Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
ён студэнтдаўно вядомай
смаргонскай акадэміі.
Мы смяшылі вашыхдзедаў,
68
намі жылі кірмашы.
А хто вас дасюль не всдаў — пазнаёміцца спяшы!
17 гадзін.
Гучыць радыёканцэрт з жартоўных бсларускіх песень ( “Чаму ж мне не пець ”, “Бацька добры, бацька добры... ”, “Як мне, траве, зелянеці ”, “Як паедзем мы ў госці ”, “Салавей спявае з вечара ў даліне ”, “Матылі ”і інш.). Пачынаецца забаўная праграма Вясны, якую праводзяць фальклорныя гсроі. Яны запрашаюць пакатацца на арэлях, удзельнічаць у спаборніцтвах хадзьбы на хадулях, конкурсе асілкаў, рыбнай латарэі, атракцыёнах “Псрахват”, “Падчапі гаршчок” і інш. На танцавальнай пляцоўцы праводзіцца конкурс культарганізатараў раёна, на які кожная культасветустанова выстаўляе свайго ўдзельніка.
На ледзяной эстрадзе паказваецца слайдфільм “Поры года”, a ў дзіцячым гарадку — мультфільмы веснавой тэматыкі.
На эстрадных пляйоўках парку адкрываецца фестываль бсларускага фальклору, у якім прымаюць удзсл вакальныя і музычныя фальклорныя групы, тэатрбатлейка і “жывыя батлеі”, цыркавыя артысты, важак з мядзведзем.
На адной з палян каля раскладзенага вогнішча побач з кібіткайэстрадай пачынаюцца жартоўнае гаданне пераапранутых цыганоў, конкурс народнага танца, а на цэнтральнай эстрадзе — конкурс частушачнікаў, на які кожная культасветустанова выстаўляе свайго ўдзельніка.
18 гадзін.
Каля веснавога вогнішча пачынасцца танцавальная дыскапраграма “Бсларускі сувенір”, у якой разам з фальклорнымі творамі ў апрацоўцы для вакальнаінструментальных ансамбляў гучыць музыка ў выкананні аркестраў і ансамбляў беларускай народнай песні. Тры невялікія танцавальныя аддзяленні праводзяць Сакавік, Красавік і Май. Пасля псршага вальса плошча запаўняецца шумам завірухі, завываннем ветру і звонам капяжу. З’яўляецца Сакавік з блакітным шалікам у руках. У яго аддзяленні — хуткія танцы, загадкі, віктарыны.
Плошчу залівае птушыны спсў. З’яўляецца Красавік, у руках якога — зялёны шалік. Праходзіць ганцавальнае аддзяленне гэтага месяца, у праграме якога калейдаскоп народных і сучасных бальных танцаў, аўкцыён сельскагаспадарчых раслін, конкурс на выкананне польківссялухі.
Над плошчай чуецца пошчак салаўёў. На эстрадзе з’яўляецца Майюнак з чырвоным шалікам. У яго аддзяленне ўваходзяць карагоды, фінал конкурсу выканаўцаў частушак. У гэтым конкурсе ўдзельнічаюць
69
і два выканаўцы, задача якіх — псраспявайь адзін другога.
19 гадзін.
Гучаць пазыўныя фанфар. Вясна падводзіць вынікі свята. Несцерка вымае зторбы і ўручае пераможцам конкурсаў прызы.
Вясна.
Павярнулі з сястрою Мы сёння на лета — І вясновыя гімны Заказалі паэтам.
Кожны птах і лісточак Ім падорыць па слову — Каб Вяснугаспадыню Апісаць адмыслова.
Я ключы цяпер маю — Замыкаю марозы, Адмыкаю паводкі, Першы сок у бярозы. Т штодня я ступаю У нагу з хлебасеем, Каб удача ў працы Акрыяла надзсяй. Гэта свята пачало Шлях мой з вамі сумесны — Дык да заўтра. А заўтра Сустрэнемся з пссняй.
Гучыць урачыстая мелодыя. Сакавік, Красавік і Май уручаюць Вясне свае каляровыя шалікі. Вясна ўзмахвае імі — і ў паветры рассыпаюцца гронкі святочнага феерверку. Гучыць беларуская народная песня “Бывайце здаровы”.
А далей — гульні.
Ледзяная карусель уяўляе сабой пакрытую лёдам пляцоўку круглай формы з высокім слупам у йэнтры. На рухомым коле, якое знаходзіцца на вяршыне слупа, прымацаваны вяроўкі, што звісаюць да зямлі. Жадаючыя ўдзельнічайь у гульні бяруць у рукі вяроўку і пачынаюць слізгацца па ледзяной дарожцы вакол слупа.
Масленка
(Заднік сцэны ўпрыгожаны эмблемай з усміхаючымся блінам. На мізансцэне знаходзяцца два кубы. На пляцоўку з песняй “А сёння ў нас
70
Масленка, Масленка ” выходзяць вядучыя: хлопец і дзяўчына.) Хлопец.
Ой, добры дзснь вам,
Дарагім сябрам.
Ссння ў свята Масленкі
Будзем пяяць песенькі,
Будзсм гульні граці,
Зіму праважаці,
Зіму праважаці,
Вясну сустракаці.
Дзяўчына.
Хто на Масленку сумуе,
Таму ў годзе не шанцуе.
Хлопец.
Значыць, будзем забаўляцца,
І блінцамі сілкавацца.
За вялікі блін, як Сонца,
Трэба працаваць бясконца,
А каб каштаваць аладкі, Адгадасм мы загадкі. Я загадваю для дзяўчынак, Беларускіх малайчынак.
Дзяўчына.
А я буду для хлапцоў,
Беларускіх малайцоў.
Хлопец.
На полі Ярох рассыпаў гарох — стала світаці, няма чаго збіраці.
(Неба і зоры)
(Хто адказвае, частуе аладкай.)
Хлопец.
Трымай аладку,
Каб была, як аладка, гладка.
Дзяўчына.
А вы, хлопцы, нс сядзіце,
А таксама адкажыцс!
Б’юць мянс палкамі, пнуць мяне камнямі, затое мяне глумяць, затое мяне любяць.
(Хлеб)
(Хто адказвае, частуе блінам.)
Трымай блінсц,
Каб быў маладзец!
Хлопец.
Ну, дзяўчаты, нс чакайце.
71
А загадку зноў гадайцс!
Жалезны ток, свінячы пераскок, мучная пасцсль.
(Скаварада, падмазка і блін)
(Хто адказвае, частуе аладкай.)
За такую цяжкую загадку атрымай, прыгажуня, аладку! Дзяўчына.
Ляцеў птах, на ваду — бах. Вады не скалыхнуў, на дно патануў.
( Снег)
(Адказаўшага частуе блінам.)
Трымай блінок,
Кладзі ў рагок!
Хлопец.
Стаіць дуб, на дубе 12 гнёзд, у кожным гняздзе па 4 сініцы, у кожный сініцы па 14 яек: ссм чорных і ссм белых.
(Год)
(Адказаўшага частуе аладкай.)
Хто адгадвае загадкі —
Mae смачныя аладкі.
Дзяўчына.
Спсраду шыльцы, ззаду вільцы, навсрсс чорнае сукно, пад сподам белае палатно.
(Ластаўка)
( Частуе блінам.)
Адгадаў, ну, малайчына!
Паглядзіце: во, хлапчына!
Хлопец.
Дзяўчаты, а без чаго хлсба не спячэш?
( Без скарынкі)
(Частуе аладкаіі.)
Хто з намі нс гуляе,
Хай на сябе наракае.
Дзяўчына.
Чорная карова ўвссь свет пабарола, белая ўстала — увесь свет падняла.
(Ноч і дзень)
( Частуе блінам.)
Атрымайцс пачастунак —
Масленічны падарунак.
Хлопец.
Мы загадкі адгадалі?
(Адказваюць.)
Псраможцаў частавалі?
(Адказваюць.)
72
А цяпер, хто еў блінцы,
Дзяўчыначкі і хлапцы,
Падыходзьце к нам хутчэй
Будзсм мы гуляць далей!
(Гледачы выходзяць на пляцоўку.)
Дзяўчына.
Восьяны, нашы знатакі. Паглядзіце, якія яны ўсе прыгожыя. Хлопец.
А ці так яны танцуюць, як красавацца ўмеюць? Музыканцік, рэзні нам полечку! Ды такую, каб ад танцаў дыміліся падэшвы!
(Гучыць полька. Удзельнікі разбіваюцца па парах і танцуюць.) Дзяўчына.
Слухай, (імяхлопца), аднак жа і добра ў іх атрымоўваецца. Адкуль толькі такія танцоры бяруцца?..
Хлопец.
І сапраўды, танцаваць яны таксама ўмеюць. Але заўважыў я, што хлопцы ў нас нежанатыя. Дзяўчаты, пагулясм? Пакарасм хлопцаў за тос, што не ажаніліся ў мінулы мясаед?
(Адказваюць.)
Тады станьцс, хлопцы, калі ласка, бліжэй да мяне, а дзяўчаты — бліжэй да нашай (імя дзяўчыны). (Да дзяўчат) Трымайце вось гэтыя калодкі. Вам іх трэба пачапіць свайму хлопцу на шыю. Калі ласка. (Чапляюць.) Дзяўчына.
А вы, хлопчыкі, будзеце адкупацца, бо калі не адкупіцеся, то цягаць вам гэтыя калодкі да тас пары, пакуль не знойдзене сабе нявссту. Зразумела? А адкупацца мы з вамі будзсм прыпеўкамі. Трымайце. (Раздае прыпеўкі.) Хлопец.
А вы, дзяўчаты, уважліва назірайце за тым, як хлопцы будуць старацца не застацца з калодкамі. Пачынаем!
(Хлопцы спяваюць прыпеўкі.)
Я па бсражку бягу —
Бераг асыпаецца.
Я бяззубую люблю —
Яна не кусаецца.
А у Толевай гармоні
Планкі пазалочаны.
He любіце, дзеўкі, Толю!
Толя развалочаны.
Тудысюды вокам кіну
73
Няма таго, за кім гіну.
А пры боку сядзіць згрэбла,
Што нікому нс патрэбна.
He хадзіцс, дзеўкі, у лазню,
Нс хадзіце парыцца.
Ад гарачае прыпаркі
Макіяж адваліцца.
Дзяўчына.
Паглядзіце, дзяўчаты, як нашы хлопцы спяваць умеюць, як яны стараліся!.. Ну што, вызвалім нашых малайцоў? He хадзіць жа ім з калодкамі ўсё жыццё.
(Адказваюць.)
Хлопец.
Тады здымайце з іх калодкі, і зараз мы пагуляем у вельмі цікавую гульню, якая называецца “Вяроўка”. У ёй мы паглядзім, які хлопсц больш цягнсццада сваёй дзяўчыны.
(Дзяўчаты здымаюць калодкі. Памочніцы вядучых іхзбіраюць, потым выносяць вяроўку, звязаную ў кола.)
Дзяўчына.
Хлопцы, зрабіце, калі ласка, невялікае кола ў цэнтры пляцоўкі і трымайцеся за вяроўку, а дзяўчаты стануць вакол хлопцаў у вялікае кола. Будзем вадзіць карагод у розныя бакі. Яктолькі спыніцца музыка, кожны хлопец павінен будзе пацягнуцца да сваёй дзяўчыны і пацалаваць яе, не адпускаючы вяроўку. Усё зразумела? Тады пачынаем!
(Падмузыку песні “А я бачыў, бачыў... ”праводзіцца гульня “Вяроўка ” 3 разы.)
Дзяўчына.
Вось якія ў нас хлапцымалайцы. Здаецца, нейкая сіла незвычайная цягне іх да сваіх дзяўчат.
Хлопец.
Ну што, даражэнькія, будзсм далей гуляць. Разбіцеся, калі ласка, на дзве каманды. У кожнай павінна быць 2 хлопцы і 2 дзяўчыны. Разбіліся? Вось і добра. (Да гледачоў.) Ёсць у нас 2 вёскі: Заполле і Залессе. Палова залы, па левы бок ад мяне, будзе вёска Заполле, і будзе падтрымліваць сваю каманау. (Паказваеу бок кама/іды злева.) X другая палова, па правы, будзе вёскай Залессе, і падтрымліваць будзе сваю каманду. (Паказвае ў бок каманды справа.) Дзяўчына.
Пляскаць у далоні ўмееце? (Адказваюць.) А нагамі тупаць? (Адказваюць.) А нука зараз паспрабуем. Залессе! (Апладзіруюць.) Заполле. (Апладзіруюць.) А цяпер усе разам! (Апладзіруюць). Нешта слаба. Хіба кашы не елі? А нука, яшчэ разок разам! (Апладзіруюць.)
74
Хлопец.
Ну ўсё, (імя вядучай), хопіць, a то не застанецца ў іх сілаў на гульні. (Да ўдзельнікаў). Заполлс ды Залессе, зараз правядзём паміж вамі спаборніцтвы. Якая вёска больш вясёлая, спрытная да працы, дружная і таленавітая. Станьце, калі ласка, па парах у^ калоны. Першай пары мы дадзім вось такія стужачкі. Імі вы павінны звязацца адзін да аднаго нагамі. (Памочніцы завязваюць ногі ўдзельнікаў.) (Да другіх nap). А вам мы дадзім вось гэтыя абручы (памочніцы выпосяць абручы). Вы будзеце бегаць па двое ў адным. Далей усё проста: дабягаеце да свайго кошыка, аббягаеце яго і хуценька назад. А вы (да гледачоў), гледачы, падтрымлівайцс сваіх. Пачалі!