Ад родных ніў  Ларыса Геніюш

Ад родных ніў

Ларыса Геніюш
Памер: 163с.
Слонім 1995
13.31 МБ
ДУМЫ
Пра Цябе гэтак знаю нямнога, на’т ня знаю, які маеш твар; йдзеш далёкай, таёмнай дарогай, як той месяц срэдзь ўзводненых хмар.
Што Ты з крозамі будзеш маімі — для мяне гэта ўжо ня сумлеў з тэй пары, як прыгожае імя раз мне вецер ў начы прашумеў.
Места будняў сьвятога спакою — мае думкі згараюць... Іх дым снуе нейдзе ў далі за Табою, як за месячным блескам блядым.
Пра Цябе так нямнога я знаю, — толькі тое, што сэрца і чын, каб здабыць пасма зораў для Краю, Ты ў вялікую цэласьць злучыў.
I ня жаль Табе шэрых далінаў, так як мне іх ніколі ня жаль, куй, — хай доля Радзімай Краіны стане ясная, быццам крыштал!
А спаткаемся там, дзе нам рэха з братніх сэрцаў паўторыць наш кліч, нейдзя там ля саломеных стрэхаў, там, дзе слова пачуем „Крывіч“!...
БЫВАЙ
Бывай, дарагая мне Прага!... Ты ў белы прыбралася іней калі карабель мой жыцьцёвы прыстаў на Вэлтаве сіняй.
Адвагі было ў мяне мала, настрой — беларускі, гаротны. А ты сьнегам места прыбрала так белым, як нашы палотны!
Ляцелі, як быццам-бы зоры, танцуючы зь ветрам сьняжынкі, у бель яны строілі гррад і цешылі сэрца чужынкі.
У неба цягнуліся вежы, так стройна, як нашы таполі, хоць вецер ня гнуў іх на межы і вокал ня слалася поле...
Усё-ж ў ноч, калі сьніліся краскі і сум крышыў сэрца ў аковах — мне баяў таёмныя казкі граніт гэтых вежаў вяковых.
Бывай, залацістая Прага!...
Мой парус кірунак ўжо меніць... Успомню цябе я няблага за казкі і сэрца каменьняў.
За прыязьні даўняй азнакі, за кажнага Крывіі сына —
прыймі сяньня, Прага, падзяку ад ўнучкі Францішка Скарыны!
Глядзі, як вякі ўжо, з адвагай ў апеку сьвятога Вацлава...
Бывай, дарагая мне Прага, бывай ў пене срэбнай Вэлтавы...
УЖО РУН Е Ю Ц Ь П АЛІ
I даў загад нам добры Бог: каб кажны мойнаю рукою гараў загон ды сеяў волю і Роднўю Зямлю сьйярог.
ЗАГАД
Ураджай шумлівы на палёх, лугі, і рэкі, і азёры, і магутнейшы бор ад бору — ўсё гэта даў нам добры Бог.
Авёс вяцісты, нівы жыта, пшаніцы звонкае калосьсе, і шмат дароў багатых ў восень зь зямелькі плодна-сакавітай.
I хаты роднае парог, красу дзяўчатам нашым мілым, а дзяцюком буйную сілу, — ўсё гэта даў нам добры Бог.
Даў наквець белую садоў, багацьце песьняў мілагучных, а ў сэрцы даў агонь пякучы каханьня да зямлі дзядоў.
I даў загад нам добры Бог: каб кажны моцнаю рукою гараў загон ды сеяў волю і Родную Зямлю сьцярог.
НАШ СЬПЯГ
Ня слава Краю, ўздым магутны, на’т ня шумелі мне сьцягі...
Заместа іх зьвінелі путы і цёмнай ноччу ланцугі.
Заместа водгульля Пагоні яшчэ сягоньня, як крумкач, у набалелым сэрцы звоне жанчыны беларускай плач.
Дзявочы твар бляды ад жалю, дзяцей спалоханы пагляд і кроў братоў, што бунтавалісь — я толькі гэткі знаю сьцяг!...
За жар душы, што набалела, за сэрца зораны агонь, я, Божа, чуць хоць раз хацела-б шум сьцягу вольнага свайго.
Калі Крывіцкая Зямліца мне сэрца гордае саўе, а польны вецер расшуміцца, на разьвітаньне запяе, —
няхай разгорне свае крыльлі, як стора'ж вечнага жыцьця, хай зашуміць хоць на магіле мне бел-чырвона-белы сьцяг.
МАЁ СЭРПА
LJi мо’ сэрца малое маё?
Усяго сьвету агнём не ахопіць — для тых ніў толькі горача б’е, што нам сёлы у золаце топяць.
Для тых ніў, для тых соснаў ў бары, для бярозаў, што бельлю лунаюць, яно толькі каханьнем гарыць, ды каханьне у чын расьцьвітае.
Доля сотняў ня нашых жанчын сьлязьмі сэрца майго не цярэбіць, як лёс той, што ад болю маўчыць, пахіліўшысь над працаю ў зрэб’і.
Дзеці — ўсюды, здаецца, адно, ўсюды іхні галоўкі сьвятыя; — ўсё-ж хай тых пад падраным радном Бог цяплейшаю доляй прыкрые.
Тым дзяўчатам, што ткуць дываны, што з калосься аб долі варожаць, — дай ім шчасьце, як іхні ляны, дай ім долю ясьнейшую, Божа!
Пі мо’ сэрца малое маё, ці мой дух няузьлётны і вузкі? — Для Цябе толькі, Краю мой, б’е, для Цябе, мой Народ Беларускі!
ЯК ХМАРНЫ ДЗЕНЬ
Як хмарны дзень — так маё сэрца сёньня... Дождж з непагодных сыплецца ачэй... Гэта таму, што Край мой любы стогне, кроў ў воды Нёмну жыламі цячэ.
He счырванела зорана каліна, ня мак цьвіце, а Край наш, Край, ў вагні! — бы сьцеле сонца ярым кармазынам заходзячы за грыву сьпелых ніў.
Уціш мяне, што гэта не пажары, што не сяло, ня лес стары гарыць! Наш Край злажыў даволі ўжо ахвяраў, каб выпешчанай ўбачыць сьвет зары!...
СКАЖЫ
Ой, дзяўчына, скажы — чаму сум ўсё ляжыць, ды туга ўсё на твары прыгожым? Можа месяц бляды, мо’ дзяцюк малады тваё сэрца так рана трывожыць?
Табе-ж родзяць ляны, ўзорам тчэш дываны, кужаль белы, як сьнег, на паляне! Сама — быстры той птах, Нёман сіні ў вачах, засьмяешся — як сонца прагляне!
Чаму сумная ты?
Быццам скарб залаты табе косы на плечы апалі; твар твой — рожы лісткі, стан як вербаў гнуткі і за працу усе цябе хваляць!
— Глянь — там горад відно, я сумую даўно, ці-ж, запраўды, ніколі ня зналі, што ў дзявочых грудзёх жаль бязьмерны залёг, як братоў ў кайданы закавалі?
Глянь — там горад, а ў ім тужаць ноччу і днём сакалы нашай роднай Краіны...
Май красуе, цьвіце,
а за кратамі цень, нават сонца там коскі ня кіне!
Там — дзе сосны, дзе дуб, там — дзе пушчы, дзе зубр, на магілах дзядоў, на курганах, у старых гарадох, на’т на славы сьлядох — ўсюды вораг, усюды татарын!
Калі хочаш любіць, калі хочаш здабыць беларускае сэрца дзяўчыны — дык-жа мусіш устаць, памагчы разарваць кайданы наймілейшай Краіне!
БЕЛАРУСКА
Калі цябе, мілы, Краіна пакліча за родны змагацца парог, то суму ня будзе ў мяне на аблічы, ні страху ня будзе ў грудзёх.
Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай ніколі тады ня здрыгне, а буду ня менш за цябе я адважнай, каб сілы дадаці табе.
Бо сэрпа дзяўчыны пад кужалем тонкім, як і сэрца найлепшых сыноў, гарыць то-ж каханьнем для роднай старонкі і спадчыны нашых дзядоў.
Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, каня накармлю, напаю, — і так абаронім, засеем, збудуем Беларусь дарагую сваю.
Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай, як сіняе сталі мяча, заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат.
СПАТКАНЬНЕ
Калі тупат каня я пачую і зазвоніць здалёк ужо стрэмя, — сэрца шчасьцем ў грудзёх забушуе, з хаты выйду, цябе я сустрэну.
Ды каханьнем, як яснай зарою, напаю твае сьмелыя вочы, як з каня свайго, быстрай стралою, ты на рукі, на грудзі, саскочыш.
Пацалунку тады мо’ ня прыймеш, цяжка голаў адкінеш на плечр, — я расьцьвіўшай чырвонай юргіняй твае гордыя грудзі аквечу.
А як больш ня устанеш да бою і на твар ляжа ціхасьць блядая, — буду думаць: імгла над ракою, ці палотны бяліць рассьцілаю.
Буду думаць: ня кроў гэта з раны -— жменю пацерак нехта раскінуў; буду думаць: румяніцца раньне, ды усходзіць зара над Краінай.
He скажу, што ты рана загінуў, не пажалюся людзям, ні Богу!
Для каханае нашай Радзімы й найдарожшых ахвяр не замнога.
МАЛАДЫЯ КРЫЛЬЛІ
Ужо сонца за морам ў пасьцельку лягло і птушка заснула прыкрыўшысь крылом: у норцы прыціхла ля мышанькі мыш — чаму ты сыночку так доўга ня сьпіш? Ці у ручкі малыя табе халадно?
Ці ножанькі зьмёрзьлі пад тонкім радном? Вось месяц заглянуў на нашу пасьцель, і вугальчык зоркі на ніз паляцеў!
Ня будзе ўжо болей начамі сьвяціць — пагас нейдзе сумна над рэчкай ў трысьці. Заплюшч свае вочкі — з-пад небных старон зьляціць матылёчкам табе ціхі сон!... А я табе песьню ціхонька сьпяю пад думкі, што голаў ўскружылі тваю...
— Хачу я, матулька, вялікі расьці, Малочнаю Сьцежкай манлівай ісьці! Хачу неба з шэрай зямлёю злучыць, Мядзьведзіцу з зораў у Воз запрагчы, акелзаць на небе разгонены гром і сеяць на стрэхі праз Сітца дабро! Маланкай, як пуга, як войстры бізун, гнаць хмары, што воўкам над вёскай паўзуць, вісяць панад намі як сьлёзы, як зло, закрыўшы для сонца дарогу ў сяло!
Каб сівер у хаты крывыя ня дзьмуў — сам ветравы лейцы я ў рукі вазьму; расплаўлю на’т сэрцам на Нёмане лёд, я шчасьцем сагрэю свой любы народ! Адвечныя сьлёзы братоў я зьбяру, дзірванную розумам долю згару...
Усе нашы раны зьлічу ў рызманох і крыкну, што нават зьлітуецца Бог!
Сын крозіць, ён целам дзяцінны, малы, а духам — як тыя пад небам арлы!
За вокнамі вецер б’е ў бубен-страху, шапоча малітвы матуля ў страху, А сэрпа б’е сілай пад тонкім радном, праз вокны-ж шлях сіні, шлях ясны відно...
ТРЫ ДАРОГІ
Агарнуў хлапца раз такі сумлеў — прад сабою ён тры дарогі меў.
Па аднэй пайдзе — стане важным ён, ды нязнаціме невясёлых дзён.
Ад курганаў тых, ад сяла далей, а найдалей — дык ад сваіх людзей. Будзе мець там моц, грошы звонкія, жаль часамі, мо’ за старонкаю...
А другая йдзе к шчасьцю скораму і ідуць па ёй нашы ворагі.
Пашто крыльлі мець, пашто вольным быць? Лепш за тую медзь варагам служыць!
Быццам недруг жыць зь яго платаю, ды ня чуці сьлёз тых за кратамі.
Хай сабе ў сяле з плячоў згорбленых ападзе жыцьцё шэрай торбаю.
Хай магілаў ў ног прыбаўляецца, хай браты свае адхіляюцца...
Сьцежка трэцяя йдзе няроўная, праз бары, лугі, праз чароўныя.
Паміж сёламі, паміж хатамі, паміж сэрцамі, паміж братнімі.
Ужо ня ворагі, не магутныя, а вітацімуць рукі скутыя.
Рукі цьвёрдыя, ды мазольныя, сэрцы з крыўдаю паднявольнаю!
Вочы з просьбамі, душы з ранамі, ўсё пытацімуць сьвету раньняга.
Пры дарозе той чабор сьцелецца, узыйшло на ёй волі зелейца.
Паліваць яго трэба з ласкаю, на’т сьлязамі, на’т крывёй ўласнаю.
Каб расло яно, ды магутнае, красавалася, рвала путы нам. Гэй, зарэе там раньне сьветлае! Прывітаньне шлюць дзеўкі ветліва...
Гэй, лунае там даль бярозамі...
Вораг вязьніцай страшыць грознаю, гневам пеніцца, грозіць сьмерцяю, — ўсё-ж пайшоў дзяцюк сьцежкай трэцяю...
Сонца лашчыла асалодаю, краскі сыпала зямля родная. Калыхаў вецер пахам ліпавым, на дарогу зь ніў росы сыпалісь.
МОЛАДЗІ
Гэй, зьбірайцесь крывіцкія дзеці пад народны, пад горды наш сьцяг! Воля Краю нам зоркаю сьвеціць, яго шчасьце — у нашых руках!
Мы за волю крывіцкіх прастораў, мы за спадчыну нашых дзядоў аддамо, каб насыціўся вораг, жыцьцё наша і нашую кроў.
Але краю, што Нёман галубіць, гэтых сэрцаў, што воляй гараць, — ўжо ня будзе арол крывадзюбы да крыві пазурамі зьдзіраць!
Нам нястрашны сібірскі больш холад, нам ня страшны маскаль або лях, чужы серп непатрэбны, ні молат — мы разгорнем крывіцкі наш сьцяг!
Нашы сэрцы гімн родны зайграюць!... Адгукнецеся сёлы ў вадказ!