• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Том 1. Кніга 2

    Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі

    Том 1. Кніга 2

    Памер: 851с.
    Мінск, Нью Йорк, Вільня, Прага 1998
    205.96 МБ
    Адначасова з устанауленьнем формы дзержаунасьці Рада Беларускай Народнай Рэспублікі устанавіла асновы, на каторых дзержаунасць гэта павінна трымацца, а іменна: поуная дэмократычнасьць, прэдстауніцтва і абарона усіх клясау насяленьня, наданьне аутаномных правоу нацыянальным меншасьцям. А глауным сваім заданьнем Незалежная Беларуская Дзержава павінна была мець культурнае і эканамічнае адраджэньне Беларускага Народа.
    Канкрэтнымі заданьнямі Беларускай Улады было змаганьне з захватнымі імкненьнямі маскоускіх бальшавікоу, жадаючых устанавіць сваю сыстэму улады і гаспадаркі на Беларусі і па другое змаганьне супроць Берасьцейскай умовы. Спэцыяльным пунктам дэклярацыі 25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі апавесьціла Берасьцейскі трактат для Беларусі не важным.
    Цяпер, па уплыве двух с паловай лет, пасьля констытуцыйнага акта 25 сакавіка 1918 году, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі са спакойным сумленьнем можэ спытацца у урадау усіх дэмократычных Дзержау: «Ці справядлівы яго чыннасьці і ці правідловая была яго пазыцыя».
    Кождая запрауды дэмакратычная улада, протэстуючы супроць рабства і гвалту павінна атказаць на гэта пытаньне падтверджаюча.
    Што датычэ Беларускага Народу, то погляд яго застаецца такім жа як і у 1918 гаду; улады і гаспадараваньня акупантау ен не прызнае і ня жадае, служыць карысьцям чужой дзяржаунасьці ня хочэ.
    Змаганьне Беларусі за незалежную дзержаунасьць з момэнту яе апавешчэньня ішла і цягнецца дагэтуль двумя шляхамі: шляхам аружнай барадзьбы і шляхам палітычнай прапаганды і арганізацыі шырокіх мас жыхарства. Калі на полі аружнай барадзьбы Беларусь да гэтага часу не магла с прычыны недахвату усякай паддзержкі са стараны, дабіцца выдатных вынікау і уфундаваць дэмократычную уладу, то у кругу політычнай арганізацыі народу і агітацыі за гэту дэмократычую уладу Беларускі Народ здолеу дайсьці вялікіх вынікау.
    У партфэлях Ураду маюцца ясныя довады таго, што шырокія масы беларускага народу глыбока варожае да усіх акупантау, ці прыходзяць яны з заходу, ці з усходу, і сілай гатовы падтрымаць свой Урад.
    Але да таго часу пакуль Беларускі Урад не знайшоу сабе шчырых саюзнікау і не абязпечыу сабе матэрыяльнай дапамогі з іх стараны, клікаць народ на кравапраліцьце яно ня хочэ. Прыклад братней Украіны, ужо тры гады абліваючайся крывей у няроуным змаганьні, часова стрымлівае яго ад прыняцьця даканчальных пастаноу.
    Дзеля чаго жыхарства Беларусі звертае свае вочы на дэмакратычны Урад і з нецярпеньнем чакае устаноуленьня яго улады.
    Дзеля таго, што ена нясе з сабою палітычную цэласьць і незалежнасьць яго, справядлівую развязку соцыяльна-гаспадарчых пытаньняу, роунасьці усіх грамадзян перад законам і адраджэньне нацыянальнай культуры.
    Перамагаючы Беларускі Урад у аружным змаганьні бальшавіцкая улада увесь час бывала пабітай у палітычным змаганьні. I дзеля таго, каб выбіць з рук Беларускага Народу галоунае яго, у гэтай палітычнай барадзьбе, арудзьдзе, яно паводле прыкладу Украіны і другіх маладых дзержау, дэкляруе клічы незалежнасьці і нацыянальнага адраджэньня народау Беларусі на асновах савецкіх.
    Першы раз незалежнасьць Савецкай Беларусі праклямавана была пры заняцьці імі Менска 1 студня 1919 году. Зроблена гзта было ня шчыра і калі, можна так выразіцца, «па дамоваму», бо Эуропе аб гэтым не было дадзена ведаць. Але дзеля таго, што Беларускі Дэмакратычны Урад здолеу да 1919 году ня толькі аб’еднаць беларускі народ каля ідэі незалежнасьці і нацыянальнага адраджэньня, але і засьведчыць гэтые жаданьня у галоуных цэнтрах Эуропы, асабліва на Парыжскай Мірнай Конфэрэнцыі, то, пры пауторным заняцьці Менска 31 ліпеня 1920 году, Расейскі Урад другі раз заявіу аб незалежнасьці Беларусі і устаноуленьні у ей Савецкай улады, апублікаваушы на гэты раз дэклярацыю сваю да усеагульнага ведама.
    Само сабой ясна, што актау Савецкай Улады зверху устанауляючых форму дзержаунасьці, жыхарства Беларусі не прызнае. Для яго абавязкова не азначэньне, а самаазначэньне. Пачаткам сваей незалежнасьці насяленьне Беларусі лічыць дзень 25 сакавіка 1918 году.
    II.
    Прызнаньне незалежнасьці Беларусі ставіць на чарод пытаньне аб прызнаньні яе дзержаунасьці, г. з. Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Прызнаньне незалежнсьці Беларусі умовай 12 кастрычніка гэтага году азначае: 1) атказ Расеі ад дзержауных правоу на Беларускую тэрыторыю і 2) прызнаньне Польшчай, што на усходзе ена мае граніцу не з Расеяй, a с Беларусей.
    Яуляючыся актам па істоце няунікненым, справядлівым і сьведчучым аб чарговым сусьцігу (успеху) беларускага асвабаджэнчэскага руху, прызнаньне беларускага сувэрэнітэта Расеяй і Польшчай грашыць неяснасьцю і няпоунасьцю: астаулена без атповедзі пытаньне аб форме дзержаунасьці і аб агульных яе граніцах; разам з тым праведзена заходняя граніца Беларусі1 с Польшчай (супроць законау Божаскіх і чалавецкіх), каторай Беларусь дзеліцца блізка што папалове і лепшые па культуры часьці яе аб’яуляюцца зямлей польскай.
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пэуны, што гэта апошняя несправядлівасьць будзе папраулена пры устанауленьні аканчальнага міру.
    Варункам гэтай папраукі павінна быць прызнаньне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе законнага Ураду.
    Трудна дапусьціць думку, каб заключэньне прэлімінарнай умовы паміж Расеяй і Польшчай, па дагавору 12 кастрычніка, сьведчыла аб скрытым прызнаньні Савецкай Беларусі.
    Такое дапушчэньне нельга зрабіць па двух прычынах: фармальнай і маральнай.
    Як сказана у папярэдней часьці акты Расейскага Савецкага Ураду аб арганізацыі Беларусі не з’яуляюцца актамі волевыяуленьня беларускага народу, а спробамі акрэсьленьня узаемаадносін паміж Масквой і Менскам. Гэты акты сьведчылі не аб беларускай незалежнасьці, а наадварот аб фактычнай залежнасьці Беларусі ад Савецкай Расеі. Квазі-Урадовая установа Савецкай Беларусі, у форме Рэволюцыйнага Камітэту не можэ лічыцца урадам Беларусі, дзеля таго што ніякім народным сходам ен не выбраны і на выпауненьне урадовых функцый не упаунамочаны. Гэта есьць группа асоб рэпрэзэнтуючая невялікую меншасьць, группа каторая трымаецца выключна падтрыманьнем Маскоускага Совнаркома. Круг чыннасьці яго агранічаны да надзвычайнасьці і права прэдстауніцтва беларускіх інтэрэсау перад суседзямі ен не мае. Сам беларускі Ревком відаць не лічыць сябе Урадам незалежнай Беларусі, у кожным разе адсутнасьць яго афіцыяльных прэдстаунікау на Мірнай конфэрэнцыі у Рызе і неучасьце у разрашэньні першай важнасьці дзержауных пытаньняу, рашаючых долю беларускага народу (ня толькі с правам рэшаючага голасу, але нават дарадчага) сьведчыць што Беларускі Рэвком папраудзі яуляецца абласной установай Совнаркома і Урадам незалежнай Беларусі сябе ня лічыць.
    Нельга пасьля гэтага дапусьціць, каб гэткім лічыла яго Польшча і Савецкая Расея.
    Урад незалежнай старонкі сам бярэ на сябе атпаведальнасьць за выпауненьне умовау яго датычачых. Нават калі ен не заключае ад сябе падобных умовау, то абавязковасьць выпауненьня умовау ускладываецца на яго старанамі, каторыя мірацца. Між тым ні адзін пункт умовы не гаворэ аб тым, каб незалежная Беларусь атказывала за выпауненьне умовы, рашаючай долю яе народу і тэрыторыі, і давала у гэтым якіе-небудзь гарантыі.
    Адно, што можна угледіць у неясных і запутаных фармуліроуках умовы 12 кастрычніка у адносінах да Беларусі, гэта тое, што Польшча не рашылася ешчэ пайсьці на прызнаньне дэмократычнай Беларускай Народнай Рэспублікі, дабытай у рэволюцыйнай барадзьбе самым народам.
    Пазыцыя Польшчы з’яуляецца у гэтым аднашэньні тым больш незразумелай, што, як ведама В.Ц.Н.К. прызнау дэмократычную Беларусь і старшына Савецкай Дэлегацыі п. Іоффэ, прымушаны цяжкім становішчам Савецкай улады выражау згоду на прызнаньне «буржуазнага» ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Да апошняга часу у палітычнай барадзьбе не было прынята ссылацца на акты маральнага значэньня, але пасьля прыняцьця вэрсальскай умовы Сьвяшчэннага прынцыпа права народау на самаазначэньне, такая ссылка атрымлівае рэальны сэнс і дзеля гэтага Урад Беларускай Народнай Рэспублікі заяуляе, што «скрытае» прызнаньне Беларускага Ревкома явілася бы праяуленьнем выключнай несправядлівасьці у адносінах да беларускага народу. Гэта было бы публічным пасьведчэньнем што беларускі
    народ есьць сазнацельны слуга бальшавізма, якім ен ніколі не быу і быць не можэ, што беларускі нацыянальны дэмократычны рух з’яуляецца аванпостам разрушыцельных ідэй Савецкай Масквы, што дэмократычны беларускі Урад выбіваючыйся із сіл у непасільнай барадзьбе проціу насільля Масквы, ідзе проціу інтэрэсау і жаданьняу насяленьня Беларусі і што яго барадзьба за дэмократызм не спатыкае ні у кім спагады.
    Калі такі удар у плечы дэмократычным беларускім сілам можэ арганізовываць бальшавіцкая улада, як натуральны вораг іх, то дапушчэньне такіх чынау са стараны дэмократычнай Польшчы з’яуляюцца незразумелым, і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі аткідывае такое дапушчэньне.
    Цяперашні момэнт з’яуляецца дужа добрым для падтрыманьня беларускай дэмократычнай улады. Калі урад Балтыцкіх дзержау спагадае барадзьбе Беларусі з усходнім насільлем і жадае відзець яе сваім суседам, то прызнаньне Беларускай Народнай Рэспублікі будзе нармальным завяршэньнем справы, пачатай умовай 12 кастрычніка. Фармальных памех у гэтым аднашэньні ужо нема.
    Урад Беларускай Народнай Рэспублікі цьверда верыць, што па гэтаму справядліваму і ядына магчымаму шляху пойдзе так сама і Польшча, не гледзячы на усю труднасьць беларуска-польскіх гранічных спрэчак.
    III.
    Беларускі народ гатоу сілай абараняць сваю народную (дэмократычную) дзержаунасьць.
    Аткрытае прызнаньне незалежнасьці Беларусі са стараны Польшчы і Савецкай Расеі разсеяла многія непэунасьці, зьвязаныя з ея істнаваньнем.
    Спрэчка аб беларускім народзе, як асобным племені, аб яго языку, быце і культуры, даюшчых права на нацыянальнае адраджэньне і Незалежнае дзержаунае разьвіцьце, можна лічыць закончанай. Тым не менш для пастароннага палітыка могуць оставацца некаторыя неяснасьці, каторыя Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць абавязкам асьвяціць.
    Ці дамагаецца беларускі народ сваей дзержаунай незалежнасьці.
    Мы сьмеем даць адповедзь на гэтае пытаньне падцьверджаючую.