Ад родных ніў  Ларыса Геніюш

Ад родных ніў

Ларыса Геніюш
Памер: 163с.
Слонім 1995
13.31 МБ
ЛАРЫСА ГЕНІЮШ
АД РОДНЫХ НІЎ
В Е Р Ш Ы
П р a г a
19 4 2
Выданьне Беларускага Камітэту Самапомачы ў Нямеччыне.
PRINTED IN GERMANY
Larysa Hienijus Von der Heimatflur Gedichte (Weissruthenisch)
Druckerei Politika in Prag
Братом і Сёстрам на чулсыне прысьвячаю
Ларыса Геніюш

I
ПАД ЧУЖЫМ НЕБАМ
Чало плуг жыцьця можаў брразны зрэжа, мо’ голаву іней пакрые гадоў, — у сэртл-ж ня зьвянуііь зялёньгя межы, туга не аслабне да родных кутоў.
Уздымам сэрц нашых шуміць Белавежа, як дні нашых сёлаў, так Нёман плыве... Уроду палеткаў тнуць поясам межы, адвечныя сосны гудуць ў бараве.
Там нашыя песьні, там наша багацьце, там жытняе мора, магілы дзядоў, і родныя хаты, і людзі, як брацьці, і казкі, і слава мінулых часоў.
Крывіч там стагодзьдзі загон свой старожа, а звычаі, мова жывуць з году ў год...
Там Край, быццам казка старая, прыгожы, удалы і верны Краіне народ.
Нічога, што позна у сьвет мы выходзім, нічога, што ўчора пакінулі плуг, — нам крыўду стагодзьдзяў ліхіх нагародзіць гарачым уздымам акрылены дух.
Калі для нас волі жаданай сьвітаньне цудоўнаю блісьне над краем зарой, — ад Угры па Буг мы спаткаць яго ўстанем ўсёй дружнай, вялікай, Крывіцкай Сям’ёй.
TAM ТОЛЬКІ
Там толькі хочацца, хочацца жыць, дзе родныя, сумныя далі, дзе поле узорнай раўнінай ляжыць, калышацца жытняю хваляй.
Дзе Нёман дастойны шырока плыве, дзе пушчы шумяць аб мінулым, а ў замках, курганах лягенда жыве і песьня дзядоў не заснула.
Дзе нашы дзяўчаты — юргіні ў саду, расьцьвіўшыя кветкі у маі, ізь песьнямі лён залацісты прадуць, узорамі бель патыкаюць.
Дзе цягнуцца вежы сьвятыняў ў гару, крыжамі ўпіраюцца ў неба, а моцныя рукі папары аруць, каб нівы пакрыліся хлебам.
КРАЮ МОЙ
Краю мой родны, краю мой мілы, цудны, узорны, ад ніў залаты, хто цябе ўквеціў пушыстай калінай, краскамі, лесам засеяў густым?
Пушчы, палеткі, лугі, сенажаці, быстрыя рэкі, прасторы азёр, — нехта рассыпаў вялікім багацьцем вечныя скарбы ў цудоўны узор.
Калі табе золатам сонца разьлітым магутныя грудзі асыпле кругом, а неба атуліць туманам-блакітам, быццам-бы анял празорым крылом,
і вецер бяроз тваіх косы даўгія расчэша, рассыпле па белых камлёх, а грушы красуні страсе сьнегавыя, цьвет белы пасее на зелень палёў,
а буйныя травы нагне, то падыме, зазвоніць аб лісьце задуманых дрэў, акордамі ўдарыць, як май, маладымі, пад Нёмна вясною бурлівы напеў, —
дык радасьцю, шчасьцем, душа замірае і хочацца сэрцам, рукамі абняць, свой край наймілейшы, аквечаны маем, дзе краскі, дзе Нёману хвалі зьвіняць.
Дзе птушка у неба высокім палётам маніць да сонца ў блакіты з сабой,
узыходзіць, мацнее з сялянскага поту зярнё, вырастае ў калосьсе вясной.
Краю мой родны, краю мой мілы, калыска дум раньніх, вясёлкавых дзён, краю дзядоўскіх курганных магілаў, — ты сэрцу так мілы, як міла жыцьцё.
Сьніцца ты будзеш, ўсё клікаць з чужыны, маніць ў свае сёлы, да хаты старой, пахучым палеткам буйной канюшыны, дзявочаю песьняй спавітай тугой.
Чало плуг жыцьця можа ў боразны зрэжа, мо’ голаву іней пакрые гадоў, — у сэрцы-ж ня зьвянуць зялёныя межы, гуга не аслабне да родных кутоў.
МОЙ РОДНЫ КУТ
Мой родны кут, мой ціхі дом, дзе ў гольле дрэў, аб сьцены ніў, пад сумны сьпеў буйным крылом паўночны вецер звонка біў.
Мой родны кут, — на твой ўспамін бушуе кроў, а ў сэрцы гар, а ў сэрцы боль, бо зь ніў, з далін урок мяне туманны чар.
I ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор душа, як птах, пад гоман дум ляціць на шлях, дзе песьняй бор калыша долі нашай сум.
Мой родны кут, цьвяцісты луг, — пад шумы вольх прыдзе ў начы, як ціхі ўздох,
мой верны дух на вечны сон к табе спачыць.
Пад ветру шум, Пад буры кроз, пад гоман хат, хто сэрцам жыў, ў вясьняны чад хто ў полі рос, той не пакіне родных ніў.
МІНУЛЫЯ ДНІ
Адцьвілі белай яблыні цьветам, як начлежныя згасьлі агні, адзьвінелі, як колас той летам, залатыя над Нёманам дні.
Калі з прасьніцы ніткай льняною жыцьцё доля снавала ясьней, а пад зорнаю йеба красою мучыў сэрца ў начы салавей.
Або казкамі вечар цудоўны маніў зорамі душу вясной, ці дзявочае сэрца напоўніў аж па бераг нязнанай гугой.
Ласкай матчынай сонейка грэла, думкі вспер пяюн разьвяваў, калі дзеўку-чаромуху ў белым з пышным клёнам у полі вянчаў.
Адцьвілі, адцьвілі, празьвінелі, як начлежныя згасьлі агні, недапрадзенай ніткай кудзелі, залатыя над Нёманам дні.
ЧУЖЫНА
Вопратку з дрэваў вецер ужо скінуў і подзьмухам гнуткім, як быццам смыком, ударыў па струнах бязьлістных галінаў восені сумным разжаленым днём.
Так часта ў чужым ды няветлівым краі, аб ціхія сэрцы бяздомных людзей, сумней, як той вецер аб дрэвы, зайграе, злая доля ударыць, зазвоніць сумней.
Ды ўспомняцца родныя межы загоны, свая хата, а вокал чакае сям’я, — гарачыя сьлёзы балюча зазвоняць, сум беднае сэрца саўе, як зьмяя.
Як быццам-бы сэрцам нявінныя дзеці за маткаю тужаць сваей дарагой, так на шырокім, заблытаным сьвеце, толькі Край наймілейшы нам свой.
ХАЧУ БАЧЫЦЬ
Я ня гнуткія, пышныя пальмы із разьнятым ўгары парасонам, і ня мора ўсхвалёвана жалем, — хачу родныя бачыць загоны.
Ды ня прэрыяў дальных прасторы і ня стады дзікіх антылёпаў — хачу бачыць як полымя збраў Нёман ў хвалях начамі патопіць.
Хачу бачыць шырокія дзічкі, што парог маёй хаты старожаць, рассьмяянае вёскі аблічча, дываны залацістыя збожжа.
Ды вачамі і сэрцам на нівах паплысьці нейдзе з ветрам крылатым і забыцца аб днёх нешчасьлівых на парозе радзімае хаты.
БРАТОМ ПАЛОННЫМ
Ці табе ня шкода, браце, родных ніў, тых лугоў, той сенажаці, што касіў?
Ці табе ня шкода даляў, што маўчаць, ні садоў, што расыдьвіталі, ні дзяўчат?
Ані Нёмну сініх водаў між лясоў, хваляў берагу крутога ў верасох?
Ui табе няшкода песьняў, што вясной
білі ў хвалі на прадвесьні бы вяслом?
Ці ня шкода табе косаў залатых, ці ня сьніцца на палосах лён густы?
Па вачох ня сумна зоркіх, што гараць?
Ці ня хочаш баразёнкі прыгараць ?
Hi ня рвесься ты душою —адкажы!
LJi табе начамі сэрца ня дрыжыць па тым краі, дзе радзіўся, дзе ты жыў, дзе каліны расьцьвіталі на мяжы?
Дзе твой сьлед? Мо’ ветры ў полі замялі, калі гнулі, гнулі гольле да зямлі!
НЯ СУМУЙЦЕ
Ня сумуйце дзяцюкі вясною на магілы гледзячы сяброў — жалем нашых ранаў не загоіш і цяжкіх ня скінеш кайданоў.
Ня сумуйце дзяцюкі па сёлах і па вочах кінутых дзяўчат — барацьба ўжо пенніца як солад, маладыя воклікі гучаць.
Ня сумуйце дзяцюкі па долі, ня хілеце гордай галавы, бо ня з жалю, толькі з ранаў, болю, воля толькі родзіцца з крыві.
Ня сумуйце дзяцюкі начамі — ўжо ня дасца спутаць вольны дух! Мы былі і будзем Крывічамі ад хваль Угры аж па сіні Буг!
НА ШАўКОВЫХ ЛУГОХ
На шаўковых лугох дзесь заместа мяне, косіць бура атаву, ліхая.
Гэты вецер, што вольхі шумлівыя гне, нейдзе сумна яе заграбае...
Некляпаная дзесь заржавела каса, непагораны тужаць папары; быццам пояс слуцкі, так цьвіла паласа, сяньня-ж вецер на ёй гаспадарыць.
Так далёка ад ніў сам адзін тут стаю, дзень за вокнамі мрэ, дагарае.
У вёсцы, быццам сястра, дзічка хату маю нейдзе гольлем сваім абыймае.
Каб я тое хоііь знаў, што часамі ў садок, ў нерассьвечаны шэрыя вокны, пад тужлівы ўспамін, пад няўстрыманы ўздох, кіне сумная дзеўчына вокам...
Быццам смоўж дні ў чужыне ляніва паўзуць, туга ў сэрцы нейк коле, як голкі...
Калі колісь да ніў сэрца йзноў занясу — застануцца ў ім сугаркі толькі.
ОЙ, ПАЙДУ
Ой, пайду, пайду я ды ў старонку тую, дзе мая дзяўчына ўсё па мне сумуе...
Дзе начамі вецер песьні, казкі бае, дзе мяне матуля сумна выглядае.
Дзе над роднай хатай ціха дуб нагнуўся... Ой, пайду, пайду я, касой размахнуся!..
Пакашу атаву, пакашу я зельле, — шыкуй, дзеўка, скрыцю шыкуй на вясельле!
Прыдбай, дзеўка, мёду за наш Край чароўны, за тваё здароўе, — вып’ю чару поўну!
Ворагам на ганьбу — вып’ю я другую!
Трэпю за палоску сваю дарагую.
А калі сыіяеш мне ціха наіпу песьню
і дасі мне вуснаў сьпелыя чарэшні —
я за іх, за косы у чырвонай стужцы, аддам душу, сэрца табе — Беларусііы!
Дык чакай, галубка, — я прыйду, вярнуся!
Hi цябе, ні Краю свайго не зракуся!
МАЙМУ СЫНОЧКУ
ГІавяду цябе, мілы мой сыну, ў стары казачны край Крывічоў, там дзе шырака Нёман раскінуў стужку сінюю серад палёў.
Там, дзе пушчы калышуцца важна ўсё чубамі дубоў векавых, а курганы пасталі на стражы нашай славы ў туманах сівых.
Між палеткаў ўсхвалёваных жытам сёлы ў зелені тонуць вясной; вокал людзі жывуць працавітай, як адною, вялікай сям’ёй.
Дзе па гонях узорных нядзеляй раскалышуцца з вежаў званы і вясёлае сонца рассьцеле залатыя ў палёх дываны.
Ды касулямі цудна пагладзіць каляровыя хусткі дзяўчат, іпто як стройныя мальвы ў прысадзе палымнеюць на межах, блішчаць.
Павяду цябе, дзе ты радзіўся, дзе свой першы убачыў дзянёк, калі восеныію Край залаціўся, праляталі дзесь гусі здалёк.
Помню — плакалі всрбы у полі, ліст чырвоны дарогі услаў,
а Край мілы начамі ў няволі глуха з ветрам асеньнім стагнаў.
Нашай мовай, як злом пагарджалі, ды Краінаю нашай старой, і сьціскалася сэрца ад жалю, што расьцеш у няволі ліхой.
Але з ветрамі воля гуляе, шмат разносіць на крыльлях надзей і таксама для нашага "Краю прыйдзе ясны, разіскраны дзень.
А тады павяду цябе, сыну, ў родны Край на курганы дзядоў, там дзе шырака Нёман раскінуў стужку сінюю серад палёў.
АДКАЗ
— Скажы, скуль ты, хлопча ? — 3 зямлі беларускай -гстуль, дзе льецца Нёман мігатлівай стужкай.
Дзе лугі буйныя, ураджайны землі, дзе старыя вербы ля гасьцінцаў дрэмлюць.
Дзе лясы як ў казцы — ўсё з дубоў адвечных; дзе у нетры пушчаў глянупь небясьпечна.
Я з краіны слаўнай, з гарадоў прыгожых, што ня зналі колісь цьмы чужой, варожай.
Родны сьцяг наш горда уздымаўся ў ropy ад балтыйскіх хваляў аж па Чорна Мора!
У маім краі казкі, сівыя курганы; там зрадзілась песьня вешчага Баяна.
Выпілі вякі ўжо, на’т зь Нямігі воду —
славу нашых продкаў засланіла воддаль.
Але, ўсё-ж, я горды нашых сэрцаў сілай мы падымем славу з курганоў-магілаў.
Бо мы хочам волі горача і цьвёрда, бо мы хочам славы для ГІагоні гордай!
КНЯЗЬ УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ
Серп-месяц на небе між хмараў брыдзе срэдзь семені зор адзінокі;
вось, быццам гуляе шчупак па вадзе, ныраючы ў хвалях глыбокіх.
Арол гэтак ўзьбіўшысь пад воблакаў сінь, магутны сваёй адзінотай, аб шэрай нізіне забудзе зусім, паднебным упіўшыся лётам.