• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Каляд да Пакроваў  Пётр Гуд

    Ад Каляд да Пакроваў

    Пётр Гуд

    Выдавец: Красіка-Прынт
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    243.06 МБ
         (Выходзіць Зосечка, калядны гурт спявае “Улузе каліна ”.) Шчодра.
         Табе, Зосечкапрыгажунечка, песня спета, песня спета, ды насупраць лета, каб вялікая расла, ды замуж пайшла, бацькуматку вяселлем страсла... А давайце паглядзім, які ў яе муж будзе.
         (Калядоўшчыкі становяцца ў два колы, ідуць у карагодзе і спяваюць, чатыры дзяўчыны выносяць талеркі з вадою, зернем, люстэркам, кнігай
         “Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок,
         Маслена галовушка, шоўкава бародушка.
         Што ж ты рана ўстасш, дзеўкам спаць не даеш,
         Пеця, Пеця, Петушок, залаты грабушок”.)
    Шчодра.
         Ну, Пеця, пакажы, які муж будзе ў гэтай прыгажунечкі.
         (Певень падыходзіць да талеркі з зернем, клюе і кукарэкае.) Шчодра.
         Ой, добры мужык будзе, пранавіты, а кашалёк дык поўны даляраў. Дзяўчына.
         Мабыць, бізнесмен ці рэкецір!
    Шчодра.
         Я бачу, што яшчэ шмат дзяўчат хочуць паваражыць. Пеця, запрасі
    
    12
    
    вось гэтую прыгажунечку.
         (Певень выводзіць дзяўчыну ў цэнтр карагода, калядоўшчыкі спяваюць “Пеця Петушок ”, пасля песні певень падыходзіць да талеркі з люстэркам і кукарэкае.)
    Шчодра.
         Гляньце, певень люстэрка дзяўбе, а гэта азначае, што муж твой будзе прыгожым. Трымай гэтае люстэрка, хай твой хлопец прыхарошваецца, ды на другіх дзяўчат нс заглядваецца.
         (Певень запрашае наступную дзяўчыну.)
    Шчодра.
         А ты, ластаўка, чаму такая сумная? Хадзі і табе паварожым!
         (Певень падыходзіць да талеркі з вадой і кукарэкае.)
    Шчодра.
         Гляньце, певень ваду п’е, мабыць, піць мужык будзе... Але ж не хвалюйся, піцьгуляць, не гора гараваць, хай то будзе не з нягоды, a з шчаслівага жыцця. Трымай гэтую талерачку, хай твой мужык апахмяляецца ды розуму набіраецца.
         (Певень запрашае наступную дзяўчыну.)
    Шчодра.
         t ты, красачка, даведайся, што за муж табе дастанецца!
         (Певень падыходзіць да кнігі і кукарэкае.)
    Шчодра.
         Гляньце, певень кнігу дзяўбе. Гэта азначае, што муж твой будзе вельмі разумны. Трымай гэтую кніжку, хай твой “прафесар” чытае, ды пра цябе не забывае!
         Вось мы і даведаліся, які будзе суджаны, а адкуль ён з’явіцца, хочаце даведацца?.. Лявоніха, нясі сюды калядныя бліны, але класці мы іх будзем не ў рот, а на галаву.
         Хлопцы, нясіце качаргу, сядуць дзеўкі на яе вярхом і пракацяцца ладком, павернуцца вакол сябе тры разы і скажуць магічныя словы... Усе.
         Што рабілася — разрубісь, што круцілася — раскруцісь,
         Што шылася —расшыйся, адкуль будзе мілы, дай знаць! Шчодра.
         3          якога боку забрэшуць сабакі — адтуль і мілага чакаць.
         (Запрашае дзяўчыну з каляднага гурта.)
    Шчодра.
         Бачу, Ірыначка вельмі хоча даведацца, з якога боку ёй сватоў чакаць! Сядай на качаргу, трымай блінец, пачынаем!
         (Дзяўчына паварочваецца вакол сябе тры разы, гурт кажа магічныя словы, брэша сабака, брэх грубы і здалёк.)
    Шчодра.
         Нешта зусім не чуваць гэтага сабакі, мабыць, няскора з’явіцца,
    
    13
    
    але ты не сумуй, чую, што голас сапраўднага мужчыны. Падрасці крыху, пасаг збяры, а там глядзі і сватоў сустрэнсш.
         Дзяўчатачкі, запрасіце, калі ласка, вунь тую прыгажунсчку, хай таксама паварожыць.
         (Дзяўчаты з каляднага гурта запрашаюць гледачоў.)
         Сядай на качаргу, трымай блінсц, пачынаем!
         (Чуецца брэх шчаня.)
         Людцы добрыя, хто гэта там цукас і здасцца зусім блізка, мабыць, сёння і знойдзс цябс. А будзе ён з Мінскай вобласці з в. Пухавічы. А зараз я запрашаю ўсіх дзяўчат, якія яшчэ нс паваражылі.
         (Дзяўчаты з гурта выводзяць на пляцоўку некалькі дзяўчат.)
         Сядайце хутчэй на качаргу, уладкаваліся? Пачынаем!
         (3 розных бакоў чуецца брэх сабак.)
         Ну што, кожная пачула свайго сабаку? Ну вось і добра, чакайнс сваіх суджаных, і яны абавязкова да вас прыйдуць!
         Весела музыка йграе,
         Усіх на польку запрашас!
         (Усе танчаць польку.)
    
    
    
    
                Шчодры вечар — добры вечар
    
    
         Пляцоўка святочна ўпрыгожана ручнікамі. На задніку — выява казы і васьмікутнай зоркі. На мізансцэне — стол з пачастункамі і прызамі.
         Гучыць вясёлая калядная мелодыя. На пляцоўку выходзяць, прытанцоўваючы, Шчодра і Каза.
    Каза.
         Прыйшла Каляда, калядуючы, А за ёю дзеўкі, шчадруючы.
         Пайшла Каляда ў адну хату, А ў гэтай хацс куццю таўкуць. Пайшла Каляда ў другую хату, А там серабро звініць.
        А ў трэцяй хаце золата блішчыць.
        А ў чацвёртай — сала шыпіць.
        А ў пятай хаце каўбасу пякуць.
        А наша хата поўна гасцей.
        Усе яны пець, гуляць хочуць.
    Шчодра.
        Добры всчар! Шчодры вечар!
    
    14
    
         Добры вечар таму, хто у гэтым даму! А людзей тут цераз край, Хоць ты лыжкай мяшай.
         А ці рады вы нам? Калі вы нам рады, Мы вам да парады.
         І, як кажуць нашы людзі,
         Хай вам даспадобы будуць жарты, песні, Бо без песні жыць няёмка, хоць ты трэсні. А без скрыпкі і дуды ходзяць ногі не туды, А яшчэ ў прывітанне пажадаць мы вам хацелі, Каб ад нашага спаткання крышку вы памаладзелі, Каб не ведалі вы злосці, каб жылі ў весялосці. Вушы каб у вас не вялі, каб вы добра ўсе гулялі. Разам. Усім ад краю і да краю шчасця і дабра жадаем.
    Шчодра.
         А ты, Каза, не ляніся!
         Тудысюды павярніся, Ножкамі пастукачы, Рожкамі паляскачы. Паскачы для народа, Каб урадзіла жыта У новым годзе многа. А вы, людцы добрыя, не сядзіце. Казувесялуху ў карагод вазьміце. Хто з Казою патанцуе, Таму ў новым годзе пашанцуе.
         Каза і Шчодра ідуць у натоўп, заводзяць карагод. Гучыць музыка з песні ‘Тогого, каза...”. Каза заводзіць карагод на пляцоўку, апошняй ідзе Шчодра. Усім удзельнікам карагода прапанусцца стаць кругам. Шчодра і Каза становяцца ў цэнтр:
    Шчодра.
         Малайчына, Каза, поўна народу вакол сябе сабрала. А якія ўсе маладыя, вясёлыя, спрытныя.
    Каза.
         Пачакай, Шчодра, зараз паглядзім, якія яны спрытныя да гульняў. Я прапаную пагуляць у цікавую гульню, якая называецца “Яшчар”. Адзін з хлопцаў, якога я зараз выберу, будзе “Яшчарам”. Ён павінен сядзець у цэнтры круга, а дзяўчаты і хлопцы будуць вадзіць каргод і спяваць:
         Сядзіць, сядзінь Яшчар, Гэй нам, гэй
         У залатым крэсле,
    
    15
    
         У лясковым кусйе
         Бяры сабе жонку,
         Каторую хочаш
         Ці то ў чаравічках,
         Ці то ў панчошках.
         Усе дзяўчаты зараз атрымаюць вяночкі. І ў час карагода яны павінны набліжацца да Яшчара. Ён па чарзе будзе здымаць у дзяўчат вяночкі да той пары, пакуль не збярэ ўсіх вяночкаў. Пасля дзяўчаты па адной будуць выпрошвайь у яго свае вяночкі. Яшчар павінен смяшыць дзяўчат. Хто засмяецца, той не атрымае свой вяночак. Калі дзяўчына звяртаецца да Яшчара, то гаворыць:
         Яшчар, панок, аддай вянок,
         Я ручкі, ножкі мазаліла,
         Свайго вяночка не знасіла.
         А вы, хлопцы, дапамагайце дзяўчатам карагод вадзіць. Усё зразумела? Тады хай музыкі нам падыграюць, а мы пачынаем гульню.
         (Ідзегульня “Яшчар”.)
    Шчодра.
         (Пасля гульні.)\ цяпер запрашаю ўсіх стаць паўкругам. Козанька хоча пачаставаць удзельнікаў смачнымі аладкамі.
         (Каза частуе ўдзельнікаў. А Шчодра тым часам звяртаецца да гледачоў).
    Шчодра.
         Аладкі ў нашай Казы атрымаліся смачныя. Хто яшчэ пакаштаваць хоча? Калі ласка. А патрэбна для гэтага ўсяго толькі адгадаць загадку.
         1.      Дзве дачкі, дзве маці і бабуля. Колькі ўсіх?
         (Трое: бабка, маці і дачка)
         2.      Без кораня, а расце.
         ( Камень)
         3.      Ляцелі сізыя галубкі, селі на ваду
         Вады не скаламуцілі і самі не паляцелі.
         ( Снег)
         4.      Лысы конь цераз вароты глядзіць.
         (Месяц)
         5.      На полі Ярох рассыпаў гарох,
         А стала світаць — няма чаго збіраць.
         (Неба, зоркі)
    Каза.
         Малайцы. Хто правільна адгадаў — хуцснька да нас па аладкі.
         (Пераможцы конкурсу ідуць на пляцоўку, атрымііваюць пачастункі, ім прапануецца далучыцца да ўдзельнікаў, якія знаходзяцца на пляцоўцы.) Шчодра.
         Козанька, мо пара нашым госцікам паскакаць?
    
    16
    
    Каза.
         Паскакаць, дык паскакаць!
         Прыехала Каляда з вечара
         Ды прьівезла дудак рэшата,
         Ды паставіла на ступе,
         Сама села на куце.
         А вы, дудачкі, іграйце,
         А вы, хлопчыкі, свісціце,
         А вы, дзеванькі, пляшыце.
         (Гучыць танец “Падыспань ”. Танйуюць і ўдзельнікі, і гледачы. Шчодра застаецца на пляцоўцы, а Каза ідзе танцаваць да гледачоў.) Шчодра (пасля танца).
         Я вось за ўсімі назірала ды лепшую пару прыкмеціла. I зараз хачу гэту пару адзначыць прызам (на пляцоўку запрашаецца лепшая пара з гледачоў і ўзнагароджваецца смачнымі перапечкамі).
    Шчодра.
         Калі вы так добра танцавалі, то мусіць і спяваеце добра... Давайце паглядзім, хто з вас больш прыпевак ведае. Музыкі, калі ласка, да нас.
         (Гучаць прыпеўкі. Хто больш праспяваў, атрымлівае прыз.) Шчодра.
         Дзякуй, дзякуй, павесялілі вы нас усіх.
         (Удзельнікі конкурсу ідуць да гледачоў.)
    Каза.
         А зараз ізноў гуляць будзем. Гэта гульня называецца “ІІІкута”. Вось бачыце ў мяне ў далоні пятак, ды не медны, а залаты. Зараз я пайду паўз паўдужжа. Ты, Шчодра, ідзі за мною ды добра глядзі, каму я гэты залаты аддам. Калі ўпільнуеш, то зоймеш маё месца. Хто атрымае пятак — будзе замест Шчодры. І гэтак далей.
         (Ідзе Каза, гаворачы.)
    Каза.
         Шкута ідзе, золата нясе,
         А хто адгадае,
         Той вялікае шчасце мае.
         (Пад музыку ідзе гульня “Шкута ".)
    Каза (пасля гульні).
         Ну, малайцы, так разгуляліся, што нават і не суняць вас. Калі так спадабаліся вам гульні, то я прапаную яшчэ адну. Назва ёй — “Ката пячы”. У нашых продкаў яна была адна з самых любімых у калядныя вечары. А ну, Шчодра, давай сюды нашага Ката.
         (Шчодра выносіць вялікі шост, на якім у самым версе прычэплены спечанам фігурка Kama. Вушы і ногі— з сала, a хвост з каўбасы.).
    Каза.
    
    17
    
         Ну дык вось, паглядзім, каму дастанецца галоўны прыз нашага свята. Па чарзе вы павінны пад’ехаць на вілах да Ката са словамі: “Еду з кута на Ката”. І паспрабаваць адкусіць кавалачак. Усе астатнія павінны смяшыць удзельніка. І калі ён засмяецца, то выбывае з гульні. А ў старадаўні час такому ўдзельніку нават вымазвалі твар сажай. Ну, a хто ўсё ж такі адкусіць кавалачак, то атрымае галоўны прыз. Гэй, музыкі, зайграйце самую вясёлую музыку, якую можаце. А мы пачынаем гульню.