• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
         А вы ўсе здаровы бывайце
         Ды праз год нас чакайце!
         (Каляднікі з песняй “Калядачкі, бліныладачкі” адыходзяць.) Снегавік.
         Снег мільгае карагодам,
         А сцюдзёны вецер сціх...
    Усе.
         3 Новым годам! 3 Новым годам
         Мы віншуем вас усіх!
    Снягурка.
         Хай дарогі ўсе на свеце
         Вам адкрыюцца ў жыцці,
         Мы жадаем шчыра, дзеці, Дзед Мароз.
         Якхутчэй вам падрасці.
         Развітацца час мне з вамі,
         Адысці ў мінулы год,
         Бо зусім не за гарамі
    Усе.
         Году Новага прыход!
         Гучыць марш. З’яўляецца Новы год.
    Новы год.
         Ад Камчаткі, Сахаліна
    
    25
    
         Я да вас ішоў няспынна!
         Праз тайгу, даліны, горы,
         Неабсяжныя прасторы!
         Зазірнуў у кожны кут.
         I, нарэшце, у вас я тут!
         О, Год Стары! У хвіліну гэту
         У цябе прыму я эстафету!
    Дзед Мароз.
         Вось табе мой посах, каб было лягчэй вандраваць па Зямлі. A вось і мех мой для падарункаў: ён табе спатрэбіцца праз год, калі ты станеш Старым годам.
         (Кланяецца Новаму году, кладзе паклоны на тры старонкі, адыходзіць.) Кузя.
         Пасінеў на рэках лёд,
         Неба ў ясных зорках.
         Зноў прыйшоў к нам Новы год
         3 песнямі і ёлкай!
    Новы год.
         Дарагія сябры! Віншую вас з навагоднім святам! Жадаю здароўя, шчасця! Няхай добры настрой і вясёлыя агеньчыкі ў вашых вачах ніколі не гаснуць!
         Прашу не забывацца, што вы ў сваёй хаце, і весяліцца ад душы! Скамарох 1.
         He сумуеце, дарагія хлопчыкі?
    Скамарох 2.
         А вы, мілыя дзяўчынкі?
    Скамарох 3.
         Як ваш настрой, папы і мамы?
    Разам.
         Запрашаем на навагоднюю праграму!
    Скамарох 1.
         Для дзяцей і дарослых,
    Скамарох 2.
         Невысокіх і рослых,
    Скамарох 3.
         Для старэнькіх і маладзенькіх, Разам.
         Тоўсценькіх і худзенькіх!
         (Канцэрт.)
    Скамарох 1.
         А цяпер вам наша развітальнае слова.
    Скамарох 2.
    
    26
    
        Бывайце, сябры, вы тройчы здаровы!
    Скамарох 3.
        Жыць вам, любыя, і не хварэць!
    Разам.
        Дабрэць, не старэць, разумнець!
    Музыка.
        Персанажы, развітваючыся, адыходзяць. Свята скончана.
    
    
                Добры вечар таму, хто ў гэтым даму
    
    
         Пляцоўка ўпрыгожана ручнікамі. На задніку знаходзіцца васьмівугольная зорка. На пляцоўцы стаіць стол з пачастункамі. Гучыць тэма беларускай народнай песні “Пайшла Каляда”. На пляцоўку, прытанцоўваючы, выходзіць Шчодра. Музыка сціхас.
    Шчодра.
         Добры вечар! Шчодры всчар!
         Добры всчар таму, хто ў гэтым даму!
         Алюдзей тут цераз край.
         Хоць ты лыжкай мяшай!
         А ці рады вы мне?
         Калі вы мне рады,
         Я вам да нарады!
         Са святам вас, даражэнькія, с Калядамі. Пасля Піліпаўскага посту пачыналіся святочныя дні і вечары. Сімвалічнай стравай гэтых вечароў была куцця. Куццю абавязкова гатуюць, яна самая галоўная страва. Ёсць посная куцця і багатая куцця.
         А якія стравы гатаваліся на посную куццю? Хто ведае? За кожны правільны адказ даюцца баранкі.
         А на багатую куццю, у адрозненне ад поснай, гатавалі мясныя стравы. Хто ведае, якія стравы гатавалі на багатую куццю?
         Тым, хто правільна адказаў, даюцца цукеркі.
    Шчодра.
         На багатую куццю, калі ўжо ўсе стравы, ў тым ліку і куцця, стаялі на стале, гаспадар адчыняў вакно і запрашаў да вячэры мароз: “Мароз, мароз! Хадзі куццю есці! Каб ты не марозіў ячменю, проса і ўсяго, што мне трэба пасеяць”. Гаспадыня таксама запрашала мароз куццю есці: “Мароз, мароз! Хадзі куццю ссці! Каб ты не марозіў гуркоў, цыбулі і ўсяго, што мне трэба пасадзіць”.
         Вось так, мае даражэнькія!
    
    27
    
    Шчодра.
         А зараз, хто атрымаў баранкі і цукеркі, хуценька падыходзьце да мяне.
         Гледачы падыходзяць.
    Шчодра.
         А пасля вячэры, калі гаспадары і гаспадынькі клаліся спаць, то моладзь збіралася ў хаце і ладзіла ігрышчы. Пачыналіся ігрышчы з танцаў. Давайце і з вамі патанцуем.
         Хлопцы, паглядзіце, якія прыгожыя дзяўчаткі стаяць! Бярыце прыгажунь і ну ў пляс!
         Музыка, зайграй нам вясёлую мелодыю!
         Гучыць музыка, усе танцуюць.
    Шчодра (пасля танца).
         Малайцы, добра так танцавалі, што нават не супакоіць вас. A зараз я прапаную пагуляць. Хочаце пагуляці ці не?
         Гучаць адказы.
         Калі хочаце, дыкдавайце пагуляем. 3 дапамогай гэтай гульні мы зможам выявіць самага хуткага. А гульня гэта называецца “Рэмень”. Слухайце, калі ласка, уважліва ўмову гульні.
         Станавіцеся ўсе ў кола, трымайцеся за рукі. Аднаму з вас я дам скураны рэмень. Той чалавек, у якога рэмень ходзіць паза колам. Хто яму спадабаецца, ціхенечка б’е таго па нагах рэменем, а сам уцякае, Той, каму ўдарылі па нагах, павінен даганяць першага. Калі дагоніць, то цалуюцца, а калі не — рэмснь аддаюйь іншым. Зразумелі? Тады пачнём гуляць. Музыка, зайграй нам вясёлую мелодыю!
         Гучыць вясёлая музыка. ГТад музыку ідзе гульня “Рэмснь”. Шчодра (пасля гульні).
         Ай, што за спрытныя хлопцы, а дзяўчаты, нібы маладыя козанькі. Адным словам, малайцы! Частуйцсся, калі ласка, шаноўныя, і сядайце на свае месцы.
    Шчодра.
         Калі трошачкі стаміліся, то, мо, самы раз загадкі паадгадваць? Зараз я загадаю вам загадкі. А хто ведае, калі ласка, паднімайце руку і адказвайце.
         Вось слухайце ўважліва:
         1.      Без рук, без алоўка, а маляваць умее. (Мароз)
         2.      Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног. (Снег)
         3.      Зімой расце коранем уверх, а вясной памірае. Хто адгадае? (Лядзяш)
         4.      На вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд)
         За кожны правільны адказ даюцца цукерачкі.
    Шчодра (пасля загадак).
         Ведасце, шаноўныя, раней каза лічылася сімвалам урадлівасці.
    
    28
    
    “Дзе каза хвастом — там жыта кустом. Дзе каза рогам — там жыта стогам”. Вось так, шаноўныя. І хто з казой патанцуе, той увесь год шчаслівы будзе. А зараз, хто атрымаў цукеркі, выходзьце да мяне.
         Гледачы выходзяць.
    Шчодра (пасля выхаду гледачоў).
         Ай, якія хлопцы прыгожыя! А дзяўчаты, нібы макаў цвет! А ці хочаце вы пагуляць? Калі хочаце, то я зараз прапаную вельмі вясёлую музычную гульню. А называецца яна “Як хадзіў наш казёл”. Спачатку давайце вывучым словы з песні:
         Як хадзіў наш казёл
         Ды па ельнічку.
         Хлопцаў, дзевак сабіраў
         На вяселлечка.
         Выбіраю я цябебеее.
         Усе вывучылі? Слухайце далсй. Адзін з вас будзе “галавой”, усе астатнія становяцца адзін за другім. Станавіцеся, мае даражэнькія. Паўторым словы. На апошняе слова “галава” павінна выбраць з гледачоў сабе таго, хто яму спадабаўся. Той чалавек становіцца. А я зараз з гледачамі будзем лічыць: “Раз, два, тры”, на лік тры “галава” становіцца хвастом. І так далей працягваецца гульня. Толькі заўвага! Тыя, хто з’яўляюцца “хвастом”, павінны выконваць толькі тыя рухі, якія выконвае “галава”. Зразумелі?
    Шчодра.
         Музыка, зайграй вясёлую мелодыю.
         Гучыць музыка. Удзельнікі спяваюць словы з песні “Як хадзіў наш казёл”. Ідзе пад музыку гульня.
    Шчодра (пасля гульні).
         Восьякія малайцы. Спадабалася гульня?
         Гучаць адказы.
         He стаміліся? Калі не, то давайце паглядзім, як вы спяваеце прыпеўкі.
         А вы, шаноўныя (звяртаецца да гледачоў), выберыце, калі ласка, лепшага з іх спевака.
         Пад музыку ўдзельнікі спяваюць прыпеўкі:
         1.       He глядзіце на мяне,
         Што я худавата.
         Мама сала не дае.
         Я не вінавата.
         2.       Ой, дзеўкі, бяда.
         Куды мне дзявацца?
         Па калена — барада,
         Лезе цалавацца.
         3.       Вецер вее, павявае,
    
    29
    
         Шыбачкі хістаюцца.
         Прыйдзе мілы пацалуе —
         Губачкі зліпаюцца.
         4.      Па балоце бусел ходзійь —
         Чырвоная дзюбачка.
         Прыйдзе мілы пацалуе,
         Скажа: “Мая любачка”.
         5.      Села баба на курыцу,
         Выехала на вуліцу.
         А мужчыны не пазналі —
         Усе шапкі паздымалі.
         6.      Знасіў боты за два злоты,
         Да дзяўчыны ходзячы.
         Знасіў шапку на дзссятку,
         У парозе стоячы.
         7.      Цераз рэчку пераедзем,
         Беражком пайдзём пяшком.
         Чужых дзевак абгаворым,
         Сваіх замуж аддадзём.
    Шчодра (пасля прыпевак).
         Ну, малайцы, так спявалі, што ногі самі ў пляс ідуць. А вы, даражэнькія (звяртаецца да гасцей), выбсрыце, калі ласка, самага здатнага спевака.
         Ідзе выбар. Лепшы частуецца баранкамі.
    Шчодра.
         А ці всдаеце вы, што напярэдадні Новага года існуе звычай красці. Таму кожнага, хто прыходзіў у хату всчарам, прымалі за злодзея! Хавалі рэчы. Крадуць нават скайіну. Алс на другі дзснь прыносяць і прыводзяць да гаспадара ўкрадзенае, і той павінен іх частаваць. Вось так, мае даражэнькія. He стаміліся? Хочаце яшчэ пагуляць? Калі хочаце, давайце пагулясм. Гульня называсцца “Шкута”. Станавіцеся, калі ласка, у паўкола. Вось бачыце, у мяне ў руках пятак, ды не медны, а залаты. Зараз я пайду паўз паўкола, ды гэты залаты камунсбудзь з вас аддам. Трэба выбрацьтаго, хто знойдзе гэты залаты.
         Ідзе выбар. Выбралі.
         Слухайце далей. Той, каго выбралі, павінен знайсці залаты, Kajii знойдзе, то становіцца на маё месца, а той, у каго ён быў, пільнуе. Трэба таксама казаць словы:
         Шкута ідзе, золата нясе.
         А хто адгадае,
         Той вялікае шчасце мае.
         Пад музыку ідзе гульня “Шкута”.
    Шчодра (пасля гульні).
    
    30
    
         Малайцы, частуйцеся, калі ласка, баранкамі.
         У нашых продкаў была яшчэ адна самая любімая гульня. Яна называлася “Ката пячы”. Ведаецс такую гульню? А, можа, хочаце пагуляць? Калі хочаце, давайце пагуляем. Вось наш кот, ён знаходзіцца на высокім шасце. Вушы і ногі з сала, а хвост з каўбасы. Зараз паглядзім, каму дастанецца галоўны прыз — пірог з макам. Станавіцеся ў дыяганаль. Адзін задругім разганяйцеся і скачыце. Паспрабуйце ротам дастаць хвост. Трэба таксама казаць словы “Еду з кута на ката”. Калі ласка, мае даражэнькія, паспрабуйце дастаць і адкусінь хвост ката, і атрымаеце галоўны прыз. Гэй, Музыка, зайграй самую вясёлую мелодыю. А мы пачынаем гульню.
         Пасля гульні пераможца частуецца пірагом.
    Шчодра.
         Шаноўныя, а ці ведаеце вы што ўсе ігрышчы па традыцыі заканчваліся вясёлымі скокамі і танцамі. Так давайце і мы, людцы даражэнькія, будзем захоўваць традыцыі нашых продкаў і скончым нашае ігрышчатанцамі. Калі ласка. Музыка, зайграй нам “Полсчку”.