Ад родных ніў  Ларыса Геніюш

Ад родных ніў

Ларыса Геніюш
Памер: 163с.
Слонім 1995
13.31 МБ
У кіеўскім замку Усяслаў Чарадзей змагасіша з духам бурлівым і ўздох гладзінёю калыша грудзей, бы вецер дасьпелаю нівай.
Ен думаў ня можа цяжкіх ўгаманіць, тугі сваёй ўцешыць па краю;
і гордае князева сэрца баліць, ды сон ад вачэй адлятае.
Зь вязьніцы сумнай на княжы пасад яго ўвесь Кіеў паклікаў —
ён, ўсё-ж, з панаваньня ні з волі ня рад — ня хоча тэй чэсьці вялікай.
Мілейшыя сэрцу парогі свае, пасад свой і тыя дружыны, зь якімі хадзіў у цяжкія баі, баронячы межаў Айчыны.
Мілейшы той Полацкі край дарагі і пушчы з пахучай жывіцай...
Нядаўна Нямігі ціхой берагі крывёю зьліліся крывіцкай.
Там мужных ваяраў ляжаць чалясы — хто-ж гоіць крывіцкія раны, тады, калі князь, першы Полацку сып, чужацкія носіць кайданы?
I хоць над Нямігу склака груганоў няраз ўжо зьляталася ў госьці ўсё-ж князева сэрца начамі дамоў ўсё клічуць байцоў сваіх косьці.
Ужо цемень радзее, ўжо зорьт ўцяклі і зьнік бляды месяц за імі — князь ўсё яшчэ чуе зямлі свае кліч, ды з думамі б’ецца цяжкімі.
Ён чуе, як рвецца Дзьвіна ў берагох, бароў сваіх гоман адвечны, ён чуе, як ў полацкіх гордых мурох шуміць ўсхваляванае веча.
Цьвіце ужо неба, як тыя ляны, і дзень ўжо над Кіевам сіні — князь слухае сэрцам — б’юць, звоняць званы у полацкай роднай сьвятыні.
Нядарам казалі, што князь-чарадзей... Хто-ж, духам прабіўшы прасторы, у Кіеве чуў-бы, як звон свой гудзе, хто-б знаў, што ён сэрцу гавора?
Вялікае сэрца мець трэба ў грудзёх і духа магутныя чары, каб чуць, як у полацкіх гордых мурох у звон сьвятой Зофіі ўдараць.
Агнём палымяным трэ’ край свой кахаць, трэ’ вырасьці зь ніваў, загонаў, каб славу, багацьце, ўсё кінуць, аддаць, за кліч свайго роднага звону...
ЗАБЭЙДЗЕ-СУ МІЦКА МУ
Ты запеў нам песьню аб барох сасновых, аб пахілых ў полі, сумных дзесяткох, аб цудоўных межах з цьветам васільковым, што здаюцца часта на чужыне ў снох
Ты запеў нам песьню аб бярозе белай, як ў зялёнай хусьце стройная стаіць і аб тым, як явар у начы нясьмела аб сваім каханьні лістам шалясьціць.
Ды як ціха вецер лісьцямі з бярозы засыпае сумна незабыты сьлед, што пакінуў кажны з нас там на дарозе, як ішоў ды з хаты ў няпрыхільны сьвет.
Аб радзімай вёсцы запяяў нам песьню, матчыную песьню запяяў ня раз, і аб тым, як птушкі кажнае прадвесьне прывітаньні з сэрца там нясуць ад нас.
Хай з тваёю песьняй, хай шляхом гусіным размахнецца сэрца, ды ляціць туды, дзе астаўся сьлед наш ў родных каляінах, дзе мы пагублялі сьмех наш малады.
новы год
Новы Год ідзе крокам бадзёрым, крокам звонкім, як сам маладым, рассьцілае надзеі узорныя, гоіць крыўдаў і ранаў сьляды.
Ідзе стуль, дзе ў завеяных хатах нас чакае сям’я за сталом, каб з загубленым сынам ці братам падзяліцца сямейным цяплом.
Ідзе стуль, вецер дзе у лазінах паза гурбамі сьнегу заціх; на гасьцінцах дзе скрып палазіны замірае у далях лясных.
Ідзе зь сьнегам засланых загонаў Нёман сьпіць дзе пад лёду карой. Хай-жа ў нашую чарку зазвоніць на чужыне ды братняй рукой!
Хай нясе успаміны аб сёлах, uno у белай задуме ляжаць. Прывітайма-ж яго мы вясёла, каб ніводзін ня сьмеў сумаваць!
Новы Год ідзе крокам бадзёрым, як заўсёды — з бярэмам надзей. Мо’ вясною палямі узорнымі ў родны, вольны напі Край завядзе.
О, КРАІНА
О, Краіна шчасьця, родная матулька, о, Краіна ясных, незабытых дзён!
На шырокім сьвеце не найду прытулку, ня прывыкну сэрцам да чужых старон!
Тэхніка, культура, ды чыёсь багацьце, не ўзварушаць сэрца маяго мацней — ў ім цьвітуць, красуюць нашы сенажаці, ды калыша вецер клёнам весялей.
Вышынёю вежы бьшцам хмарам грозяць, з камяню палацы задзіўляюць сьвет: — мне мілей наш шэры камень пры дарозе, дзе адпачывае пасівелы дзед.
Цудоўныя паркі, сеяныя травы, ды шнуры даўгія стрыжаных алей... Даражэйшы сэрцу лес наш кучаравы, сьцежачкі у полі цягнуцпа мілей.
Летам сонца збожжа цудна пазалоціць, закалыша вецер каласамі ніў, засумуе бусел на пустым балоце, быццам сваё шчасьце, лятучы, згубіў.
Ды чуваць як песьня серабраным раньнем паплыве па рэчцы з хвалямі вады. . .
Часам разальецца збуджаным каханьнем, або замяцеліць ўздымам маладым.
Кажуць, што Ты зрэб’е носіш у нядзелю, кажуць, што Ты носіш лапці на нагах. . .
Для мяне Ты грудзі палатном усьцеліш — расьцьвіцеш калінай на буйных кустах.
I Ірыбярэшся ў зелень, краскамі заманіш. ў восень ніжаш гусі ў тоненькі ланцуг, го атуліш вочы вэлюмам туманаў, быццам-бы дзяўчына едучы к вянцу.
Заварожыш Нёмнам, рэкамі сваімі, засьмяешся ў сонцы збожжам залатым... Закальгша сэрцам верным Тваё імя, ціхаю малітвай, водгульлем сьвятым.
О, Краіна шчасьця, родная матулька, о, Краіна ясных, незабытых дзён!
На шырокім сьвеце не найду прытулку, ня прывыкну сэрцам да чужых старон!
НА ЧУЖЫНЕ
Як-бы добра ня жылося нейдзе на чужыне — будзе ўсё-ж шумець калосьсем ў. сэрцы Край наш сіні.
Будзе сьніцца раньнім сонцам, што ўстае з пасьцелі, і на рэчках па старонцы туманы кудзеліць.
Будзе пахнуць, як пакосы скошаныя ўчора, што блішчаць у раньніх росах вытканым узорам.
Рэчак стужкай мігатлівай, родным пабярэжжам, васількамі нашых ніваў, чабаром на межах.
Будзе клікаць, зваць начамі песьняў адгалосам, што гуляюць ды зь вятрамі па даўгіх палосках.
Што сумуюць, ды за тымі, хто ў далі ад Краю успамінам аб Радзіме сэрца пацяшае.
Будзе клікаць лес шумлівы. стройныя паляны,
ды затужыць сіратліва вецер на кургане.
Сэрцам матчыным Краіна, серабраным жытам, будзе зваць начамі сына чарай недапітай...
НА РОДНЫХ МЕЖАХ
Пралятай, чаўночак, пралятай, струны нітак льняных закранай, тчы узорам ручнік і абрус так чароўны, як ты, Беларусь!
ДЗЯВОЧЫЯ ДУМКІ
He баюся парным летам ў полі жыта жаць!
Там сінеюць межы цьветам. ціха шчасьцем недапетым травы шалясьцяць!
He баюся рана, рана сіні лён палоць!
Ўстане сонца з-за кургану — засьмяюся, выйду, гляну сонцу насупроць!
He баюся грабіць травы, бегаць па pace, хоць злы вецер, для забавы, часта пасмам залацяным, косы растрасе!
Люблю кужаль свой шырокі ля ракі бяліць!
Там, дзе вербы гнуцца вокал, прывядзе мой мілы сокал коніка паіць...
Бягуць хвалі ранным раньнем, серабром зьвіняць...
Колькі сіл дзявочых стане, буду радасна, з каханьнем, з песьняй працаваць!
Ты-ж цьвіці, цьвіці, мой Краю, макам на мяжы!
Я табе аддам, што маю, — іншай радасьці ня знаю, як цябе любіць!
ЛЁН
To ня сонца пазалотай пакацілась на загон, To ня ў восень ля балота загарэўся пышны клён.
To ня косы распусьціла сабе дзеўка па плячох, то ня хвалямі густымі льецца жыта у палёх.
To ня восень павуціньнем аснавала, серабром, — залатога лёну жменя сыпле іскрамі кругом.
Пад рукамі маладзіцаў лён ды з песьнямі паплыў, мігатліваю крыніцай, каласістай хваляй ніў.
Трэплюць, чэшуць на кудзелі, скарб пушысты гладзяпь свой, каб пад сьнежныя мяцелі прасьпі сіваю зімой.
Ня раз месяц па дарозе пройдзе ціха ля акна, ды, прысеўшы на бярозе, вып’е ночку аж да дна.
А жанчыны аж да рана, пад лучынавы агонь, зь песьняй, думкай аб каханьні, будуць тонкі прасьці лён.
ЗА ПРАСЬНІЦАЙ
Калаўротак бурчыць сваю песьню пасівелых, далёкіх нам дзён.
3 пральлі пальцамі сьпевам ён песьціць залапісты на прасьніцы лён.
Навіваецца нітка на шпулю із пад рук уцякаючы ў міг. Зь яе белыя будуць кашулі, будзе тонкі, узорны ручнік.
Ды палотнаў сьцягі сьнегавыя забялеюць на сонцы вясной, зелень сьвежую цьвет як пакрые і чаромуху ў вэлюм прыстрое.
Калі воблакам рожава-белым ахінецца сад цьвету імглой, а дзяўчына затужыць нясьмела аб каханьні расьпьвіўшай вясной.
Сьнежна белыя будуць кашулі, ды бялей за чаромухі бель, за галоўку старое бабулі і як яснага сонца пасьцель.
Як полаз, як колас, як волас, ты, ўнучанька, нітку прадзеш... Вечарамі накш пралі мы колісь пры лучыне, на верацяне...
Так бабулька хаця дакарае, але радасьць у твары гарыць,
бо ўнучкіна нітка такая, што танчэйшай ня можа і быць.
Залаціцца кудзеля на прасьніцы, гарыць сонца ў касе залатой.
Пра палотны, пра долю, пра шчасьце плывуць думкі за ніткай даўгой.
БАБУЛЬКА
Прадзе нітку сівая бабулька... Лён — так бела яе галава!
Быццам яснага сонца касулькі пачалі дзень вясьняны снаваць.
Маршчын столькі ў задуманым твары каляінаў цяжкога жыцьця.
Вось як быццам-бы плуг той папары баразнамі густымі пацяў.
Пахілілісь, сагнуліся плечы і вялікім зрабіўся каптан, — го гады так ў жыцьці чалавечым на горб стройны заменьваюць стан.
Гэта доля сялянкі цяжкая, часта сьлёзы няветлівым днём, гэтак нізка стан гібкі згінаюць, снуюць косы блядым серабром.
Толькі вочы глядзяць гэтак міла...
IJi-ж, запраўды, бабулька, гады толькі плечы табе пахілілі, пакідаючы дух маладым?
Ці-ж жыцьця усялякага хвалі толькі косаў туманную медзь табе бельлю густой аснавалі, пакідаючы сэрца гарэць?
Раскажы, колькі дзён ты на тыдзень мусела бегчы прыгон адрабляпь,
ды ўставаць пакуль сонейка ўзыйдзе, пакуль росы ўбяруць сенажаць.
Як у паншчыну ты гадавала ды галубіла дзеці свае... Казкі, песьні, што доля снавала ў тыя дні, — сяньня мне запяі.
Пакажы мне дзявочую хусту, андарак свой, што ткала тады, і хвартух, дзе ад вышывак густа, пояс, што насіў дзед малады.
Ды скажы, чаму нітка льняная табе цудна на верацяне бы струна зіхаціць залатая, — чаму гэтак ня дарыцца мне?
Адкажы мне, бабулька, таксама, чаму ў вечар, як молішся ты, дык твой твар ў валасоў белых раме піха зьяе, як быццам сьвяты?...
ДЫВАНЫ
Аснавала дзеўчына дываны, аснавала сінія на зары.
Вечарамі, ранкамі бўдзе ткаць, будзе толькі бёрдачка ляскатаць.
— Ніткаю сярэбранай на утку ў зоры долю зрэбную разатку.
Або вочы мілага — васількі. Можа гусі з выраю ля ракі.
Вытку мо’ вясёлкамі ў сіню-сінь нашу долю горкую, як палын.
Вытку мо’ каліну, як пьвіла, ці дарогу з выгану да ся\а.
Можа вытку рэчаньку ў трысьнікох, ці вянок расквейаны на лугох.
Можа жыта сьпелае, як стаіць, сонца хвалі сьпеўныя серабрыць.
Або вытку сонейка —Родны Край, шчасьлівую доленьку, уражай.
Шчасьлівую доленьку, як у снох, вытку ніткай тоненькай на краснох.
Пад сталёвым бёрдам ў ясны дзень жьшьпё каляровае зацьвіце, бо буду надзеямі звонка ткаць, будзе толькі бёрдачка ляскатаць.
HE ЗЯЗЮЛЬКА КУЕ
He зязюлька куе ля ракі — тчэ дзяўчына сабе ручнікі.
Ранным раньнем ўсё стук, стук, стук, стук, а чаўночак сьлізгаецца з рук.
Пралятай, чаўночак, пралятай, струны нітак льняных закранай, на іх песьню родную звані, будзі ў сэрцы дзявочым агні.