — канструкцыя дзвюх рук чалавска, якія трымаюць хлебнас поле ў каронс лясоў. У зоне дзеяння Вясны размешчаны веснавыя беларускія забавы: арэлі, дзіцячыя і палеская рыбная латарэі, атракцыён “Перахват”, пляцоўка для хадзьбы на хадулях і падняцця цяжкасйсй, атракйысн “Падчапі гаршчок” і фруктовая латарэя.
         У зонах гуляння размешчаны давсднікі ў форме каменяў — са снегу на зімовай плошчы, з фанеры — на веснавой.
         Пра дзеі свята гасцям паведамляюць “радыёдаведкі”. Яны замаскіраваны ў фігурах Снегавіка, Дзеда Мароза, Мядзвсдзя, птушак.
         Уздоўж алей парку размешчана гандлёвая зона.
         “Апетытныя рады” зімовага кірмашу аформлены ў бсларускім стылі. Прадаўцы, апранутыя ў кажушкі з элементамі нацыянальнага арнаменту, гандлююць беларускімі масленічнымі стравамі і прамысловымі таварамі, якія атрымалі распаўсюджанне на зімовых святах у Беларусі.
         Над гандлёвымі радамі вісяць плакаты:
        “Чалавек галодны ні на што не годны”.
        “Без бульбы і без сала куса
        Няма яды для беларуса”.
        “Грэчка — авечка, а бульба — бык”.
        “Блінок маслены — каток,
    
    53
    
        Сам каціся ў раток!”
        “3 самавара валіць пара —
        Прыкмячай, дзе вараць чай”.
        “Самы лепшы ў свеце квас!
        Паспытайце яго ў нас”.
        ‘Тубы столькі ўжо з’елі —
        Аніні больш не хацелі,
        Але цягнецца рука
        Да мажнога шашлыка”.
        ‘Талушкі ў смятане
        І клёцкі ў малацэ —
        Чарга як бачыш стане
        Падобная рацэ”.
        “Марожанае, пірожнае,
        Пернікі, цукеркі...
        Ласуйцеся і ў рэшаты
        Адкладвайце паперкі!”.
        “Нашы лепшыя запасы —
        Сыр, вяндліна і каўбасы”.
        Па гандлёвай пляцоўцы расхаджваюйь карабейнікі, якія прапануюць свой тавар.
        Цэнтрам зімовага кірмашу з’яўляецца карчма “Зіма з Вясною сустракаюцца”, размешчаная пад адкрытым небам. Тэрыторыя карчмы абнесена снежным валам. Ля ўваходу — круглы стол з самаварам, вылепленым са снегу, у які дабаўлены янілінавы (цёмны) фарбавальнік. Карчма падзелена папалам вялізным доўгім сталом. Злева ад стала прадаюцца бліны, варэнікі з сырам, дранікі, сыры і тварожныя вырабы, чай. Справа гарыць касцёр, на якім на ражне смажыцца цэлы баран, разносяцца араматныя пахі шашлыкоў, прадаюцца мясныя, каўбасныя і кандытарскія вырабы, гарачас малако. Асобна стаіць латок, дзе прадаюць сувснірнае пячэнне, выпечанае ў выглядзе жаваранкаў, буслоў і іншых птушак, а таксама булачкі ў форме сельскагаспадарчых прылад і прадуктаў.