Ад Каляд да Пакроваў
Пётр Гуд
Выдавец: Красіка-Прынт
Памер: 224с.
Мінск 2000
А гэты гурт — “Вераб’і”.
Яны вельмі жвавыя і дапытлівыя, таму і зляцеліся з усяго лесу пацікавіцца, што ж у нас робіцца. А прыляцеўшы — забыліся, чаго хацелі, раскрылі свае дзюбкі і весела заспявалі любімую песеньку, выконваючы чанвяртную рытмічную нотку чырыкчырыкчырыкчырык. Працягніцс ручкі ўпсрад. Гэта будуйь вашы дзюбкі. Вы сваімі далонямі, як дзюбкамі, адшчоўквайце чацвяртную музычнарытмічную нотку, нібы выконваючы такім чынам галасавую музычную партыю. Робім разам з намі. Ой, якія вясёлыя і звонкія вераб’і.
А вось гэты гурт — “Мышкі”.
Мышкі жвава круцяцьсваімі хвосцікамі. Пакажыце, як вы круціце сваімі хвосцікамі? Вось якія ў нас хвосцікі. А яшчэ мышкі танюсенька
194
пішчаць. А ну, пакажыцс, як мышкі пішчаць. (Дзеці паказваюць.) Дык вось, калі мышкі пішчаць, яны выконваюць рытмічную ноткувасьмушку. А ну, мышкі, разам з намі пакруцім хвосцікамі і выканаем ноткувасьмушку. Вось якія ў нас музыкальныя мышкі атрымаліся.
І яшчэ да нашага аркестра зляцеліся працавітыя і вясёлыя пчолкі.
Так, дзе мае пчолкі? Ага, вось яны (выбірае некалькі хлапчукоў і дзяўчынак.) Гэтыя пчолкі будуць маімі адказнымі памочнікамі. Яны створаць у аркестры пчаліны меладычны фон, будуць шпарка лётаць па паляне, моцна гудзець, хуценька махаць крылцамі. Ну, пчолкі, пагудзіце і палётайце вакол мяне. Цудоўна. Якая дзіўная пчаліная песня атрымалася.
Ну вось, аркестр сгвораны, партыі падрыхтаваны, рэпетыцыі праведзены — можна пачынаць лясны канцэрт. Уважліва сачыце за мной і памятайце, што я ваш галоўны дырыжор, а вы мае таленавітыя выканаўцы. Падрыхтаваліся.
(Даецца музычны ўступ. Машачка па чарзе кіруе гуртамі, якія выконваюць свае партыі. Вакол яе ўвесь час лётаюць і гудуць пчолкі. У канцы нумара ўсе “музыканты ” апладзіруюць сваім сябрам і сабе.) Машачка.
Ну як, Лесавічок, цяпер ты пераканаўся, што гэтыя рабяты вельмі музыкальныя? Да таго ж усе яны вельмі шануюць лясных жыхароў, таму так добра і таленавіта выконвалі свае музычныя партыі. Лесавік.
Машачка, а якіх лясных звяркоў яны болей любяць?
(Дзеці называюць любімых жыхароў лесу.)
А якіх звяроў яны болей баяцца?
(Дзеці даюць адказ.)
Машачка.
Рабяты, а ці жывуць у лесе камары? (Адказ.)
А ці спалохаецеся вы ляснога камара, Kajii ён прыляціць да нас? (Дзеці шумяць.) Так, ніхто не спалохаецца? А калі на вас наляціць цэлая зграя пісклявых і злых камароў, не забаіцеся іх? (Адказ.)
А як вы будзеце адганяць камароў? (Дзеці паказваюць.)
Вось гэтак, рукамі і нагамі? А яшчэ як?
(Дзері робяць разнастайныя рухі, шумяць.)
Гульня “Паляванне на камара”.
А хто з вас самысамы смелы? (Выбірае аднаго з хлопчыкаў.) Вось ты самы смслы хлопчык, так? І цябе завуць... Ты зусім не спалохаешся такога малюсенькага, пісклюсенькага камара? He? Вось і добра. А як абараніцца ад дакучлівага, кусачага камара ты, пэўна, добра ведаеш? Вось малайчына. Але мы з Лесавічком мяркуем, што ад любога камара можна абараніцца і простай галінкай. Так? Тады давайце, рабяты, аддадзім нашаму смеламу паляўнічаму свае галінкі
195
і ён пакажа ўсім', як трэба абараняцца ад камара.
(Дзеці вяртаюць Машачцы галінкі дрэў, атрыманыя імі ў пачатку гульні, яна аб’ядноўвае іху вялікі “букет ”, дае хлопчыку, і той паказвае ўсім, як ён адбіваецца ад камароў.)
Вось які ў нас смелы паляўнічы. Але на нашу звычайную чароўную лясную паляну прыляцеў зусім незвычайны лясны волат Камарышча. Вось ён.
(Машачка выносіць вялікага бутафорскага камара. Такога камара можна зрабіць з розных падручных сродкаў: дроту, дрэва, кардона, паперы і г.д. Утулава камара ўмацоўваюць паветраны шар, які пры трапным удары па камары галінкамі дрэў лопаецца, і гэта сведчыць аб знішчэнні камара і выкананні задання.)
Бачыш які волат? Нс спужаўся? Добра. А цяпер у нас адбудзецца сапраўднае паляванне на камара. Але спачатку паслухайце заданне. Паляўнічаму трэба вось гэтымі галінкамі пацэліць па шары, каб ён лопнуў. Гэта будзе сведчыць, што камар знішчаны і ў цябе зоркае вока. За гэта табе дасцца імя “Сакалінас вока” як самаму вопытнаму і смеламу паляўнічаму. Зразумсў? Але пачакай, пачакай, гэта яшчэ не ўсё. Тут такая справа. Ведаеш, на нашай чароўнай паляне нельга паляваць бсз вось гэтай прыгожанькай шапкіцямнілкі. Калі ты яе надзенеш, то навокал адразу зробіцца вельмі цёмна. Але ты не хвалюйся. Усе дзеці на нашай паляне з задавальненнем табе дапамогуць. Ну як, дапаможам паляўнічаму? Тады слухайцс. Калі паляўнічы будзе паляваць далёка ад камара, вы ўсе гудзіце ціхаціха, а калі паляўнічы наблізіцца да яго, вы гудзіце моцнамоцна. Зразумелі? Тады пакажыце, як вы будзеце гудзець і дапамагаць паляўнічаму.СДзецігуйя^ Вось малайцы. А цяпер, калі ўсім зразумела, што трэба рабіць, паляванне пачынаецца.
(Гульня праводзіцца з 2—3 “паляўнічымі ”. У канцы гульні на паляне раптоўна з ’яўляецца мядзведзь з вялікім корабам, у якім схаваны ласункі і прызы.)
Ой, паглядзіце, хто да нас прышоў. Пэўна, сваім шумам мы разбудзілі нашага ляснога сябра Мішку. Добры дзень, Мішка. А мы тут на камара паляванне рабілі.
(Гучыць музычная імітацыя палё'ту камара, Міша пужаецца, адмахваецца і хаваецца за Лесавіка.)
Што гэта, Міша, ты спалохаўся камара? Айяй, які баязлівец. Ну, не пужайся, Міша, мы з рабятамі даўно камара прагналі. Лепш павітайся з намі. (Мядзведзь б’с паклоны.) Бачыце, дзеці, які Міша артыст, хоць і баіцца камара. А як добра ён гнецца ў розныя бакі, відаць ён вельмі любіць займацйа ранішняй зарадкай. А ці не пакажаш нам, Міша, як ты раніцай устаеш з цёплай пасцелі? Давайце папросім Мішу.
196
(Міша паказвае, як ён прачынаецца, збіраецца ў лясную школу, ідзе са школы дадому, якія віды спаборніцтваў яму больш за ўсё падабаюцца і г.д. Машачка ў час паказу дае свае каментарыі.)
Мы ўсе бачым, Мішанька, што ты вельмі сябруеш са спортам. Ды і як жа табе без спорту. Трэба ж вялікую сілу мсць, каб і на дрэва злазіць за пчаліным мядком, і бервяно на будоўлю бярлогі прыцягнуць, часам і дарогу ў гушчары для дзстак расчысціць. Так? (Міша ківае.) А ці не дапаможаш нам, Міша, вывучыць вясёлую зарадку? Дапаможаш? Тады, рабяты, падрыхтаваліся, глядзіцс на мяне і Мішу ўважліва, паўтарайце за намі ўсе рухі. (Музыка танца “Крыжачок ”.)
Мы ўздымем угору рукі,
Каб зрабіць такія рухі,
Памахаць, пакруціць,
Тузаніну ў бокс зрабіць,
Папляскаць, пашчаўкаць
І спачатку ўсё пачаць.
Ну і замарыў ты нас, Міша, сваёй зарадкай. Пэўна і сам стаміўся? Тады сядай, адпачывай. А для вас, рабяты, у мяне ёсць адзін сакрэт. Ведаеце, наш Міша самы знакаміты фокуснік. Я аднойчы падгледзела адзін з яго фокусаў і зараз пакажу яго вам. Паказаць? Тсс... Гэта сакрэтны фокус, і каб яго зрабіць, нам патрэбны старыя газеты альбо каляровая папера. Ну, Міша, дай нам рэквізіт.
(3 кораба мядзведзя вымаюцца газеты, папера, і ўсё раздаецца дзецям.)
Глядзіце ўважліва і рабіце, як я.
Фокус “Папяровыя ялінкі”.
Бярэм газету, падзелім яе надзве палавіны і па чарзе скруцім іх у адну трубку. Затым трубачку разарвсм уздоўж папалам, але не да канца. Кожную палову трубачкі разрываем яшчэ раз папалам. Атрымалася чатыры паловы, так? Цяпер асцярожна бярэмся за сярэдзіну трубачкі з боку разрыву і выцягваем уверх. Атрымоўваецца прыгожая ялінка. Хто зрабіў ялінку? Уздыміце ўгору. Ай, які прыгожы лес атрымаўся. Пэўна, і Мішаньку ён спадабаецца. А давайце, рабяты, падаруем Мішаньку ўсе нашы ялінкі. Хай ён забярэ іх з сабой у лясную хату, а нам за гэта дасць гасцінца.
(Дзеці аддаюць свае вырабы мядзведзю, ён дастае з кораба падарункі, а ўзамен хавае ў кораб зробленыя дзецьмі ялінкі.)
А цяпер усе хуценька збіраемся да Мішы ў шырокі круг, каб станцаваць для яго наш любімы танец “Лявоніха”.
(Дзеці гуртуюцца ў круг, Міша і Машачка паказваюць рухі танца “Лявоніха ”, дзеці паўтараюць усё разам з імі.)
Вось, як прыгожа і хораша вы можаце танцаваць.
197
Ajie мы тут з вамі танцавалі,
У гульні розныя гулялі,
Вы стаміліся ці не?
Хуценька кажыцс... (не).
Добра, добра, шум не рабіце,
Вы лепей крышачку мнепадкажыце,
3 намі вам весела ці не?
He чую адказу... (не).
Мо з вас заснуў хто, навокал зірніце,
Трошкі ўбокі суседа штурхніце,
Ну як, прачнуўся сусед ваш ці не?
Шпарка кажыце мне... (не).
Мо сярод вас тут ёсць абібокі,
Што чыняць капрызы, не робяць урокі?
Нешта не бачу такіх сярод вас я,
Усе тэрмінова мне дайце адказ... (не, так).
Бачу, народ тут сёння вясёлы,
Мабыць, да жартаў усе
вельмі здольны,
Любіце жарты вы альбо не?
Нешта не чую... (не).
Вось як цудоўна з сябрамі шуткуем,
Усіхя ў лесе прыгожым віншую,
Любіце лес вы альбо не?
Разам адкажам... (не). He?
Дык не, ці так? Што, не любіце? Усе любяць? Вось і добра. Цяпср і мы з Мішам і Лесавічком пераканаліся, што вы вельмі паважаеце і шануеце нашу родную прыроду, свае лясы, палі, лугі, рэкі і азёры, любіце звяркоў і птушак, і ўсю нашу з вамі старажытную мілую Бацькаўшчыну. Але, на жаль, надышоў час нам з вамі развітвацца, бо канчаецца наша лясная казка. Мішаньку пара ісці да сваіх мядзведзянят, Лесавічку абыходзіць лясную гаспадарку, а мне вяртацца дадому, да сваёй хаты. Прыходзьце ў наш прыгожы, чароўны лес, але паважайце і любіце яго, і тады кожная лясная паляна абавязкова запросіць вас да сваёй чароўнай Лясной казкі.
Да пабачэння, сябры нашы!
Яблычны спас
На пляцоўцы, дзе будзе праходзіць свята, стаіць стол, накрыты абрусам, на ім пірог з яблыкамі і розныя стравы, прыгатаваныя з
198
яблык, цуксркі. Справа і злева стала — дзве яблынькі. Гучыць вясёлая музыка. Гасцсй сустракаеВядучая.У руках кош зпрыгожымі, сакавітымі яблыкамі. Яна віншуе ўсіх са святам садавіны:
Вось і наступіў доўгачаканы час — Прыйшоў на зямлю светлы Спас! Глядзіце, які воз багаты Прыехаў сёння ў нашы хаты! Чаго ў нас толечкі няма, Што падарыла нам зямля. А восень поўныя кашы Духмяных яблык нам дала.
Мы бачым восень нам не хлусіць, Чаруюць вока спелыя бакі, Ах, асалода! Смак, калі адкусіш! А ну, бліжэй! Каштуйце, землякі!