Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
Цётачка, я ажно зачырванелася. (Да гледачоў.) Яна мяне хваліць, а нашы шаноўныя ўдзельнікі вельмі папрацаваць жадаюць. Дык давайце разам ім палічым:
— Раз, два, тры — пачалі.
(Гучыць музыка. Пасля заканчэння пераможцы атрымліваюць прызы,а астатнія— па кавалачку яблыка.)
Ялінка.
Дзякуй за гульню і за сабраны ўраджай. А цяпер праходзьце на свае месцы.
(Гучыць музыка. Удзельнікі займаюць свае месцы.)
Цаца.
Ад гэтай мітусні я нешта запамятавала, што яшчэ хацела вам, даражэнькія, расказаць.
Ялінка.
Пра Спасы, цётачка.
Цаца.
Так, так. Падкажыце мне, калі ласка, якія яшчэ ёсць Спасы?
Гледачы адказваюць: (Мядовы альбомакавы— 14 жніўняріблычны — 19 жніўня,Спас на палатне, хлебны альбо арэхавы Спас— 29 жніўня). Ялінка.
Тыя, хто атрымаў яблычкі, выходзьце да мяне і запрасіце з сабой
204
па аднаму сябру.
(Усяго патрэбна толькі 10 чалавек.)
(Гучыць музыка. Удзельнікі выходзяць на пляцоўку.) Ялінка.
А якое свята без застолля, яно нават і не свята зусім. А як у нас раней святкавалі Спас на Беларусі?
Цаца.
Ішлі адзін да аднаго ў госці. Неслі дарункі новага ўраджаю — віно і яблыкі да сваіх сяброў і суседзяў. Каб і наступны год быў такі шчодры і багаты!
(Жыхары вёсак мяняюцца бутэлькамі віна і яблыкамі, якія загадзя атрымалі ад памочнікаў.)
Ялінка.
А зараз пачастуйце сваіх суседзяў з другой вёскі сваім віном і яблыкамі. А потым мы і вызначым, чые пачастункі найсмачнейшыя.
Умовы застолля: трэба 2 вёскі па 5 чалавек у кожнай. Жыхары вёсак выстройваюцца адзін за адным. На ўскрайку ставяць бўтэльку віна, талерку з яблыкамі і невялічкі кубачак — для кожнай вёскі свае пачастункі.
Першы павінен дабегчы да бутэлькі, наліць поўны кубачак і паставіць яго.
Другі падбягае, выпівае налітае.
Трэці закусвае.
Чацвёрты налівае і г.д.
Зразумела?
Удзельнікі.
Так! Зразумелі.
Цаца (да гледачоў).
А вы, паважаныя, добрадобра сачыце, хто як частуецца. Трэба пільна глядзець, каб не парушылі чаргу практыкаванняў. Спачатку налівалі, потым выпівалі, толькі тады закусвалі. Зразумелі?
гракі.
Так!
Цаца.
Добра. Госці даражэнькія, частуйцеся, каліласка!
(Гучыць вясёлая беларуская музыка. Пасля гульні ўсе застаюцца каля вядучай.)
Ялінка.
Вось і пачаставаліся нашыя госцікі. Трэба ж на свяце і польку рэзнуць.
Эй, музыка, жару дай там!
Добра, добра паіграй нам!
(Гучыць полька. Усе танцуюць.)
205
Ялінка.
Дзякуй усім за добры танец. Сядзьце трошкі, аддыхніцс і свой дух перавядзіце.
(Гучыць ціхая, павольная беларуская музыка.)
Цаца.
Ох і добра мы пагулялі, паскакалі з вамі. Ад працы адпачылі і яшчэ пажартавалі...
Ялінка.
А цяпер прыйшоў нам час з вамі развітацца. Бо ў доўгую дарогу трэба нам збірацца.
Цаца.
Бывайце здаровы
І ў шчасці жывіце.
Ялінка і Цаца (разам).
Калі прыйдзем у госці, дык шчыра прыміце!
(Гучыць музыка. Зачыняецца генеральная заслона.)
Багач
Гульнёвая праграма “Багач”
Рэжысёрскі аналіз:
Абгрунтаванне выбару: на сучасным этапе існуе недастатковая колькасць матэрыялаў аб свяце Багач. Таму захацелася адрадзіць гэта свята пры дапамозе гульнёвай праграмы.
Тэма: Багач — свята заканчэння ўборкі зернсвых і пачатак азімай сяўбы. Святкаванне Багача выказвае пашану да зямлі і да хлеба.
дэя: пазнаёміць з гісторыяй Багача, перадаць вытворчы вопыт родавых традыцый. Даць зразумець гледачу, што трэба ашчадна адносіцца да матулізямлі.
Сцэнарнарэжысійны ход: Знаёмства з традыцыямі свята Багач праз дзеі вядучай, якія ўвасабляюцца ў гульнях, вершах, прымаўках, загадках.
Мастацкі вобраз: кошык з зернем і ўстаўленай свечкай.
У музычным вырашэнні: мелодыя з жніўнай пёсні (“Як на нашай ніўцы... ”).
Лейтматыў: мелодыя з жніўнай песні “А ў садочку цвіла лілея...” У пластычным вырашэнні: гульнятанец “Незвычайная полька’.
Інтэрпрэтаваны сцэнарый гульнёвай праграмы свята “Багач ”
Гучыць мелодыя са жніўнай песні “А ў садочку цвіла лілея”. Выходзіць гаспадыня, яна заносіць багач і ставіць яго над абразамі ў
206
хаце .
Гаспадыня:
Гаварыла поле шырокае, жыта ядранае:
Жнейкі, жнейкі мае маладыя,
Сярпы залатыя,
Прыходзьце да мяне заўтра рана,
Каб я недажатым не стаяла.
He хачу я ў полі стаяці,
Апошнімі каласамі махаці,
А толькі хачу ў полі — стагамі,
А ў гумне — капамі.
Шаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на свята Багач. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запальвалі яе. Такім чынам рабіўся багач, які заносілі ў кожны двор, тым самым жадаючы багацця. Багач, згодна з павер’ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце.
“Прыйшоў Багач, кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку!”.
Гаспадыня:
Свішчуць косы ў траве,
Проста дзіва гульба;
Размахнуліся рукі, узыгралася кроў,
Сонца паліць агнём, пот льецца з ілба —
Абмахнуў рукавом, ды і далей пайшоў.
— А ці хочаце вы самі паўдзельнічаць у касьбе?
(Адказ)
— Хто загадкі адгадвае, той са мной і пагуляе. Загадаю загадку, закіну за градку, у адзін год пушчу, у другі выпушчу.
(Загадкі)
Гаспадыня: — Гарбаты дзядок усё поле аббегаў (Серп)
— Ляжыць мужычок у залатым каптане, сам устаць не можа, a людзі яго падымаюць (Сноп)
— На коніку сем саколікаў, кожны ў каптаночку (Авёс)
— Чорная свінка мае тры спінкі (Грэчка)
— Яго бьюць каламі, рэжуць нажамі, за тое яго так любяць, што ўсе любяць (Хлеб)
(Тыя, хто адгадаў загадкі, атрымліваюць жэтоны)
Гаспадыня:
Тыя, хто атрымаў жэтоны, выходзьце, калі ласка, да мяне на пляцоўку. Я прапаную вам гульню “Касьба”. Вы будзеце касйамі, але ў такіх умовах: уявіце сабе, што гэта поле (выносяць ніць, на якую прывязаны каласкі), вам трэба будзе з заплюшчанымі вачыма “скасіць”
207
каласок сапраўдным сярпом. “Касіць” вы будзеце па аднаму разу, калі не атрымаецца, то паспрабуеце яшчэ. І так, пакуль усе каласкі не будуць зрэзаны.
Гучыць жніўная мелодыя. Пасля гульні ігракоў частуюць. Гаспадыня:
На Багач да ўсходу сонца гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы сслянін прыступаў урачыста. У доме ўсё мылася, чысцілася, a вечарам спраўлялі ўрачыстую вячэру.
А ці ведаеце вы, якія стравы гатавалі на Багач?
(Праводзіцца аўкцыён страў. Тыя, хто называе стравы, атрымліваюць абаранкі. Гучыць жніўная мелодыя: “Як на нашай ніўцы... ”) Гаспадыня:
Загудзела, як трэба, жыта скрозь галасамі,
Заглядзелася ў неба да аблок каласамі.
Будзе хлеба багата — млын муку вырабляе
Маці булак згатуе — каб з’есці потым з чаем.
А зараз тыя, хто атрымаў жэтоны, хадзіце, калі ласка, да мяне на пляцоўку. Мы зараз пагуляем у “Млын”. Падзяліцеся, калі ласка, на дзве каманды. Уявіце сабе, што кожная каманда будзе няспынным канвеерам, які будзе малоць зерне. Першы з каманды павінен узяць каласок з падлогі і перадаць яго над галавой, пакуль не дойдзе да апошняга. Апошні павінен зноў перадаць каласок наперад — першаму іграку, але ўжо паміж нагамі. Першы павінен палажыць гэты каласок у мяшэчак. Але ўвага: браць наступны каласок першы ігрок можа толькі тады, калі ў мяшэчак будзе пакладзены папярэдні каласок, перададзены ўнізе.
(Пачынае гучаць хуткая мелодыя з песні "Як на нашай ніўцы ”)
(Пасля гульні “Млын ’’усіхудзельнікаў частуюць).
Гаспадыня:
“У стагнача хопіць хлеба да Багача”
Багач заткнуў за страху рагач.
Да Багача баба рабача, па Багачы хоць за плот валачы.
— Ой, якая багатая восень
Усё ў яе ўдалося!
Жыта ў трубу павілося.
Усё святкаванне Багача было святасцю, выказваннем вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.
А ці ведаеце вы прымаўкі пра хлеб?
(Адказ)
— Я буду пачынаць прымаўку, а вы працягваць.
Шмат снегу (працягваюць) — шмат хлеба.
He той хлеб, што на полі (працягваюць) — а той, што ў гумне.
Едзеш на дзень — бяры хлеба (працягваюць) на тыдзень.
208
Без хлеба няма (працягваюць) абеда.
Хлеб не зяць — паглярзяй,ь (працягваюць) ды з’ядзяць. Жывём (працягваюць) хлеб жуём.
Калі ёсць хлеб і вада (працягваюць), то не бяда.
Хлеб усяму (працягваюць) галава.
(Хто дапоўніў прымаўку, атрымлівае жэтон).
Гаспадыня:
Хто атрымаў жэтон, калі ласка, выходзьце да мяне на пляцоўку. Зараз вы паспрабуеце “замясіць цеста на каравай”. Падзяліцеся на дзве каманды. Умовы гульні наступныя. Каля кожнай каманды стаяць неабходныя рэчы, а насупраць каманды — “сталы”, на якіх вы будзеце замешваць цеста. Псршы ігрок бярэ посуд і бяжыць ставіць на стол, другі — муку, трэці — ваду, чацвёрты павінен усё добра перамяшаць. Хто хутчэй усё зробіць, той і пераможа. Але гэта гульня не толькі на хуткасць, а таксама на якасць.
(Пачынае гучаць мелодыя з песні “Як на нашай ніўцы ”) Гаспадыня:
Дзякуй вам за працу. Добра вы гуляеце, а зараз паглядзім, як вы спяваеце.
(Раздаюцца прыпеўкі)
— Чым хата багата, тым і рада. Асабіста багацейшая тая, у якой гучаць песні.
Удзельнікі па чарзе спяваюць прыпеўкі:
— У горадзе, авясец На сто рублёў каласец А вяночак на шаблю Адхініся, не люблю. — Мне не трэба пуд гароху Толькі дзве гарошынкі.
Мне не трэба многа хлопцаў Мне адзін харошанькі.
— Толік з Піцеру прыехаў, Гармонь новую прывёз. Гармонь новая раве, Бацька хлеба не дае.
— Я па беражку бягу, Бераг асыпаецца Я бяззубага люблю — Бяззубы не кусаецца. — Хораша табе, каліна, На табе шырокі ліст, Хораша табе, падруга, — Цябе любіць гарманіст.
209
— Бацька грае, сын басуе, Дачка замуж галасуе.
Дачку замуж аддае.
— He хадзіце, дзеўкі, у лазню, He хадзіце парыцца.
Ад гарачае прыпаркі
Пудра ўся адваліцца.
— Мне не трэба пуд мукі,
Мне не трэба сіта,
Мяне мілы пацалуе, Целы тыдзень сыта.