• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад родных ніў  Ларыса Геніюш

    Ад родных ніў

    Ларыса Геніюш

    Памер: 163с.
    Слонім 1995
    13.31 МБ
    Мы нясём жыцьцё наша для краю, мы нясём жыцьцё наша для вас!
    Станем дружна ўсе брат каля брата, абаронім Краіну грудзьмі, воля будзе вялікай заплатай за нягоды цяжкой барацьбы!
    КРЫЛЬЛЕМ ВІХОР
    Крыльлем віхор наш бор збудзіў, на палёх зелянее рунь...
    Што ты ў краі чужым адзін сяньня, браце мой, не гаруй!
    Колькі ў Нёмне бурлівых хваль, колькі ў пушчах шуміць дубоў — столькі сэрцаў цьвёрдых, як сталь, столькі верных вартуе сыноў!
    3 чорных хмараў ўстала рань, азарыла нам вокны сёл.
    У ropy, ў сонца адважна глянь, там, дзе вольна ляціць арол.
    Наш арліны сягоньня лёт!
    Цяжкіх хмараў праб’ём стагі, сэрцам сплавім крыштальны лёд, сілай скінем з рук ланцугі!
    Воляй цемру замснім ў сьвет, верай зь неба прыклічам цуд; залунае вясьняны цьвет, азарыць наш радзімы кут!
    Сілай сэрцы б’юць пад страхой — там крывіцкі пульсуе марш!
    Устане зь сёлаў курганны вой, адазьвецца, хто сэрцам наш.
    Дык ў ураджай нашых ніваў вер, што крывёю засеяў, брат!
    Сілы творчым парывам мер, для змаганьня за волю хат!
    Расшумеўся крывіцкі бор
    і дзірван гарэ новы плуг.
    А з-пад стрэхаў аж ў сэрца зор наш стыхійны ўдарыў дух!
    УЖО ДАВОЛІ
    Ўжо даволі нам стагодзьдзі адну горыч піць!
    Боль і гора сваё годзе ў Нёмане тапіць!
    Ўстанем, крыўды нагародзім, запяём мы аб свабодзе, станем вольна жыць!
    Доўга мучыў вораг люты ў капцюрох сваіх...
    Голас волі ў сэрцах скутых ўсё-ж ды не заціх! ўжо мінае час пакуты, паржавелі нашы путы, сяньня скінем іх!
    Гэй, паслухайце з курганаў, рыцары браты!
    Ўжо ня сьцеляцца туманы паласьсём густым, — толькі сонца рве кайданы, асьвячае, гоіць раны, залаціць куты!
    Што было — навукай будзе, мы-ж пайдзём ўпярод!
    Нашых сэрцаў не астудзіць на’т сібірскі лёд!
    Воля сілай б’е у грудзі, звонам веча кліча, будзіць цэлы наш народ!
    Хто з нас верным Краю сынам — кажны ўздыме сьцяг!
    Для крывавых каляінаў мала пачуцьця!— мы з узьлётам сакаліным, для любой нясём Краіны дар свайго жыцьця!
    ПАХОД
    Ідзём, а прад намі дым хмараў густы!
    Упадзе хто — другія падходзяць!
    У тахт нашага маршу гучаць ланцугі і думы пяюць аб свабодзе.
    Ідзём, крышым цемень у сэрцах блудных бяз ўтомы і бяз перапыну, і семенем волі пад новыя дні сваю засяваем Краіну.
    Хай родны, забыты, рунее дзірван, хай пунсам зарэюць прасторы, а ў тахт нашых сэрцаў пад новую рань хай сёлы сугучна заўтораць.
    Упойны, як воля, наш марш малады! Ступаем наперад мы сьмела!
    I цешымся з працы, як ціхі сяўбіт з палёў на вясну зарунелых.
    Ідзём, а надзея, як золак ў душы — мы, сьмелыя, спутаем гора 1 Разгорнуты сьцяг наш вышэй і вышэй над намі ўздымаецца ў зоры.
    Ідзём! Нястрашны ўжо дым хмараў густы — нам сонцам іскрыцца дарога!
    I стройныя ў наквець прад намі шляхі, а ў цьвёрдых руках перамога!
    3 Ь М Е С Т
    Уздымам сэрц нашых	 у
    ПАД ЧУЖЫМ НЕБАМ
    1.	Там толькі	 13
    2.	Краю 		 14
    3.	Мой родны кут	16
    4.	Мінулыя дні	18
    5.	Чужына	 19
    6.	Хачу бачыць	20
    7.	Братом палонным	21
    8.	Ня сумуйце	23
    9.	На шаўковых лугох	24
    10.	Ой, пайду	25
    11.	Майму сыночку	27
    12.	Адказ	 29
    13.	Князь Усяслаў Чарадзей	31
    14.	Забэйдзе-Суміцкаму	34
    15.	Новы Год	35
    16.	О, Краіна	36
    17.	На чужыне	38
    НА РОДНЫХ МЕЖАХ
    18.	Дзявочыя думкі	43
    19.	Лён	44
    20.	За прасьніцай	45
    21.	Бабулька 		47
    22.	Дываны . . . . 		49
    23.	He зязюлька куе	50
    24.	Мой лён і сны	51
    25.	Жнівом	53
    26.	Песьня	54
    27.	На начлезе 	 55
    28.	Вясельле	56
    29.	Над рэчкаю	57
    30.	Родная мова	  59
    31.	Нсмне	61
    32.	Нішто так ня міла	63
    33.	Дзяды	65
    34.	Краіне 	67
    35.	Маці	68
    36.	Калісьці	70
    ДЗЯВОЧАЕ СЭРЦА
    37.	Навучыла маці	 73
    38.	Вецбр вербаю калыша	74
    39.	Было сьвята	.	76
    40.	Вясна	78
    41.	Адна	*	7,9
    42.	Дзяучына	80
    43.	Дзявочае сэрца	82
    44.	Доля	83
    3 ВОЛЬНАКРЫЛЫМ ВЕТРАМ
    45.	Толькі вецер	87
    46.	Раніпа 	  88
    47.	Захад	89
    48.	Вечар	    90
    49.	Вячэрняя містэрыя	91
    50.	Ноч	 92
    51.	На струнах Вэлтавы 		93
    52.	Панад Вэлтаваю	94
    53.	На могілках . .	  95
    54.	Сыплюцца сьлёзы 	96
    55.	Места	  97
    56.	Зімою	98
    57.	Мяцеліца	100
    58.	Вясна	102
    59.	Лятуць гусі	  '	103
    -АКОРДЫ ВОСЕНІ
    60.	Нейк сумна	 107
    61.	Танцуе дождж	108
    62.	Астры	   109
    63.	Хрызантэмы	.110
    64.	Ня суніме	  Ill
    65.	Сыітлецца лісьце	'.	. 112
    66.	Пакінь, пакінь вецер	.113
    67.	Малюе восень . . .	114
    68.	Залаціста ўсьмяхаюцца далі	115
    69.	Восень 	116
    70.	Гэй з-пад рук	117
    71.	Калі вецер	118
    72.	Вышыла восень	119
    ДУМЫ
    73.	Думы мае, думы	123
    74.	Зорка	 .	125
    75.	Нехта ноччу	126
    76.	Кволай краскай	127
    77.	Ня веру	128
    78.	Думы	 129
    79.	Бывай	130
    УЖО РУНЕЮЦЬ ПАЛІ
    80.	Загад	•	135
    81.	Наш сьцяг	136
    82.	Маё сэрца	  137
    83.	Як хмарны дзень	138
    84.	Скажы	139
    85.	Беларуска	141
    86.	Спатканьне	142
    87.	Маладыя крыльлі	143
    88.	Тры дарогі	145
    89.	Моладзі	  147
    90.	Крыльлем віхор	148
    91.	Ужо даволі 	150
    92.	Паход	152
      
    
    Ларыса ГЕНІЮШ АД РОДНЫХ НІЎ Вершы Факсімільнае выданне Адказныя за выпуск Сяргей ЧЫГРЫН Міхась СКОБЛА
    Фундатар -1АА „АЛЬГЕРД’ Дзякуй Валянціну ДУБАТОЎКУ Міхасю ЧАПРАСАВУ Віктару КАЛАДЗКАМУ
    Падпісана да друку 10.10.95 г. Фармат 60x84 1/16.
    Папера афсетная. Ум. друк. арк. 9,3. Тыраж 3000 экз. Заказ 2150. Ліцэнзія ЛВ № 101.
    Аддрукавана у Слонімскай узбуйненай друкарні.
    231800, г. Слонім, вул. Хлюпіна, 16.