• Часопісы
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Я за гэтае ухапіўся і напісау для Ураду тутэйшых нашых прыяцелеў, што палякі нашымі збройнымі сіламі корыстаюць, а мы ннчого не маем (народ наш). Я прасіу, каб Урадь прыяцелеу узяу пад сваю каманду нашы збройныя сілы н даў нашаму ураду магчымасць, апнраючысь на гэтую сілу, ставнць сван варункн усходннкам н заходнікам. Я казау, што мы будзем вясьці вальку, пакуль не прагонім усходнікау з нашай зямлі. Прашу Вас напісаць ад Ураду паперу у тым же сэнсі і як найхудшей прыслаць сюды а я прэдстаулю Ураду Ф<ранцыі>. Мне так радзілі нашы прыяцелі. Усюды падтрымлівайце гэту ідэю. Мы маем свае войска! У астатнім лісце да Вас, які я паслаў почтаю тыдня таму назадь я Вам казау, што сіла усходнікоу толькі кажуіцаяся. Цяпер Вы маеце ужо весткі, што я быу праў. Тутыка відней; каліб усходнікам памаглі немцы, так ад іх бы толька мокра асталась. Францыя вялікая, магучая сіла, н у гэтым нашэ іцасьце!
    Учорась абвеіцана у газэтах, што амэрыканскі пасол у Варшаве прасіу польскі урад не перехадзіць граніцу этнографічную. Значыцца Беларусь аддасцца на міласць бальшавікоў. Я сяня пішу пратест процн такой справы: мы маем свае войска і будзем адбіваць Бацькаушчыну ад ворогоу заклятых. Мы не прызнаем і народ наш ніколі не прызнае ніякіх Савецкіх Рэспублік! У нас есць урад, есць Рада — едыны законны н правамоцны предстаунік усяго народу. Толькі яны маюць право казаць і рабіць а ніхто другі. Я прашу каб нам была дазволена пер&Ьхаць у Польшчу н аттуль, апіраючысь на свае войска, начаць акцыю проці бальшавікоў Прашу Вас зрабіць гэта самае празь франц. місыю у Рызе. Дублнкаты прышліце мнь, я іх предстаулю у Міністэрство. Прапануйце тое самае праз польскаго предстауніка у Рызе польскаму Ураду; копію прышліце мне. Усе гэты нашы прапазыцыі будуць у маіх руках добрым аружжам, што мы шукаем паразумення с суседзямі, а прыяцелі тутэйшые будуць нажымаць з іх стараны на Урад. Справа пойдзе вельмі добра! Вот у гэтым сэнсі паразуменне з Найвышейшымі абавязкова патрэбна, але Вы ім ннчого не кажыце. Падпішыце умову, вазьміце мандаты, прызнаньне Рады імі, нашаго Ураду, папоуніце урадь як найхудшей н усі акты, якіе прышлеце сюды падпішыце усім урадом. Мне здаецца што у склад ураду трэба уключыць пана Язепа Варонку. Дайце яму народную асьвету, алі які другі. Треба каб урад меу палнамоцтва адь Рады на заіцыту інтэрэсоў белар. народу на міравой Канферэнцыі, на учыненне усякіх умоу політычных і эканамічных н т.д. калі прыедзеце сюды перш на перш трэба будзе предьявнць мандаты. Прыміце гэта пад увагу.
    Трэба мець копію протакола Рады аб выборе Ураду з понменованньем усіх члонкау Ураду.
    Тут польскі пасол у зносінах за мною пішэ афнцыяльна да мене, як да афнцыяльнаго предстауніка Беларусі. Раней гэтаго ні было!
    Я звараціуся да яго з афіцыальным лістам абь устанавленньн паразумення з намн. Ліст напісау 3/VIII, а копію паслау у Закардонныя Справы, у Камісыі Закардонных Спрау Палаты н Сэната. йх інтэресы былі 3/VIII дужа кепскіе, але я ведау, што ім будзе адсюль вялікая падмога. й напісау тады, калі ен ня може сказаць, што мы шлн да сільнага. Мой ліст
    зробіу дужа добрае враженне на Закардонныя Справы н на Камісыі. Адповедзь дужа прыемную па форме, атрымау на другі дзень ад Графа Замойскаго. Мой ліст ен адаслау да Варшавы. У Закардонных мне казалм: «Бальшая ці маленькая, але Ваша Бацькаушчына будзе!» На нас тут дуже добра глядзяць, як на спакойных, ціхіх, скромных і вельмі прыхільных да Ф<ранцыі>!
    Нехай людзі, або гісторыя Вам разскажуць, якія тут прышлось вясьці валькі; я аб сабе нічого казаць не буду!
    Усі Вашы пратесты н постановы о межнародовым становііцы Беларусі прысылайце мне, кабь я мог гэта даваць (Вашы арыгіналы з переводам які зроблю тут) у Закардонныя. Трэба даваць знакі істнавання!
    Напішыце як найхудшей пратест проці Бел. Сов. Республнкн! 21 іюля Леннн на зьТздзн крестьян казау, што яны ідуць асвабадзіць Беларусь, a як прыйшлі так і абьявілі Савецкую Республіку! Гэта насілле над намі! Чекаю Вашых пратестау. Абннмаю крэпко Вас і уснх нашых. Цалую ручку пані Старшіновой. Ваш, Эўгені.
    Костуся трэба назначыць н.д. Мін, Обороны.
    Пішыце у Парыж па стараму адресу.
    582.2.54:281&г-282&г — ра
    1 Езавітава. 2 1-ая літоўска-беларуская дывізія пад камандаваньнем Л.Жалігоўскага складалася з крэсовых палякаў і беларусаў каталікоў.
    2342.	Ліст Аўгена Ладнова (Парыж) дырэктару газэты «Le Temps» (Парыж) за 26.08.1920
    582.2.54:292&г-296&г — рк перакладу на расейскую мову
    Водгук на артыкул у газэце «Le Temps» №21572 за 23.08.1920 аб польскіх умовах міру і ўсходніх межах Польшчы. У лісьце выказваюцца думкі аб аднаўленьні аўтаномнай Беларусі ў складзе Вялікай Расейскай Фэдэратыўнай Рэспублікі.
    2343.	Справаздача старшыні Дэлегацыі БНР на Канфэрэнцыі Балтыйскіх Дзяржаваў у Рызе Янкі Чарапука за 29.08.1920
    Пану Старшыне Рады Народных Міністроу Беларускай Народнай Рэспублікі Грамадзяніну В.Ластоускому.
    Я.Чэрэпука, Старшыні дэлегацыі БНР на Канфэрэнцыю Балтыцкіх Рэспублік у Латвіі.
    Даклад.
    Беларуская дэлегацыя на канферэнцыю Балтыцкіх дзяржау, злажыушаяся у такім складзе: 1) старшыня дэлегацыі член Рады Рэспублікі Я.Чэрэпук, 2) сэкрэтар д-р Пігулеускі, 3) экспэртоу інжэнероу Головінскаго і Мінца (апошні быу залічаны ад Рады Беларускай каленіі у Латвіі) яна па сваем прыбыцьцю у Рыгу зараз-жа прыступіла да выпауненьня узложаных на яе урадовых даручэньняу.
    У першы чарод у рэдакцыі мейсцовых газэтоу была дана заметка аб складзе дэлегацыі, затым была зроблена афіцыяльная візыта Старшыні міністру міжнародовых спрау Латвіі гр. Мейеровіцу.
    На гэтай аудыенцыі удалося выясьніць, а таксама і устанавіць, што Латвія дзеля ухода Беларусі на канферэнцыю зойме прыхільнае становііцо, гэтага самаго дэлегацыі патрэбна была дабіцца і ад другіх учасьнікоу т.е Польшчы, Літвы, Эстоніі і Фінляндзіі.
    Прымаючы пад увагу, што пад час істнаваньня кабінэта А.Луцкевіча калі у Гельсінгфорсе адбывалася першая арганізацыйная канферэнцыя на якой прымалі учасьцьце Фінляндзія, Эстонія, Латвія, Літва і Польшча, — Беларусь тагдэ не была прэдстаулена сваім прэдстауніцтвам, а згодна прынятаму гэльсінгфорскаму статуту прыняцьце новаго сябра адбыцца можа толькі за агульнай згодай усіх выжэйпамянутых дзяржау.
    Ціпер-жа Беларускай дэлегацыі было папасьць больш трудней, чым гэта магло-б стаць раней.
    Глауные прычыны тут скрываюцца у тым, што палітычныя і тэррыторыяльныя справы Беларусі з сваімі суседзямі не былі да гэтай пары выясненымі, як напрыклад асабліва з Полыпчай і Літвой.
    Так што першым заданьнем дэлегацыі былі зроблены належные крокі каб нахіліць на сваю старану Польшчу і Літву.
    У гэтым кірунку велася афіцыяльная гутарка 2 разы з Старшыней Польскай дэлегацыі, поунамоцным міністрам гр. Васілеускім.
    Пасьля доугіх супольных перэгавороу, удалося дабіцца, што Польшча будзе падтрымліваць, каб Беларусь была на канферэнцыю прынята.
    Гэта было і выяулена мне паслом Полыпчы у Латвіі паслом Каменецкім.
    Такая самая палітычная работа і з старшынею Літоускай Дэлегацыі д-рам Шаулісам была прароблена. Гутарка велася мнойі гр. Головінскім. Алетут ужэ яуна і выразна у перэгаворах выявілася, што літоуцы будуць стаяць за тое, каб беларусы не папалі на канферэнцыю.
    Другімі славамі умацаванье беларускай дзяржаунасьці гэта не саупадае з інтэрэсамі Літоускаго гаспадарства.
    Віленшчына і Городзеншчына гэта той Гордзіеу вузел, каля якога усе звязана. Гастрату адносін літоуска-беларускіх узмацавау яшчэ пратэст Беларускаго ураду, проціу аддачы літоуцам бальшэвікамі беларускіх зямель і эксплоатацыі лесоу..., гэта выразна падкрэсьліу Шауліс.
    Наагул ужэ было вядома, што літоуцы будуць проціу нас, гэтыя весткі нашэй дэлегацыі удалося атрымаць і з другіх крыніц. Як факт падтверджу размову з міністрам міжнародовых спрау Латвіі Мейеровіцам і з Гэнеральным сэкрэтаром канферэнцыі тов. міністра міжн. спр. Латвіі гр. Альбатам.
    Эстонія заняла пазыцыю нэутральную спачатку, але пасьля перэгавороу з старшыней дэлегацыі гр. К.Пустай чулося, што эстонцы перэшкод чыніць ня будуць.
    Фінляндыя, з прэдстауніцтвам якой веу перэгаворы інж. Головінскі, та яна была успасоблена да нас як найпріхільней.
    I так аснауной працай дэлегацыі было:
    1,	папасьць, як роунапрауны сябр з голасам пастаноучым на канферэнцыю Балтыцкіх дзяржау у Більдэрлінгсгофе,
    2,	наладзіць добрасуседзкія адносіны з Польшчай і Літвой,
    3,	правесьці сярод канферыруючых рэспублік шырокую агітацыю палітычную у справе незалежнасьці Беларусі,
    4,	даказаць, што Урад Беларусі, хаця часова і змушаны быу пакінуць Бацькаушчыну, але, што ен у хуткім часе зноу вернецца на сваю тэрыторыю,
    5,	атрымаць належную моральна-матэрыяльную дапамогу дзеля умацаваньня сваей Дзяржаунай Незалежнасьці.
    У гэткім напрамку дэлегацыя працавала з вялікай энэргіей. Кожнай дэлегацыі былі зроблены абшырные даклады аб палітычным, нацыянальным, экономічным і вайсковым становішчу Беларусі. Рэзультатам чаго кожнае прэдстауніцтво паслала сваім урадам абшырные мэморыялы аб палажэньні беларускай справы. Затым удалося наладзіць адносіны з Польшчай, выключаючы толькі Літву.
    I што справу удалося паставіць на належную высату, гэта сьведчыць тое, што нашэ пытаньне разбіралася не толькі у Прэзыдыуму, які быу змушаны запрасіць яшчэ спецыяльны даклад самаго Ураду, але і тое, што было склікана спецыяльнае пленарнае паседжэньне дзеля разгляду таго палажэньня у яком апынілася Беларуская Народная Рэспубліка.
    Але ня гледзючы на усе тыя вялікія стараньня, каб правесьці у жыцьце тую мэту, якую мела у сваем даручэньню дэлегацыя, яна сустрэнулася на моцны адпор Літвы, якая усялякімі спосабамі стралася уменшыць права беларусоу на учасьцьце у канферэнцыі.
    I калі на чатвертым пасяджэньню была галасаваньне, ці каб Беларусь увайшла на канферэнцыю, ці не, Літва была толькі адна проціу. Гэта удалося даведацца як з кулуарных гутарак прыватных з конферыруючых прэдстауніцтв, таксама было дана зразумець і з гутарак, якія я меу з сэнатарам Замуэлем, сябром Латвійскай дэлегацыі, так і з генеральным сэкрэтаром конферэнцыі Альбатам.
    Другім яшчэ фактам які многа перэшкаджау дэлегацыі для здзейсьненьня яе даручэньняу была абслютная адсутнасьць грошэй.