Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

Том 1. Кніга 2

Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
205.96 МБ
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
HUH
АРХІВЫ
БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
ТОМ I
Кніга 2
АРХІВЫ
БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
ТОМІ
Кніга 2
ARCHIVES OF
THE BELARUSIAN DEMOCRATIC
REPUBLIC
Volume I
Book 2
Fund №582
The State Museum of Lithuania («Council of Ministers of the Belarusian Democratic Republic»)
BELARUSIAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES, INC. BELARUSIAN LITERARY ASSOCIATION ННШЯШ
Minsk — New York — Prague — Vilnius
АРХІВЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
Том I Кніга 2
Фонд №582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі»)
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
НПША ■
Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага
Выдаецца за кошт грамадзкай падпіскі, спадчыны сп. Аляксандра Лашука ды з дапамогай
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, Беларуска-Амэрыканскага Задзіпочаньня, Фундацыі Імя П.Крэчэўскага, Беларускага Харытатыўнага Фонду, Скарбніцтва Рады БНР
Укладаньне, падрыхтоўка тэксту, уступны артыкул, камэнтары, пераклады, паказальнікі, кампутарны набор, макет:
Сяргей Шупа Siarhej Supa
Belarusian Institute of Arts and Sciences Bibliographic Series No. 4
Library of Congress Catalog Card Number 98-70449
© Belarusian Institute of Arts and Sciences, 1998
© Таварыства Беларускага Пісьменства, 1998 © Сяргей Шупа, укладаньне, уступны артыкул, камэнтары, паказальнікі, 1998
Printed in Lithuania
ISBN 9986-9219-2-9 (Кн.1)
ISBN 9986-9219-3-7 (Кн.2)
2339.	Ліст старшыні Цэнтральнага Беларускага Нацыянальнага Камітэту Кузьмы Цярэшчанкі Ўраду БНР за 20.08.1920 з выказам даверу прадстаўляных Камітэтам партый, арганізацый і ўстановаў да Ўраду Вацлава Ластоўскага
582.2.54:389 — ра
2340.	Ліст Кузьмы Цярэшчанкі (Більдэрлінгсгоф) Вацлаву Іваноўскаму (Варшава) за 22.08.1920
Даражэнькі пане Вацлаве, гэты ліст, карыстаясь любезным дазволам Польскага Пасольства, перасылаю табе з Рыгі праз іх кур’ера. Сюды я прыехаў 14 жніўня. Ад нашых спаткаў вельмі радушны прыём. Трэба падкрэсліць, што за час падарожжа я так зьменчыўся, што прапазыцыя пераехаць з Рыгі у Більдерлінсгоф (курорт) была мною з радасцю прынята. У Більдэрлінсгофе адбываецца і Балтіцкая канфэрэнцыя, г.зн. што тут лягчэй як йдзе можна спаткаць тутэйшых адпаведных палітычных дзеячоў. Ўсё гэта прыватнае, пераходжу да справы.
Пачну з Бацькаўшчыны. Як ужо табе вядома з газэт, у Менску абвешчана ў другі раз Беларуская Саветская Рэспубліка. Да часу Всебеларускага з’езду саветаў урадовая улада будзе знахадзіцца ў руках Рэўкома — у склад якога павінны вайсьці 3 беларуса 1 расеяц і 1 жыд. — Што датычыцца беларусаў, дык іх мейсца будуць заняты шчырымі працаўнікамі, для якіх справа на першым чаргу. Гавораць і аб іменах, але іх я пакуль што называць ня буду. Ёсьць весткі што нацыянальная праца не спынена; аб рэпрэсіях нічога ня чутна. Дзетальных інфармацый, якія маглі б дасканальна мяне здаволіць, я пакуль што не атрымаў. 3 літоўскіх крыніц выйшлі чуткі быццам у першае дні па заняцьцю Вільні быў заарыштаваны Антон, што з нім зрабілі далей на пэўна не вядома; адны гавораць што яго адразу жа аслабанілі, а другія кажуць быццам яго вывязлі у Маскоўшчыну. Пра Горадню нічога ня чуваць. Цяпер пра Рыгу і нашых. 3 адпаведных беларускіх працаўнікоў тут знаходзяцца Ластоўскі, Палута, Кастусь, Галавінскі і многа другіх. Па праўдзе кажучы ўсе заняты працай — якая, лічучысь з нашымі варункамі, йдзе вельмі добра. Сам Бог памагае пры гэтым страшэнным становішчэ ўсе такі трымацца на гэтакай высаце. Кніжны голад адчуваецца ва ўсю. Абавязкова трэба падмога; патрэбны і людзі. Усе гэта у пераспектыві намечаецца што я мушу падкрэсьліць, гэта праўдзіво, але час не чакае, трэба на гвалт выкарастаць палітычную сітуацыю сяньняшняга дня.
Дзякуючы палітычным варункам наша Дзержаўная справа сама вылазе рубам і во ў гэты момэнт двоеўладзьдзе прыносе вялікую шкоду, бо як іх бок, так і наш бок, пры нашай пакуль што не вялікай моцы, не дае той велічыны якая патрэбна для Дзержаўнай рэпрэзентацыі. Асабліва гэта дала пачуць Балтіцкая канфэрэнцыя, якая не дала мейсца у сваем складзе беларусам, ну аб гэтым дзеталічна буду пісаць далей.
Якім нібудзь чынам гэту справу, справу раскола, трэба залатвіць. Аб гэтым мы доўга конфіравалі з п. Ластоўскім і кой да якіх скуткаў прыйшлі.
Як адных, так і другіх аб’едзіняе наш канечны палітычны напрамак — дамаганьне Незалежнасьці і Непадзельнасьці нашай дарагой Бацькаўшчыны. Як адны так і другія у гэту хвілю, да адбудовы нашай Дзержаўнасьці не ў моцы узяцца за выка[на]ньня партыйных перакананьнеў. Было толькі адно разгаждзеньне ў тым, што мы гаварылі што пры ўсякіх варунках павінна вясьцісь актыўная праца, як на Бацькаўшчыне так і за межамі і што для гэтаго трэба выкараставаць уселякую сітуацыю, а яны стаялі на грунце рэвалюцыйнай барацьбы у часе польскй акупацыі пры праце на Бацькаўшчыне і выкарыставаньні уселякіх варункаў пры загранічнай працы. Такім чынам нас разделял погляд на працу пры польскай акупацыі, але цяпер гэта раз’еднаючая знішчана жыцьцем, што дае поля для перагавораў аб каордзінацыі працы. Як я мысьлю сабе гэту каардзінацыю я пакуль што пісаць, па некаторым прычынам, ня буду. — Быў я у п. Л.Васілеўскаго. Ен хварэе. Размова наша цягнулася ня больш часа — я яму развіваў думку сваечаснасьці узнаньня незалежнасьці1. Па праўдзе кажучы ен канкрэтна нічога не заявіў, зсылаясь што гэта справа Варшавы, але ен ўсетакі сказаў што гэту справу трэба фарсіраваць. Мяне вельмі цікавіць з якім багажам па нашаму пытаньню паехала у Менск польская дзелегацыя. 3 газэт відна што прэдстаўнікі Украіны там ёсьць. Ня ужож Дашынскі не здержаў свайго слова. Сягоньня буду апяць у Васілеўскага, буду гаварыць на конто грошаў. Я апыніўся тут, як я ужо пісаў з Гданьска а маль без капейкі; гэта чартоўская памена валют з’ела увесь мой скарб. Прашу цябе, даражэнькі Вацлаве, перашлі сюды грошай хутчэй. Можна гэту перасылку зрабіць праз польскіх кур’ераў. Нехай Тарас аб гэтым паклапоціцца. п.Васілеўскі на гэта згоду даў; ліку я не азначаю, але грошы на гвалт патрэбны і для справы і для асобнага кур’ера якога я к табе вышлю адразу пасьля першай палучкі. На днях Вільня будзе заўсім рээвакуіравана бальшавікамі2 абавязкова туды трэба падмога. Прашу цябе не шкадуй грошы на тэлеграмы стаў у ізвестнасьць аб стане справы у цябе. Цяпер трэба нагвалт дамагацца незалежнасьці і дамагацца шырокага разьвіцьця працы В.К.3; бо не маючы рэальнай сілы немагчыма нікога прымусіць гаварыць з намі. Гэта чуецца тут на каждым кроку. Ліцьвіны трымаюць сябе не магчыма, адказ ад прыняцьця у склад Балт. Канф. выклікан ня згодай ліцьвіноў, якія заявілі быццам яны ня хочуць вязацца у Расейскія ўнутраннае справы. Буду гаварыць з п. Шымкусам4, можа гэта хуць троху паправіць справу на Бацькаўшчыні.
Уся мая беда, што ня гож я да уселякіх дыплематычных гутарак. Вельмі добра было б калі б ты не пашкадаваў Тараса і худчэй прыслаў ба яго сюды; ен тут многа памог ба. Па маючымся у мяне точным весткам Аляксюк цяпер знаходзіцца у Празе; цікава ці зьвярнуў ен грошы ці не. У апошнім выпадку трэба з ім паступіць крута ўплоць да арэшта праз чэхаў, бо інакш мы заўсім згубім сваю марку у палякаў. Такіх мерзаўцаў шкадаваць нема чаго.
Як там з Грыбом, пры першай магчымасьці напраўляй яго сюды. Грошы лепей пасылаць сюды ў Польскай валюце, але для гэтага трэба імець дазвол ад Міністэрства Загранічных Спраў. Добра так сама купляць осты
на іх перавоз так сама патрэбен дазвол. Без перашкод можна правазіць любую валюту апрача польскай і нямецкай. Расейская добра толькі у вялікіх кюпюрах як 100 і 500 царскія. Курс польск. за 100 польск. 50 латв. Жыцьце тут дарагоя. У гэту хвілю жыву у пансіоне плачу за ўсе 120 руб у дзень; дорага, але таней знайсці ня можна. Чую сябе троху лепей, можа папраўлюся. Калі наладжу справы і мая прысутнасьць ня будзе патрэбна ні цябе, ні тут, дык паеду на Бацькаўшчыну — спачатку у Вільню, а калі будзе магчымасьць дык і да Менску. Але гэта ў перадзі.
Абавязкова, даражэнькі, напраў п. Трэпку у Нямеччыну нехай ен папілнуе закупку Саюза Сельскай Гаспадаркі. Правоз можна лічыць абязпечаным калі ня ў Менск дык у заходняю Беларусь ці праз Латвію, ці праз Літву. Можна спадзевацца што бальшэвікі Саюза не зачапілі. Справа з Кастусем выяснена, ен будзе пераведзен у другое мейсце. Аўсянік пакуль што сюды не прыехаў; пачутках ен у Празе.
Аб легалізацыі пакуль што ніскім не гаварыў, але буду гаварыць абавязкова, можа для гэтаго прыйдзецца выехаць да Рэўля. Тут есьць маладыя людзі якіх варта было б паслаць у вышэйшыя школы, я ня ведаю a сродках; калі толькі на гэта што есьць, дык другой раз напішу грунтоўней.
Прывет ад мяне ўсем нашым асаблівы Тарасу5 і Андрэю6
цалую твой Кузьма
Більдэрлінсгоф. 22.VIII 20 г.
Адрэс. Рыга Ніколаеўская 20. Беларуская Місія.
582.2.53:003&г,002 — ра
1 Пра візыт К.Цярэшчанкі з В.Ластоўскім да хворага Л.Васілеўскага, кіраўніка польскай дэлегацыі на канфэрэнцыі ў Більдэрлінгсгофе, гл.: Показання В.Ю.Ластовского 31-го нюля 1930 года//Маладосць. №8. 1993. C.211. 2 Бальшавікі перадалі Вільню Літве 27.08.1920. 3 Магчыма Віленскага [Беларускага Нацыянальнага] Камітэту. 4 Ёнас Шымкус — кіраўнік літоўскай дэлегацыі на канфэрэнцыі ў Більдэрлінгсгофе. 5 Б.Тарашкевічу. 6 А.Якубецкаму (?).
2341.	Ліст Аўгена Ладнова (Шатэль-Гіён) Вацлаву Ластоўскаму (Рыг а) за 25.08.1920
Chatel Guyon 25/Vin 20.
Дараженькі, Пане Старшыня!
Учорась атрымау Ваші пратесты, а сяняка ліст ад Енарала Костуся1.
Я прапаную н падтрымліваю патребнасць едынага фронту і згоды з Найвышейшымі: тутака у Закардонных Справах мене запыталі, каго трэба прызнаць? Гдзе Вашь Урадь, кто панмённа уходзіць у склад Ураду, дзе яны? Гетае пытанне ляжыць у аснове прыгатавання акту аб прызнанні. Але раней як такі акт будзе абвешчаны, нам усім прыдзецца падпісаць умовы, якія тутыка выпрацованы. Вось для чого я так пільне прасіу Вас каб усі наші былі з Вамі, бо може выйсць нешто дуже паскуднае, кале ніхто не зьявнцца. Для падпісання умовы згода з Найвышейшімі будзе мець бальшую вагу.
У тутейшых газетах некалькі раз афнцыяльна упаміналася палякамі пра геройскую чыннасць на фронце проці бальшавікоу беларусскіх аружных сіл (беларуска-літоуская дывнзія2).