• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
         (Гучыць песня “Паехала Каляда”, перад сцэнай з’яўляюцца калядоўшчыкі.)
         Паехала каляда з канца ў канец.
         Каляда, каляда, калядзіца мая.
         Прыехала каляда к Янку на двор.
         Калі, Янка, не дасі бочку пшаніцы,
         Калі, Янка, нам не дасі младу Ганульку.
         Калі гэта не дасі, то трасцу што з’ясі.
         He шкадуй нічога нам, аддавай усё калядам.
         Каляда, каляда, калядзіца мая!
    Звяздар:
        Добры вечар у хату.
        Нашы ягамосці
        Прыбылі да вас сёння мы ў госці!
    Механоша.
    
    42
    
         Гэй, Гаспадыня, не тамі гасцей!
    Хлопец.
         Бо мы знаем, што сядзіш дома на ўслонцы і лічыш чырвонцы! Дзяўчына.
         Нс дай нам, Гаспадынсчка, доўга стаяці, на тваім двару сняжок таптаці.
    Павадыр.
         Просім выйсці на ганачак, просім вынссці нам падаруначак. Гаспадыня.
         Хоць я не багата, а гасцям заўсёды рада.
    Звяздар.
         Чым будзеш частаваць?
    Гаспадыня.
         Было б за што дзенькаваць!
         (Гучыць песня “Добры вечар, гаспадынечка ”.)
         Добры вечар, гаспадынечка, А што ў цябе за навіначка. Шчодры вячор, добры вячор. Сорак кароў ацялілася, А шчэ сорак назначылася. Гаспадынечка, перапёлачка, У цябе сырчыкаў поўна полачка, А ты ж сёння нас частаваць будзеш, А мы цябе віншаваць будзем! Каб на лета дачакала, Калядоўшчыкаў сустракала Падарачкамі надзяляла!
    Гаспадыня.
         Дзякуй вам, паважаныя, за цудоўную песню. Заходзьце, заходзьце хутчэй, каляда чакае гасцей. Чым маю, тым і прымаю!
         (Калядоўшчыкі падымаюцца на сцэну.) Звяздар.
         Мы не самі прыйшлі, мы казу прывялі. А ну, козанька, пакажы на што ты здольная.
         (На сярэдзіну сцэны выходзіць Павадыр з Казой. Гучыць песня ‘Тогого, каза ”. Каза танцуе пад песню.)
         Гогого, каза, гогого, шэра, Дзе рожкі дзела, на соль праела. Лезь, каза, на печ, пакажы чапец. Лезь, каза, на кут, пакажы хамут. Дзе каза рогам, там жыта стогам. Дзе каза хвастом, там жыта кустом. Дзе каза нагой, тым жыта капой.
    
    43
    
         Дзе каза ходзійь, там жыта родзіць!
         (Каза валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай.)
    Хлопец.
         Устань, козанька, расхадзіся, нашай Гаспадынечцы нізка пакланіся. Да саменькіх ножак, хай дасць піражок!
         (Каза крыху прыпадымаецца і паглядае.)
    Дзяўчына.
         Гаспадыня ў рэшаце бліны нам валачэ. Ключыкамі звякае, каморачкуадапрэ.
         (Гаспадыня частуе калядоўшчыкаў.)
    Механоша.
         А за гэты піражок — каб на другі год каласок, а з таго каласка — поўна бочка жыта нарасла.
         (Каза падымаецца.)
    Павадыр.
         Пакланіся ўсім: і старым, і малым.
         Закладай свае рогі, падбірай свае ногі.
         3 гэтай хаты выхадзі, бяду гора вынасі.
         Уцякаюць хутчэй з гаспадаравых вачэй!
         (Каза кланяецца.)
    Звяздар.
         Дай божа табе, Гаспадынечка, і ў каморы, і ў аборы.
    Хлопец.
         А на стайні — вараныя коні!
    Дзяўчына.
         Конікі касаты — цялушачкі рагаты!
    Механоша.
         Авечачкі лахматы, а свіначкі віхраты.
    Гаспадыня.
         Дзякуй вам, калядоўшчыкі, што маю хату не мінулі. Чакаю вас на наступны год!
         (Гучыць песня “Паехала Каляда”, калядоўшчыкі пакідаюць сцэну.)
         Выходзіць Шчодра.
    Шчодра.
         Ці падабасцца вам свята, паважаныя глсдачы? (Гледачы адказваюць.)
         Ну калі вы нам рады і мы вам да парады,
         To, як кажуць нашы людзі, хай вам даспадобы
         Будуць жарты, песні, бо без песні
         Жыць няёмка хоць ты трэсні!
         А якія ж каляды без песень!
         Сустракайцс гурт 122й школы, кіраўнік Жураўлёў Андрэй Валер’евіч.
    
    44
    
         (Гучыць песня “Оіі калядныя бліны ладныя ”. Калядны гурт выконвае харэаграфічную кампазіцыю.)
         Ой калядныя бліны ладныя,
         Ой лялю рана бліны ладныя.
         Ой пшанічныя, дзеўкі пышныя,
         Ой лялю рана, дзеўкі пышныя.
         Ой аржаныя, хлопцы дурныя.
         Ой лялю рана, хлопцы дурныя.
         Ой павыбілі дзеўкі сцежачкі
         Ой лялю рана, дзеўкі сцежачкі.
         Яны ходзячы ў начлежачкі,
         Ды муку крупу яны носячы
         Ой лялю рана, яны носячы
         Музыканціка яны просячы,
         Ой лялю рана, яны просячы.
         Хлопец. Прыехала каляда ўвечары,
         Прывезла дудак рэшата.
         А вы, музыкі, грайце,
         А вы, людцы, гуляйце!
    Дзяўчына.
         Я прапаную пагуляйь у цікавую гульню, якая называецна “Яшчар”. Адзін з хлопцаў, якога я зараз выберу, будзс яшчарам. Ён павінсн сядзець у цэнтры кола. А дзяўчаты і хлопцы будуць вадзіць карагод і спяваць:
         Сядзіць, сядзіць яшчар гэй нам, гэй.
         У залатым крэсле гэй нам, гэй.
         У ляскавым кусце.
         Бяры сабе жонку,
         Каторую хочаш,
         Ці то ў чаравічках,
         Ці то ў панчошках.
    Дзяўчына.
         Усс дзяўчаты зараз атрымаюць вяночкі. І ў час карагода яны павінны будуць набліжайца да Яшчара. Ён па чарзе будзс здымань у дзяўчат вяночкі. Так да той пары, пакуль нс збярэ ўсіх вяночкаў. Пасля дзяўчаты па адной будуць выпрошваць у яго свае вяночкі. Яшчар павінен рассмяшыць дзяўчат, хто засмяецца, той не атрымае свой вяночак. Калі дзяўчына звяртаецца да Яшчара, то гаворыць словы: Яшчар, панок, аддай вянок. Я ручкі, ножкі мазаліла, свайго вяночка не знасіла.
    Дзяўчына.
         А вы, хлопцы, дапамагайце дзяўчатам карагод вадзіць. Усс зразумела? Тады хай музыкі падыгрываюць, а мы пачынаем гульню.
    
    45
    
         (Ідзегульня “Яшчар”.)
    Хлопец.
         А ну, музыканцікі! Зайграйце Лявоніху весяяей.
         Нашых ножак не жалей.
         Нашы ножкі не баляць,
         Яны хочуць танцаваць!
         (Танец “Лявоніха”.)
    Дзяўчына.
         А зараз ізноў гуляць будзем. Гэта гульня называецца “Шкута”. Вось бачыце ў мяне ў далоні пятак, ды не медны, а залаты. Зараз я пайду паўз паўкола, а ты, Шчодра, глядзі, каму я гэты залаты аддам. Калі ўпільнуеш, то займеш маё месца, хто атрымае пятак, будзе замест Шчодры. І гэтакдалей.
         (Ідзе Каза і гаворыць словы з песні)
    Каза.
         Шкут ідзе, золата нясе,
         А хто адгадае, той вялікае шчасце мае.
         (Пад музыку ідзе гульня “Шкута ”.)
    Механоша.
         Ці падабаюцца вам нашыя гульні, паважаныя гледачы? Тады, людцы добрыя, не сядзіце, Казу весялуху ў карагод вазьміце. Хто з Казою патанцуе, таму ў новым годзе пашанцуе!
         (Каза, Механоша, Дзяўчына, Хлопец ідуць у натоўп, заводзяць карагод. Гучыць музыка з песні ‘Тогого, Каза ”.) Каза.
         Мы прыйшлі да вас пажадаць дабра,
         Ад усёй душы, як сваім сябрам.
    Механоша.
         Каб прынёс год новы вам дабрабыт і плён,
         Многа радасці, веру светлых дзён.
         (На сцэну падымаецца Шчодра і старшыня журы Шэвялёў У.М.) Шчодра.
         Ну, а зараз старшыня журы аб’явіць пераможцу конкурсу калядных гуртоў.
    Шэвялёў.
         Я ў вялікім захапленні ад сённяшняга свята. Я пазнаёміўся з вельмі талснавітымі хлопцамі і дзяўчатамі. Вы паказалі цудоўныя всды народных традыцый. Вельмі цяжка сёння адзначыць, хто быў лепшы, але ўсё ж такі журы адзначыла гурт школы № 122. (Апладысменты.) Калі ласка, гурт і кіраўнік, падыміцеся на сцэну.
         (Усе гурты адзначаюцца граматамі і салодкімі прызамі.) Шчодра.
         Паважаныя госці! Па старадаўняй традьшыі на Каляды ў многіх
    
    46
    
    гарадах Беларусі палілі святочныя феерверкі. І таму мы сёння вырашылі не парушаць традыцый і запрашаем усіх на святочны феерверк.
         (Гучыць фанаграма песні “Шчодры вячор”. Удзельнікі свята запальваюць калядны феерверк.)
    Шчодра.
         Запалілі мы агні свята, Каб асветлілась наша хата. Хай палаюць іскрынкі ў ночы, Хай засвецяцца радасцю вочы. Мы калядны фэст завяршаем, Вам здароўя і шчасця жадаем! (Гучыць развітальная песня “Будзь ваша здароў”.) Будзь ваша здароў, як рыжык бароў, Гэй каляда, калядзіца.
         Май торбу грошай, жыві ў раскошы.
         Май усяго даволі, а бяды ніколі.
         Стары год канчаем, новы зачынаем.
         3 ранняю вясною, з буйнаю травою.
         3 збожжам каласістым, з ядром ядраністым, Ды з прыемным летам, ды з громам пры гэтым. Ды з восенню яснай, ды з долечкай шчаснай, Бывай жа здароў ды з усёй сям’ёй.
         Ды з усёй сям’ёй, ды і з дзеткамі.
         Гэй каляда, калядзіца, гэй!
    Шчодра.
         Да наступнай сустрэчы на будучыя Каляды!
    Хлопец.
         Дзякуй вам!
         Цераз лета зноў к вам прыйдзем!
         (3 песняй “Ой, калядныя бліны ладныя ” гурт пакідае сцэну.) Шчодра.
         Давайце апладысментамі падзякуем гурту школы 122 і яе кіраўніку. (Гледачы апладзіруюць.)
         Сёння тут калядны сход, Збірайся каля нас, народ. Будзем танчыць, гуляць і спяваць, Усіх з калядамі віншаваць!
         Сустракайце гурт сярэдняй школы 171, якім кіруюць Блужнеўская Станіслава Феліксаўна і Галеева Ніна Іванаўна.
         (Пад бубен на сцэну выходзіць гурт калядоўшчыкаў. Іх сустракае Гаспадар.)
    Хлопец.
         Ішла каляда па ляду, па ляду,
    
    47
    
         Рассыпала каляда каляду, каляду.
    Дзяўчына.
         Вы, рабяткі, не зявайце,
         Калядзіцу сабірайце!
    Увесь гурт.
         Каляда, калядзіца, прыхадзі павссяліцца!
    Зорканоша.
         Вароты скрыпяць, марозы чуваць.
    Гурт.
         Каляда, калядзіца, прыхадзі павесяліцца.
    Механоша.
         Дзень добры таму, хто ў гэтым даму.
    Гурт.
         Каляда, калядзіца, прыхадзі павесяліцца.
    Хлопец.
         Добры вечар вам, ці рады вы нам?
    Гаспадар.
         Мы то рады, але хто вы такія?
    Зорканоша.
         Мы люд не просты, з далёкага краю, людцы ўсе сталыя, зпад самага раю.
    Гаспадар.
         Адкуль ідзяце?
    Механоша.
         Ідзём ад пана Года, што носіць бараду шыроку, як лапата, сіву і калмату. Мы к лету ідзём, радасць няссм. Ці шырокі сцены, каб нам патанцаваць, ці добры Гаспадар, каб нас пачаставаць?
    Гаспадар.
         Дык за што ж вас частаваць, спачатку трэба паспяваць! Хлопец.
         А ну, музыканцік, рэзні польку.
         (Гучыць полька.)
    Зорканоша.
         Ішлі калядоўшчыкі, калядуючы,
         Добры люд віншуючы.
         Ад іх белы конь адбіўся, стаміўся,
         Спатыкнуўся ды тут апынуўся!
         (На сярэдзіну хаты выходзіць Цыган і Конь.)
    Цыган.
         Купі, чалавек, каня, у гаспадарцы патрэбная жывёліна. (Конь матае галавой.)
    Гаспадар.
         Ды што грыва, ты на зубы яго паглядзі!
    
    48
    
    Цыган.
         Дык я ж амаль задарма прадаю, можна сказаць дарую. А даронаму каню ў зубы не глядзяць.
    Гаспадар.
         Вядома, кожны Цыган сваю кабылу хваліць.
    Цыган.
         Ану, конь мой, паскачы, пакажы на што ты годзен!
         (Пад беларускую польку конь скача і падае на падлогу.) Гаспадар.