• Часопісы
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Прымаецца апошняя прапазыцыя.
    Матывуецца тым, што ўключэньне дэлегацыі відаць па ўсему ня адбудзецца, а самае дамаганьне можэ зрабіць ўраженьне учасьця ў ёй. Гр. Ластоўскі прыводзіць спраўку са зместу з апошніх нотаў ад 20/VIII і 7/ІХ 20 г. якімі Урад дабіваецца прыняцця ў Канфэрэнцыю, дзеля чаго пытаньне аб формах выступленьня адпадае. Гр. Цвікевіч дакладае, што прымаючы пад увагу няатрыманьне адказу на ноты Ураду дэлегацыі самой належыць звернуцца з адпаведнай дэклярацыей, чаму прапануе прыступнць да яе апрацаваньня і прызнае, што яна павінна складацца з заявы і мэмарандума.
    Пытаньне аб тым, чы падаваць разам з заявай мэмарандум астаецца адкрытым да апрацаваньня праэкту самой дэклярацыі.
    В.Ластоўскі А.Цьвікевіч А.Аўсянік А.Галавінскі
    Сэкрэтар У.Пігулеўскі
    582.1.08:017 — ра
    2411. Пратакол паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР за 1.10.1920
    ПРАТАКОЛ.
    Заседаньня Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 1-го кастрычніка 1920 г.
    СЛУХАЛІ:
    Пратакол Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 6 чэрвеня 1920 г. і паперы Старшыні Рады Народных Міністроу Б.Н.Р. ад 7-го верасня 1920 г. за NQNQ418,419.-
    ПАСТАНАВІЛІ:
    Разглядеушы все гэтыя пытаньня была звернутая асаблівая увага на пастанову ад 6 червеня па каторой і даецца тлумаченіе.
    На падставе трецьяго пункту пастановы Р.Б.Н.Р. ад 13 сьнежня 1919 г. Прэзыдыум Рады Рэспублікі пастановляя: што усе асобы уваходзячыя у кабінэт Міністроу Б.Н.Р. як зацьвержаныя вышей памяненай пастановай Рады Рэспублікі заховываюць сваі становішча ва усіх Нацыанальна-дзержауных напрамках працы.
    Выбыцьце іх с Кабінэту може быць толькі:
    а) с прычыны іх сьмерці, б) просьба іх аб атстауцы, в) па прычынам учіненным імі праступкау, скампроментованіе, г) с прычыны адказу на затрэбованія Старшыні Р.Н.М. зьявіцца у мейсцо істнаванія кабінэту, д) с прычыны адказу ад працы і службоваго падчыненьня Старшыні Р.Н.М. Пры той ці іншай доугачасовай атсутнасьці па справам Нацыанальна-Дзержауным дзеля выпауненьня іх абавязкау па Міністэрствам могуць назначацца часовые Кіраунікі Міністэрствамі, якія павінны зацьвяржацца Презыдыумом Р.Р.
    А адчыненьня же новых Міністэрствау не паіменованых у пастанове Р.Б.Н.Р. ад 13 снежня 1919 г. і назначеньне новых Міністрау може быць
    проізведено толькі co згоды Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
    П.Крэчэускі
    Маршалак Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
    В.Захарко
    Наместнік Маршалка Р.Б.Н.Р.
    Я.Мамонько
    Сэкрэтар.
    582.2.54:439&г — ж
    2412. Дэклярацыя Паўнамочнай Дэлегацыі БНР за 2.10.1920 Прэзыдыюму Польска-Расейскай Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе з патрабаваньнем прызнаць незалежнасьць БНР і дапусьціць дэлегацыю да ўдзелу ў канфэрэнцыі
    Беларуская Народная
    Рэспубліка
    Поунамочная Дэлегацыя
    на мірные перэгаворы
    у Рызе.
    2 кастрычніка 1920 году.
    м. Рыга
    Мікалаеуская вул. №20
    кв. Беларускай Місыі.
    Польска-Расійскай Мірнай Конфэрлнцыі у Рызе.
    Упоунамочаная Урадам Б.Н.Р. Дэлегацыя на Расейска-Польскую Мірную Конфэрэнцыю у Рызе мае гонар зазначыць ніжэйпісанае:
    1	.На Усебеларускім Устаноучым Кангрэсе 18-31 сьнежня 1917 году беларускі народ вустамі 1872 дэлегатау ад гарадоу, валасьцей, прафэсыянальных арганізацый і палітычных партый Беларусі, апавесьціу Беларусь Народнай Рэспублікай у межах лічэбнай перавагі беларускага народу.
    2	.25 марца 1918 году, калі Расея Берасцейскім трактатам стала дзяліць Беларусь, Спауняючы Камітэт Усебеларускага Устаноучага Зьезду — Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — дапоуненая прэдстаунікамі ад земств, клясавых групп і нацыянальных меншасьцей Беларусі апавесціла сувэрэннасьць і незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі і разрыу датыхчасовых дружных зьвязей з Расеяй.
    3	.30 красавіка 1918 году Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі вызнае, скінуушый ярмо расейскай няволі, Урад Украіны1.
    4	.Аснауны прынцып Парыжскай Мірнай Конфэрэнцыі выражэн сьледуючым прынцыпам «кожны народ мае права самаазначыцца».
    6,Пасьля акупацыі часьці Беларусі польскімі войскамі у чэрвені 1919 году Начальнік Польскай Дзержавы, Язэп Пілсудзкі афіцыяльна заявіу у Менску, сталіцы Беларусі, што Беларусь павінна быць незалежнай 896
    Дзержавай і адносіны паміж народам польскім і беларускім павінны быць як роуны з роунымі.
    6,23 верасьня 1920 г. Ц.Н.К.Р.С.Ф.С.Р. урачыста прызнау Незалежнасьць і Сувэрэннасьць Беларусі2.
    Апіраючыся на ясна выражанай волі Беларускага Народу мець незалежнае дзержаунае істнаваньне Урад Беларусі надзелены паунамоччыямі Усебеларускага Устаноучага Кангрэсу даверыем усіх палітычных беларускіх партыяу, нацыянальных эканамічных арганізацый і групп, — няупынна бароуся тры гады за дэмакратычные ідэалы і ва усе выдатнейшые момэнты выступау у абарону правоу і інтэрэсау Беларускага Народу, а у першы чарод усюды цьверда і сьмела адстаівау сувэрэннасьць, дзержауную незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі.
    25 марца 1918 году Рада і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі апротэставалі перад усім сьветам нямецка-бальшавіцкі Берасцейскі Трактат, нарушаючый сувэрэннасьць Беларускай Народнай Рэспублікі адарваньнем ад яе жывога цела палуднева-заходніх зямель з гарадамі Брэстам, Беластокам, Бельскам і Пінскам.
    10 красавіка 1920 году з прычыны меушыхся адбыцца у Барысаве Расейска-Польскіх перагаворау, пратэстам на імя Ураду Польшчы, Расеі і Рады паслоу у Парыжы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі заявіу, што праз галаву Беларускага Народу Расея і Полыпча ня могуць заключаць мір, што беларускі Народ не пацерпіць ні з чыей стараны анэксый сваіх аблітых крывей зямель, а Антанта дапусьціушы далучэньне Беларусі да Польшчы, учыніць гістарычную абмылку і яшчэ ня раз асьвеціць полымем вайны гарызонт Эуропы і наклічэ на сябе пракляцьце усіх малых народау.
    20 жніуня 1920 году Урад Беларускай Народнай Рэспублікі па поваду пачаушыхся у Менску перагаворау паміж Расеяй і Польшчай выслау пратэст Урадам Польшчы і Расеі, а копіі Урадам Антанты, зазначаючы, што ваеваушые на беларускай тэрыторыі і не маючыя паміж сабою сумежных граніц — Расея і Польшча ня могуць падпісываць міравых трактатау без учасьця Беларусі, і трэбуючы паунапрауна[га] учасьця у мірнай конфэрэнцыі.
    7 верасьня 1920 году калі мірная конфэрэнцыя была перанесена у Рыгу, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пратэстам высланым Урадам Расеі і копіі дэлегацыям Расейскай і Польскай заявіу, што Расея не мае права выступаць у ролі гаспадара Беларускай тэрыторыі, народ каторай самаазначыуся і мае свой законны Урад.
    Цяпер, на моцы паунамочый ад нашага Ураду, мы заяуляем Мірнай Конфэрэнцыі у Рызе:
    1	.Расея і Польшча не маюць супольных паміж сабою граніц і іх разьдзеляе абшырная, у 280.000 кв. кілемэтрау сувэрэнная беларуская тэрыторыя; усходняя польская граніца стыкаецца з Беларусьсю, а не з Расеяй і заходняя расейская граніца праходзіць ня з Польшчай, а з Беларусьсю. Польшча аб усходніх, а Расея аб заходніх сваіх граніцах павінны гаварыць з Беларускай Народнай Рэспублікай.
    2	,Hi Расея, ні Польшча ня могуць выступаць у ролі гаспадароу беларускай тэрыторыі народ каторай хоць і уходзіу у дзяржауную сувязь з Польшчай, як роуны з роуным, але ніколі не належыу да Польшчы і парвау дзяржауныя зьвязі з Расеяй.
    3	.Hi Расея, ні Польшча не правамочны гаварыць аб будучыне Беларусі, народ каторай дауно самаазначыуся, мае законна, выбраны і надзелены поуным народным даверыем Урад.
    4	.Утворэны у часе цяперашняй расейскай акупацыі Рэвалюцыйны Камітэт і накінуты беларускаму народу як Урад Савецкай Беларусі, — ня можэ выступаць ад імяні беларускага Народу, бо народ яго ня выбірау, і ен яуляецца дыктатарскім органам партыйнай меншасьці.
    Мы трэбуем ад абодвых ваеваушых старон — Расеі і Польшчы пацьверджэньня законных трэбаваній нашага народу аб прызнаньні Незалежнасьці і Сувэрэннасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і дапушчэньня на конфэрэнцыю яе дэлегацыі, як стараны на тэрыторыі каторай Расея і Польшча вялі разарыцельную вайну.
    Старшыня Дэлегацыі В.Ластоускі
    Сэкрэтар У.Пігулеускі.
    3 арыгіналам згодна:
    Кіраунік Канцэлярыі Рады Народных Міністрау Ю.Гладкі-Ластоускі.
    582.1.06:019-020 — шкбел
    582.1.	06:064-065 — шкбел
    582.1.	07:017-019 — шк бел
    582.1.	07:020-022 — шкбел
    582.1.	07:029-030 — шк бел
    582.1.	07:031-032 — шк бел
    582.1.	07:079 — шкбел (-2с)
    582.1.	11:058-059 — шкбел
    582.1.	07:023-028 — ра В.Ластоўскага
    582.1.	08:012-014 — шкбел
    582.1.	06:036-037 — шк фра
    582.1.	45:131-131а-131b — шкбел
    582.2.51:017-018 — шкфра
    582.2.51:080-081 — шкфра
    582.2.51:131-132 — шк бел
    582.2.53:041-042 — шк фра
    582.2.53:	146-147 — шк фра
    1 Пацьверджаньня факту прызнаньня няма. 29.04.1918 у Кіеве адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога ўладу захапіў гетман П.Скарападзкі. Малаверагодна, каб у гэткіх абставінах 30.04 магло вырашацца пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі. He пацьвярджаюць гэты факт і матэрыялы другой кіеўскай дэлегацыі — А.Луцкевіча (верасень-кастрычнік 1918). 2 3 пастановы Усерасейскага ЦВК за 23.09.1920: «Воля к незавнснмостн была высказана народом Белорусснн в Акте 1918 года, н на основаннн этого акта ВЦНК прнзнает сам н требует прнзнання незавнспмостн Белорусснн co стороны Польшн». Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе «акт» абвяшчэньня Савецкай Беларусі 1.01.1919 — бальшавікі хутчэй памыліліся ў даце, чым у сваёй палітычнай лёгіцы.
    2413. Нота Ўраду БНР Прэзыдыюму польска-расейскай Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе за 77.10.1920
    582.2.54:	377 — р бел
    Чарнавік ноты за 2.10.1920 (дакумэнт №2412).
    2414. Запрашэньне міністра замежных справаў Латвіі Вацлаву Ластоўскаму на раўт у гонар Польскай Дэлегацыі на Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе, які мае адбыцца 2.10.1920
    582.2.54:	410 — ма
    2415. Беларускае Прэс-Бюро ў Рызе. 7.10.1920
    [Кароткі выклад гісторыі змаганьня беларускага народу за незалежнасьць]
    582.2.54:	413&г — шк
    582.2.54:	414&г — шк
    Дакладная дата невядомая.
    2416. Пратакол 2-га паседжаньня Дэлегацыі БНР на Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе 4.10.1920
    Пратакол 2го заседаньня Дэлегацыі Б.Н.Р.
    на Мірную Канфэрэнцыю ў м. Рызе за 4.10.1920
    Гр. Ластоўскі адчыняе заседаньне прэдлажэньнем парадку дня:
    1	., Прыняцьце пратаколу Іго заседаньня.
    2	., Даклад аб перегаворах с прэдстаўнікамі Латвіі, Украіны, Эстіі і Польшчы.