• Часопісы
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Вялікі прынцып самаазначэньня народау, які быу высунуты Мірнай Конфэрэнцыяй у Парыжы вызнан усім сьветам і нават пачаушымся на Усходзе бальшавізмам і паустаушай да незалежнага істнаваньня Польшчай. Але да гэтага часу з усіх старон правы беларускага народу бязсорамна нарушаліся і яго імкненьне да незалежнага дзяржаунага будауніцтва усімі былі таптаны.
    He адзін раз за апошніе неколькі гадоу, бачучы на сваей тэрыторыі чужаземныя арміі, незаконна распараджаючыяся беларускімі нацыанальнымі багацьцямі, Народ Беларускі абурывауся і пауставау з аружжам у руках проціу акупантау, зрабіушы[х] з Беларусі арэну кравапралітнейшых войн дзеля сваіх падрахункау чужых і не зразумелых для Беларусі. I зауседы Урад Беларусі не маючы ніякіх спэцыальна воражых пачуваньняу да ніводнага са сваіх суседзеу і кіруючыся да устанауленьня з імі самых прыязных адносін, старауся супакоіць гэтыя паустаньня свайго пакрыуджанага народу, бо разумеу і верыу, што змаганьне, якое вядзецца дзякуючы збегу варункау на Беларускай зямлі, вядзецца дзеля высшых мэт, каторым часова можна і трэба прынясьці у жэртву інтэрэсы сваей бацькаушчыны.
    Цяпер, пры заключэньні Расеяй несправядлівага міру праз галаву Беларускага народу і яго Ураду з Літвой і магчыма з Польшчай, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі ня будзе мець маральнага права стрымліваць абмануты народ Беларусі ад яго справядлівага гневу і на тэрыторыі Беларусі узнікне новая вайна з яе панявольнікамі як усходнімі, так і заходнімі.
    Выкладаючы усе вышэйсказанае Урад Беларускай Народнай Рэспублікі просіць мірную конфэрэнцыю учуць маленьне гвалчанага і разрыванага паміж суседзямі Беларускага Народу і:
    1.	Прызнаць Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
    2.	Абараніць яе тэрыторыю ад захвату Польшчай, Расеяй, або Літвой.
    3.	Узяць пад французкае камандаваньне або кірауніцтва яго істную-
    чыя ужо беларускія часьці, так і тыя каторыя будуць сарганізаваны у будучым.
    4.	Даць магчымасьць Беларускаму Ураду сабраць вайсковых беларусоу, ваюючых у розных арміях — на Бацькаушчыну.
    5.	Памагчы Беларускаму Народу і яго Ураду у змаганьні з бальшавіцкай акупацыяй.
    Арыгінал падпісалі: В.Ластоускі, Старшыня Рады Міністрау Беларускай Народнай Рэспублікі; Е.Ладноу, Міністр Міжнародных Спрау; А.Вальковіч, за Міністра Фінансау; К.Езавітау, за Дзержаунага Сэкрэтара.
    3	арыгіналам згодна: Ю.Гладкі-Ластоўскі
    Кіраунік Канцэлярыі Рады Народных Міністрау
    582.1.	06:013-016 — шкбел
    582.1.	06:058-061 — шкбел
    582.1.	07:075-078 — шкбел
    582.1,	08:005&г-008&г — ра В.Ластоўскага
    582.1.	06:032-035 — шкфра
    582.1.	46:026-029 — шк фра
    582.1.	08:010&г-011&г — шк фра
    582.1.	08:009&г — мк рас
    582.2.	51:013-016 — шк фра
    582.2.51:	076-079 — шк фра
    582.2.51:112-115 — шкбел
    582.2.53:037-040 — шк фра
    582.2.53:142-145 — шк фра
    1	Карты тэрытарыяльных стратаў Беларусі, зацьверджаных літоўска-расейскай дамовай за 12.07.1920 і латвійска-расейскай за 11.08.1920 гл. у кнізе: Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. Мінск, 1993. с.ЗЗ, 34. 2 Памылкова замест сьнежня. 3 Памылкова замест студзеня.
    2372.	Ліст Міколы Вяршыніна (Прага) Лявону Зайцу, Аляксандру Цьвікевічу, Пятру Крэчэўскаму (Бэрлін) за 15.09.1920
    Прага 15 1X20
    Многапаважаные паны!
    Сягоння я атрымау па почце у Празі (пеўна нехто прывез у Прагу і тут кінуў у пачтовы яідык) пісмо ад пана Дубейкоускаго, у яком было пісьмо на імя п. Зайца. Дубейкоускі прасіў міне каб як нанхутчай пераслаць яго Вам. Hi чэскі ні Украінскі курьеры не едуць цяперь у Берлін, бо чэскі паехау учора а другі раз паедзе за 14 днеў. Я рашыу паслаць пісьмо па почце але на почце яго вскрылі каб паглядзець ці німа грошай. У канверце аказалася яіце два канверта: адзін для п.п. Зайца, Цвікевіча і Крэчеускаго, a другі для п. Аусяніка. Так як за каждое пісьмо экспрес-рекоманда трэба была плаціць 3 к. 50 г. т.е. 7 кор., то я влажыу іх у адзін канверт. Думаю што гэтым не зрабіу якога нібуць праступка.
    Далее Дубейкоускі пішэ што работы шмат а тоўку мала, пытаетца як справы «на загранічном рынку» і кажа што Тарэгцэнка паехау у Рыгу каб паразуметца з Ластоўскім.
    Я Дубейкоускаму пісау уже перед трыма днямі але пэўна ен яіце не атрымау маяго ліста.
    Вент учора вечарам паехау у Парыж.
    Ваш Мікола.
    582.2.47:007&г-008 — ра
    2373.	Ліст Міхася Кахановіча (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 16.09.1920
    582.1.45:143&г
    Аб стаўленьні да Польшчы й Літвы, аб працы гімназіі. «3 Менскам німа зносін. 3 Горадняй так сама».
    2374.	Ліст Леаніда Баркова (Бэрлін) Аўгену Ладнову (Парыж) за 17.09.1920
    582.2.54:406&г-407&г — ра
    Аб сытуацыі ў Дыпляматычнай Місіі БНР у Бэрліне, аб некампэтэнтнасьці й шкодным уплыве на працу Місіі Зайца і Крэчэўскага.
    2375.	Ліст дыпляматычнага прадстаўніка БНР у Бэрліне Леаніда Баркова (Бэрлін) Канцэлярыі Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) за 18.09.1920 у справе затрыманьня Язэпа Мамонькі на станцыі Люзін польскім камэндантам і забраньня ў яго рэчаў і грошай з далучанай перапіскай па справе
    582.2.54:341 — мк
    2376.	Справаздача дэлег ата Міністэрства Замежных Справаў БНР Янкі Чарапука (Рыга) старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 19.09.1920
    Міністру-Старшыне Р.Н.М. гр. Ластоўскаму
    Дэлегата М.З.С.
    Даклад
    У звязку з адбываючаюся тут у Рызе Мірнай Канфэрэнцыі ПольскаРасейска-Украінскай мне удалося завязаць прыхільныя адносіны з Польскім Сэкрэтарыатам, што дае мне магчымасьць папасьць на пасядзэньне Конфэрэнцыі.
    Калі з Вашэго боку пане Старшыня німа ніякіх перашкод для маей прысутнасьці на Конфэрэнцыі, гдзе я знаходжу трэба развіваць шырокую акцыю палітычную сярод яе учаснікаў, а таксама і паміж загранічных корэспондэнтоў, тагдэ маю гонар прасіць а ніжэпададзенам паведаміць міне
    Я.Чэрэпук
    Рыга 19 Верасня 1920.
    582.2.54:319 — ра
    2377.	Запіска на візытоўцы Кузьмы Цярэшчанкі (Рыг а) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 19.09.1920
    Даражэнькі пане Вацлаве,
    Пакідаючы Рыгу шчыра жадаю Вам ўсяго найлепшага. У выпадку патрэбы я згождаюсь прыняць, згодна нашых размоў, партфель Міністра Земляробства. Інфармацыі буду пасылаць. 3 грашмі устрою.
    Цалую Вас і ручку Вашай жаны
    Ваш
    Козьма Тэрэшчэнко
    19 верасьня 1920 г.
    582.2.54:399&г — р
    2378.	Візытоўка Аляксандра Салікоўскага ОЛЕКСАНДЕР САЛІКОВСЬКНЙ МІНІСТР ВНУТРІШНІХ СПРАВ У.Н.Р.
    582.2.54:400 — д
    2379.	Ліст Рады Народных Міністраў БНР (Рыга) старшыні Расейскае Палітычнае Нарады А.Гірсу (Парыж) за ??.09.1920 з паведамленьнем аб пастанове Ураду БНР за 31.05.1920 у справе выключэньня з складу Дэлегацыі БНР у Парыжы Кіпрыяна Кандратовіча й Аляксея Азнабішына
    582.2.54:384 — мк
    Дакладная дата невядомая.
    2380.	Пратэст Цэнтральнай Рады Віленшчыны й Горадзеншчыны за 21.09.1920 (вых. №930с.) супраць уключэньня ў польскую дэлегацыю на мірную канфэрэнцыю ў якасьці прадстаўнікоў ад Віленшчыны й Горадзеншчыны Банькоўскага й Крыжаноўскага
    582.1.	07:059-060 — шк бел
    582.1.08	:015&г — мк бел
    582.1.11:	062-063 — шкбел
    582.1.11:	064-065 — шкбел
    582.1.11:066-067 — шк бел
    582.1.11:	068-069 — шкбел
    582.2.51:116-117 — шк бел
    2381.	Ліст Міхася Кахановіча (Вільня) Вацлаву Ластоўскаму (Рыга) за 27.09.1920, дасланы з пастановамі БНК у Вільні аб адносінах да Дамініка Сямашкі
    582.2.54:321 & г — ра
    Дакладная дата невядомая (пасьля 21.09.1920). Тлумачэньне М.Кахановіча: «Гэтыя пастановы М.Кахановіч і кс. А.Станкевіч падалі старшыні Рады Міністраў Літвы, старшыні Сойму й фракцыям».
    2382.	Ліст Васіля Захаркі (Рыга) Аўгену Ладнову (Парыж) за 22.09.1920
    22 IX
    Рыга
    Даражэнькі Еўгеньні Міхайлавіч!
    Натта перапрашаю, што доўга не пісау Вам, но паверце даражэнькі, што я так змучыўся і знэрваваўся у гэтай нешчаснай Маскве, што толькі цяперь прыхожу да сябе.
    Вярнуўся я с Саудэпіі толькі 2 IX. Хацеласябы падзеліцца с Вамі усімі падробнасьцямі і поглядамі, вынясенымі мною с Саўдэпіі, но пакуль што я встрымліваюся да тае пары, пакуль добра не выясьнімо што нам рабіць, у нашэм вельмі цяжкам палажэньні. Mary толькі адно сказать што ніякіх рэзультатау я не дабіуся. На мой погляд бальшавікі сазнацельна будут нас дзеліць, як дзялілі, дзеля таго каб сварыць усе суседнія народы. Самі мы абараніцца не можам, а суседзі нашы толькі гэтаго і хочуць, я бы сказаў, на сваю пагібель. На мой погляд, як бальшавікі, так і анцібальшавікі адналькова да нас адносяцца. Кожны з іх стараяцца каб як кольвек адкусіць як можна большы кусок нашае Бацькаушчыны. Ад гэтуль усім гэтым так званным «нашым прэяцелям» анцібальшавікам, нават ні па душэ нашае ізснаваньне. Помачы ад іх чэкаць ні прыходзіцца. Вы можэце сказаць, што есьць яшчэ Вялікія Дзержавы. На што я бы атказаў, што даўно пара і у іх разачаравацца.
    Бачачы усе гэто, нявольно можна стаць самому бальшавіком. Мы дайшлі, можна ска[за]ць, да точкі. Далей абсалютне німа на што жыць. Ужо адна толькі гэтая прычына, павідна растрасьці нашыя сілы. Кожны пойдзе сам па сабе. Думаю, што больш усяго направіцца да дому, на усход. Каб добро усе абмеркаваць і прыняць найменьш абмылковыя пастановы сюды вызываюцца і дні чэрэз чатыры прыезжаюць Крэчэуск. і Цьвік. Можа быць яшчэ яны прывязуць якое кольвек падтрыманьне. Прашу не дзівіцьця такому смутнаму тону маяго пісьма. Вы добра ведалі нашае палажэньне яшчэ у іюні месяцы. Трэба дзівіцца як яшчэ людзі здолялі пратрымацца да гэтае пары. Пасля доўгаго опыта, я больш ні у кого не веру. Нашае спасеньне толькі у нас самых. He гледзячы на чые бы то ні было панаваньне прыдзецца і трэба йсьці у народ — на Бацькаўшчыну. Калі не здоляем абараніцца цяперь, то трэба хоця бы гуртаваць народныя сілы дзеля будучыны.
    21.IX пачаліся міравыя перэгаворы паміж палякамі і балыпэвікамі. Думаю, што нас яшчэ раз будут дзеліць, не гледзячы на усе нашыя пратэсты. Адным словам, я нічого добраго ні чэкаю ні ад Рыгі, ні ад Масквы, ні ад Варшавы, ні ад Берліна ні ад Парыжа. Перэд тым, як прынімаць тое ці іншае рэшэньне, у звязку з цяжкім момэнтам, вельмі пажэданы Вашы зусім адкрытыя, апрэдзеленныя і канкрэтныя погляды, якія — не аткажэце прыслаць як найхучэй.
    Бывайце здаровы. Моцна цалую Вас В.Захарко.
    582.2.54:375&г-376&г — рк
    2383.	Ліст кіраўніка Канцылярыі Рады Народных Міністраў БНР Аляксандра Вальковіча (Рыга) Цэнтральнай Радзе Віленшчыны й Горадзеншчыны (Вільня) за 24.09.1920 з просьбай выслаць пратэст супраць удзелу на Мірнай Канфэрзнцыі ў Рызе польскіх прадстаўнікоў ад Віленшчыны й Горадзеншчыны Банькоўскага й Кржыжаноўскага 582.2.54:373&г-374&г — мк