• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 1

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 1

    Памер: 850с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    211.39 МБ
    582.2.24:	052 — мк
    0338. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Аляксандру Красоўскаму за 1.05.1918 (вых. №343) у тым, што ён беларус места Менску
    582.2.24:	053 — мк
    0339. Ліст Управы Менскага Земляробчага Сындыкату Народнаму Сакратарыяту БНР за 1.05.1918 з просьбай выдаць пасьведчаньне для прад’яўленьня ўкраінскаму камэнданту ў Гомлі ў справе закупкі насеньня
    582.2.14:243
    0340. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР украінскаму камэнданту ў Гомлі за 1.05.1918 (вых. №345) ў справе закупкі насеньня Менскім Земляробчым Сындыкатам
    582.2.14:	243г — рк
    0341. Пратакол І-га паседжаньня Камісіі па Бежанскіх Справах пры Радзе БНР за 2.05.1918 (увах. №125)
    582.2.24:	060 — мк
    Сябры Камісіі: Прыстар, Гадлеўскі, Лянкоўскі, Барташ
    0342. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Польскай Камэндантуры гораду Менску за 2.05.1918 (вых. №346) з просьбай выдаць грамадзяніну Канстантыну Войціку пропуск для праезду ў Бабруйск
    582.2.24:	054 — мк
    0343. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Вацлаву Маліноўскаму за 2.05.1918 (вых. №348) у тым, што ён уладальнік маёнтку Беласточак Горадзенскай губэрні, Беластоцкага павету, Заблудаўскай воласьці
    582.2.24:	055 — мк
    0344. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР кс. Вінцэнту Гадлеўскаму за 3.05.1918 (вых. №352) у тым, што ён зацьверджаны на пасадзе асобаўпаўнаважанага па беларускіх бежанскіх справах
    582.2.24:	056 — мк
    0345. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Паўлюку Барташу за 3.05.1918 (вых. №353) у тым, што ён зацьверджаны на пасадзе кантралёра па беларускіх бежанскіх справах
    582.2.24:	057 — мк
    0346. Запыт Канцылярыі НС у Менскую Гарадзкую Ўправу за 3.05.1918 (вых. №354) у справе перадачы Народнаму Сакратарыяту грошай, асыгнаваных Гарадзкой Думай 18.03.1918
    582.1.03:162
    0347. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Пятру Каранеўскаму за 3.05.1918 (вых. №356) у тым, што ён беларус Віцебскай губэрні, Лепельскага павету, Ульскай воласьці, мястэчка Ула
    582.2.24:	058 — мк
    0348. Пасьведчаньне Народнаі а Сакратарыяту БНР Язэпу Рымашэўскаму за 3.05.1918 (вых. №357) у тым, што ён беларус места Менску
    582.2.24:	059 — мк
    0349. Ліст Народнаі а Сакратарыяту БНР начальніку Менскай Паштова-Тэлеграфнай Канторы за 3.05.1918 (вых. №365) аб немагчымасьці вярнуць грошы й дакумэнты, якія застаюцца ў нямецкіх уладаў
    582.2.21:010—рк
    0350. Заява Сымона Рак-Міхайлоўскага старшыні Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў Аляксандру Цьвікевічу (Кіеў) за 4.05.1918
    582.2.02:051
    3 просьбай дазволіць зьезьдзіць па сям’ю ў Фэадосію «... с прычыны палітычнаго на Украіне перавароту, ад чаго праца нашай дэлегацыі спынілася на неколькі дзен...». Лідэр кансэрватыўнай партыі «Украінська Громада» генэрал Паўло Скарападзкі 29 красавіка 1918 году на кангрэсе партыі Ўкраінскіх хлебаробаў-землеўласьнікаў быў абраны гетманам усяе Ўкраіны і спыніў дзейнасьць сацыялістычнага ўраду Цэнтральнай Рады пад кіраўніцтвам эсэра В.Галубовіча.
    0351. Упаўнаважаньне Народнага Сакратарыяту БНР справаводу НС Івану Аляшкевічу за 10.05.1918 (вых. №380) з даручэньнем атрымаць у Менскай Цэнтральнай Паштовай Канторы пасылку для НС
    582.2.25:	084 — мк
    0352. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Эдмунду Русецкаму за 7.05.1918 (вых. №391) у тым, што ён паходзіць зь места Вільні
    582.2.24:	061 — мк
    0353. Ліст Язэпа Варонкі (Менск) Антону Луцкевічу (Вільня) за 8.05.1918
    8 травеня 1918 г.
    Дарагі Антон Іванавіч!
    Карыстаючы аказыёй (праз п. Ластоўскаго1) пасылаю апошніе матэрыялы у гэтым пакеці. Ўсё з яго даведаецеса. Чым хучэй прыедзеце сюды, тым лепей будзе. Ад Р.-Міхалоўскаго з Кіева больш (за гэты тыдзень) ніякіх вестак не было. 3 Масквы так-сама. Быў ліст ад Дылы і камплект (8№№) газэты бальшевіцкай «Дзянніцы», якую вядзе Жылуновіч і на нас усіх разам з вамі сабак вешае. Мы вельмі задаволены з «Гомана». Гэта цяперака тут найлепшая газэта. «Мінску газэту» прыкрылі2, «Шлях»3 вядзе дзяцінную політыку і толькі компромітуе беларускую справу наогул.
    Чэкаю Вас, бо у лісці усяго не напішэш. 3 Бэрліна атказу да сягоняшняго дня не было4. 3 Кіева ідуць весткі што дзень рожные5. Прывет Івану Іванавічу.
    Моцна цісну руку
    Язэп Варонка
    582.1.02:010
    1	Вацлаў Ластоўскі быў у Менску 4-8.05.1918. 2 Замест зачыненай «Мннской Газеты» яе рэдактар М.Дворжэц ад 26.05.1918 пачаў выдаваць «Мннскій ЕженедЬльннкь». 3 «Беларускі Шлях», газэта Менскага Беларускага Прадстаўніцгва. 4 На мэмарандум і тэлеграму Вільгельму. 5 Пра ўсталяваньне аўтарытарнага пранямецкага рэжыму гетмана Паўла Скарападзкага.
    0354. Даклад кантралёра па бежанскіх справах Паўлюка Барташа Народнаму Сакратарыяту БНР за 8.05.1918 (увах. №343)
    582.2.24:116&г
    У дакладзе паведамляецца аб разрабаваньні й распродажы складоў Беларускага Бежанскага Камітэту.
    0355. Суправаджальны ліст Васіля Захаркі старшыні Народнага Сакратарыяту БНР за 8.05.1918 з дасланым актам камісіі расьсьледаваньня ва Ўправе Менскай Паштова-Тэлеграфнай Акругі (увах. №130)
    582.2.14:241
    0356. Акт камісіі расьсьледаваньня ва Ўправе Менскай ПаштоваТэлеграфнай Акругі за 3.05.1918
    582.2.14:	242&г — ма
    Камісія была прызначаная распараджэньнем старшыні НС 2.05.1918 (вых. №350). Старшыня камісіі — І.В.Галаскоў тымчасовы Начальнік [бухгальтар] Управы Менскай Паштова-Тэлеграфнай Акругі.
    0357. Ліст грамадзянаў вёсак Нядрэскі й Лашаны, Заслаўскай воласьці Менскаі а павету Менскай губэрні Народнаму Сакратарыяту БНР за 8.05.1918 з скаргамі на акупацыйныя ўлады (увах. №222)
    582.2.15:	032&г
    0358. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР галаве Украінскай Менскай Грамады К.Навахацкаму за 8.05.1918 (вых. №392) з просьбай дапамагчы беларусцы места Менску Ядвізе Карповіч выехаць у Кіеў
    582.2.24:	062 — мк
    0359. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Антону Сьвяжынскаму за 8.05.1918 (вых. №393) у тым, што ён беларус Менскай губэрні, Слуцкага павету й мае патрэбу выехаць у Вільню
    582.2.24:	063 — мк
    0360. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Ядвізе Карповіч за 8.05.1918 (вых. №394) у тым, што яна мае патрэбу выехаць у Кіеў
    582.2.24:	064 — мк
    0361. Паведамленьне Канцылярыі НС сябром Губэрнскай Харчовай Управы Жабе (вых. №405), Клявіну (вых. №406), Скарзе (вых. №407) й Ваявоцкаму (вых. №408) за 8.05.1918 у справе перадачы маёмасьці Ўправы
    582.1.03:160
    0362. Ліст Беларускай Вучнёўскай Грамады Народнаму Сакратарыяту БНР за 9.05.1918 з просьбай дазволіць арганізаваць пры Грамадзе атрад Беларускіх Сагайдакоў (увах. №131)
    582.2.14:240
    0363. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Ганьне Дрозд за 9.05.1918 (вых. №413) у тым, што яна беларуска Менскай губэрні й павету, Астрашыцка-Гарадоцкай воласьці, вёскі Цудзялевічы й мае патрэбу выехаць у Кіеў
    582.2.24:065 — мк
    0364. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Ірыне Дутко за 9.05.1918 (вых. №414) у тым, што яна грамадзянка Менскай губэрні й павету, Койданаўскай воласьці, вёскі Машчонае
    582.2.24:067 — мк
    0365. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Юзэфе Ганчарык за 9.05.1918 (вых. №415) у тым, што яна грамадзянка Менскай губэрні й павету, Койданаўскай воласьці, мястэчка Койданава
    582.2.24:066 — мк
    0366. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Польскай Камэндантуры гораду Менску за 9.05.1918 (вых. №416) з просьбай выдаць грамадзянам-беларусам Менскай губэрні, Наваградзкага павету Пятру Фурсу й Язэпу Пуцылу пропуск для праезду ў Бабруйск
    582.2.24:068 — мк
    0367. Пасьведчаньне Народнага Сакратарыяту БНР Паўлюку Барташу за 9.05.1918 (вых. №426) у тым, што ён зьяўляецца кантралёрам па бежанскіх справах і камандыруецца на станцыю Козырава
    582.2.24:069 — м
    На адвароце дакумэнту — сьпіс улічаных пасьведчаньняў: №428 Даменнк Смалей, №429 Дорофей Смалей. №430 Марцін Жывель, №431 Язэп Гуттын, №432 Язэп Халявінскі, №433 Александар Смалей, №434 Павел Смалей.
    0368. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР старшыні Беларускага Бежанскага Камітэту Падбярэскаму за 9.05.1918 (вых. №427) с просьбай прыбыць у памешканьне Рады БНР
    582.2.24:070 — мк
    0369. Пратакол №11 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 10.05.1918
    ПРАТАКОЛ №11
    Пасядзэння Дэлегаціі Народнаго Сэкрэтарыяту Беларускае Народнае Рэспублікі у справах перагавораў.
    10 траўня (28 красавіка) 1918 року
    На пасядзэнні былі: п.п. А.Цвікевіч, М.Доўнар-Запольскі, І.Курыловіч, П.Тремповіч і загадчык справамі Ю.Фарботко.
    Слухалі:	Пастановілі:
    1.	Даклад п.п. А.Цвікевіча і ДоўнарПрыняць пад увагу. Запольскага аб тым што зроблена Дэлегаціяй за час ад апошняго пасядзэння і у зьвязку з палітычным пераваротам на Украіне. Дакладчыкі зазначылі найперш, што дзеля затрымання на некалькі дзен працы, сябар Дэлегаціі п. Рак-Міхайлоўскі падаў заяву аб дазволе яму колькідневаго отпуску, дзеля паездкі у Феадосію да сямьі, якая заява Рак-Міхайлоўскаму задаволена. Далей дакладчыкамі зазначэно, што, дзеля тога што новы Урад Украінскае Дзяржавы1 ні зрабіў адводу Беларускай Дэлегаціі што да яе правамочнасьці у перагаворах з новым Урадам і дзеля тога што на аудыенцыі у п.п. Прэмьер-Міністра і Міністра Закардонных Справаў2 выясьнілася махчымасьць вясьці далей распачатые перагаворы, Дэлегаціяй паданы адпаведные паперы п. Міністру Закардонных Справаў з прозьбаю хутчэйшаго разгляду і адпаведных пастановаў у пытаннях зачэпляных перад быўшым Украінскім
    Урадам і дагэтуль ні разгледзяным, а ласьне: аб дапамозе беларускаму бежанскаму камітэту, аб заснаванні беларускае Гандлевае Палаты у Ki-
    еве, аб выдачы 300.000 руб. авансу пад запраданые Міністэрству Харчовых Справаў дровы, аб заснаванні у Кіеве Беларускаго Этапна-рэгістрацыйнаго пункту і аб пратэсьце Гомельскай Меськай Думы і Хаўруса Зямельных Уласьнікаў Пінскаго, Мазырскаго, Рэчыцкаго і Гомельскаго паветаў проці прылучэння іх да Украіны.
    2.	Даклад п. А.Цвікевіча аб назначэн-1) Дастаць афіцыяльнае паведамленні Украінскім Урадам консулам на не аб назначанні п. Квасьніцкаго конБеларусь п. А.М.Квасьніцкага і аб сулам на Беларусь, 2) прапанаваць Сэпатрэбе у зьвязку з гэтым назначэн-крэтарыяту Б.Н.Р. назначыць консула на Украіну, 3) выставіць кандыдатуру у консулы на Украіне п. П.Трэмповіча.
    ня консула ад Беларускага Ураду на Украіне.
    3. Аб аткрыцьці проф. Доўнар-Запольскім Унівэрсытэту у Менску, аб чым ім падаецца пісьменны даклад Народнаму Сэкрэтарыяту Б.Н.Р. праз Дэлегацыю.