• Часопісы
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    582.1.08:042 — мк
    582.2.54:417 — мк
    2428. Суправаджальная запіска Украінскай Дыпляматычнай Місіі ў Латвіі Беларускай Дыпляматычнай Місіі да копіі ноты ўкраінскіх прадстаўнікоў да Домбскага
    582.1.08:041
    2429. Тэлеграма Лявона Дубейкоўскага (Варшава) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 7.10.1920
    lastowski bialoruska misja riga
    mikolajewska 20=
    +warschau 5670 10 7 19 50
    pryjedu zdowolu patreby = dubiejkowski.+
    582.2.54:441 — a
    2430. Ліст Алега Васількоўскага (Рэвэль) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 7.10.1920
    582.2.54:442&г-443&г — ра
    582.2.54:444 — канвэрт
    2431. Супольны Пратэст «Да ўах» — Адозва за 8.10.1920 супольнай канфэрэнцыі дэлегацый Беларускай Народнай Рэспублікі і ЎсходнеГаліцкай Рэспублікі1, прыбылых у Рыгу дзеля абароны Дзяржаўных Інтарэсаў сваіх народаў і тэрыторыі
    Упоунамочаныя Дэлегацый Беларускай Народнай Рэспублікі і УсходняГаліцкай, прыбыушы у Рыгу дзеля абароны дзяржауных інтэрэсау сваіх народау і тэрыторый, адбылі супольную конфэрэнцыю і па усестароннім абмяркаваньню справы міра на Усходзе Эуропы аднагалосна пастанавіла выдаць гэту адозву:
    Да усіх.
    Супольны пратэст Дэлегацыі Беларускай і Усходня-Галіцкай проці імпэрыялістычнага захвату іхніх зямель на аснове рыжскай прэлімінарнай умовы.
    У Рызе падпісываецца сягоньня прэлімінарная умова між Полывчай і Расеяй, якая ня толькі ня улагодзіць адносін на Усходзе Эуропы, але яшчэ болей разьятрыць міжнародную барацьбу. Вынікам гэтай умовы яуляецца самаупраунае прыгвалчэньне волі цэлых народау, спраконвечныя землі каторых ператарговывалі, як прыватную уласнасьць адпаведна да хаценьня зазнаушагася імпэрыялізму. Жэртвамі гэтага торгу палі перш за усе Беларусь, тэрыторыю каторай самапрауна разарвалі на карысьць Польшчы і Расеі, ды Усходняя Галіччына, каторую цэліком кінулі на зьежу Польшчы, а так сама іншыя старыя украінскія землі: Холмшчыну, Валынь і Падольле. А незадоуга пачуюць вынікі гэтага торгу Літва і іншыя прыбалтыцкія дзяржавы.
    Як Беларусь, так і Усходняя Галіччына ужо выявілі і даказалі свае права на самаазначэньне, заснавалі свае дзяржавы, забаспечаючы раунапрауе усім нацыянальным меншасьцям, выбралі легальныя Урады, сарганізавалі свае арміі, дый заявілі сваю дзяржауную адміністрацыю.
    Супроць Галічыны выступіла імпэрыялістычная Польшча вайной і па доуга трываушай крывавай барацьбе удалося ей чужой дапамогай перамагчы і заліць салдатчынай увесь край. Ад таго часу па гэтых зямлях шалея страшэнны імпэрыялізм, выгубляе дзясяткі тысяч бязвінных людзей, тысячы гніюць у польскіх турмах і лагерах і тысячы людзей разстрэляны, або павешаны за любоу да іх роднага краю. Спалены і зраунаваны з зямлей цэлыя палосы Беларусі і Галіччыны, тысячы людзей прымушаны былі пакінуць свае хаты і бяз хлеба і прыпынішча блутаецца па цэлай Эуропе, выклікаючы агульны спагад. А супроць тых, што асталіся, Польшча пагромамі вядзе барбарскае вынішчаючае іх змаганьне, адмауляе ім доступу да нацыянальных школ і урадау, волі слова і права да жыцьця.
    Усе тоя робіць Польшча з тэй мэтай, каб выкарыстаць гэныя багатыя у сырье старонкі — не на карысьць жыхароу, тых зямель аголеных вайной, а на карысьць паразітнага жыцьця польскіх памешчыкау.
    Хоць спамянутая прэлімінарная умова прызнала незалежнасьць і сувэрэннасьць Беларусі і Украіны, а усходняя Галіччына ужо раней прызнана дзяржавамі Антанты, як асобны дзяржауны арганізм,— то усе-ж такі дакуль трывае чужая акупацыя на гэтых землях, дакуль акупанты ня будуць прымушаны забраць свае войскі з чужых для іх тэрыторый, датуль акупаваныя землі астаюцца пад цяжкім ярмом няволі і аб праудзівым міры ня можэ быць і мовы.
    Супроці усякага імпэрыялізму вядзем і будземо вясьці барацьбу да канца.
    Зьвертаемся да усіх у ймя найсьвяцейшых клічау чалавечэства, у ймя культуры, міра і людзкасьці: памажэце нам у змаганьні за правы да жыцьця, дайце нам падмогу у барацьбе за свабоду. Калі вы захочэце то зможэце уплывамі на свае урады, каб не памагалі імпэрыялістычнай Расеі і Польшчы душыць Беларусі і Галіччыны. Ці-ж пасьля разьбіцьця старых турэм народау маюць стануць новыя турмы.
    Споуніце свой абавязак супроць паняволеных і скажыце свае цьвердае слова.
    Беларуская Рэспубліка мае права да жыцьця і поунай свабоды.
    Галіцкая Рэспубліка мае права да жыцьця і поунай свабоды.
    Арыгнал падпісалі: Старшыня дэлегацыі Вацлау Ластоускі;
    сябры: Александр Цьвікевіч, Антон Аусянік, Александр Галавінскі.
    Ад Дэлегацыі Усходняй Галіччыны: Старшыня дэлегацыі Константын Левіцкі; сябры: Эрнест Брайтэр, д-р Язэп Назарук, д-р Лука Міхуга і Есафат Жан.
    У Рызе, дня 8 жніуня2 1920 году.
    3 арыгіналам згодна:
    Кіраунік Канцэлярыі Рады Міністрау Ю.Гладкі-Ластоўскі.
    582.1.	06:022-023 — шкбел
    582.1.	06:066-067 — шк бел
    582.1.07:085 — шкбел (сі)
    582.1.	07:086-087 — шк бел
    582.1.08:029 — мк бел (1-шы экз)
    582.1.	38:004 — мк бел
    582.1.	38:005 — мк бел
    582.1.38:006 — мк бел
    582.1.	08:027&г-028 — ра В.Ластоўскага
    582.1.	07:034 — шкфра
    582.1.08	:030&г — шкфра
    582.1.11:	040 — шк фра (cJ)
    582.1.11:	060 — шк фра
    582.1.19:	031 — шкфра
    582.1.20:	020 — шк фра
    582.2.51:012 — шк фра
    582.2.51:075 — шкфра
    582.2.51:134,136 — шкбел
    582.2.53:	036 — шк фра
    582.2.54:	324&г — р праект В.Ластоўскага
    1	Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. У дэлегацыю ўваходзілі: Косьць Лявіцкі (старшыня), Осіп Назарук, Эрнст Тэадор Брэйтэр і Лука Мышуха. 2 Памылкова замест кастрычніка.
    2432. Пратакол 5-га паседжаньня Дэлегацыі БНР на Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе 8.10.1920
    Пратакол 5го заседаньня Дэлегацыі Б.Н.Р.
    на Мірную Канфэрэнцыю ў Рызе за 8.10.1920
    Парадак дня.
    1	., Заслуханьне пратаколаў Зго і 4го заседаніяў.
    2	., Справаздача сяброў дэлегацыі з іх чыннасці і далейшыя пляны.
    Пратаколы Зго і 4го заседаніяў пастаноўлена зацьвердзіць і падпісаць.
    Гр. Ластоўскі апаведае, што 6/Х адбылася Зья гутарка з Польскай Дэлегацыяй.
    3	боку Беларусоў былі гр.гр. Ластоўскі, Цвікевіч і Аўсянік, з боку Палякоў — гр.гр. Васілеўскі, Каменецкі, Абезерскі і Крыжаноўскі.
    Згодна з пратаколам дэлегацыя звернулась з заявай аб амністыі беларускіх дзеячоў, якіе знайходзяцца ў польскіх турмах і лагерах а ў першую чаргу гр. Грыба з жонкай і Камарынца. На гэта палякамі быў дан памысльны адказ і прапанова падаць аффіцыяльную заяву. 3 далейшай гутаркі выявілась, што ужо прэдрашэно падпісаньне паміж Палякамі і Расейцамі пярэмір’я і прэлімінарнаго міру. 3 прічыны гэтаго намі было заяўлена, што мы лічым сябе свабоднымі ў падачэ дэклярацыі-пратэсту.
    Далей Палякамі было зроблена пытаньне, як мы уяўляем сабе пытаньне аб канкрэтных варунках нашай дзержаўнай працы пасля вызнаньня Палякамі нашаго Ураду і якія будуць пры гэтым бліжайшые мэты беларускай улады.
    На гэта намі было адказано:
    1	., Пасля спаўненьня Польскім Урадам глаўнаго пункту аб вызнаньні незалежнасьці Б.Н.Р. Беларускі Урад павінен перэехаць у Менск і злажыць справаздачу чароднай сэсіі Рады Рэспублікі.
    2	., Беларускаму Ураду павінна быць дадзена магчымасць адразу ж прыступіць да фармуваньня аружнай сілы на тэррыторыі паміж фронтамі і гранічнай лініяй устаноўленай прэлімінарным догаворам.
    3	., Беларускі Урад ўходзіць ў саюзныя умовы с Польскім Урадам.
    Міністр Васілеўскі ад імяні Польскай дэлегацыі заявіў, што гэтые прапазыцыі ею прымаюцца як грунт для далейшаго разгляду і абгавору.
    На гэтым гутарка скончылась.
    Аб размове з беларускімі бальшэвікамі дакладае гр. Аўсянік.
    Па даручэньню Старшыні дэлегацыі гр.гр. Галавінскі і Аўсянік на працягу часу ад Іго да бго кастрычніка мелі гутаркі з старшыней Беларускага Рэўкому гр. Чэрвяковым.
    3	гутарак выявілась:
    1	., Прыхільнасць гр. Чэрвякова да Беларускай нацыянальнай працы, што пацьвержаецца газэтай, якая друкавалась у Смаленску на беларускай мове пад яго рэдакцыяй1 і той культурнай працай якая вядецца цяпер на Беларусі пад аккупацыяй Расейскіх войск да якой ен прыцягнуў больш выдатные беларускіе сілы, а так сама тым, што тэррору ў адносінах да беларускіх націянальных і палітычных дзеячоў ня было.
    2	., На запытаньне як гр. Чэрвякоў адносіцца да сучасных перэгавораў і да магчымаго паддзелу Беларусі адказаў, што ен прысутны на перэгаворах толькі як сведка, што мандатоў сваіх ен Расейско-Украінскай дэлегацыі на заключэньне міру не перэдаваў.
    Савецкі Беларускі Урад, стаячы на грунце этнаграфічных граніц з Польшчай, (а так сама з Расіяй), на паддзел Беларусі ня згодзіцца, рыхтуючы мір будзе ігнараваць і лічыць сябе на далей ў стане вайны з Польскім імпэріалізмам.
    Сход заслухаў паведамленьне старшыні дэлегацыі аб візыті Фінляндскаму паслу ў Латвіі і Літве гр.	2 ў якім інфармавалі яго аб
    бягучых справах беларускіх.
    Паслом між іншым было зазначэна, што Фінляндзія ўвесь час выяўляе сымпатыі да Беларусі, што было адзначэна яшчэ ў акце ў снежні 1919 году аб аффіцыяльном вызнаньні незалежнасці Б.Н.Р.
    Сэкрэтаром гр. Пігулеўскім даложэна, што дэклярацыі Беларускай дэлегацыі на Канфэрэнцыю у Рызе бго кастрычніка 1920 г. зложэны ў Сэкрэтаріаты Польскай і расейскай дэлегацыяў, ў чым атрыманы распіскі.
    Ластоўскі Цьвікевіч Галавінскі Аўсянік Сэкрэтар Пігулеўскі
    582.1.	08:031 Лг-032 — ра
    1	«ЗвЬзда». Выходзіла ў Смаленску з восені 1919. Ад 8.08.1920 — у Менску. 2 Прозьвішча прапушчана.
    2433. Внленское Слово. №25. 8.10.1920
    582.1.45:122
    3	артыкулам «Лнчность В.Ластовскаго»
    2434. Хадайніцтва Вацлава Ластоўскага за 9.10.1920 да паўнамоцнага міністра й пасла п. Васілеўскага з просьбаю аб вызваленьні з польскай турмы Тамаша Грыба з жонкай і Юрыя Камарынца
    582.1.	08:033&г
    Прыпіска алоўкам: «пав[одле] Васілеўскага Грыб звольнены».
    2435. Агляд дацкай прэсы №16 за 9.10.1920, дасланы Інфармацыйным Бюро БНР у Капэні агене
    582.1.08:037
    582.1.	08:039
    2436. Суправаджальны ліст Прэзыдыюму Рады БНР старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму за 9.10.1920 (вых. №204/86), дасланы з пратаколам паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР за 1.10.1920
    582.2.	54:440 — ма
    2437. Копія пратакола сходу, які адбыўся 10.10.1920 на кватэры ў Антона Луцкевіча (Вільня)
    ПРАТАКОЛ
    Мы, ннжеподпнсавшіеся1 свцдЬтельствуем, что 1) — 10-го октября 1920 г. в 5 час. вечера на квартнр-ь А.Н.Луцкеввча [(]Внльно Ввленская 33) состоялось полнтнческое сов-Ыцаніе, на котором сдЬлалв доклады прі-ь-