Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
“Псрахват”
Беларускі народны атракцыён.
Уяўляе сабою наступную канструкцыю: на адлегласці 10 м у зямлю ўкопваюць два слупы вышынёй 2,5 і 3,5 м. Уверсе да іх прымацоўваюцца канаты (30 см) з вузлом на канцы. Канны сямі апошніх канатаў распушчаны. На пляцоўцы слупа вышынёй 3,5 м ляжыць прыз. Задача ўдзельніка — перабіраючы рукамі канаты і падцягваючыся на іх, дабрацца да фінішнага слупа. Каму гэта ўдасца здымае прыз. Атракцыён выклікае вялікую зацікаўлснасць у прысутных, бо заданне — не з лёгкіх і патрабуе значнай сілы, спрыту: у канцы дыстанцыі, калі сілы ўдзельніка гульні памяншаюцца, дадатковае выпрабаванне для яго — пераадоленне канатаў з
172
распушчанымі канцамі, дзс сн пазбаўлены падтрымкі, у выглядзе вузла.
“Палеская рыбная латарэя”
Гэты беларускі кірмашовы атракцыён можна праводзіць як на адкрытым вадаёме, так і ў бочках ці чанах, запоўнсных вадой. На воднай паверхні ўстанаўліваецца 50—100 паплаўкоў, вырабленых з кавалачкаў бярозы. У кожны з паплаўкоў звсрху і знізу ўзбіваюцца невялікія цвікі, якія згінаюць у пятлю. Да ніжніх петляў паплаўкоў прымацоўваюцца як каштоўныя, так і жартоўныя прызы (прышчэпка, парваны бот, пустая бутэлька, сцірка, бляшанка зпад кансерваў і г. д.).
Жадаючыя ўдзельнічаць у латарэі, купляюць білеты на права “рыбнай лоўлі” і атрымліваюць вуду з вялікім загнутым цвіком на канцы лескі. Па свістку арганізатара пачынаецца розыгрыш латарэі. Удзельнікі павінны на працягу адной мінуты зачапіць цвіком пятлю аднаго з паплаўкоў і выцягнуць прыз. Арганізатарам рыбнай латарэі варта ўключаць у дзеяннс некалькі чалавек, што значна павялічыць зацікаўлснасць усіх гледачоў. Як паказвае практыка, рыбная латарэя мае вялікую папулярнасць і прыцягвас ўвагу, жаданне ўдзельнічаць у ёй людзей усіх узростаў.
Барацьба “Да крыжа”
Беларуская народная гульня. Нагадвае вольную барацьбу. Барцам дазваляецца штурхацца, ставіць падножкі, хапаць за ногі. Перамагас той, хто прыцісне праціўніка спінай да зямлі і ўтрымае яго рукі, разведзеныя ў бакі.
Барацьба “Накрыж”
Беларуская народная гульня. Нагадвае рускую гульню ў абхват. Праціўнікі абхватваюць адзін аднаго, і той, хто кіне сапсрніка на зямлю, — псраможца. Падножкі, штуршкі не дазваляюцца.
“Була”
Беларуская народная гульня. Гуляюць дзве каманды. Кожная каманда выбірас вядучага. Ён моцна б’е палкай з загнутым канцом (тыпу клюшкі) па буле (драўлянаму шару) і гоніць яе па зямлі (лёдзе) у бок праціўніка, каманда памагае яму. Сапернікі імкнуцца псрахапіць і вярнуць булу да пазначанай рысы.
“Падчапі гаршчок”
Сучасная беларуская народная гульня. У канструкцыю печы ставяць гаршчок. Удзельніку гульні, які знаходзіцца за 10 крокаў ад печы, на твар надзяваецца шчыльная маска. У рукі даюцца вілкі. Па сігналу культарганізатара ўдзельнік павінен тры разы павярнуцца вакол сябе, зрабіць дзссяць крокаў і падчапіць вілкамі гаршчок. Гульня стварае багата камічных сітуацый, калі ігрок зробіць няпоўныя абароты і з вілкамі наперавес ідзе прама на гледачоў, што выклікае адпаведную рэакцыю. Удзельнік, які падчапіў вілкамі гаршчок,
173
атрымлівае прыз.
Спартыўная праграма “Вакол хакея”
У прагр’амс ўдзсльнічаюць дзвс каманды па 16 чалавек (тры пяцёркі палявых ігракоў і варатар у кожнай з каманд).
Састаўныя элементы праграмы:
1. “Скарасная эстафета”
Па сігналу суддзі ад кожнай каманды стартус па аднаму ўдзсльніку, якія, несучы ў руцэ эстафстную палачку, абыходзяць паваротны слуп і, вярнуўшыся на зыходныя пазіцыі, перадаюць эстафету таварышу па камандзе. Псрамагас каманда, якая псршай закончыла дыстанцыю.
2. “Вароты”
На ледзяной дарожцы ўстанаўліваюцца (ці абазначаюцца) вароты і невысокі борцік даўжынёй 2—3 м. Удзельнік, зрабіўшы перадачу ў борцік, павінен папасці шайбай у вароты. Кожны ўдзельнік мае права на адну спробу. Перамагае каманда, якая больш разоў пападзе ў вароты.
3. “Эсгпафета перадач”
Ад кожнай каманды адначасова стартуюць два хакеісты. Перадаючы шайбу адзін аднаму, яны агінаюць фінішную стойку, даходзяць да месца старту і перадаюць шайбу наступнай пары. Перамагае каманда, якая першай закончыць дыстанцыю.
4. “Катапульта”
На сярэдзіне дыстанцыі ўстанаўліваецца борцік, а на лініі старту кожнай каманды — катапульта ў выглядзе дзвюх злучаных паміж сабою рамстоек, на якіх замацавана тугая гумавая паласа. Удзельнік становіцца ў катапульту спінай да паласы. Паласу (разам з хакеістам) адцягваюць назад, затым адпускаюць і... хакеіст ляціць у бок борціка. Яго задача — зрабіць прыпынак каля самага борціка на адзначанай рысе. Калі ж удзельнік “урэзаўся” у борцік, ён атрымлівае штрафное ачко. Выйграе каманда, у якой будзе найменшая колькасць штрафных балаў.
5. “Буліт”
На дыстанцыі ўстанаўліваюцца хакейныя вароты, у якія становіцца варатар каманды сапернікаў. Хакеісты па чарзе праводзяць хакейнае пенальці. Перамагас каманда, якая выйшла наперад надва галы.
6. Каманды праводзяць 20мінутны хакейны матч.
Камбінаваная эстафета канькабежцаў
1. Бег у бочцы без дна.
2. Бег удвух у адным гімнастычным абручы.
3. Рух наперад у пары тварам адзін да аднаго. Адзін слізгаецца, другі адштурхвасцца. Каля стойкі партнёры мяняюцца ролямі.
174
4. Бег у пары на “трох” нагах (дзве звязаны).
5. Рух наперад да стойкі, седзячы на санях і адштурхваючыся лыжнымі палкамі. Назад — бег з санямі.
6. Бсг, штурхаючы перад сабою сані з партнёрам. Каля стойкі ўдзельнікі тура мяняюцца ролямі.
7. Бег з вядзеннем клюшкай баскетбольнага мяча.
8. Слізганне на каньках з адштурхваннсм лыжнымі палкамі.
9. Чарадою ўзяўшыся за доўгую вяроўку, усс ўдзельнікі бягуць да стойкі і назад.
Гульнёвая праграма “Снежныя забавы "
1. “Эстафета з каромыслам ”
Лініі старту і фінішу пазначаны драўлянымі бочкамі. Удзельнікі з поўнымі вёдрамі вады на каромыслах бягуць дыстанцыю, агінаюць бочку і, вярнуўшыся на месца, перадаюнь ношу наступнаму таварышу. Перамагае каманда, якая прыходзіць да фінішу псршай (улічваецца колькасць захаванай у вёдрах вады).
2. “Пінгвіны”
Удзельнікі пераадольваюць дыстанцыю хуткім крокам, заціснуўшы мяч між каленяў і залажыўшы рукі за спіну. Страта мяча або папраўка яго рукамі караюцца штрафным балам. Каманда, якая прыйшла псршай і атрымала найменшую колькасць штрафных балаў, перамагае.
J. “Гарадкі са снежкамі”
На снежным полі ўдзельнікі вылепліваюць фігуры. 3 пазначанай лініі яны кідаюць у фігуры снежкі, стараючыся разбіць і паваліць іх на снег. Кожны ўдзельнік мас права дзвюх спроб. За адну спробу ён кідас тры снсжкі. Колькасць фігур абумоўліваецца загадзя. Перамагае каманда, якая затраціла менш снежак, каб паваліць фігуры.
4. “Ледзяны лабірынт ”
На дыстанцыі праз аднолькавую адлегласць расстаўляюцца ледзяшы. Па сігналудва ўдзельнікі, пасадзіўшы на сані трэцяга, бягуць, агінаючы “кеглі” і паваротны круг і такім жа чынам вяртаюцца назад. Псракульванне санак або падзенне ўдзельніка з санак, збітая “кегля лядзяш караюцца штрафным балам. Перамагае каманда, якая хутчэй пераадолела дыстанцыю. Кожнае ачко штрафу ацэньваецца як пяць штрафных секунд.
5. “Збяры снежкі”
Двум удзельнікам завязваюць вочы. На гульнёвай пляцоўцы раскіданы снежкі (10 шт.). Павярнуўшыся вакол сябе тры разы, удзельнік падыходзіцьда цэнтра, бярэ снежку, даходзіцьда стартавай адзнакі і кладзе яе на зямлю. Затым за другой, трэцяй і г. д. Выйграе той, хто першым справіцца з заданнем.
175
6. “Арыентаванне”
На дыстанцыі стаіць снежная баба. Удзельнік з завязанымі вачыма павінен паставіць ёй на месца носа моркву. Той, хто зробіць гэта найбольш дакладна, і стане пераможцам.
7. “Чарадзейная палачка”
Удзсльнікі становяцца ў круг і пад музыку псрадаюць адзін аднаму лядзяш. Музыка прыпынясцца. Удзельнік, у якога ў руках апынулася ледзяная палачка, выбывае з гульні. Гульня працягвасццадатаго часу, пакуль нс застанецца адзін удзсльнік. “Чарадзсйнасць” палачкі ў тым, што яна прыносіць прыз, нс застаючыся ў руках пераможцы.
8. “Вясёлыя снегасакі”
Удзельнік надзяе на твар шчыльную маску і бярэ ў рукі палку. 3 10 крокаў ад яго знаходзіцца снсжны шар. Павярнуўшыся тры разы вакол сябе, трэба падысці да шара і адным узмахам палкі разрубіць яго напалову.
9. “Футбол на снезе”
На зямлі ляжыць снежны шар. За 10 крокаў ад яго на лініі старту — мяч. Удзельнік павінен мячом патрапіць у шар.
10. “Канатаходцы”
Удзельнік павінен прайсці на адной назе па ледзяному гарызантальнаму бервяну, несучы на падносс тры ледзяныя шарыкі. Калі шарык падае з падноса, удзельнік здымаецца з дыстанцыі.
11. “Пеўні”
Два ўдзельнікі сыходзяцца насустрач адзін аднаму па ледзяному гарызантальнаму бервяну. Залажыўшы далонь левай рукі за спіну, a правую выцягнуўшы ўпсрад, яны павінны, пляснуўшы ёю ў далонь саперніка, скінуць яго з бервяна. Пераможца працягвае шлях да канца бервяна і выйграе, калі дасягне яго, не ступіўшы на зямлю.
12. “Бег на хадулях ”
На дыстанцыі праз аднолькавую адлегласць устанаўліваюцца ледзяшы. Удзельнікі становяцца на хадулі — паўтараметровыя палкі, якія маюць брускідля пастаноўкі ног. Яны павінны дайсцідафінішнай рысы, абышоўшы ледзяшы і не збіўшы іх.
13. “Снежны сувенір”
На снежным кубе ляжаць прызы. Удзельнік становіцца на адлсгласці 10 крокаў ад снежнага куба, надзяе на твар шчыльную маску. Выцягнуўшы правую руку ўперад і павярнуўшыся тры разы вакол сябс, удзельнік павінен падысці да снежнага куба і пакласці на яго руку. Калі рука трапіла на прыз, удзельнік атрымлівае яго ў падарунак.
176
Матчын ручнік
На сцэне — інтэр’ер беларускай сялянскай хаты, упрыгожанай ручнікамі. На пярэднім плане сцэны, з правага боку — прызба. Інсцэніроўка песні “Вочы”.
2 дзяўчыны. »
Вечарынка каля млына,
Льюцца песні, гоман, жарт,
А дзяўчына ў дзяўчыны