Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі
Том 1. Кніга 2
Памер: 851с.
Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
Он протестует протнв большевнтскаго наснлня, поішраюіцаго воленз’явленне белорусскаго народа н его суверенныя права. С этам наснлнем он будет боротся до конца н в этой борьбе он еіце раз проснт помогцн у союзных Велнкнх держав.
За Председателя Рады Б.Н.Р.
Товарінц его В.Захарко
Секретарь
582.2.54:391&г-392&г — р рас
1 Паводле літоўска-расейскай мірнай дамовы за 12.07.1920 году да Літвы адыходзілі паўночна-заходнія беларускія паветы ўлучна з Горадняй, Шчучынам, Лідай, Смаргоньню, Паставамі, Маладэчнам, Браславам і Друяй.
2366. Матэрыялы з рыскіх расейскіх газэт «Сегодня» і «Русская Жнзнь» ад 10.09.1920 да 15.10.1920 аб ходзе мірных перагавораў паміж Польшчай і Расеяй
582.1.08:078-094
2367. Зварот Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі да польскіх уладаў [?] за ?.10.1920
582.1.67:001 &г — мк
582.2.52:004&г — мк
582.2.52:156&г — мк
Дакладная дата невядомая (верасень 1920). У сувязі з новым наступам польскіх войскаў на ўсход зварот папярэджвае аб недапушчальнасьці паўтарэньня акупацыйных мэтадаў і палітыкі Цывільнае Ўправы Ўсходніх Земляў. Падпісалі ад імя Беларускай Сацыял-Дэмакратьічнай Партыі: В.Іваноўскі, Б.Тарашкевіч, А.Трэпка. На звароце пазначана: «Nie dla druku». 11.09.1920 Тарашкевіч, Іваноўскі й Трэпка былі на прыёме ў Пілсудзкага. Гл.: Latyszonek О. Biatoruskie formacje wojskowe 1917-1923. Bialystok, 1995. S.141.
2368. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Аўгену Ладнову (Парыж) за 12.09.1920
12.IX.20
Дарагі Еўгені Міхайлавіч
Большэвізм трымаецца, як і усюды, так і у нас на Беларусі, тэрорам і гвалтам. У сіле праўда — кажуць большэвікі. Паўстаньня проці большэ-
вікоў на Беларусі ніколі не спыняліся, беларусы бароцца з імі не перэставалі. Ва ўсіх проці-большэвіцкіх арміях і на ўсіх фронтах лілася беларуская кроў за гуманізм, за праўду, справядлівасць і лад на свеце, за сваю незалежную і непадзельную бацькаўшчыну. Аднак нашай крыві ніхто не цаніў і ня цэніць, а гэто-ж людзкая кроў... Бароцца нам ніхто не памог. Спакойна ўсе глядзелі і глядзяць да гэтуль, як шосты ўжо год пылаюць нашы вёскі і гарады, як шосты ужо год голадам мораць 12 мільенны народ! За шэсць гадоў мы перэмянілі 6 окупацый, шэсць жорсткіх ёрмоў. Цяпер што? Ізноў паўстаньня? Дзеля чаго, каб уздзець сёмы раз недаўна скінутае ярмо? Усёгэтаужоапрацівела. Народ атупеў ад болесці. Народ зняверыўся, што ёсць дзе небудзь на сьвеце праўда. Прыходзяць болыпэвікі нас грабяць, рвуць нашу бацькаўшчыну і дзеляць. Добрые суседзі рвуць нашэ жывое цело і суляць нам сваё ярмо. Прыходзяць палякі так сама рвуць дзеляць і грабяць. Большэвізм у паняцьці нашаго Народу зыходзіцца с паняцьцем непраўды. А хто прыходзіў да яго с праўдай?
Бароцца з большэвізмам можна і лёгка з ім бароцца, самым страшным для яго аружжам — праўдай. Але пакуль што гэтаго аружжа ніхто не застасаваў супроць іх. Пакуль народ над народам будзе здзекавацца і не шанаваць яго нацыональных інтэрэсоў і патрэб, пакуль дзержаўные граніцы не будуць пакрывацца граніцамі этнографічнымі, ня будзе успакаеньня, ня будзе міру. Непраўда у адносінах да нацый, ёсць крыніцай болыпэвізму.
Палажэньне у нас цяпер такое, што дакуль нябудзе прызнаньня Незалежнасці Беларусі, г.зн. забаспечэньня што мы з большэвіцкаго ярма можэм трапіць у польскае, немагчымы поўстаньня проці большэвікоў. Сарганізаваных сіл незалежніцкіх мы маем цяпер у Беларусі звыж 30.000, але іх захаваем лепей да тых часоў, калі усходніе і заходніе воўкі паміж сабой пагодзяцца, разарвуць нашэ цело, каб пасьля ўнутры адных і другіх далей бароцца за сваю незалежнасць.
Даруйце, Дарагі Еўгені Міхайлавіч, але я ня веру ўжо ў ніякіх нашых прыяцелёў. Ня веру і у прызнаньне нашай Незалежнасьці Антантай. Намі проста іграюць, намі таргуюць. Злосна таргуюць.
Аб усім, што у нас дзеецца, па майму паручэньню, пісаў да Вас Езовітоў. Паўтарацца ня буду. Ўсе акты, якіе Вы прасілі вышлемо Вам.
Цяпер падаю да Вашаго ведама палажэньне у якім знаходзіцца Урад. У нікога ні граша. Я ўсё ужо параспрадаваў, што можна было прадаць. Далей цягнуць лямку не маю ні сіл ні змогі. Калі апошнюю рэч прадам і апошні грош выпушчу, — ўзяўшы кій у рукі пайду на Бацькаўшчыну. Сабраць сваіх ня мог, бо не маюць за што прыехаць. У свой зрэшта час я пісаў Вам — калі спрыяюць ніхай памогуць. Але іх спрыяньне, відаць ня йдзе далей укладных слоў.
Цалую Вас ВЛ.
582.2.54:342&г-343&г — рк
2369. Рэзалюцыя, вынесеная на сходзе беспрацоўных беларусаў у Вільні 12.09.1920
РЭЗАЛЮЦЫЯ,
ВЫНЕСЕНАЯ НА СХОДЗЕ БЕЗРАБОТНЫХ БЕЛАРУСАЎ 12 ВЕРАСЬНЯ 1920-го ГОДУ.
Безработные беларусы места Вільні, забраўшыся на сход 12 верасьня протэстуюць перэд Урадам і Устаноўчым Соймам Літвы проціў таго, што нас, адвечных жыхароў гэтага краю, працаваўшых у розных дзяржаўных установах і варштатах пры ўсіх окупацыях, віленскіе агенты літоўскае ўлады звальняюць з мейсц, якія мы занімалі ў працягу дзесяткаў гадоў, назначаючы на гэтые мейсцы новых людзей і не даючы нам другой работы, а малодшых служачых казённых устаноў, як старажоў і кур’ераў, выкідаюць з кватэр на вуліцу. Гэты здзек над намі галоўным чынам робіцца з тае прычыны, што мы ня можэм гаварыць і пісаць у літоўскай мове.
Мы трэбуем ад Літоўскаго Ўраду даць нам пр[а]цу ў тых спэцыяльнасьцях, ў якіх мы працавалі дагэтуль [...]
СТАРШЫНЯ КАМІТЭТУ Ярэміч
СЭКРЭТАР КАМІТЭТУ Яцкевіч
582.2.54:385 — мк
582.2.54:386 — мк
2370. Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) Аўгену Ладнову (Парыж) за 14.09.1920 (вых. №432)
14.IX.20 №432
Еўгені Міхайлавіч!
Вашы пісьмы — дырэктару журнала «Le Temps» ад 20.VIII.20. і Прэзыдыуму Конфэрэнцыі Паслоў ад 14.VIII.20. мяне здзівілі і да глыбіны душы абурылі. Я не разумею аб якой гэто аўтаноміі у рамках фэдэратыўнай Расеі распісываецеся? Што гэто значэ?
Вам, Пане Ладноў, як Міністру загранічных спраў і як старшыне дэлегацыі на Мірную Конфэрэнцыю у Парыжы, ніхай будзе ведама, што Беларускі Народ і Яго Урад борацца за Незалежнасць (independance) і Непадзельнасць Беларусі. Hi ў якое ярмо — ні ў маскоўскае, ні ў польскае — беларусы ня пойдуць.
Прашу Вас тэрміновым парадкам даць мне разьясьненьне; ў праціўным выпадку я прымушэн буду ужыць проці Вашых заяў самых радыкальных заходаў.
Старшыня Рады Міністроў
ВЛастоўскі
582.2.54:379 — рк
2371. Мэмарандум Рады Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі за 15.09.1920 (вых. №434) Мірнай Канфэрэнцыі ў Парыжы ў справе распачатых мірных перагавораў паміж Расеяй і Польшчай
15.IX.20.
№434.
МІРНАЙ КОНФЭРЭНЦЫІ У ПАРЫЖЫ.
Адбываючыеся у цяперэшні час мірные перэгаворы паміж Р.С.Ф.С.Р. і Польскай Рэспублікай, зачэпляюць жывотные інтэрэсы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая у цягу шасці гадоу служыла тэатрам кровапралітнейшай вайны і паложэна паміж Дзержавамі, якіе вядуць спамянутые перэгаворы.
Савецкая Расея, зауседы прызнаваушая права на самоазначэньне народау да аддзяленьня, і опэраваушая гэтым клічам перад заходна-эуропэйскай Дэмокрацыей, не мае і ня можэ мець права выступіць у ролі гаспадара Беларускай тэрыторыі, народ каторай ясна выразіу сваю волю да незалежнага дзержаунага істнаваньня, мае свой перэдпарлямэнт і законна выбраны Урад.
Адбытые ужо мірные перэгаворы паміж Расеяй з аднэй стараны, Латвіей і асабліва Літвой — з другой стараны, на каторых Расея прысвоіла сабе ролю гаспадара беларускай тэрыторыі, нарушылі сувэрэныя правы беларускага Народу і абрэзалі тэрыторыі ім населенные, у безкантрольны загад вышэйназваных суседзей Беларусі1.
Каб унікнуць новых несправядлівасцей і гвалтоу у стасунку да Беларускага Народу і яго тэрыторыі, законны Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, надзеленый поунамоччамі Вялікага Усебеларускага Кангрэса і Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, даверыем усіх політычных партій, організацый і групп, ужо звярнулося да Мірнай Конфэрэнцыі у Парыжы і да Ураду Польшчы і Расеі з вымогамі даць Беларусі мейсцо у адбываючыхся мірных перэгаворах.
Цяпер, бачучы, па ходу перэгаворау, адбываючыхся дагэтуль без учасцьця прэдстаунікоу Беларусі, што цэласць Беларускіх этнографічных тэрыторый і сувэрэнные правы Беларускага Народу ізноу, болып чым калі небудзь могуць быць нарушэны, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі нанова звертаецца да Мірнай Конфэрэнцыі у Парыжы, што воля Беларускага Народу да незалежнага Дзержаунага будауніцтва цьверда і ненарушна. Яна ярка праяулялася ва усе часы гісторыі, як у дні незалежнага дзержаунага будауніцтва Беларусі, калі яна упорна змагалася ад XII да XVI ст. з усімі сваімі суседзямі, так і у дні паняволеньня яе Польшчай і Расеяй.
Асабліва цьверда вядзецца гэтае змаганьне с 1905 году. У гэтым гаду беларусы даведзеные царскімі парадкамі Расеі да найвышэйшай ступені абурэньня, апавесцілі у дні рэволюцыі 1905 г. незалежную Беларускую Рэспубліку с прэзыдэнтам гр. Бурбісам на чале.
Беларуская Рэспубліка 1905 году, як і аналогічная ей Латвійская Рэспубліка таго-ж часу, праістнавала усяго толькі неколькі тыднеу. Незалежнасьць яе не была прызнана царскім Урадам Расеі, скіраваушым у Беларусь спэцыальны карацельны атрад для ліквідацыі Беларускага Рэволюцыйнага Ураду і самой Рэспублікі. Урад Беларусі быу арэштаваны царскімі войскамі у м. Мэйшагола і аддадзены пад суд. Справа гэта вядома у Расеі пад названьнем «Справа Мэйшагольскай Рэспублікі», закончылася заключэньнем у турму гр. Бурбіса і яго супрацоунікоу.
У 1917 г. Беларуская Народная Рэспубліка ізноу паустала да незалежнага жыцьця і Усебеларускі Кангрэс 18-31 студзеня2 таго-ж году урачыста скончыу папярэднюю арганізацыйную працу рэволюцыйных беларускіх арганізацый афіцыяльным праклямаваньнем Беларускай [Народнай Рэспублікі] і выдзеліу з свайго складу першый Беларускі Прэдпарлямэнт і Урад.
Устаноучы Сойм Расеі разагнаны упаследку бальшавікамі, усе-ж такі здолеу, на сваім апошнім заседаньні ад 5 сьнежня31918 году, пастанавіць, што усе нацыянальнасьці быушай Расеі маюць права на свае нацыанальнадзяржаунае будауніцтва.
Гэткім чынам сама Расея санкцыанавала адбудаваньне на яе тэрыторыі новых рэспублік і пажадала толькі быць з імі у фэдэратыунай сувязі.
Пасьля эвакуацыі бальшавікамі Беларусі быу створаны Беларускі Парлямэнт і Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, якая зараз-жа пасьля скліканьня асобнай граматай падцьвердзіла пастановы Усебеларускага Конгрэсу і 25 сакавіка 1918 г. праклямавала поуную незалежнасьць Беларусі.