Ад родных ніў  Ларыса Геніюш

Ад родных ніў

Ларыса Геніюш
Памер: 163с.
Слонім 1995
13.31 МБ
Пралятай, чаўночак, пралятай, ўзорам бель ручнікоў патыкай, як на поля зялёных краснох тчэ сам травень пахучай вясной.
Хай з-пад зграбнай дзявочай рукі пьвітупь макі, чабор, васількі.
Хай красуюць, як з году у год на шаўковістых Нёмна лугох.
Пралятай, чаўночак, пралятай... Хлопча дзеўкі сваёй ня пытай, каму з песьняй ручнік яна тчэ, бо стралою з-за кроснаў ўцячэ.
Пралятай, чаўночак, пралятай...
Калі свахі сьпякуць каравай, тады зорка навокал глядзі — ўбачыш ўзорны ручнік ije адзін.
Пралятай, чаўночак, пралятай, струны нітак льняных закранай, тчы узорам ручнік і абрус так чароўны, як ты, Беларусь!
МОЙ ЛЁН I сны
Кволы лён мой напіўся расы, — быцпам з воблакаў сіні наліўся.
Буду ткаць дываны, паясы, для таго, хто мне ў ночы прысьніўся...
Будзе кужаль за сьнег той бялей, пояс ўзорны, як межанька наша; пазірацімуць людзі ў сяле, калі мілы яго падпаяша!...
Няхай, змыты дажджамі, расьце, хай сінее у раньні імглістым, так высокі, як тое трысьцё, як той шоўк, так мяккі, валакністы!
Мама кажа: — Ты зрэб’е аснуй! — яно болей патрэбнае ў хаце.
А мне хочыцца толькі вясну, ды палі свае родныя ткаці.
Кажа мама: — Вось сьвіткі няма! — за сукно трэ’, дачушка, узяцца...
Ах, сукно вытча, мама, сама — там-жа ўзорам палі ня ірдзяцца!
Вельмі шэрае тое сукно — я-ж хачу ткаць вясёлкі і краскі; аснаваць так прадно за прадном, каб дыван быў, як родная казка!
Так пьвяцісты, як нашы лугі, як палі з васільковаю грывай;
быцпам Нёман шырокі, даўгі, быццам хвалі яго мігатлівы.
Ты-ж расьці, валакністы мой лён... Апалю цябе рожавым раньнем, спраду, вытку, дзявочы свой сон, аснаваны гарачым каханьнем!
Усё, што цешыць і ўсё, што баліць, на палотны узорам раскіну: хвалі, краскі, калосьсе, палі — ўсю красу наймілейшай Краіны!...
ЖНІВОМ
Сонца гладзіць па белай кашулі і цалуе ўсё плечы жняі.
Пахінулась калосьсе — быццам ветры нагнулі — ціха звоніць, чакае, струіць.
Заіскрылася сонца ў сярпе мігатлівым...
Над плячамі жняі-ж цэлы дзень узьлятае ўсё ветрам ўзьнятаю грывай дасьпелае золата жмень.
Вечар. Танцуюць абняўшысь дзесяткі...
Ня ўцерпіў і вецер — падняўся, задуў...
Дзесь пад лесам на пожні, на гладкай, млеюць цені вячэрніх задум.
Гладзіць вецер чало прыпацеўшае, ю гуляе з кашуляй жняі, песьціць вуснаў дасьпелых чарэшні дзесь адносячы песьню ў палі.
Плыве песьня цьвяцістым узорам дум дзявочых гарачай струёй, калі сэрца разжаліцца зорам і заплача балючай тугой.
Аж засьне і рассыплецца ў росах, ці задрэмле на хаты дзьвярох... Месяц цені крывфія пакосіць і пакоціцца сам на мурог.
ПЕСЬНЯ
Mani сына калыхала у калысцы новай, песьню ціхую пяяла, быгшам шум сасновьг.
Пі то ветры навучылі пяяць сумам скрытым, як у полі гаманілі, калыхалі жытам.
Пі то доля навучыла сумна зацягаці, ці то песьню з нотай мілай адказала маці,
калі ў ноч, зімою, сьцюжай дзіця калыхала
і на кроснах белы кужаль пяючы снавала;
калі тату нібараку ў маскалі забралі, а у полі вепер плакаў. вербы сумавалі;
як дачушку аддавала замуж, ды далёка, сьлёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім.
Так снавалі песьню сумам, тугой патыкалі, ці жаночаю задумай, ўсхваляванай дальлю.
НА НАЧЛЕЗЕ
Вецер хвалі ўперад гоне, вербы гне, ходзяць спутаныя коні ў тумане.
Була.ныя мае коні капытамі піха звоняць ў сэрпа мне.
Доўга, доўга ноччу цуднай я ня спаў, — аганёк па полі блудны вандраваў...
Доўга песьня салаўіна ня сьціхала срэдзь галінаў, сярод траў.
Доўга, доўга чуў дзявочы з вёсак сьпеў, аж пакуль рагаты месяц не самлеў...
Пакуль хлопцы не паснулі, агонь ветры не раздулі, аж згарэў.
Ноч была як быццам казка сіняя...
Пакуль зоры не пагасьлі, думаў я, што, чым зоры праз галіны — чараўней глядзіць дзяўчына, ой, мая!...
Ходзяць коні, ходзяць ў раньнім тумане...
Устануць хлопцы ды да хаты пажанем.
Вецер хвалі ўперад гоне, яны роднай песьняй звоняць ў сэрцы мне...
ВЯСЕЛЬЛЕ
Расьцьвіло ужо сьвежае раньне і палі пазалотай блішчаць.
Пойдзем, коніку, пойдзем мы сяньня сваю чорну палоску арайь.
Ты напружыш сталёвыя сілы, я-ж плуга ня пушчу з моцных рук; — мы з табой баразёнкі ня змылім, бо які-ж зь мяне быў-бы дзяцюк?
Ды паслухай мой дружа: ў нядзелю раскашней зелянеціме гай — будзем славіць маё мы вясельле!... У суботу пякуць каравай...
Упляту ў тваю грыву багату я чырвоную стужку як жар! На ўздэчку дам кветку, як свату, Каб з уцехі вясёла іржаў.
Павязеш ты к вянцу маладую, а цазад з вамі сяду ўжо я і дзяўчыну сваю расцалую ды за тое, што — жонка мая.
Шыю гібкую прыйдзецца стройна і высока, як сокал, узьняць, ды ляцець! — бо ўжо з хлебам і сольлю нас бацькі будуць дома чакаць.
А за намі, прыбраныя ў зелень, панаедуць другія вазы...
Разальецца гармонік вясельлем, маім шчасьцем ў сяле задрыжыць.
НАД РЭЧКАІО
Сонца ў чырвані акунулася, Міхась коні вёў паіць вуліцай.
Неба полымем загарэлася, рака золатам зіхацелася.
Цені з хвалямі абыймаліся, бераг вольхамі кучаравіўся.
Воду конікі пілі чыстую, хвалі беглі ў даль серабрыстыя,
плылі з думкамі дзяцюковымі...
Коні стукалі, ды падковамі.
Пілі конікі, напіваліся, вочы хлопцавы нейдзе рваліся.
Луг расой сьвяціў, званіў краскамі, зьнекуль вечар плыў ціхай казкаю.
Вадой пырхалі коні сівыя, павяваў буйной вецер грываю.
Ды як лук круты шыі выгнулі і пайшлі, пайшлі травой-выганам.
Хвалі ўсё плылі серабраныя, зьліты месяцам, ветрам гнаныя.
А Міхась стаяў, аб усім забыў, толькі думкамі ды з вадою плыў.
У грудзёх жывей сэрца білася, туга моцная прабудзілася
па дзявочых мо’, вачох-зораньках, ды па бровах, як крыльлі ворана.
Мо’ па косах, што сьвежай рутаю пераплецены, сэрца спуталі.
Ды плылі, плылі думкі стужкаю, мо’ над доляю беларускаю.
РОДНАЯ MO BA
Мова родная, мова дзЯдоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем. Мілагучнасьцю любых нам слоў, быццам музыкай душу чаруеш.
Мы за вокнамі дзень залаты, нашых рэкаў пявучыя хвалі, роднай хаты сьвятыя куты ў гэтай мове раз першы назвалі.
Мова наша — буйны цьветабой! Пралілася ў ёй першая радасьць... Словы матчыны сыпалісь ў ёй, як лісточкі з адцьвіўшага саду.
Любай песьняй старою гучыш, з-над калыскі, з гадоў тых дзяцінных; салаўіным разьлівам ў начы, звонам хваляў прыткой ручаіны.
3-пад вясковых прыветлівых стрэх мілагучна зьвініш ад сьвітаньня; бы дзявочы, рассыпчысты, сьмех, быццам першае ў сэрцы каханьне!
Ты — вясною аквечаны луг, шум дубровы магутны, пявучы; непадайны сталёвы ланцуг, што нам сэрцы крывіцкія лучыць!
Так балюча і гэтак даўно стогне любы народ ў паняверцы;
ты адна толькі ясным прадном нам снуешся праз нівы, праз сэрцы.
Сьвяты прадзедаў ты нам адказ, якім слаўна ў харомах гудзела! Ты, як неба, як сонца, для нас — быццам наквецьцю сад заінелы.
Мова родная, мова дзядоў!
Іншай мовы мы сэрцам ня чуем. Мілагучнасьцю любых нам слоў, быччам музыкай душу чаруеш.
НЁМНЕ
Гэй, Нёмне шырокі, як лён галубы, мой дружа з гадоў тых дзяцінных! Вясёлы ля берагу, срогі ў глыбі, імклівы, ў бягу няупынны.
Праз срэбныя далі хвалюючых ніў і зелень лугоў аксамітных ты грудзі Краіне чароўна абвіў шырокаю стужкай блакітнай.
Калі блісьнеш хвалі сталёвай луской — ў дзявочых, ў вясёлкавых мроях, ты быццам-бы рыцар, бы казачны вой ў зялезнай закованы зброі.
I часам, здаецца, вось ў воблакаў сінь, над соснаў стрункіх верхавіны, бы волат, бы верны зямлі нашай сын, на помач устанеш Краіне.
Крывіч ты дастойны, ты волаце наш, калышаш народнае імя!
Ніякая недругаў нашых мана нам сэрца твайго не адыме.
Калі-ж задуменнасьць агорне лугі і змораны вецер спачыне — люструешся стройны, прыгожы, даўгі, як вочы дзявочыя сіні.
Начамі тужліва на неба глядзіш ў сярэбраным блеску крыштальным,
а месяц прыходзіць к табе, маладзік, купацца ў. запененых хвалях.
I сосны, і вольхі, і дуб к табе стаў. на бераг круты і адлогі.
Бы ў люстры бярозаў калышыцца сталь б’е хваля аб белыя ногі.
Калі-ж спаўюць шыза цябе туманы, бы пачасьсем бераг авеюць, — народныя ціха калышыш ты сны, ды вольныя думы лялееш.
Як дні бязупынна імклівы твой бег; жыцьцё — твае звонкія хвалі.
Народнаю песьняй калышам цябе, як колісь дзяды калыхалі.
Гэй, Нёмне шырокі, як лён галубы! Кроў сіняя любай Краіны!
Вясёлы ля берагу, срогі ў глыбі, як вочы дзявочыя сіні!
НІШТО TAK НЯ МІЛА.
Нішто так ня міла, як хатні агонь, што сэрца астылае грэе.
Нішто так няміла, як родны загон, што сам калісь хлебам засеяў.
Нішто так няміла, як бацькавы кут, як гул калаўроткаў у вечар; як гоман вясёлы цапоў на таку, як дзедава казка ля печы...
Нішто так няміла, як песьні у нас, як прадзедаў сівы абычай, аквечаны ў покупі Божы абраз і Маці Сьвятое аблічча.
Як мілы, вясёлы дыван на краснох, што тчэ у задуме дзяўчына; — румяняцца шчокі манлівай вясной, а рукі — як бель палатнінаў!
Пагляне, а вочы — як возера дно! — магло-б у іх сэрца ўтапіцца, запутацца ў косы, што русым прадном на плечы сплываюць крыніцай.
Нішто так няміла, як шнур нашых хат, гасьцінныя нашы парогі, і вербы, што сталі зялёныя ў рад ля стрункай, далёкай дарогі.
Нішто так няміла, як сівы курган, як славы мінулай ўспаміны;
калі не шкадуюць нам ворагі ран — пацешаць ў цяжкую хвіліну.
Нішто так няміла, як родны наш сьцяг, як нашы дзядоўскія гоні;
нішто так няміла, як тое дзіця, што сэрцам вітае Пагоню!
Нішто так няміла, як чыны братоў, ахвярным акрылены ўздымам;
нішто так няміла, як моладзь ў радох, як нашы байцы за Радзіму!
дзяды
Смалу і дзёгаць ў пушчах дабывалі з старых, вякамі пачарнелых пнёў і мёдам залацістым налівалі рады гліняных, паленых збаноў.
Аружжа цьвёрдае кавалі сабе самі, вастрылі стрэлы, нацягалі лук, часамі быў аружжам толькі камень, ці двое дужых, гартаваных рук.
I дзік, і лось, мядзьведзь — асілак буры, пад сілай рук ня раз у лесе паў.
Цьвярдое ложа пакрывалі скуры, кругом сплывалі з дзераўляных лаў.
Як дуб магутныя, адважныя як зьверы, адужалі ў лясох суровае жыцьцё.
Перад цяжкою, кованай сякерай паганы вораг заўсягды уцёк.
Калі-ж дружынаю за стол дубовы селі і кубкі пенным мёдам налілі — ня зналі меры буйнаму вясельлю сівыя продкі нашае зямлі.
А калі князь агнём раскідаў віці, каб ісьці дружна Краю бараніць, — каўшы кідалі з мёдам залацістым, каваць зялеза, ды смалу паліць.
Пад горды сьцяг зьбіраліся дружыны, грудзямі-мурам ворага спаткаць,