• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    3	., Адносіны да рожных групаў беларускіх дзеячоў.
    4	., Справы нашай дэклярацыі.
    5	., Нарада з Галічанамі.
    Парадак дня прымаецца.
    Пратакол Іго заседаньня зацьвержываецца.
    Гр. Ластоўскі робіць даклад аб адбыўшыхся перегаворах з прэдстаўнікамі Латвіі, Украіны, Эстіі і Польшчы.
    Міністр Межнародовых Спраў Латвіі гр. Мэеровіц па нашай прозьбе прымае на сябе дружэственнае пасрэдніцтва паміж Урадам Б.Н.Р. і Палякамі ў справе вызнаньня Б.Н.Р. і яе Ураду.
    Прэдстаўнікі Украіны гр.гр. Кедроўскі, Залізняк, Васылло, Задарожны і інш., прымаючы пад увагу, што яны ня могуць выступіць адкрыта ў сучасны момэнт, калі лічацца саюзнікамі Польшчы, абецалі фактычнае падтрыманьне працы якая ляжыць на абавязку дэлегацыі.
    Па паразуменьню з Украінцамі дана шыфрованая тэлеграма ў Варшаву на імя Левіцкаго1, ў якой зазначэна абавязковасьць прыезду сюды Варшаўскай групы2.
    Нашы крокі з боку Эстіі ў ліцэ яе прэдстаўнікоў гр. Пуста і інш. сустрэлі прыхільные адносіны і падтрыманьне.
    1	ае спатканьне с Палякамі па прапазыцыі гр. Мэеровіца атбылося 2/Х ў пасла Каменецкаго.
    3	нашага боку былі гр.гр. Ластоўскі, Цвікевіч, Аўсянік, з боку Палякоў п. Каменецкі. У гутарке з нашаго боку было зазначэна, што карыстаючысь прапазыцыяй гр. Мэеровіца мы гатовы гутарыць ў справе вызнаньня Польшчай незалежнасці Б.Н.Р. і абгаварыць тыя канкрэтныя умовы, якія з гэтым будуць звязаны.
    П. Каменецкі зазначыў, што ён упаўнамочэн заявіць, што польская старана гатова ўступіць ў перэгаворы і прасіў пакуль што устрымацца ад падачы дэклярацыі на мірную Канфэрэнцыю.
    2ае спатканьне с Палякамі адбылося 4го/Х-20 г. пры чым з нашаго боку прысутствавалі гр.гр. Ластоўскі, Цвікевіч і Аўсянік, і з боку палякоў: паўнамочны Міністр і Пасол Васілеўскі, Пасол Каменецкі і члены дэлегацыі на мірную Канфэрэнцыю Абезерскі і Крыжаноўскі.
    На гэтам сходзе было зазначэна з нашага боку, што мы можэм гутарыць з прэдстаўнікамі польскаго Ураду толькі на грунце вызнаньня Б.Н.Р. і яе Ураду.
    Прэдстаўнікі польскай стараны дэкляравалі, што прынцыпова проціў гэтаго Польскі Урад нічога ня маець, але лічыць патрэбным, каб ўсе сілы беларускай дзержаўнасьці кансалядавалісь каля аднаго цэнтру. 3 нашаго боку прапазыцыя іх ня сустрэла адмоўленьня і дано было паразумець, што на вызаў Варшаўскіх працаўнікоў беларускі Урад згодзен.
    Беларускай стараной пасля гэтаго было заяўлена, што па прозьбе пасла Каменецкага дэлегацыя пакуль што устрымае падачу дэклярацыі на Мірную Канфэрэнцыю і з сваего боку просіць польскую дэлегацыю устрымацца з рэшучымі прапазыцыямі і пастанаўленьнямі ў справах міру.
    Пазыцыя занятая дэлегацыей сходам пахваляецца.
    Па поваду дальнейшых перэгавораў з Палякамі сход пастанаўляе звярнуцца з прапазыцыяй «sine qua non» да Польскага Ураду: 1., аб амністыі гр. Грыба з жонкай і Камарынца і 2., каб Польская дэлегацыя абязалась ня памеіцаць у прэсу вестак аб прыезде Варшаўскіх беларускіх працаўнікоў.
    Пытаньне скончана.
    Гр. Ластоўскі даводзіць да ведама, што Прэз.-Мін. В.Ластоўскі, Мін. А.Цвікевіч з Марш. П.Крычеўскім на чале былі прысутны 2/Х-20 г. на рауце, які быў дан Міністрам Загранічных Спраў Латвіі гр. Мэеровіцэм ў чэсць польскай дэлегацыі, на якім быў прысутны ўвесь дыплематычны корпус пры Латвійскам Ураде.
    З	/Х-20 г. быў зроблен візыт Французскаму Камісару ў Прыбалтыцэ М. de-Sartige.
    Па пытаньню аб паразуменьню з рожнымі групамі беларускіх дзеячоў прасіць разглядзець гэта Раду Народных Міністраў.
    Заслухаўшы даложэны да гэтаго праэкт дэклярацыі пастаноўлена раздаць яго ўсім членам дэлегацыі для дзетальнаго азнаемленьня і крытыкі.
    Нарада з Галічанамі назначаецца на 4 гадзіны 5го кастрычніка 1920 г.
    Ластоўскі Цвікевіч Галавінскі Аўсянік Сэкэртар Пігулеўскі 582.1.08:018&г-019 — ра
    1	Міністар замежных справаў УНР. 2 Беларускіх дзеячоў, згуртаваных вакол Найвышэйшай Рады (гл. дакумэнт №2417).
    2417. Тэкст шыфраграмы Вацлава Ластоўскага (Рыга) прадстаўнікам «варшаўскай беларускай групы» за 7.10.1920
    Паважаны Папо Дубойкоў...
    Г рамадзяне,
    карыстаюся ласкава запрапанаванай мне услугай каб перэслаць Вам вестку. Кажуць, Вы можэце гэтай дарогай даць адповедзь.
    1.	Пазыцыі нашы узмацовываюцца.
    2.	На чародзе рэалізацыя пляноў гістарычнаго значэньня у курсе каторых Вы павінны быць.
    3.	Час гарачы і кожды момэнт дораг.
    4.	Веручы у Вашу шчырасць жду каго небудзь для зьвязі.
    ВЛаст
    582.2.54:446 — рк
    Дакладная дата невядомая.
    2418. Пісьмовае сьведчанне Пятра Цьвяткова за 4.10.1920 аб тым, што інфармацыю аб выключэньні Аўгена Ладнова й Вацлава Ластоўскаг а з партыі эсэраў ён атрымаў не ад Янкі Чарапука, а ад беларускай палітычнай арганізацыі
    582.2.54:	450 — ра
    2419. «Что желаеть Білоруссія». Пераклад на расейскую мову інтэрвію з Аляксандрам Цьвікевічам з латыскай газэты «Jaunakas Sinas» за 5.10.1920
    582.1.	08:036&г — мк
    2420. Пратакол 3-га паседжаньня Дэлегацыі БНР на Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе 5.10.1920
    Пратакол Зго заседаньня Дэлегацыі Б.Н.Р.
    на Мірную Канфэрэнцыю ў Рызе за 5.10.1920
    Парадак дня
    1	., Зацьвержэньне пратаколу 2го заседаньня.
    2	., Справа дэклярацыі на Мірную Канфэрэнцыю.
    Пратакол 2го заседаньня прымаецца і зацьвержываецца.
    Заслухаушы праэкт дэклярацыі, даложэны да пратаколу 2го заседаньня пастаноулена зацьвердзіць яго і падаць прэдседацелям абеіх дэлегацый на Мірную Канфэрэнцыю, а копіі прэдстаўнікам ўсіх Урадоў, знаходзячымся ў Рызе, даручыў гэта сэкрэтару гр. Пігулеўскаму.
    Ластоўскі Цьвікевіч Галавінскі Аўсянік Сэкрэтар Пігулеўскі 582.1.08:025— ра
    2421. Дэклярацыя Паўнамочнай Дэлегацыі БНР за 5.10.1920 Прэзыдыюму Польска-Расейскай Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе з патрабаваньнем дапусьціць дэлегацыю да ўдзелу ў перагаворах
    Беларуская Народная
    Рэспубліка
    Поунамочная Дэлегацыя
    на мірные перэгаворы
    у Рызе.
    5 кастрычніка 1920 году.
    м. Рыга
    Мікалаеуская вул. №20
    кв. Беларускай Місыі.
    Мірнай Конфэрэнцыі у Рызе.
    У момэнт, калі вайсковыя чыннасьці паміж Расійскай Соцыалістычнай Фэдэратыунай Савецкай Рэспублікай і Польскай Рэспублікай спыняюцца і калі ваеваушые староны прыступаюць да устаноуленьня міру, да якога імкнуцца усе народы Эуропы, а болын за усіх змучаны шасьцілетняй крывавай бойкай Беларускі народ — Поунамочная Дэлегацыя Беларускай Народнай Рэспублікі на Мірную Конфэрэнцыю упоунаважаны сваім Урадам заявіць ніжэйпісанае:
    1	,Трывалы і справедлівы мір паміж Р.С.Ф.С.Р. і Польшчай можэ быць дасцігнуты толькі пасля таго, як абедзьве стараны адмовяцца ад захвату неналежных ім часьцей этнаграфічнай Беларускай тэрыторыі і дадуць магчымасьць Беларускаму Народу вольнаго і дзержаунаго развіцьця і будауніцтва.
    2	.Непадзельнасьць этнаграфічных беларускіх зямель і забаспечэньне Беларускаму Народу вольнаго развіцьця павінно выявіцца фармальным прызнаньнем абедзьвемі старанамі незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з яе правамочным Урадам і з адводам з тэрыторыі Рэспублікі расійскіх і польскіх акупацыйных войск.
    Такое прызнаньне для абедзвех старон тым больш патрэбна, што Р.С.Ф.С.Р. і Польшча пры устаноуленьні замірья ужо заявілі аб фактычным прызнаньні незалежнасьці Беларусі.
    Р.С.Ф.С.Р. і Польшча не маюць агульных граніц; іх дзеліць тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі. Польшча аб пауночна-усходніх і Р.С.Ф.С.Р. аб заходніх сваіх граніцах павінны дагаварыцца з Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі.
    На аснове вышэйсказанаго Урад Беларускай Народнай Рэспублікі дамагаецца учасцьця у Расійска-Украінска-Польскіх мірных перэгаворах, як роунапрауная старана і заяуляе, што мір вырэшаючый лесы Беларусі і замацаваны бяз учасцьця Прэдстаунікоу яе законнаго Ураду — Беларускі Народ не прызнае для сябе абавязковым і будзе з ім змагацца усімі магчымымі спосабамі.
    Арыгінал падпісалі:
    Старшыня Поунамочнай Дэлегацыі на мірные
    перэгаворы у Рызе В.Ластоускі
    Сябра д-р А.Цьвікевіч.
    Сэкрэтар У.Пігулеускі.
    3	арыгіналам згодна:
    Кіраунік Канцэлярыі Рады Народных Міністрау Ю.Гладкі-Ластоускі. 582.1.06:021 — шкбел
    582.1.	07:033 — шкбел
    582.1.46:030 — шк бел
    582.1.	08:020-021 — ра Я.Чарапука праекту дэклярацыі
    582.1.	06:038-039 — шк фра
    582.1.	08:024 — шк фра
    582.1.	08:022 — шкрас
    582.1.	08:023 — шк рас
    582.2.51:019-020 — шк фра
    582.2.	51:082-083 — шкфра
    582.2.51:133 — шкбел
    582.2.53:	043-044 — шк фра
    582.2.53:148-149 — шк фра
    582.2.54:	345&г — рк пол (В.Ластоўскі)
    582.2.54:346-348 — рк рас
    582.2.54:349&г — рк рас
    582.2.54:411&г — мк фра
    2422.	Даклад дэлегата Міністэрства Замежных Справаў Янкі Чарапука старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлаву Ластоўскаму за 5.10.1920 аб тым, што ён не пераказваў Пятру Цьвяткову інфармацыі аб выключэньні А.Ладнова й В.Ластоўскаі а з партыі эсэраў
    582.2.54:451 &г — ра
    Цьвяткоў пераказаў інфармацыю А.Чарвякову, які быў у той час у Рызе.
    2423.	Расьпіска кіраўніка справаў расейскай дэлегацыі на мірнай канфэрэнцыі Ф.Шышова за 6.10.1920 аб атрыманьні Дэклярацыі дэлеі ацыі БНР
    582.1.08:034
    2424.	Расыгіска кіраўніка канцылярыі польскай дэлегацыі на мірнай канфэрэнцыі за 6.10.1920 аб атрыманьні Дэклярацыі дэлегацыі БНР
    582.1.08:035
    2425.	Запіска Кастуся Езавітава (Рыга) Вацлаву Ластоўскаму (Рыі а) за 6.10.1920
    16 г. 25 м. 6.X.1920 г.
    Польскій Посол Каменецкій проснть Предс^дателя Рады Мііннстров Б.Н.Р. Господнна Ластовскаго пожаловать сегодня в Польскую Мнссію в 10 часовь вечера для переговоров
    Передал Секретарь Посольства Балннскій
    Вызывал сначала почему-то Черепука, а потым прасіл паведаміць Старшыню.
    Пераслаў
    ІЛэф Місыі К.Езавітоў
    582.2.54:445 — ра
    2426. Пратакол 4-га паседжаньня Дэлегацыі БНР на Мірнай Канфэрэнцыі ў Рызе 7.10.1920
    Пратакол 4го заседаньня Дэлегацыі Б.Н.Р.
    на Мірную Канфэрэнцыю ў Рызе за 7.10.1920
    Парадак дня.
    Заслуханьне Беларуска-Галіцкай адозвы.
    Слухалі: пытаньне аб агульнай Беларуска-Галіцкай канфэрэнцыі.
    Пастанавілі: Даложэны да гэтаго пратаколу праэкт супольнай адозвы «Да ўсіх» як пратэст проціў Расейскаго і Польскаго імпэріалізмаў — зацьвердзіць і падпісаць.
    Зьмест адозвы прэдставіць на зацьвержэньне Рады Народных Міністраў, пасля чаго яе апублікаваць.
    Ластоўскі Цьвікевіч Галавінскі Аўсянік Сэкрэтар Пігулеўскі 582.1.08:026 — ра
    2А27. Копія ноты прадстаўніка Ўкраінскай Народнай Рэспублікі Сяргея Шалухіна й шэфа Ўкраінскай Дыпляматычнай Midi ў Латвіі Ўладзімера Кедроўскага да старшыні польскае дэлегацыі Домбскага за 7.10.1920 ў справе замірэньня й прэлімінарнага міру паміж Польшчай з аднаго боку й Савецкай Расеі і Ўкраіны з другога