Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
г) ноты аб пазваленьні тварэньня аружных беларускіх сіл для барадзьбы з большэвізмам і аб матэрьяльнай помачы са стараны дзержаў Антанты гэтым нашым аружным сілам.
Дзеля таго, што вышэйпамянованые акты надзвычайна пасьпешна трэба даставіць у Парыж, дзеля таго, што 18 г.м. пачынаецца у Рызе Канфэрэнцыя між Полынчай і Расеяй, а значэ у прадаўжэньні 8 дзён на гэты акты павінна быць паложэна дэцызыя, а Прэзыдыум Рады Б.Н.Р. з незразумелых для мяне прычын чамусь адцягае падпісаньне іх, прашу пісьменна даць мне разьясьненьне прычын змушаючых Прэзыдыум рады Б.Н.Р. рабіць адцяжкі гэтай пільнай справе.
В.Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроў Б.Н.Р.
582.2.54:397&г — р В.Ластоўскага
582.2.54:408 — мк
2358. Ліст Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) Прэзыдыюму Рады БНР (Бэрлін) за 7.09.1920 (вых. №418)
Беларуская Народная Рэспубліка.
Рада Народных Міністроу.
7 верэсня 1920 г.
№418
У Прэзыдыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
На аснове пастановы Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 16 ліпеня 1920 г. мною, дзеля папаўненьня складу Габінэту запрошэны:
Міністром Фінансоў — гр. А.Вальковіч і
Дзержаўным Сэкрэтаром — гр. К.Езавітоў,
аб чым маю гонар паведаміць Прэзыдыум Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроу.
582.2.54:317 — мк
2359. Ліст Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) Прэзыдыюму Рады БНР (Бэрлін) за 7.09.1920 (вых. №419)
7-ІХ-20.
№419
Ў Прэзыдыум Рады Б.Н.Р.
Маю гонар паведаміць, што па прычынам аккупацыі Беларусі неўзяўшыя да гэтуль учасьця у працы Ураду грам. Белевіч, Душэускі і Грыб, на моцы пастановы Рады Нар. Міністр. Рэспублікі ад 6 чэрвеня 1920 году і пастановы Прэзыд. рады Рэсп. ад 16 ліпня 1920 году, — пастановай Рады Нар. Мін. ад 31 ліпня 1920 г. лічацца выбыўшымі са складу Рады Народн. Міністраў Б.Н.Р.
Ластоўскі
Старшыня Рады Народных Міністроу.
582.2.54:318&г — рк
2360. Нота пратэсту Рады БНР і Рады Народных Міністраў БНР Канфэрэнцыі Паслоў у Парыжы за 7.09.1920 супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі і гвалтоўнага абвяшчэньня Савецкай Беларусі (вых. №???)
Конференцыі Паслоў у Парыжы.
На змену польскай окупацыі на Беларусь прыйшла новая — расейскабольшэвіцкая окупацыя. Пачаліся на Беларусі ўласьцівые большэвіцкай ўладзе тэрор і гвалты. Крайнім выразам гвалту у дзедзіне свабоды нацыональнаго самаазначэньня, яўляецца большэвіцкій акт 31 ліпня г.г. апавешчаючый Беларусь Савецкай Рэспублікай сфэдэраванай з Расеяй. Акт
гэты, акром партыі комуністоў, адмовіліся падпісаць і апратэставалі ўсе беларускіе партыі, арганізацыі і групы.
Іменем Беларускаго Народу, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, прыняўшый ўласць ад Ўсебеларускаго Устаноўчаго Кангрэсу, надзеленый даверьем усіх беларусіх палітычных партый, організацый і груп, горача протэстуе проці большэвіцкаго акту гвалту і заяўляе, што ен, разам са сваім Народам, будзе змагацца з накінутым яму ўжо другі раз Савецкай ўладай актам, і з назначэньнем з Масквы паміма волі Беларускаго Народу, Савецкім Урадам, які узурпуе сувэрэнные правы Беларускаго Народу.
Ад імені Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Віцэ-старшыня
Сэкрэтар
Ад імені Рады Міністроў Беларускай Народнай Рэспублікі
Старшыня Рады Міністроў
Міністр Загранічных спраў
Кіраўнік Канцэлярыі Рады Міністроў
582.2.54:368&г-369&г — р бел
582.2.54:412&г — р В.Ластоўскага
2361. Нота Рады Народных Міністраў БНР Ураду Злучаных Штатаў Паўночнай Амэрыкі за ??.??.1920
Ураду Злучэных Штатоў Паўночнай Амэрыкі.
Пакуль граніцы этнографічные ня будуць пакрывацца граніцамі дзержаўнымі, пакуль сталецьцямі няволеные Расеяй народы не здабудуць даўнай сваей свабоды датуль немагчымы супакой на тэрыторыях б. Расеі, а гэто значэ немагчымы спакой на Усходзе Эўропы. Амэрыканскі Урад выносячы пастанову аб адбудаваньні ў цэлым быўшай Расеі відаць не задаў сабе пытаньне, што такое быўшая Расея. Мы беларусы сто лет цярпеўшые расейскую няволю можэм і маем права даць на гэто ясны адказ. Расея для яе чысленных народаў была вялікай турмой. Народ беларускі трапіў у Расейскую няволю ў самым канцы XVIII сталецьця і адразу пачалася з ім расправа. Першы удар быў скіраваны на нашу культуру і веру. Прасьледаваньня гугенотаў у Францыі бледнуць перад тымі прасьледаваньнямі, якіе выносілі беларусы-уніяты у Расеі, нашэ уніяцкае духавенство. Расея вынішчыла цэрквы, манастыры і іх маетнасці забрала, a кнігі папаліла. Блізка сто гадоў, да 1905 г. беларусы ня мелі права выдаць ніводнай кнігі на сваей мове, ня мелі права маліцца на сваей мове. У канцы XIX сталецьця на Беларусі ў рэзультаце расейскай гаспадаркі было меней школ, як у канцы XVIII, хоць народанасяленьне больш чым удвоілася. Нас душылі, нас мучылі, нас унічтажалі сто гадоў. Цяпер, калі сцены гэтй Вялікай Расейскай турмы распаліся, німа тэй сілы якая-бы здужала загнаць народы Расеі у іх назад. I мы сумневаемся ці знайдзецца
народ каторы-бы ўзяў на сябе ролю палача заковываць народы Расеі у іх старые катаржные ланцугі.
Іменем Беларускаго Народу Урад Б.Н.Р. заносіць самы гарачы пратэст проці (ноты?) ад дня Ураду Амэрыкі.
582.2.54:370&г — р В.Ластоўскага
Дата невядомая.
2362. Дазнаньне кіраўніка Канцылярыі Рады Народных Міністраў Аляксандра Вальковіча ў справе «абразы» Рады БНР Кастусём Езавітавым 7.09.1920 паводле запыту сакратара Рады БНР Язэпа Мамонькі за 7.09.1920
582.2.54:425&Г-430&Г — ма, ра
П.Крэчэўскі адмовіўся падпісаць ноту пратэсту Ўраду й Рады БНР супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі, даведаўшыся аб чым К.Езавітаў эмацыйна зрэагаваў на гэта ў прысутнасьці Я.Мамонькі.
2363. Рэзалюцыя, вынесеная прадстаўнікамі ўсіх беларускіх арганізацыяў на паседжаньні ў Вільні 7.09.1920
РЭЗАЛЮЦЫЯ
ВЫНЕСЕНАЯ ПРЭДСТАЎНІКАМІ ЎСІХ БЕЛАРУСКІХ ОРГАНІЗАЦЫЯЎ НА ПАСЯДЖЕНЬНІ 7-ГО ВЕРАСЬНЯ 1920 ГОДУ.
Разгледзеўшы палаженьне, утварыўшееся у зьвязку з літоўска-расейскай міравой умовай і выслухаўшы справаздачу прэдстаўнікоў беларускаго грамадзянства езьдзіўшых ў дэлігацыі да Літоўскаго Ураду1, сход прэдстаунікоў Центральнае Беларускае Рады Віленшчыны і Горадзеншчыны, Беларускаго Нацыянальнаго Камітэту і ўсе другія беларускія організацыі, уважаючы, што ўсе тэрыторыяльные споркі між Беларусьсю і Літвой павінны быць окончальна развязаны дарогай міжнародных зносін беларускаго і літоўскаго ўрадаў і прынімаючы пад увагу вымогі жыцьця, прызывае ўсіх беларусаў жыхароў прылучанай да Літвы беларускай тэрыторыі, каб злучылі ўсе свае сілы дзеля згоднае, супольнае з братным літоўскім народам дзержаўнае працы і дзеля здабыцьця беларускаму народу належнаго яму мейсца на роднай зямле.
Адначасна з гэтым сход прэдстаўнікоў вышейсказаных організацыяу, зварочваецца да Устаноўчаго Сойму Літвы, ў якім беларусы яшчо ня маюць сваіх прэдстаўнікоў, а также да Літоўскаго Ўраду, з цьвердым дамаганьнем забэзпечаньня тых варункаў, пры каторых беларусы маглі бы прыняць актыўнае учасьце ў дзержауным будаўніцтве супольнае Бацькаушчыны і здаволіваць усе свае нацыянальные патрэбы.
У змысл гэтага сход жадае:
1) каб аснаўнымі законамі Літвы была выдзелена ў асобную аўтаномную адзінку далучаная да Літвы Беларуская тэрыторыя ў межах перевагі беларусаў;
2) каб для гэтае тэрыторыі ўжо цяпер быў утвораны часовы орган (Краевая Рада), зложаны з прэдстаунікоў організаванаго грамадзянства
ўсіх нацыянальнасьцяў гэтае часьці Літвы, каторы супольна з Намесьнікам Літоускаго Ўраду наладзіў бы краевую адміністрацыю і Суды, організаваў бы ўсе жыцьце і падгатаваў бы і правеў бы выбары як у органы лекальнаго і краеваго самоупрауленьня, так і агульна дзяржаўные установы;
3) каб задакляраваная Літоўскім Ўрадам права ўсіх нацыянальнасьцеў Літвы на пэрсанальную аўтаномію, было праведзена ў поўнай меры ў адносінах да беларусаў, дзе яны становяць меншасьць і каб на чале міністэрства беларускіх спраў быў пастаўлены чалавек, маючый даверые беларускаго грамадзянства.
СТАРШЫНЯ КАМІТЭТУ Ерэміч
СЭКРЭТАР КАМІТЭТУ Яцкевіч
582.2.54:395&г — мк
582.2.54:396&г — мк
1 У Коўна на прыём у Раду Міністраў Літвы езьдзілі кс. А.Станкевіч, Ф.Ярэміч і М.Кахановіч. Гл.: Пагоня. №6.2.09.1920.
2364. Узоры пячатак Выдавецкага Таварыства «Вызваленьне» і Хаўрусу Дапамогі Беларускім Пісьменьнікам імя А.Прушынскага
582.2.54:260
На дакумэнце пазначана: «Бэрлін, 8 верасьня 1920 г.» (дата рэгістрацыі?).
2365. Пратэст Прэзыдыюму Рады БНР Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы за 10.09.1920 (вых. №270/98)
10.1X.20
270/98
Мнрной Конференцйй в Парнже
Мужественно-патрнотнчный белорусскнй народ перенося все тяжестн н жертвы велнкой европейской войны, пройсходчвшей на его террйторіій, стремнлся к успешному окончанню войны, чтобы затем, наравне co всемн союзнымй народамй отдохнуть тйхою й спокойною жйзнью.
К сожаленню мечтам этйм не суждено было осуіцествйтся.
На смену войне прншел всеразрушаюшнй Россййскнй большевязм, на смену большевйзму прншлй нх союзнйкй немцы, на смену немцам прншлн вновь большевйкй, затем на смену большевнкам прншлн полякн н наконец на смену полякам опять прншлй большевнкй.
14 так до сйх пор, на террнторнй Белорусйй ддет безконечная завоевательная борьба, разрушнвшая многйя города й деревнн, уннчтожнвшая орудля пройзводства, нстребйвшая домашнйй скот н убнвшая хозяйственную жйзнь страны.
Всему этому могбы й может положйть конец только сам хозянн — белорусскйй народ, горячо любяіднй й шадяшнй свою страну й свою собственность.
К велнкому прнскорбіію, до снх пор борюіцняся стороны, по тем йлй ййым своекорйстяым целям не давалн белорусскому народу сорганнзоваться й прнступнть co всею сйлою к заіцйте своего отечества.
В данное время, Белоруссня нмеет велнкое несчастне в третьн раз вндеть у себя большевнков, в конец разоряюіцнх народное достоянне н вновь, по прнмеру Брест-Лнтовска, продаюіцнх белорусскне землн Лнтве1 н другнм державам н тем самым сознательно вносяіцнх разлад между соседннмн народаміі.
Отмечая вкратце то тяжелое положенне, в котором находнлся н находнтся белорускнй народ н его Правнтельство, Презнднум Рады Белорусской Народной Республнкн являясь правомочным выразнтелем волн всего белорусскаго народа заявляет, что белорусскнй народ ннкогда не прнзнавал н не прнзнает большевнтской властн н оккупацнн на Белорусснн.