• Часопісы
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    в)	у Маскве, куды Старшыня прыбыў асобна і пазьней грам. Маркевіч, а іменна 3 ліпня, ён быў спачатку памешчэн у асабняку камісарьята Міжнародных Спраў, на Самоцечнай-Садовай вуліцы, а пасьля у гасцінніцы «Княжы Двор» на Анціпьеўскім перавулку; грамадзянін Маркевіч быў памечшэн у асабняку Камісарьяту Міжнародных Спраў на Паварской вуліцы; афіцыальных зносін абодвы дэлегаты — друг з другам — ня мелі;
    г)	перэгаворы с пачатку абецалі быць вельмі спрыятнымі, але пасьля сказіліся тым, што пад уплывам сваіх вайсковых неўдач на Украіне1, Савецкая Расея, каб забаспечыць свой правы фланг, заключыла пасьпешую міравую умову з Літвой2 і аддала Літве беларускіе землі Віленшчыны і Гродзеншчыны; гэты жданны для Беларусі дагавор быў асобнай энэргічнай нотай, ад 17 ліпня №8, Старшынёй Дэлегацыі рашуча апротэстованы, і ен, ня лічучы далей магчымым вясці якіе-б то ні было размовы, — пастанавіў выехаць да Ўраду з дакладам;
    д)	3 жнівеня, скончыўшы патрэбные фармальнасці, Старшыня Дэлегацыі гр. Захарка заняў адведзенае яму мейсцо у цягніку, адыходзячым праз Петраград на Рэвель, але за 5 мінут да атхода цягніка у вагон зьявіўся прэдстаўнік Камісарьята Міжнародных Спраў, грамадзянін Гай і заявіў.
    што Камісарьят Міжнародных спраў просіць старшыню Дэлегацыі затрымацца ешчэ на некаторы час у Маскве; Старшыня Дэлегацыі, гр. Захарка, згадзіўся затрымацца ешчэ на неколькі дзён;
    е)	затрымка Старшыні Дэлегацыі не дала ніякіх рэзультатоў і ён, падаўшы новую ноту, 20 жнівеня №9, выехаў 27 жнівеня, разам з гр. Маркевічам у Рэвель скуль ужо прыбыў 2 верэсьня у м. Рыгу;
    ж)	падробны даклад аб зробленай Дэлегацыяй працы будзе пададзен Старшыней дэлегацыі у бліжэйшые дні разам с копіямі пададзеных Ураду Р.С.Ф.С.Р. нотаў Ураду.
    3)	Дадатковы даклад грамадзяніна Дзякаваць і прыняць інформацыі да Маркевіча, асьвяціўшаго настроі і ведама.
    адносіны да нас з боку расейскіх урадоўцаў, выложэные яму у прыватных гутарках.
    3)	Даклад Сэкрэтара Рады Б.Н.Р. грамадзяніна Мамонькі, прыехаўшаго сеньніка з Менску, аб становішчы на Бацькаўшчыне, пачынаючы з апошніх дзен панаванья у Менску палякоў і да 23 жнівеня. 3 дакладу выяўляецца:
    а)	што палякі, пакідаючы Менск спалілі шмат будынкоў і прычынілі Менску страшэнные страты (руіны грамадзянін Мамонька сфатаграфаваў і прывез у Рыгу).
    б)	пасьля атходу палякоў ўлада у Менску была узята беларусамі на чале з грам. Мамонькам;
    в)	с прыходам чырвонай арміі — ўлада перэйшла да чырвонай арміі;
    г)	бальшавікі прапанавалі беларускім партыям увайсці з імі у кантакт і раздзяліць с камуністамі ўладу, але беларускіе партыі, нездаволеные большэвіцкай палітыкай ўмешываньнеся у беларускіе справы, — адмовіліся ад падпісаньня дэклярацыі аб апавешчэньні незалежнасці
    Радавай Беларускай Соцыалістычнай Рэспублікі і ад адпаведальнасці за палітыку Савецкаго Ураду на Беларусі; на супольную працу з большэвікамі пайшлі толькі партыя беларускіх камуністоў;
    д)	беларускіе дзеячы вядуць цяперака працу у культурна-прасьветных нацыанальных установах і ў нацыанальных коопэратывах, якіе захавалі сваю аўтаномнасць у поўнай меры; рэзультаты гэтай працы ужо выявіліся і на адбыўшыхся вучыцельскіх зьездах працаўнікоў прасьветы, усюды вынесены рэзалюцыі па[т]рэбуючые абавязковасці ва ўсіх школах беларускай мовы.
    (подпісі) Ластоўскі Старшыня Рады Народных Міністроў
    Палута Бадунова
    Віцэ-старшыня Рады Б.Н.Р.
    Захарко Я.Чэрапук Маркевіч
    Члены Надзвычайнай Дэлегацыі у Маскву
    Я.Мамонько
    Сэкрэтар Рады Б.Н.Р.
    А.Вальковіч
    Кіраўнік Канцэлярыі Рады Н.М.
    К.Езовітоў
    Сэкрэтар сходу.
    582.2.54:	401 &Г-404 — рк В.Ластоўскага
    1	26.04.1920 польскія войскі разам з дывізіямі С.Пятлюры рушылі на Ўкраіну. 7.05.1920 быў узяты Кіеў. 2 У Маскве 12.07.1920.
    2352. Нота Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі за 7.09.19201 міністру міжнародных справаў і Ураду Рэчыпаспалітай Польшчы з прапановай прызнаць незалежнасьць БНР дзеля пасьпяховаі а змаганьня з Расеяй
    Беларуская Народная
    Рэспубліка Міністэрства Міжнародных Спрау
    7 верэсьня 1920 г.
    Міністру Міжнародных Спрау Ураду Рэчыпасполітай Польскай.
    Грамадзянін Міністр.
    Паутара году таму назад, Начальнік Польскай Рэспублікі, Фэльдмаршал Язэп Пілсудзкі, акупаваушы беларускія землі Горадзеншчыны і Віленшчыны і збіраючыся у паход на Міншчыну, Вітэбшчыну і Смаленшчыну, абвесціу, што польскі меч нясе гэтым землям волю і дзержауную незалежнасьць. Вестка аб гэтым акце выклікала узрыу здаволеньня у беларускага народу і падгатавала прыхільнае спатканьне польскіх войск на уноу займаных беларускіх тэрыторыях, дзе арганізаваліся нават асобные паустанчые атрады беларускай зяленай арміі, за большэвіцкім фронтам, дапамагаушые палякам.
    С таго момэнту прайшло ужо шмат часу. Польшча прызнала незалежнасьць Украіны і Літвы. У руках польскага камандаваньня знаходзілася значны час сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі і вялікіе тэрыторыі на усход ад яе, забаспечаушые спакойную арганізацыю і будауніцтва Беларускай дзержавы, але Урад Польшчы на жаль да апошніх часоу не наважыуся правясьці у жыцьце абецаньня Начальніка Польскай Рэспублікі і вызнаць Незалежнасьць Беларусі.
    Ваенныя удачы цяпер ізноу пасуваюць польскія легіоны на межы Беларускай Зямлі. Цяперашнія маскоуска-балыпавіцкія акупанты, шукаючы сабе падтрыманьня у беларускім народзе, абвесцілі Незалежную Радавую Беларускую Рэспубліку. Аднак народ беларускі ніколі ня можэ пагадзіцца з маскоускай акупацыей, дабіваючыся поунай палітычнай незалежнасьці. Непрызнаньне дагэтуль Польшчай Незалежнасьць Беларусі звязывае беларускаму народу рукі. Ен ня можэ актыуна выступіць проці маскоускіх акупантоу.
    Каб падняць рашучую барадзьбу з Расейскай акупацыей трэба даць беларускаму народу пэунасьць, што змагаючыся у тылу і на фронце з бальшавіцка-маскоускім уціскам, ен гатуе сабе ня новую няволю, а будуе Незалежную Беларускую Дзержаву.
    Лічучы, што сучасны момэнт найбольш падходзіць да таго, каб споуніць абецаньня Начальніка Польскага Гаспадарства, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі зварачаецца праз Вас, Грамадзянін Міністр, да Ураду Рэчыпасполітай Польскай с прапазыцыей вызнаць Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Прыміце Грамадзянін Міністр запэуненьне у вялікай да Вас пашане.
    В.Ластоўскі,
    Старшыня Рады Народных Міністрау і заступаючы
    Міністра Міжнародных Спрау.
    582.1.	06:012 — шкбел
    582.1.	06:057 — шкбел
    582.1.	07:074 — шкбел
    582.1.	06:031 — шк фра
    582.2.51:128 — шк бел
    582.2.53:141 — шкфра
    582.2.54:334&г — мк пол
    1	7.09.1920 канфэрэнцыя была перанесеная ў Рыгу.
    2353.	Нота Ўраду БНР Прэзыдыюму польска-расейскай Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе за ??.09.1920
    582.2.54:378&г — р бел
    Дакладная дата невядомая. Чарнавік дакумэнту №2352.
    2354.	Пратэст Ураду БНР перад культурнымі нацыямі сьвету за ??.09.1920 супраць падзелу Беларусі
    582.2.54:371&г-372&г — р бел
    Дакладная дата невядомая.
    2355.	Нота пратэсту Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі за 7.09.1920 Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы, Ураду Польшчы і Ўраду РСФСР у справе мірных перагавораў паміж Расеяй і Польшчай
    МІРНАЙ КОНФЭРЭНЦЫІ У ПАРЫЖЫ.
    Адбываючыеся у цяперэшні час мірные перэгаворы паміж РСФСР і Польскай Рэспублікай, зачэпляюць жывотные інтэрэсы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая у цягу шасці гадоу служыла тэатрам кровапралітнейшай вайны і паложэна паміж Дзержавамі, якіе вядуць спамянутые перэгаворы.
    Савецкая Расея, зауседы прызнаваушая права на самоазначэньне народау да аддзяленьня, і опэраваушая гэтым клічам перад заходна-эуропэйскай Дэмокрацыей, не мае і ня можэ мець права выступіць у ролі гаспадара Беларускай тэрыторыі, народ каторай ясна выразіу сваю волю да незалежнага дзержаунага істнаваньня, мае свой перэдпарлямэнт і законна выбраны Урад.
    Адбытые ужо мірные перэгаворы паміж Расеяй з аднэй стараны, Латвіей і асабліва Літвой — з другой стараны, на каторых Расея прысвоіла сабе ролю гаспадара беларускай тэрыторыі, нарушылі сувэрэныя правы беларускага Народу і абрэзалі тэрыторыі ім населенные, у безкантрольны загад вышэйназваных суседзей Беларусі.
    Каб унікнуць новых несправядлівасцей і гвалтоу у стасунку да Беларускага Народу і яго тэрыторыі, законны Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, надзеленый поунамоччамі Вялікага Усебеларускага Кангрэса і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, даверыем усіх політычных партій, організацый і групп, ужо звярнулося да Мірнай Конфэрэнцыі у Парыжы і да Ураду Польшчы і Расеі з вымогамі даць Беларусі мейсцо у адбываючыхся мірных перэгаворах.
    В.Ластоўскі,
    Старшыня Рады Народных Міністрау і заступаючы
    Міністра Міжнародных Спрау.
    582.1.06:029 — шк фра
    582.1.46:031 — шкфра
    582.2.51:010 — шкфра
    582.2.51:073 — шкфра
    582.2.53:034 — шк фра
    582.2.53:139 — шк фра
    582.2.54:330&г — мк фра
    582.2.54:331 &г — рк рас
    2356.	Тэлеграма Язэпа [Мамонькі?] (Коўна) Пятру Крэчэўскаму (Бэрлін) за 7.09.1920 і адказ Пятра Крэчэўскага
    berlin motzstrasse 21 kretschewski =
    kowno 1117 10 6/9 20-10 =
    wlast ryzie czy wyzdarawieli1 telegrafuj = jazep +
    chwareiem bieznadziejna zbiraimsia Rihu Piotro
    582.2.47:015 — a
    1 «Хвароба» i «здароўе», паводле прынятай дзеячамі БНР крыптаграфіі — адсутнасьць або наяўнасьць грошай.
    2357. Ліст старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлава Ластоўскага (Рыга) Прэзыдыюму Рады БНР (Бэрлін) за 7.09.1920 (вых. №416)
    7 верэсьня 1920 №416
    м. Рыга
    Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Ўслед за маей офіцыальнай вустнай заявай, маю гонар далажыць Прэзыдыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ніжэйпісанае:
    Паводле маючыхся у мяне дакладоў Міністра загранічных спраў грамадзяніна Ладнова, справа прызнаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пастаўлена на чарод на Мірнай Конфэрэнцыі у Парыжы.
    У аснову акту аб прызнаньні павінны легчы ноты ад імені Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Ураду:
    а) нота пратэсту проці маскоўска-большэвіцкай окупацыі на Беларусі, б) нота пратэсту проці нарушэньня сувэрэнных правоў Беларускай Народнай Рэспублікі праз утварэньне на Беларусі савецка-бальшэвіцкаго Ураду,
    в) ноты аб дапушчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі да учасцьця ў Расейска-Польскіх перэгаворах у Рызе, як поўнапраўнай стараны,